| Прапануем увазе чытачоў першы эборнік твораў, аўтарамі
якіх з'яўляюцца мастаўчане:Іван Астапенка, Аляксандр Дараховіч, Ірына Навуменка, Іосіф Палубятка, Станіслаў Суднік, Аліна Тарарук, Якаў Цыпорын, Васіль Юрэвіч.
"КАЛЯ НЁМАНА" чытаць... захаваць... | ![]() |
| В очерке, посвященном одному из старейших городов Белоруссии — Мостам, рассказывается об истории его возникновении
и развития. На основании многих архивных и печатных источников авторы повествуют о борьбе трудящихся города и района за
Советскую власть, о их героизме в годы Великой Отечественной войны, самоотверженном труде по восстановлению и дальнейшему
развитию народного хозяйства города и района.
чытаць... захаваць... | ![]() |
| Займальныя, часам трагікамічныя сюжэты “Еўрапейскіх гісторый” Лявона Вашко аб'ядноўвае непаўторны каларыт
беларускага мястэчка, дзе ўсе людзі паміж сабою знаёмыя, а ўчастковы міліцыянер Байда ў сваёй праваахоўнай
дзейнасці болей кіруецца не законамі, а цвярозым чалавечым розумам.
чытаць... | ![]() |
| У кнізе расказваецца пра стварэнне славутага Гудзевіцкага літаратурна-краязнаучага музея, пра нетрадыцыйныя спосабы лекавання хваробаў, пра незабыўныя сустрэчы аўтара з Быкавым, Л. Геніюш, М. Прашковічам ды іншымі славутымі дзеячамі айчыннай культуры. | ![]() |
| У кнізе асвятляецца гісторыя Мастоўшчыны ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку уключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбываліся тут, пра знакамітых людзей, якія былі звязаны лёсам з гэтым кутком Прынямоння. Выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных ідруукаваных крыніц, газетныя публікацыі розных гадоў, успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей. | ![]() |
| Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч, археолаг, гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук. Даследуе сярэднявечную гісторыю Беларусі.
Нарадзіўся 13.09.1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне. Закончыў гістфак БДУ (1981 г.), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР, г. Масква (1984 г.), дакгарантуру БДУ (1999 г.). У 1996-1997 г. праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. 3 1999 г. - прафесар Універсітэту імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, філія ў Жэшаве. Напісаў восем навуковых і навукова-папулярных кніг: "Майстар - наш продак" (Мінск: Народная асвета, 1990); "Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-18 стст.: Планіроўка, культурны слой" (Мінск: Навука і тэхніка, 1991); "Стары Мір" (Мінск: Навука і тэхніка, 1993, у сааўтарстве з Г.М. Якшук); "Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда" (Мінск: Навука і тэхніка, 1993); "Гродзенскі замак" (Мінск: Юнацтва, 1993); "Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка" (Мінск: Навука і тэхніка, 1994, у сааўтарстве з Н.І. Здановіч і А.А. Трусавым); "Вялікі князь Вітаўт" (Мінск: Юнацтва, 1998); "Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага" (Мінск: Беларуская навука, 1998). "Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага"чытаць... | ![]() |
| Творы, што складаюць другую кніжку апавяданняў Лявона Вашко, пра звычайнае жыццё так званага сярэдняга чалавека -- сучаснага
настаўніка, інжынера, рабочага, якія займаюцца будзённымі справамі: працуюць, выхоўваюць дзяцей, кахаюць, пішуць вершы, філасофствуюць, кожны на свой лад.
Аўтар расказваючы усе гэтыя вясёлыя і сумныя, праўдзівыя і фантастычныя гісторыі пра насельнікаў маленькага наднёманскага гарадка, дэманструе не толькі
багаццё народнай мовы,а і сам прычыняецца да словатворчасці, гульні словамі.
"Паэты-цары"чытаць... | ![]() |
| У мастацкім вобразе нараджаюцца беларуская гісторыя, новарэчаіснасць, новасвет. Аўтар даводзіць, што нацыянальная гісторыя і свядомая беларусчына
з'яўляюцца часткаю кантэксту сакральнае творчасці і пазамежавымыкальным жывінным вобразам. Кніжку складаюць нарыс і артыкулы. "Гістарызацыя свядомасці"чытаць... | ![]() |
| Газета "Тэлескоп" была ў 2000 годзе зарэгістравана лідскім прадпрымальнікам як грамадска-палітычнае выданне з мэтай распаўсяду у межах вобласці. Спачатку яна выходзіла Ў Лідзе і асятляла падзеі горада і раёна. Першым рэдактарам быў Станіслаў Суднік. У 2003 годзе, калі рэдактарам паўстаў Язэп Палубятка, рэдакцыя перамесцілася Ў Масты. Тут яна выходзіла на працягу 8 месяцаў. На старонках газеты асветляліся падзеі Мастоўскага, Шчучынскага і Лідскага раёна. Зараз газета спыніла сваё існаванне. Звязана гэта з ціскам уладаў на незалежны друк.
"Тэлескоп" 7 траўня 2003 года (161) чытаць...(PDF 3,34 Mb) захаваць...(3,29 Mb) | ![]() |










