СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Знаёмства з святаром

“толькі ўсё мае быць прыстойна”
1.Кар.14:40

“Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: “любі блізкага твайго, як самаго сябе”.
Гал. 5:14

З’яўляюся ветэранам працы з 44-гадовым стажам, з якога 39 год працаваў настаўнікам матэматыкі. Крыху займаюся краязнаўствам, таму маю спора знаёмых, улюбёных у гэтую справу. Нядаўна атрымаў просьбу ад аматара-стваральніка краязнаўчых фільмаў удзельніка конкурсаў такіх фільмаў спадара Уладзіміра з Мастоў, каб я дапамог у стварэньні фільма пра мястэчка Луна. 12 чэрвеня мы добрых колькі гадзін абходзілі мястэчка, здымаючы помнікі прыроды, архітэктуры і мясцовыя краявіды. Ужо пры канцы працы, калі спадар Віктар чакаў сяброў з машынай, каб ад’ехаць да дому, якія затрымліваліся, ён вырашыў яшчэ трохі паздымаць царкву, ля якой мы якраз прыпыніліся.

Сьвята-Іаана-Прадцечанская царква ў Луне пабудавана ў 1889г. паводле праекта храма для в. Індура, распрацаванага архітэктарам Трубнікавым у тыповы для таго часу псеўдарускім стылі. Галоўныя рысы гэтага стылю - выкарыстаньне матываў і дэталей старажытна-рускага дойлідства. Але трэба сказаць , што храм ня мае характэрных цыбулін. Канструкцыя даху надае яму рысы неаготыкі. У народзе царкву адносяць да “мураўёвак”, называючы так у гонар фундатара душыцеля вызвольнага паўстаньня Мураўёва-вешальніка. Цікава, што храм памылкова асьвятляецца ў літаратурных крыніцах. Так, у кнізе “Памяць. Мастоўскі раён” чамусьці напісана, што царква зроблена з дрэва. Насамрэч яна мураваная. А ў кнізе “Праваслаўныя храмы на Беларусі”-вынесена ў раздзел “Страчаная спадчына”. Царква ж у добрым стане, мае каштоўныя абразы, сабраныя з іншых цэркваў. У тым ліку вялікі абраз Хрыста з ХVI веку.

Іаану Прадцечы – папярэдніку Хрыста – Хрысьціцелю прысьвечаны ўрачыстасьці. 7 ліпеня-Нараджэньне Іаана і 11 верасьня-Усячэньне галавы. Бацькі Іаана сьвятар Захарыя і Лізавета жылі ў Палесьцінскім горадзе Хеўрон. Дасягнулі старасьці, але ня мелі дзяцей. Архангел Гаўрыіл прадказаў Захарыю нараджэньне сына і загадаў назваць яго Іаанам. Сын гэты стане папярэднікам Збаўцы. Захарыя не паверыў і патрабаваў знаку. Знак быў дадзены, стаўшы адначасова пакараньнем за недавер. Захарыя быў пазбаўлены мовы. Калі Лізавета нарадзіла сына, то запытала Захарыя, як назваць яго. Ён напісаў на досачцы: “Іаан імя яму”. І адразу пазбавіўся нематы. Калі цар Ірад загадаў забіваць усіх немаўлят пасьля нараджэньня Хрыста, Лізавета ўцякла і схавалася з сынам ў пячоры. Захарыя ня выдаў месца схову і быў забіты. Неўзабаве Лізавета памерла, але Іаан быў уратаваны Анёлам. Пасьля Хрышчэньня Госпада Іаан быў пасаджаны ў цямніцу Ірадам Анціпам. Саламея, дачка каханкі Анціпы Ірыдыяды, сваімі танцамі перад Анціпай заслужыла ўзнагароду, у якасьці якой пажадала, каб ёй прынеслі на блюдзе галаву Іаана Хрысьціцеля.

У 1974 г., калі я стаў жыць у Луне, бацюшкам у царкве быў айцец Мікалай (Серадзінскі Мікалай Мікалаевіч). Прыстойны чалавек, ціхі і скромны, жыў у малюсенькай старожцы, убудаванай у агароджу храма, з матушкай і пяцьцю дзеткамі. Жыць пасярод плошчы было вельмі нязручна і бацюшка пераехаў на вуліцу Ваўпянскую, але ў такі самы малюсенькі дамок. Але дзеткі ўжо разляцеліся, а і сам айцец Мікалай неўзабаве памёр. Дамок стаіць, асірацела паглядаючы выбітымі шыбамі. Далей вернікаў напаткалі цяжкасьці, бо сталага сьвятара не было. Наездамі правілі службу Айцец Аляксандр, Айцец Георгій. Нарэшце з’явіўся малады, энергічны, прыгожы гаспадар храма. Прыхаджане уздыхнулі з палягкай.

Сярод першапачатовых спраў малады Айцец разбурыў старую старожку і частку агароджы Храма і распачаў на гэтым месцы будаўніцва жылога дома для сваёй сям’і. Можна было б толькі радавацца, што бацюшка добры сем’янін. Але навошта бурыць гістарычную забудову? І ці добрае гэта месца для жыльля - пасярод плошчы ды на царкоўным падворку? Але, як кажуць-“Хозяин барин”. Ня ў гэтым справа. Дзіўнымі, калі ня больш, былі паводзіны бацюшкі падчас фатаграфаваньня царквы.

На бэльках дома знаходзілася тры чалавекі, калі спадар Уладзімір рабіў гэтыя злашчасныя здымкі. Заклапочаны сваёю справаю, Уладзімір раптам пачуў грозны вокліч, які ішоў як бы з нябёс:”Кто разрешил здесь снимать?”. Спадар Уладзімір настолькі збянтэжыўся, што неяк праляпятаў “Ніхто”. “Откуда вы?”-працягваў гучаць грозны голас. “З Мастоў”- зноў разгублена казаў Уладзімір. “Кому снимаете?”-працягваўся допыт. “Сабе”.

Мне давялося бываць у дзесятках храмаў і размаўляць з многімі Сьвятарамі, але такое пачуў упершыню. Таму на велькі жаль ня вытрымаў і сказаў:”Прабачце, але божы чалавек так не павінен размаўляць.Калі здымаць царкву нельга, то павесьце адпаведны знак, як гэта робіцца паўсюдна”. І тут прагучала такое, што ўвяло ў шок і мяне.”Вы эти БэНээФовские штучки бросьте, а не то…”. Тут ня вытрымаў я: “ Не-кажу – вы ня Божы чалавек, вы чалавек д’ябла”. Хіба гэта ацьвярозіла “сьвятара”, бо ён змоўк на паўслове і рушыў па бэльках на другі бок свайго апартаменту.

Трохгаддзінная праца завяршылася поўнсьцю змарнаваным настроем. Але, што настрой! Мяне ўжо каторы дзень мучыць гэты выпадак, Ніяк не магу разабрацца і зразумець. Таму прашу дапамогі і каментару. Можа, сапраўды, я нешта прапусьціў у гэтым жыцьці? Можа, сапраўды, прыйшоў такі час, калі трэба браць дазвол, каб зрабіць здымак помніка архітэктуры, ці адразу пачынаць з дазволу на набыцьцё камеры, тэлефона, кампутара, пральнай машыны...? І як уратавацца ад хамства ды пагроз нават ад сьвятароў? Чакаю парадаў.

Лявон Карповіч, в. Луна, чэрвень 2008 г.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск