СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

ПЕРШАЯ САВЕЦКАЯ ЎЛАДА Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ

Пачатак

Дзмітрый Краснапеўцаў
1920 год. Бальшавікі ужо амаль “разабраліся” з белымі: войскі генерала Врангеля у асадзе ў Крыме, іншыя іх дробныя падраздзелы разбегліся па сібірскіх лясах і паўднёвых стэпах. Самы час Чырвонай Арміі “несці на сваіх штыках вызваленне ўсім працоўным Еўропы”. Лозунгі грандыёзныя: “Даеш Варшаву! Даеш Берлін!”. Летам пачынаецца канцэнтрацыя велізарных сілаў Чырвонай Арміі на заходнім фронце. Галоўнакамандуючы Міхаіл Тухачэўскі заклікае сваіх байцоў “на шляху да ўсеагульнага шчасця пераступіць цераз труп белай Польшчы”. 4 ліпеня пачынаецца наступленне. Легіёны Юзэфа Пілсудскага не вытрымліваюць ўдар і паспешлна адступаюць. 11 ліпеня бальшавікі занялі Мінск, а ўжо 22 ліпеня фарсіравалі Нёман.

На гэтым рубяжы генералы Войска Польскага мелі намер спыніць чырвоную армаду. І тое часткова ўдалося. На працягу двух дзён пачынаючы ад упадзення Шчары ў Нёман і болей за 70 кіламетраў ніжэй па цячэнні ішлі жорсткія кравапралітныя баі. Асноўны удар на сябе прыняў 71 Гарадзенскі дабраахвотны полк, які належыў да складу Першай Беларуска-літоўскай дывізіі (БЛД) генерала Жылігоўскага. Жаўнерамі палка на бродах праз Нёман ля мястэчка Масты была патоплена Калмыцкая дывізія арміі камандарма Лазарэвіча, а сама армія пасля баёў адклікана з фронту і накіравана на перавармаванне. Толькі перасцярога быць акружанымі змусіла жаўнераў БЛД адступіць, што дазволіла Чырвонай Арміі займець аператыўную прастору і працягваць наступленне на Варшаву.

Праўда ў архівах

Згодна са шматлікімі публікацыямі гісторыкаў, пісьменнікаў, публіцыстаў савецкіх часоў Чырвоная Армія прынесла ўсяму беларускаму народу “вызваленне ад ланцугоў капіталізма”. Але што ў тыя часы адбывалася на самой справе? Адказ на гэтае пытанне даюць тыя нешматлікія дакументы, якія захаваліся ў Дзяржаўным Архіве Гродзенскай Вобласці. Дзякуючы ім можна ўстанавіць сапраўдную карціну тых дзён.

Стаўленне новай улады

Бальшавікі па авалоданні гэтай тэрыторыяй захавалі стары царскі адміністрацыйны падзел: паветы, якімі сталі кіраваць паветрэўкомы. Паветы падзяляліся на воласці. Імі належала кіраваць валрэўкамам. Цікава, што прыход савецкай улады на гэтыя землі не выклікаў панічнага бегства яе “зацятых ворагаў” – памешчыкаў і капіталістаў. Так, у адным дакуменце, дзе падаецца пералік вёсак асобных валасцей, падрабязна апісаныя панскія фальваркі з іх маёмасцю і колькасцю насельніцтва. Новая ўлада з памешчыкамі абышлася лаяльна. Іх не расстралялі і нават не выгналі са сваіх маёнткаў. Чаму? Пра гэта крыху ніжэй.

Дзейнасць новай ўлады

Для ўяўлення цэласнай карціны тых часоў трэба прааналізаваць дакументы, якія выдавалі розныя савецкія органы. Для прыкладу, разбяром дзейнасць Ваўкавыскага паветрэўкома. Яна ў значнай ступені датычыць горада Ваўкавыска.

Адным з першых распараджэнняў паветрэўкома была арганізацыя камітэта працы. А той у сваю чаргу ў распараджэнні №1 загадваў усяму працаздольнаму насельніцтву Ваўкавыска і яго павета ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў стаць на ўлік на Біржы Працы. Для тых, хто не жадаў рэгістравацца, ствараўся “камітэт для дэзерціраў”, які лавіў гэтых грамадзян, арыштоўваў іх і накіроўваў у лагер для прымусовай працы. Асобны загад паветрэўкома забараняў у горадзе сходкі больш за 5 чалавек, уводзіў каменданцкую гадзіну ад 23.00 да 6 гадзін, пагражаў расстрэлам “лицам, сеющим панику” (3).

Пры паветрэўкоме быў арганізаваны фінансавы аддзел (ён быў цалкам сфарміраваны з былых царскіх казначэяў, што сведчыць пра недахоп кадраў у бальшавікоў) і жыллёвы аддзел. Апошні падзяліў горад Ваўкавыск на 4 районы, якія выбіралі свае ўласныя камітэты з 3 чалавек. Жыллёвы аддзел загадаў усім кватэраўладальнікам на працягу 6 гадзін паведаміць пра пустыя памяшканні і пакоі ды забараніў здаваць іх па найму. А загадам ад 29 жніўня кожны домаўладальнік павінен быў адрамантаваць частку вуліцы, якая прылягае да яго дому за уласны кошт. За невыкананне – пакаранне па законах ваенна-рэвалюцыйнага часу. Частка вуліц была перайменаваная на рэвалюцыйны манер . На прыкладзе Загаду №6 ад 21 жніўня можна прасачыць за ўсталяваннем “савецкай ураўнілаўкі”. Гэты загад вызначаў плату за карыстанне лазняй. Згодна з ім чырвонаармеец павінен быў плаціць 5 рублёў, партыйныя і прафсаюзныя дзеячы – 15 рублёў, іншыя грамадзяне – 25 рублёў. Яшчэ адзін орган новай улады – Паветземаддзел – займаўся зямельнымі адносінамі. У савецкіх падручніках яны трактуюцца хрэстаматыйна – “ликвидация помещичьего землевладения и наделение беднейших крестьян землёй”. Аднак аналіз дакументаў Ваўкавыскага паветземаддзела ставіць пад сумнеў гэтае сцверджанне. У адным са сваіх першых распараджэнняў ад 31 ліпеня ён заклікаў усіх батракоў вярнуцца на працу ў свае маёнткі. Гучыць даволі дзіўна. Бедныя батракі думалі, што з прыходам Чырвонай Арміі яны ўжо назаўсёды вызваліліся ад ланцугоў памешчыцкага гнёту, аднак!.. Ім загадваюць вярнуцца ў тыя ж маёнткі і працаваць ужо на новага гаспадара – савецкую ўладу. Для тых, хто не жадаў гэтага рабіць, стандартная пагроза – пакаранне па законах ваеннага часу. Пазней паветземаддзел выдаў загад, у якім патлумачыў: самавольны захоп памешчыцкіх зямель забараняецца, уся іх маёмасць бярэцца пад дзяржаўны кантроль, самі маёнткі становяцца народнымі, а “аграрный вопрос будет урегулирован в самое ближайшее время ЦК КПБ(б)”. Загад №7 ад 7 жніўня рэгуляваў збор ураджаю з памешчыцкіх палеткаў: калі яны былі засеяны насеннем памешчыка, то палова ўраджаю адыходзіла памешчыку, а другая палова – дзяржаве; а калі насеннем саміх сялян – то 2/3 сялянам, а 1/3 дзяржаве. Апошні выпадак сустракаўся рэдка. Сяляне ў большасці сваёй самі пазычалі насенне для сваіх уласных гаспадарак у пана. Для ўборкі дзяржаўнага ўраджаю ў народных маёнтках былі створаны рабочкамы – рабочыя камітэты. Быў устаноўлены парадак надзялення рэквізаванымі коньмі: у першую чаргу -- рабочкамы і працоўныя арцелі, затым сем’і чырвонаармейцаў, і толькі пасля звычайныя сяляне. У той жа час паветземаддзел патрабаваў ад валрэўкамаў адбіраць у сялян коней, якія былі перададзены ім чырвонаармейцамі самавольна. Была значна абмежавана свабода гандлю: забаронены продаж хатняй жывёлы і ўраджая "на корню". Дзейнасць ніжэйшых органаў той улады можна разгледзець на прыкладзе Пескаўскага валрэўкама. Афіцыйна ён пачаў дзейнічаць з 15 жніўня, калі адбыўся сход Пескаўскай воласці і прайшлі выбары яго сябраў. Былі ўтвораны аддзелы валрэўкама: Зямельны, Народнай Адукацыі і Здраваахоўчы.

Самым значным дасягненнем у дзейнасці Пескаўскага валрэўкама было адкрыццё вясковай бальніцы і аптэкі. Нягледзячы на недастатковасць медыкаментаў і падрыхтаваных кадраў яны здолелі запрацаваць да адыходу войскаў Чырвонай Арміі. Праўда, бальніца ў першую чаргу абслугоўвала параненых чырвонаармейцаў, колькасць якіх значна ўзрастала да апошніх дзён савецкай улады.

Між тым, дакументы паседжанняў валрэўкама сцвярджаюць, што ён у сваёй працы сутыкнуўся са значнымі праблемамі. На паседжанні 25 жніўня перш-наперш было пастаноўлена прыняць меры да вышука сяброў валрэўкама Пілецкага, Града, Шэваха, якія збеглі разам з адыходзячымі войскамі. Справаздача таго ж паседжання адлюстроўвае становішча ў вёсцы: вайсковыя часткі рэквізіруюць хлеб у народных маёнтках, батракі спынілі працу і разбегліся, сяляне пахавалі сваіх коней у лясах, каб засцерагчыся ад грабяжу. Валрэўкам прыняў пастанову мабілізаваць усю конскую цяглавую сілу і адправіць яе на ўборку ўраджая, а “на укрывающихся в лесах сделать облавы”. Амаль у кожнай справаздачы ў Ваўкавыск валрэўком патрабаваў ад цэнтра як мага хутчэй выслаць грошы для выплаты заробка сябрам камітэта, бо ў іх не хапала сродкаў на пражыванне. Гэта падцверджвае меркаванне аб тым, што бальшыня савецкіх чыноўнікаў у 1920 годзе былі не мясцовыя, прышлыя, накіраваныя сюды з Расіі. Дарэчы, Пескаўскі валрэўком у першую чаргу арганізаваў сталоўку, дзе б маглі харчавацца яго сябры (зразумела, за кошт “ахвяравання” прадуктаў мясцовымі сялянамі).

Апошняе паседжанне Пескаўскага валрэўкома датуецца 8 верасня. На ім было прынята рашэнне аб стварэнні ваеннага камітэта – у сувязі з набліжэннем савецка-польскага фронту. Пасля гэтага ўсе сябры рэўкома эвакуіраваліся на ўсход.

Асноўны накірунак

Аднак вяршыняй дзейнасці савецкай улады можна лічыць стварэнне харчкамаў – харчовых камітэтаў. Ваўкавыскі харчкам быў утвораны 30 жніўня і адразу ж узяўся за справу – на сваім першым паседжанні абвесціў аб правядзенні харчразвёрсткі. Дзеля гэтага ўвесь павет быў падзелены на 7 районаў. Былі ўстаноўлены нормы развёрсткі: планавалася сабраць 300 тысяч пудоў збожжа з маёнткаў і 500 тысяч пудоў з сялянскіх гаспадарак, бульбы – 1 млн і 1,5 млн пудоў адпаведна, буйной рагатай жывёлы – 3000 галоў, авечак – 2000 галоў, свіней – 11000 галоў, па 2 пуды сена і саломы з кожнай дзесяціны, якая пацярпела ад баявых дзеянняў і 5 пудоў сена і 2 саломы з тых дзесяцін, якія не пацярпелі, ад кожнай удойнай каровы – палову кварты малака, 1 яйко з кожнай курыцы ў 2 тыдні.

На паседжанні 31 жніўня для лепшага правядзення харчразвёрсткі ўсе воласці былі падзеленыя на 5 катэгорый. Возьмем для прыкладу Пескаўскую воласць. Яна трапіла ў першую катэгорыю. Згодна з гэтым, ёй трэба было паставіць 30 тысяч пудоў хлеба, 90 тысяч пудоў бульбы, 180 галоў буйной рагатай жывёлы, 180 авечак, 660 свіней. Акрамя таго, па 5 фунтаў мёду з кожнага вулля і 10 тысяч пудоў ільну. Харчкам браў на ўлік усе дзеючыя ў воласці млыны і абкладаў платай за іх карыстанне.

Загад аб харчразвёрстцы быў апублікаваны 3 верасня і адразу ж уступіў у дзеянне. Відавочна, цалкам выканаць тыя нормы савецкай уладзе не ўдалося, бо імклівы наступ польскай арміі прымусіў яе адступаць на ўсход. 26 верасня легіянеры Пілсудскага занялі Ваўкавыск.

Высновы

Калі вывучаеш дакументы тых часоў, не пакідае ўражанне, што асноўная мэта бальшавіцкай улады тут ў 1920 годзе была не палітычная – устанаўленне савецкай дзяржаўнасці і сацыялістычнага ладу, а эканамічная – як мага хутчэй і найбольш эфектыўна правесці харчразвёрстку. І гэтым бальшавікі 20-га году ў эканамічным плане парадаксальным чынам падобныя да немцаў 1941-га. Тыя, не спраўдзіўшы надзеі сялянаў, захавалі на першым этапе калгасы, каб было больш зручна браць рэсурсы з сельскай гаспадаркі Беларусі. Гэтак і бальшавікі ў 1920 годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі на здзіўленне мясцовых жыхароў не зліквідавалі памешчыцкія маёнткі, не правялі перадзел зямлі, не далі свабоды батракам і нават не праводзілі масавых рэпрэсій супраць памешчыкаў – усё дзеля таго, каб найбольш эфектыўна сабраць ураджай 1920 году.

Такім быў першы вопыт гаспадарання савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Дзмітрый Краснапеўцаў

Спіс выкарыстаных крыніц

1. ДАГВ, ф. 689, воп. 1, спр. 3.
2. Тамсама, спр. 64.
3. Ф 690, воп. 1, спр. 2.
4. Тамсама, л. 17—20.
5. Тамсама, л. 21.
6. Тамсама, л. 52, 62.
7. Тамсама, л. 57.
8. Тамсама, л. 57-58, 67-69.
9. “Памяць. Мастоўскі раён”, М., 2002, стр. 105-106, спасылка на ДАГВ, ф. 690, воп. 1, спр. 4.
10. Ф. 690, воп. 1, спр. 18.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск