Ромэры
За нашу і вашу свабоду
Мы загінулі, але наш крок
аплочаны слязьмі і крывёю—
дастанецца ў паветры і тым,
што перададуць пасля нас—
памерці не дадуць
Францішак Багушэвіч
Пасля расправы з паўстанцамі 1831 года былі рааграблены маёнткі паўстанцаў, вывезены каштоўнасці з музеяў і бібліятэк. Канфіскаваныя землі, разам з сем'ямі раздаваліся расійскім памешчыкам і чыноўнікам, дробная беларуская шляхта пераводзілася ў прыгонных.
Перад расіянамі паўстала пытанне: што трэба зрабіць, каб пазбегнуць паўтору такіх падзей. Дзеля адказу на гэта пры імператары Мікалаі І быў створаны дарадчы ворган—спецыяльны Камітэт па справах залежных губерняў, які павінен быў распрацаваць прапановы і рэкамендацыі ўраду па пераўтварэнні Беларусі ў расійскую адміністрацыйную адзінку (губернію) на векі вечныя. Распрацаваны быў план працы: па-першае—адабраць у беларусаў іх мову і гісторыю; па-другое—ліквідаваць беларускую царкву. Для выканання плана ужо ў 1832 годзе быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, а ў 1834 г. пераведзена навучанне ва ўсіх школах на расейскую мову. Каб настаўнікі вучылі па-расейскаму, у Віцебску заснавалі настаўніцкую семінарыю, а ў Полацку ў старадаўніх езуіцкіх мурах—кадэцкі корпус. Так была створана “кузніца” расійскамоўных настаўкаў і афіцэраў—манкрутаў, пазбаўленых роднай мовы і ведаў аб мінулым Радзімы.
У 1839 годзе была скасована Берасцейская Унія. Цяпер святары вялі набажэнства на маскоўскіх службоўніках. На расейскай мове трэба было весці ўсю справаздачу. Беларускія кнігі, службоўнікі, іконы тысячамі спальвалі на вогнішчах. За ўдзел у паўстанні знішчаліся кляштары. У Брэце быў знішчаны цэлы старажытны замак (другі па значэнні ў ВКЛ) з 10 кляштарамі католікаў і ўніятаў, а на яго месцы пабудавана Брэсцкая крэпасць
З 1840 года па царскаму ўказу забаранялася назва “Беларусь” і ўводзілася назва “Северо-западній край”. Адмаўлялася дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага і ўводзілася расійскае заканадаўства. Губернатар і расійскі ўрад былі ўпэўнены, што зрабілі усё, каб беларусы зніклі як народ.
Але супраціў расіянам не сцішаў. Найбольшую актыўнасць праяўлялі сяляне, становішча якіх было невыносным. Ва ўмовах расійскага прыгоннага права сапраўднай трагедыяй былі былі рэкруцкія наборы ў расійскую армію. Рэкрутаў набіралі прымусова і да 1834 г. яны служылі пажыццёва, з 1834—29 год, з1855 па 1872 –12, 10 і 7 гадоў. Сяляне адказвалі на прыгнёт бунтамі.
На становішча ў краіне спрабавалі актыўна ўплываць уцекачы-эмігранты. Былі арганізаваны выправы патрыётаў для арганізацыі партызанскага
руху. Першая была экспедыцыя палкоўніка Ю. Заліўскага, ініцыятара лістападаўскага паўстання і дзеяча Лялевеляўскага камітэта. Ужо ў
другой палове 1832 года ён ўзяўся за арганізацыю экспедыцыі на Радзіму. Землі Беларусі падзяляліся на акругі, кожная на два паветы, куды
прыязджалі камандзіры і 2-3 памочнікі. Акругу Гродзенскага і Лідскага паветаў узначаліў Марцэлі Шыманскі, Слонімскага і
Наваградскага—Міхаіл Валовіч з Парэчча. Створаныя М. Валовічам і іншымі партызанскія атрады выклікалі вялікую трывогу захопнікаў..
Былі арганізаваныя шматлікія аблавы. У вышуках прынялі ўдзел звыш 10 тыс. салдатаў толькі ў Гродзенскай губерніі. Партызаны і
кіраўнікі былі арыштаваны. Іх звозілі ў Гродна, дзе іх трымалі ў астрозе, размешчаным у былым езуіцкім кляштары. 24 ліпеня 1833
года генерал-губернатарам М. Дулгарукавым быў зацверджаны прысуд:
М. Валовіча—да павешання, 6 чалавек—да біцьця розгамі і ссылкі на катаргу ў Сібір, 3 чалавекі—да біцця розгамі скрозь строй у
500 салдат і ў арыштанскія роты.
2 жніўня М. Валовіч пры вялікім натоўпе мясцовых жыхароў быў павешаны ля Скідзельскай заставы. Ноччу яго патаемна пахавалі, каб “не было тайных молений пры теле преступника”. Праз суд прайшло 150 чалавек.
Чарговым эмісарам на Беларусі вясной 1935 г. быў Шыман Канарскі, удзельнік лістападаўскага паўстання і экспедыціі Ю. Заліўскага. Сваёй мэтай ён ставіў падрыхтоўку народу да разумення закліку: “Айчына, Вольнасць!” і яднання шляхты з сялянамі. Але ў 1838 годзе Ш. Канарскі быў арыштаваны. Перад следствам прайшло 221 чалавек. 15 (27). 02. 1839 г. Ш. Канарскі быў растраляны.
Нягледзячы на крывавы пераслед хваляванні і бунты працягваліся. Толькі да 1845 года адбылося 207 бунтаў. У 1847 г. у Гродна ўведзены ваенны стан. Вясна …..1848 г. у Еўропе спрыяла росту супраціву.
У ліпені 1833 г. Мікалай І быў вымушаны выдаць Указ, у якім прадпісвалася, што рабіць у выпадку мяцяжу, падобнага да 1831 г.: вінаватых дзяліць на 4 разрады і канфіскоўваць маёмасць. Вінаватых 1 разрада судзіць ваенна-палявым судом (нават растрэл), 2 разрада—ссылаць у Сібір, 3, 4 разрада—прысуды зацвярджае галоўнакамандуючы. Прыняцьцё такога Указу гаворыць аб становішчы на Беларусі. Указ ішоў паўторна ў 1848 г.
Падзеі ў краіне не маглі закрануць і луненцаў. Луна дарогаю сваяцтва (па іншых звестках куплена ў 1821 г.) перайшло ў валоданне Чахоўскім, аб чым можа сведчыць надпіс у Луненскім касцёле. "Вера з Валіцкіх Чахоўская заснула ў Богу 1857 г. 21 сакавіка ў веку гадоў 76. Пакой яе душы”. Напэўна была яна жонкай суддзі, аб якім другі надпіс у гэтым жа касцёле гаворыць. “Тут ляжыць прах с.п. Яна Чахоўскага, суддзя, які нарадзіўся 1772 г. траўня 21 дня, памёр у 1823 г., чэрвеня другога дня. Найчулей аплакваючы яго страту, сын гэты помнік паставіў”.
Чахоўскія валодалі Луннам нядоўга, бо ўжо ў 1833 г. у “Кур’еры Літоўскім” №70/1833 была змешчана аб’ява, што маёнтак Луна Чахоўскіх прадаецца. У яго склад уваходзяць два фальваркі (невялікія панскія службы), 5 вёсак і мястэчка, якое мае дымоў (сялянская гаспадарская адзіннка абкладання падаткам) хрысціянскіх 199, жыдоўскіх—78, душ 527. Гадавы даход з маёнтка выносіць 43 000 злотых”. Няведама ці быў прададзены і хто яго купіў. Мажліва Ромеры, але не выключана, што маглі яны Лунна атрымаць як пасаг, бо Чахоўскія і Ромэры ўзаемна радніліся.. Вынікае гэта з наступнага касцёльнага надпісу: “Аляксандр і Валерыя з Ромэраў Чахоўскія Дня 17 ліпеня 1857 г.” Таксама ўспамінаная праз Э. Ажэшку Юзэфа Ромэр была ў доме Чахоўскіх, а гэта было ўжо ў 1902г.
Бяспрэчным уладальнікам Лунна быў муж Юзэфы, Эдвард Матэуш Ромэр. Яго бацька Эдвард Ян Ромэр (1806-1878) браў удзел у барацьбе за незалежнасць і ў 1833 г. адсядзеў палову года ў турме па справе эмісара з арганізацыі Я Лялевеля “Помста Народу” Юзафа Залеўскага. У 1838 г. быў зноў асуджаны, трапіў у турму, а затым высланы ў 13-гадовую ссылку ў Волагду, а пазней—у Вялікі Усцюг. За супрацу з эмісарам Маладой Польшчы Шыманам Канарскім. Разам з ім у ссылцы знаходзілася яго жонка Соф’я з Белазораў. Тут і нарадзіўся іх сын—Эдврд Матэуш Ромэр. Аб чым сведчыць таксама эпітафія ў Луненскім касцёле: “Эдвард Матэуш Ромэр нар. у Волагдзе, пм 22.11.1900г.” Зашлюбіў ён Юзэфу Чахоўскую, гербу Окша, дачку Аляксандра і Валерыі Рэус. Мелі сына Валер’яна 1881 г. нараджэння пра якога Э . Ажэшка пісала, што яму пагражае хвароба на сухоты, і дачку Эльжбету.
Ромэры—знакаміты шляхецкі род нямецкага паходжання (Romer), цэлая дынастыя, прадстаўнікі якой унеслі значны ўклад у развіццё культуры Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, былі паслядоўнымі і актыўнымі змагарамі за незалежнасць краю, у якім жылі. Сярод іх былі мастакі, выдаўцы, журналісты, палітычныя дзеячы, вучоныя.
Зофья Мотвід-Белазор і Эдвард Ян Ромер вярнуліся на Радзіму ў 1852 г. і жылі ў радзінным маёнтку або ў Вільні. Здольны ад прыроды да мастацтва Эдвард Матэуш Ромэр вучыўся малюнку спачатку ў бацькі мастака-аматара, потым у Катаяна Русецкага і Яна Зянкевіча. Скончыўшы ў 1867 г. Віленскую гімназію выехаў на вучобу ў Акадэмію Мастацтваў у Дрэздэн. Настаўнікам яго быў К. Шульц. Малюнкі Э.М.Ромэра змяшчаліся ў “Лейпцігскай ілюстраванай газеце”. У 1870 г. ён перавёўся Мюнхенскую Акадэмію Мастацтваў, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам Г. Аншуца, А. Сойтца, А. Ромберга, у майстэрні баталіста Ф. Адама. Э.М. Ромэр калегаваў з эмігрантамі былой Рэчы Паспалітай В. Чахурскім, Ю. Брандтам, Ю. Косакам, М. Гедымскім. Некаторы час Э.М. Ромэр працаваў у майстэрні Ксаверы Пілата. Першыя працы ў Мюнхене “Вяртанне з ярмаркі” і “Пікет”.
З 1873 г. многа падарожнічаў: пабываў у Вене, Меране, Варшаве. У 1878 г. вярнуўся ў Вільню і адкрыў на бакшце ў старым доме Ромэраў, які дастаўся яму ў выніку падзелу маёмасці паміж братамі, мастацкую майстэрню і карыстаўся ёй сумесна з братам Альфрэдам Тэадорам Ромэрам і сябрам Францішкам Юргілевічам. 16 сакавіка 1880 г. ажаніўся з Юзэфай Чахоўскай (дачкой Аляксандра Чахоўскага і Валеры Ромэр) і атрымаў у якасці пасагу Лунна.
У гэты час пісаў ён галоўным чынам бытавыя жанравыя сцэнкі, пейзажы: “Завіруха”, “Перад вакзалам”, “Перад майстэрняй”. Маляваў партрэты “Каваль”, “Сялянін у футравай шапцы”. Майстэрскі напісаны “партрэт бацькі мастака”—свайго сябра Ю. Юргілевіча.
Шэраг твораў прысвечаны паўстанцам 1863 г.: “Патруль”, “Хаціна ў лесе”. Пэндзлю Э.М. Ромера належыць партрэт народнага літоўскага паэта Анастаса Страздаса (190Х101, алей). На палатне паўстае постаць волата. Палац, местачковыя дамы, нават ветраны млын у параўнанні з ім здаюцца цацачнымі. Паэт бы магутная глыба стаіць на зямлі, сягаючы да неба. Апрануты сціпла, ён стаміўся, зняў галаўны ўбор і навесіў на руку ковенькі, на якую апіраецца, у правай руцэ трымае хусцінку, якой толькі што выцер твар. Непакорныя валася, шырокі твар, прасветлены лоб, на маршчыністым валявым задуменным твары трывога і надзея. Такое ўражанне, што паэт вандруе па вёсках і мястэчках, заклікаючы народ да змагання за лепшую долю.
У 1873 г. экспанаваў свае працы ў Кракаўскім Таварыстве сяброў мастацтваў”: “Адпачынак перад карчмой”, “Вузкалейка на Літве”, “Чыгуначная станцыя”, У парку”, “Куліч”, “Пад таполямі”, “Мяцеліца”. На выставе ў Варшаве палотны “Чыгуначная станцыя”, “На запусты”, “Пасля работы”, “Вяртанне” былі куплены Таварыствам падтрымкі мастацтваў. У 1894 г. на выставе сучаснага мастацтва ў Львове карціна “Мяцеліца-2” была ўганаравана срэбным медалём. Выстаўляў свае працы Э. М. Ромэр у Парыжы, Вене, Берліне, Мюнхене, дзе карціна “Мая хата” атрымала прыз і была куплена прафесарам мастацтва з Бруселя І. Дэ Гасам. Апошнімі яго працамі былі пейзажы з хлопчыкам на кані, зімовая карціна “Тры каралі” і незакончаная праца “Ад’езд дыцэзіі жмудскага біскупа”. Засталося многа эскізаў. Ці адлюстравана ў яго работах Лунна? Магчыма, але адказ на гэта пытанне чакае свайго даследчыка.
Э. М. Ромэр меў клопаты са здароўем пасля цяжкага запалення лёгкіх, шмат гаспадарчых і сямейных турбот, але да апошніх дзён не пакідаў маляваць.
Памёр Эдвард Матэуш Ромэр 10 лютага 1900 года ў Луне, пахаваны ў радзіннай капліцы ў Троках. Карціны Э. М. Ромэра можна паглядзець у Народным Музеі ў Варшаве (“Амазонка”), Кракава (“На папасцы-2”), у Музеі Мастацтва ў Вільні (7 работ) і ў музеі Каўнаса.
Лявон Карпович, Луна

