СЛУХАЦЬ

"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

02/05/2009

То ўзлёт, то падзенне...


У ААТ "Мастоўдрэў" перажываюць нялепшыя часы, але не апускаюць рукi

Увесну 1926 года, калi браты Вацлаў i Ігнацiй Канапацкiя пачалi будаваць фанерны завод у мястэчку Масты, пэўна, нiхто не гаварыў пра "кан’юнктуру рынку, iнвестыцыйныя праекты, тэхпераўзбраенне, мадэрнiзацыю" i iншае. Што, аднак, не перашкаджала прадпрыемству "Капак" вырабляць фанеру, якая лiчылася адной з лепшых у даваеннай Польшчы. Асаблiва пасля набыцця ў швейцарскага хiмiка патэнта на сухое склейванне фанеры вышэйшага гатунку з бярозы, якая выкарыстоўвалася ў тагачаснай авiяцыйнай прамысловасцi i экспартавалася ў Англiю, Аргенцiну, Бельгiю, Германiю, Iндыю, Iндакiтай, Малайзiю, Сiнгапур, Цэйлон.

Браты Канапацкiя, дарэчы, клапацiлiся не толькi пра атрыманне прыбытку ад рэалiзацыi прадукцыi, але i пра сацыяльныя пытаннi. На правым беразе Нёмана фабрыканты пабудавалi пасёлак для рабочых, арганiзавалi пяцiгадовую пачатковую школу для iх дзяцей, адчынiлi крамы, аптэку i нават стварылi публiчную бiблiятэку, дзе кожны мог азнаёмiцца не толькi з мастацкай, але i з тэхнiчнай i навуковай лiтаратурай. Паводле ўспамiнаў вiдавочцаў, гаспадары завода разводзiлi паўлiнаў, заклалi сад з прывезеных з розных краiн дрэваў i кустоўя, а тэрыторыю каля дамоў Канапацкiх, прадпрыемства i ўвесь рабочы пасёлак упрыгожвалi кветкавыя клумбы.

Зрэшты, у бiзнэсе няма нiчога вечнага, раз i назаўсёды стабiльнага. Здавалася б, яшчэ ўчора быў узлёт, а сёння — падзенне. Так здарылася, дарэчы, i з заводам "Капак" у пачатку 30-х гадоў, калi прамысловасць ахапiў сусветны эканамiчны крызiс. Многiя пакупнiкi мастоўскай фанеры за мяжой збанкруцiлiся, у цяжкiм становiшчы апынулася банкаўская сфера. У гэтых умовах браты Канапацкiя iшлi на, зразумела, непапулярныя ў народзе меры: скарачалi i нават "замарожвалi" зарплаты, выдавалi яе бонамi.

Так i напрошваюцца паралелi з цяперашнiм часам, калi светам зноў "камандуе" фiнансава-эканамiчны крызiс. Яшчэ нядаўна тэмпы росту вытворчасцi ў ААТ "Мастоўдрэў" былi вельмi высокiя, летась за першы квартал — 146 працэнтаў у параўнаннi з тым жа перыядам папярэдняга года. А цяпер — толькi каля 60 працэнтаў. Так, зарплата працаўнiкам купонамi не выдаецца. Аднак без яе зніжэння, на жаль, не абыходзiцца. За люты сярэднi заробак склаў 509 тысяч рублёў, хоць яшчэ паўгода таму было i каля 800 тысяч.

— Галоўная цяпер праблема для прадпрыемства — гэта рэалiзацыя прадукцыi, якая ў асноўным пастаўлялася на замежныя рынкi, — кажа старшыня Мастоўскага райвыканкама Аляксей Шафарэвiч. — Спрабуем дапамагчы: звязваемся з пасольствамi i блiзкага, i далёкага замежжа, працуем у цесным кантакце з канцэрнам "Беллеспапера". Аднак сiтуацыя застаецца вельмi складанай. На сёння на складах скапiлася прадукцыi ў аб’ёме прыкладна 250 працэнтаў месячнай вытворчасцi, што ўтрая вышэй за норму. I гэта пры цяперашнiх мiнiмальных, а можа, нават i стратных цэнах на тавар "Мастоўдрэва", якiя скарацiлiся практычна ў два разы, а то i болей. Напрыклад, калi цана рэалiзацыi фанеры ў студзенi-лютым мiнулага года складала 573 долары, то сёлета — 242 долары.

— Хоць кошт сыравiны так рэзка не падае, — зазначае генеральны дырэктар ААТ "Мастоўдрэў" Сяргей Асосаў.

Асаблiва цяжкiм быў для прадпрыемства студзень, калi з 3 тысяч кубаметраў вырабленай фанеры прадалi ўсяго 1200. У лютым — 1600, у сакавiку — ужо амаль 2 тысячы кубаметраў. Такiм чынам, лiчыць Сяргей Асосаў, невялiкае ажыўленне на рынку ёсць. Аднак да становiшча спраў у 2006 годзе, калi штомесячна 2 тысячы кубаметраў фанеры (яе доля ў агульным аб’ёме вытворчасцi — каля 60 працэнтаў) толькi з партоў Клайпеды i Санкт-Пецярбурга разыходзiлiся па ўсiм свеце караблямi пад сцягамi амерыканскiх кампанiй, яшчэ вельмi далёка. Значна скарацiлася колькасць фiрмаў, якiя бяруць на Захадзе мастоўскую фанеру, да таго ж, няма доўгатэрмiновых плацяжоў, вялiкiх партый. Сёння — вагон, "фура"...

Яшчэ больш складаная сiтуацыя, i не толькi ў сувязi з крызiснымi з’явамi на сусветным рынку, склалася ў цэху па вырабе драўнянастружкавых плiтаў (ДСП). Абсталяванне там i фiзiчна, i маральна састарэлае, энергазатраты вялiзныя, i блiзка не адпавядаюць еўрапейскiм стандартам. А тут яшчэ i рэзкае падзенне цэнаў рэалiзацыi... У вынiку гэтыя плiты сталiся незапатрабаванымi i iх вытворчасць былi вымушаны спынiць.

— Тым не менш, згодна з бiзнэс-планам, мы разлiчваем да канца года выйсцi на стапрацэнтны аб’ём вытворчасцi ў параўнаннi з мiнулым годам, нават улiчваючы, што не будзе працаваць цэх па вырабе ДСП, — сцвярджае Сяргей Асосаў. — Павялiчым выпуск фанеры i мэблi. Гэта рэальна.

Вядома ж, аптымiстычны настрой кiраўнiка не можа не абнадзейваць, i найперш работнiкаў прадпрыемства i iх сем’i. Але на чым жа грунтуецца такая ўпэўненасць, у прыватнасцi, што датычыцца той жа фанеры?

— Фанера заўсёды была запатрабаванай i ў найблiжэйшы час яе наўрад цi нешта заменiць, — лiчыць Сяргей Асосаў. — Трэба яе толькi "даводзiць да розуму", прыхарошваць. Для гэтага i ажыццяўляем iнвестыцыйны праект па развiццi фанернай вытворчасцi згодна з леташнiм Указам Прэзiдэнта Беларусi № 529 па дрэваапрацоўцы. Пачалi будаваць новы цэх па выпуску фанеры ўжо iншага, еўрапейскага фармату, заказалi ў Японii высакакласную лiнiю прасавання, якая не мае аналагаў у нашай краiне i працуе толькi на адным расiйскiм прадпрыемстве. Другi этап — ламiнiаванне гэтай фанеры, што адкрые ёй перспектыўныя рынкi не толькi ў будаўнiцтве, але i ў iншых галiнах, напрыклад, у вагонабудаваннi.

Праграмай мадэрнiзацыi прадпрыемства прадугледжана i замена цэха ДСП — лiнiя па выпуску плiтаў МДФ, таўшчынёй ад трох да сарака мiлiметраў. Гэта новая прадукцыя, якая, разлiчваюць, будзе запатрабаваная ў Беларусi i дазволiць зменшыць залежнасць ад катаклiзмаў на замежных рынках. I разам з гэтым — занятасць людзей, значна лепшыя ў параўнаннi з цэхам ДСП умовы працы i ўплыву на экалогiю.

— Ключавую задачу на найблiжэйшы час бачым у тым, каб завяршыць вышэйназваныя iнвестыцыйныя праекты, а таксама тэхпераўзбраенне лесапiльна-дрэваапрацоўчага цэха, што дазволiць пашырыць аб’ём i асартымент тавараў народнага спажывання (дошка на падлогу, вагонка, рэйка, плiнтус...), — кажа Сяргей Асосаў. — Частка абсталявання ўжо праплачана, спадзяёмся, што атрымаем крэдытныя рэсурсы для завяршэння мадэрнiзацыi вытворчасцi.

I ў гэтым мастоўскiя дрэваапрацоўшчыкi, безумоўна, разлiчваюць на дзяржаўную падтрымку, паколькi на сёння дзяржава валодае практычна поўным пакетам акцый прадпрыемства.

Зрэшты, як кажуць, на дзяржаву спадзявайся, але i сам не спi ў шапку. Менавiта пра гэта, а не толькi пра меры падтрымкi, i iшла размова на нядаўнiм пасяджэннi райвыканкама, дзе разглядалася становiшча спраў у ААТ "Мастоўдрэў". Недапрацоўвае маркетынгавая служба прадпрыемства, большую ўвагу трэба надаваць пытанням энергетыкi, эканомii сродкаў...

— Трэба займацца прывядзеннем працоўных месцаў у парадак, каб яны прыносiлi прыбытак, а не толькi былi занятыя, — лiчыць старшыня райвыканкама Аляксей Шафарэвiч.

Пры гэтым мясцовая ўлада робiць захады для стварэння новых працоўных месцаў за межамi ААТ "Мастоўдрэў", каб тым самым зменшыць i кадравую "нагрузку" на буйнейшае прадпрыемства раёна, у штаце якога цяпер каля 2300 чалавек. У прыватнасцi, на мясцовым прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi стварылi брыгаду па капiтальным рамонце будынкаў i збудаванняў i цяпер усе гэтыя работы выконваюцца ў раёне ўласнымi сiламi. А гэта i занятасць свайго насельнiцтва, i для бюджэту танней. Прапрацоўваецца, згодна з iнфармацыяй старшынi райвыканкама, i пытанне арганiзацыi новых вытворчасцяў, прычым не звязаных з дрэваапрацоўкай i запатрабаваных менавiта на нашым унутраным рынку. Чаму не дрэваапрацоўчага профiлю? Справа ў тым, што, акрамя ААТ "Мастоўдрэў", у раёне ёсць яшчэ два дрэваапрацоўчыя i таксама экспартарыентаваныя прадпрыемствы — па вырабе еўрападдонаў i эксклюзiўнай мэблi. Ёсць попыт на iх прадукцыю — яны "падымаюцца". Знiзiўся попыт, значна менш заказаў — адпаведна скарацiлiся аб’ёмы вытворчасцi i адразу ж узнiкла праблема з занятасцю людзей. А таму, лiчыць Аляксей Шафарэвiч, у раёне трэба арыентавацца не толькi на дрэваапрацоўку.

Але вернемся да сiтуацыi ў ААТ "Мастоўдрэў". Як паведамiў старшыня прафсаюзнага камiтэта Валерый Палiшэвiч, з лiстапада мiнулага па сакавiк гэтага года ў прафкам з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе звярнулiся 292 чалавекi, агульная сума выплат склала 19 мiльёнаў 210 тысяч рублёў. Не адмаўляецца прадпрыемства i ад дапамогi сваiм работнiкам тэхнiкай у пасадцы бульбы. А вось памер матэрыяльнага ўзнагароджання ветэранам пры выхадзе на пенсiю, згодна з рашэннем нядаўняга сходу па заключэннi калектыўнага дагавора, было вырашана скарацiць. Праўда, зазначае Валерый Палiшэвiч, калi фiнансавае становiшча прадпрыемства палепшыцца, то ў любы момант можна будзе вярнуцца да гэтага пытання.

Паводле iнфармацыi генеральнага дырэктара ААТ "Мастоўдрэў" Сяргея Асосава, прадпрыемства цяпер працуе ў звычайным рэжыме, праўда, спецыялiсты заводакiраўнiцтва з 12 красавiка пераводзяцца на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Масавага скарачэння, звальнення кадраў няма. За перыяд з 1 студзеня гэтага года 84 чалавекi звольнiлiся па пагадненнi бакоў, 25 — у сувязi з заканчэннем тэрмiну кантракта, 39 — па ўласным жаданнi, 9 — па стане здароўя.

Акрамя таго, 19 чалавек звольнiлi за прагулы i 18 — за знаходжанне на працоўным месцы ў нецвярозым стане. Аказваецца, не ўсiх дысцыплiнуюць нават крызiсная сiтуацыя i напружанне на рынку працы. Хоць ёсць i iншыя прыклады. Скажам, адзiн з работнiкаў прадпрыемства ў вольны ад працы час гандлюе на рынку журавiнамi, спрабуючы неяк кампенсаваць скарачэнне зарплаты. Выгада не надта iстотная, але ўсё ж нейкая прыбаўка ў сямейны бюджэт...

Дата публикации: 09.04.2009
Автор публикации: Барыс ПРАКОПЧЫК.
zvyazda.minsk.by

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск