СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

люты 2008 года

Некамэрцыйныя арганізацыі й асабістыя сеткі лідэраў


Эсэй выкананы ў межах навучаньня ў магістратуры ЭГУ "Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць".

Некамэрцыйным арганізацыям у сучасным сьвеце, асабліва ва ўмовах Беларусі, неабходна выпрацоўваць новыя мэханізмы й шляхі пашырэньня сваіх ідэяў і пасьпяховага распаўсюду й прыняцьця гэтых ідэяў з боку грамадзтва. Асабістыя сеткі лідэраў грамадзкай думкі, якіх варта ўсьлед за Роналдам Бэртам разглядаць як пасрэднікаў (альбо праваднікоў) грамадзкай думкі, могуць стаць найбольш удалай мадэльлю пашырэньня некамэрцыйнай арганізацыяй свайго ўплыву як на грамадзтва ў цэлым, так і на мэцэнатаў.

У беларускіх умовах для некамэрцыйных арганізацыяў, якія ня маюць дзяржаўнай падтрымкі, каналы сувязі з грамадзтвам праз сродкі масавай інфармацыі заблякаваныя, доступ насельніцтва да альтэрнатыўнай інфармацыі амаль адсутнічае. У апошнія гады адбылося выцісканьне з мэдыйнай прасторы незалежных СМІ, а што да беларускіх дзяржаўных, дык яны ператварыліся ў сродкі масавай прапаганды, якія цалкам ігнаруюць працэсы, што адбываюцца па-за межамі дзяржаўнай афіцыйнай палітыкі. Стварэньне альтэрнатыўнай сеткі распаўсюду інфармацыі, якая б улучала ў сябе асобныя сеткі лідэраў - пасрэднікаў грамадзкай думкі, дазволіла б вырашыць праблему сувязі з грамадзтвам, выкліканую адсутнасьцю сродкаў масавай інфармацыі. Больш за тое, неабходнасьць стварэньня альтэрнатыўных шляхоў распаўсюду сваіх ідэяў выкліканая яшчэ і тым фактам, што роля СМІ ў гэтым працэсе значна завышаная й іх уплыў на грамадзтва неадназначны. Гэта пацьвярджаецца дасьледаваньнямі Лацарсфэлда, Бэрэлсана й Гаўдэт (паводле Ronald S. Burt. Social Capital of Opinion Leaders), паводле якіх не было выяўлена простага ўплыву сродкаў масавай інфармацыі на рашэньне выбарцаў, а “ідэі атрымліваліся з радыё, раздрукоўваліся лідэрамі думак і ад гэтых лідэраў прыходзілі да менш актыўных сэктараў грамадзтва”. Такім чынам, роля лідэраў - пасрэднікаў грамадзкай думкі ў кантролі за інфармацыйнымі плынямі значная, а ў некаторых выпадках, напрыклад, пры палітычнай мабілізацыі ў час выбараў, пра што ішлося вышэй, вырашальная.

Такая роля лідэраў - пасрэднікаў грамадзкай думкі вынікае з асаблівасьцяў мэханізму распаўсюду інфармацыі. Грамадзтва складаецца зь вялікай колькасьці адносна ізаляваных групаў, а інфармацыя цыркулюе галоўным чынам унутры гэтых групаў, а не паміж імі. Р. Бэрт называе слабыя сувязі паміж рознымі групамі дзіркамі ў грамадзкай структуры. Гэтыя структурныя дзіркі перашкаджаюць вольнай цыркуляцыі інфармацыі паміж усімі індывідамі, але адначасова яны ствараюць перавагі пасрэднікам альбо тым, хто злучае сеткі. У час камунікатыўна-інфармацыйнай рэвалюцыі й інфармацыйнага грамадзтва галоўнай каштоўнасьцю становіцца інфармацыя. Аднак, як было заўважана ў дасьледаваньнях Лацарсфэлда, Бэрэлсана й Гаўдэт, людзі ў большай ступені ўспрымаюць інфармацыю, якая дасягае іх толькі празь лідэраў - пасрэднікаў думак, людзей, блізкіх да іх па сувязях. Гэта зьвязана з тым, што адным з вынікаў камунікатыўна-інфармацыйнай рэвалюцыі ёсьць узрастаньне колькасьці шумоў і лішку інфармацыі, якую людзі ня ў стане перапрацаваць, вылучыўшы патрэбнае для сябе. Гэты працэс характэрны і для Беларусі, толькі ў нашых умовах, што да дзейнасьці НКА, яшчэ й немагчыма данесьці свае ідэі да шырокага кола грамадзтва праз СМІ і ўдзельнічаць у канкурэнцыі за ўвагу грамадзянаў. Індывіды становяцца менш успрымальныя да інфармацыі, а лідэры - пасрэднікі думак адыгрываюць для іх ролю філь­траў, якія адсочваюць і перадаюць патрэбную інфармацыю. Гэтыя пасрэднікі кантралюць плынь інфармацыі. Сьпярша атрымліваюць з пэўнай крыніцы паведамленьне, а потым у выніку ўплыву правадніка інфармацыя распаўсюджваецца ўнутры ягонай сеткі. Такім чынам, атрымліваецца, што праваднікі думак займаюць не цэнтральнае месца ў сваёй группе, а знаходзяцца збоку, на мяжы групы, і злучаюць яе з астатнімі.

Прымаючы да ўвагі ўмовы дзейнасьці НДА ў Беларусі, галоўнае пытаньне, якое трэба вырашыць некамэрцыйнай арганізацыі, каб данесьці сваё паведамленьне да насельніцтва, - гэта пошук лідэраў - пасрэднікаў грамадзкай думкі. Гэтыя так званыя праваднікі думак маюць свае асобныя сеткі, а менавіта групы людзей, што ў пэўнай ступені знаходзяцца ў інфармацыйнай залежнасьці ад свайго лідэра. Унутры сетак распаўсюд інфармацыі стымулюецца самімі праваднікамі думак. Як правіла, яны маюць параўнальна вялікі сацыяльны капітал і, выступаючы ў ролі экспэртаў, даносяць найбольш важную інфармацыю. Трэба прыняць да ўвагі, што звычайна пасрэднікі ўспрымаюцца як лідэры пэўнай групы, маюць большую колькасьць кантактаў зь іншымі групамі й лідэрамі гэтых групаў - такім чынам, паведамленьне некамэрцыйнай арганізацыі будзе ахопліваць групы, якія знаходзяцца збоку ад створанай НКА сеткі лідэраў грамадзкай думкі. Трэба мець на ўвазе, што для лідэраў характэрная канкурэнцыя. Асабліва важнае значэньне гэта, напрыклад, набывае ва ўмовах, калі арганізацыя шукае сродкі для рэалізацыі пэўнага сацыяльнага праекту й зьвяртаецца па падтрымку да мэцэнатаў. Найбольш эфэктыўным шляхам атрыманьня гэтай падтрымкі будзе выкарыстаньне сваёй сеткі праваднікоў грамадзкай думкі, якія зьвязваюць мэнэджараў фірмаў, што прымаюць рашэньне ў галіне сувязяў з грамадзтвам (PR) альбо маюць дачыненьне да дабрачыннай дзейнасьці. Праз гэтую сетку лідэраў некамэрцыйная арганізацыя распаўсюджвае паведамленьне аб сваім праекце, які можа быць выкарыстаны фірмай для фармаваньня ці паляпшэньня свайго іміджу, стымуляваньня продажу тавараў і г. д. У выніку разуменьня падобных пераваг мэнэджарамі фірмаў забясьпечваецца іх удзел у праекце й падтрымка пэўнай ініцыятывы.

Што тычыцца распаўсюду некамэрцыйнай арганізацыяй нейкага паведамленьня альбо інфармацыі аб правядзеньні пэўнай акцыі сярод шараговых грамадзянаў, эфэктыўнасьць выкарыстаньня сетак праваднікоў нашмат большая, чым сродкаў масавай інфармацыі. Людзі схільныя ў большай ступені давяраць сваім сябрам альбо знаёмым, якія ўваходзяць у групы, вызначаныя паміж сабою “моцнымі сувязямі й слабой эквівалентнасьцю” (паводле Ronald S. Burt “Social Capital of Opinion Leaders”). Такім чынам, выкарыстаньнем сетак лідэраў можна павысіць рэкрутацыю валянтэраў для ўдзелу ў арганізацыі пэўных падзеяў, мерапрыемстваў.

Пазытыўны імідж і прыхільнае стаўленьне насельніцтва да пэўнай некамэрцыйнай арганізацыі таксама можна сфармаваць пры дапамозе эфэктыўнага выкарыстаньня сетак лідэраў. Аднак пры гэтым грамадзкія актывісты павінны ўлічваць двухэтапны працэс камунікацыі й распаўсюду інфармацыі, якая лідэрам-пасрэднікам пэўнай сеткі атрымлівае й перадае ім унутры сеткі, пасьля чаго сябры гэтай групы распаўсюджваюць і абмяркоўваюць інфармацыю ўжо без наўпроставага ўмяшаньня з боку лідэра-пасрэдніка.

Неабходнасьць выкарыстаньня сетак лідэраў - пасрэднікаў грамадзкай думкі выкліканая іх большай эфэктыўнасьцю ў параўнаньні са звычайнымі сродкамі масавай інфармацыі, а ва ўмовах Беларусі зьяўляецца адзінай магчымасьцю для некамэрцыйнай арганізацыі ахапіць шырокія колы грамадзтва й данесьці сваё паведамленьне.

Зьміцер Кухлей, дэпутат Мастоўскага райсавета, магістр палітычных навук
belngo.info

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск