СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Аляксей Сабасцян

Вялікія Сцяпанішкі



Вялікія Сцяпанішкі не з’яўляюцца ні цэнтрам сельсавета, ні цэнтрам гаспадаркі, няма тут прадпрыемстваў, але гэта адна з чатырох вёсак раёна, у якой зараз пражывае больш за тысячу чалавек, а дакладней 1226 жыхароў (на 1. 1. 1998г.). Гэта адна з самых старых вёсак раёна, якой не менш 500 гадоў.

Захавалася першае падрабязнае апісанне Сцяпанішак. Яно маецца ў Пісцовай кнізе Гродзенскай эканоміі, складзенай па выніках зямельнай рэформы 1557 года. Згодна з уставай на валокі вызначаны межы гэтых валок на палетках сяла. Першая мяжа пачыналася ад валок Малых Сцяпанішак, на поўнач борам і лесам. Другая мяжа ішла на ўсход, борам і лесам, і заканчвалася ў пачатку мастоўскіх валок. Трэцяя, тыльная мяжа ішла на поўдзень да пачатку валок мяшчанскіх сяла Чартарыя (відаць, зараз гэта хутар Міхайлоўка). Чацвёртая мяжа ішла на захад ля валок сяла Малыя Сцяпанішкі і заканчвалася ля галоўнай мяжы.

Валокі сяла былі падзелены на тры палеткі, бо гэтым уводзілася трохпольная сістэма земляробства. На кожным полі налічвалася 25 участкаў-валок. Так як участкі былі дрэннай якасці, то ад балота і леса даваліся дадатковыя землі.

Сяло Сцяпанішкі размясцілася на першым полі, адзін бок пад балотам. Дамы стаялі тылам да балота, а насупраць – гумны. Валокі пачалі раздаваць на сярэднім полі, якое было размешчана недалёка ад багны Ваўкаўшчызна.

Першай валокай-участкам валодаў Янка Цівун. У яго было 4 валы і 2 коней. Відаць, гэта быў заможны селянін. І ў Фёдара Дземяховіча мелася 4 валы і 3 коней. А вось у Івана Калесніка 2 валы і 1 конь. Такая ж прыкладна колькасць жывёлы была ў большасці вяскоўцаў, што было дастаткова для апрацоўкі адной валокі.

Іншы раз адну валоку бралі па некалькі сялян. Так, на адну валоку былі пасаджаны Грыц Іванцэвіч і Дарэц Васілевіч, Грыц і Іван Глядовічы. Часта валоку бралі бацька з сынамі. Гэта Мічута Драбінявіч з сынамі, удава Сцяпана Дземяховіча з сынамі, Ігнат Дземяховіч з сынамі.

Усяго падчас рэформы вяскоўцы ўзялі 21 валоку, з іх 18 – на цяглай службе да мікелеўскага фальварку і 3 – на цяглай службе да маставой работы. Якія ж былі вызначаны павіннасці вёскі? З кожнай цяглай валокі сяляне Сцяпанішак павінны былі плаціць 8 грошаў чыншу. Натуральныя павіннасці былі заменены грашовымі. За гусей, курэй і яйкі – 6 грошаў, за невады – 2 грошы і два дні працы на тыдзень.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сцяпанішкі знаходзіліся ў складзе Мастоўскай воласці Гродзенскага павету Расійскай імперыі. Кацярына ІІ пачала раздаваць маёнткі на нашых землях у вечнае ці спадчыннае карыстанне. Калежскаму саветніку Мікалаю Волкаву падаравала з вёскі Сцяпанішкі 105 душ мужчынскага і 96 – жаночага полу, калежскаму саветніку Літке 79 душ мужчынскага і 69 душ жаночага полу. Сяляне адчулі большы прыгнёт, чым быў раней.

Суседняе мястэчка Масты стала цэнтрам новага маёнтка, якім валодала ў ХІХ ст. Францішка Валенінава, па мужу сапраўдная стацкая саветніца. У 1845 годзе у Вялікіх Сцяпанішка налічвалася 37 двароў, мелася карчма. Кожны цяглы двор выконваў паншчыну – тры дні мужчынскія з вупражжу і адзін дзень жаночы на тыдзень. Звыш таго, сяляне выконвалі 12 дзён згонаў ці гвалтаў у год. Гэтую павіннасць выконвалі усе працаздольныя мужчыны і жанчыны. А яшчэ было 12 дзён шарварак.Гэта калі па патрабаванню ўладальніцы маёнтка два дні выкарыстоўваліся для высечкі і вывазу лесу, а астатнія 10 – для рамонту дарог, мастоў, розных пабудоваў, капання равоў і іншых публічных работ.

Акрамя таго, сялянам дазвалялася ісці на заробкі пры сплаве дрэва і віцін, пагрузцы і выгрузцы хлеба, а таксама вязання плытоў. У выніку, селянін мог зарабіць штогод ад 15 да 25 рублёў серабром. А тыя, хто наймаўся на плыты за стырнікаў і адбойнікаў, атрымлівалі ад 30 да 50 рублёў.

У Вялікіх Сцяпанішках пражывала 68 чалавек мужчынскага і 67 жаночага полу, якія былі праваслаўнага веравызнання і належалі да прыходу Ятвескай праваслаўнай царквы, астатнія – каталіцкага веравызнання і належалі да рыма-каталіцкага касцёлу, які меўся ў мястэчку Масты.

У пачатку ХХ ст. на поўначы вёскі пачалося будаўніцтва чыгункі, у якім прымалі ўдзел і сяляне Вялікіх Сцяпанішак. У 1907 годзе вяскоўцы былі відавочцамі руху першых цягнікоў па рэйках чыгункі. У гэты час у Вялікіх Сцяпанішках пражывала 598 жыхароў.

Ужо ў часы ІІ Рэчы Паспалітай, 12 ліпеня 1933 года, памочнік сельскага старасты Мастоўскай гміны разам з дарожным майстрам запатрабавалі ад сялян выйсці назаўтра на шарваркі. На вуліцы сабраўся вялікі натоўп. Калі падсолтыс звярнуўся да Кірылы Адарцэвіча з патрабаваннем выйсці на работу, той адказаў: “Ты падаткі з нас дзярэш..., я хаця б 6 гадоў у турме буду сядзець, але гэтыя 6 дзён не пайду адпрацоўваць”. Яго падтрымалі ўсе прысутныя. Сяляне аблаялі гміннае начальства і кінуліся да плоту, выламалі штыхеціны і пачалі збіваць падсолтыса і дарожнага майстра, якія кінуліся ўцякаць. Калі на дапамогу прыбег сын дарожнага майстра, яго збілі да паўсмерці.

Вяскоўцы прыхільна сустрэлі прыход Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года, бо спадзяваліся палепшыць сваё жыццё. Шмат жыхароў Сцяпанішак працавала тады ў фабрычным пасёлку на фанерным і лесапільным заводах, якія сталі дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Але хутка пачалася вайна. Гэта былі цяжкія часы для жыхароў вёскі. Старажылы сведчаць, што ў самым пачатку вайны немцы на чыгунцы недалёка ад вёскі затрымалі і расстралялі групу чырвонаармейцаў, якія выходзілі з акружэння.

Падчас нямецкай акупацыі частка жыхароў вёскі была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Сярод іх -- чатыры сям’і, у тым ліку Сцяпана Пяцэвіча. У яго было чацвёра дзяцей. Яны працавалі на палетках баўэра ва Усходняй Прусіі. Больш як 30 вяскоўцаў змагаліся з немцамі на фронце, з іх 10 загінула. 20-гадовым юнаком загінуў у Венгрыі Уладзімір Міхайлавіч Адарцэвіч 4 красавіка 1945 года, усяго за месяц да перамогі. Ён быў стралком 42-га стралковага палка 180-й стралковай дывізіі. 22 гады было Івану Васільевічу Пяцэвічу. Ён стаў салдатам адразу пасля вызвалення з лагеру ў Германіі. Прапаў без звестак 24 лютага 1945 года. Загінулі таксама І. С. Здановіч, І. М. Ярацэвіч, У. К. Пяцэвіч, І. Г. Пяцэвіч, І. С. Кучун, І. Т. Лісай, А. І. Пяцэвіч, І. Ф. Кучун.

Пасля вайны ішло аднаўленне гаспадаркі. Былыя пагарэльцы аднаўлялі сваё жыллё. У вёсцы аднавіла сваю работу школа. З гадамі да вёскі Вялікія Сцяпанішкі наблізіліся межы горада Масты. Многія гараджане сталі будаваць сваё жыллё у вёсцы. Вяскоўцы пайшлі працаваць на фанерны і лесапільны заводы. На фанзаводзе працавала Марыя Гаўрылаўна Пяцэвіч. У 1947 годзе яе выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Зараз у вёсцы Вялікія Сцяпанішкі маюцца ўсе ўмовы для жыцця. Пабудаваны шэраг новых вуліц. Вёска ўшчыльную падабралася да горада.

"Сцежкамі Мастоўшчыны" №3

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск