СЛУХАЦЬ

"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Леў Барташ 15 03 2009

Мастоўскія абарыгены





Леў Барташ
Пачынаючы гэты артыкул, неабходна ўнесці некаторыя тлумачэнні. Справа ў тым, што геаграфічнага тэрміна Мастоўшчына да сакавіка 1940 года ўвогуле не існавала. На геаграфічных картах сівой даўніны мы знаходзім назвы: Мастоўская каралеўская эканомія, Мастоўская пушча, каторая размяшчалася на вытоках рэчак Дубніца, Скідлянка і Ельня; Мастоўская каралеўская паляўнічая дача, што была за вёскай Сухінічы і дзе любіў паляваць сам кароль Сцяпан Баторый; і нарэшце мястэчка Масты, сённяшнія Масты Правыя. У пачатку 19 стагодзя Галубоўскі сельсавет быў у складзе Віленскай губерніі, а астатнюю частку Нёман дзяліў паміж Ваўкавыскім і Гарадзенскім паветамі Гарадзенскай Губерніі.

Мастойскі раён, як ужо ўпаміналася раней, быў створаны ў сакавіку 1940 года ў складзе тады існаваўшай Баранавіцкай вобласці. Гэта было маленькае тэратарыяльнае ўтварэнне без тэрыторыі сённяшніх Дубненскага, Харціцкага, Луненскага, Гудзевіцкага і Глядавіцкага сельсаветаў. У 1961 г. раён скасавалі, але праз тры гады апомніліся і сённяшняя тэррыторыя на некатары час павялічылася за кошт Дзярэчынскага, Зельвенскага і Воўпенскага сельсаветаў.

З-за падобных тэрытарыяльных змен, што былі дзесяткі раз і ў часы сівой даўніны і цяпер, цяжка знайсці ўсе дакументы адразу калі справа мае дачыненне да тэррыторыі ўсяго раёна, бо дакументы гэтыя раскіданы па архівах Гародні, Менску, Вільні, Варшавы і Пецербурга.

Аўтар гэтага артыкула меў магчымасць пазнаёміцца з дакументамі за 1824-28 гады, якія маюць адносіны да населенных пунктаў Зарудаўскага, Пескаўскага і Права-Мастоўскага с/саветаў і леваберэжнай часткі нашага горада. Паперы гэтыя складзены святарамі Шчаранскай, Белавіцкай і Воўпенскай грэка-каталіцкіх парафій і ўяўляюць сабой паіменны пералік насельнікаў гэтых вёсак з указаннем імя, прозвішча, узросту і полу. Узнікла думка расказаць аб нашых недалёкіх продках, параўнаць іх прозвішчы з цяперашнімі прозвішчамі жыхароў нашага раёна, тым больш, што дакументы пісаны былі ў даволі цікавы час. Тады ішоў толькі 29 год як наш край стаў часткай Расейскай імперыі. Дзяржаўнае справаводства ў краі і школьная адукацыя вяліся яшчэ на польскай мове, суды судзілі згодна законаў літоўскага статута, а насельніцтва ў большасці належыла да грэка-каталіцкай канфесіі. Да паўстання 1831 года заставалася 7 гадоў, да рашучага скасавання ўніі 14 гадоў, пасля выгнання Напалеона прайшло толькі 12 год. Хто ж былі продкі сённяшніх леваберэжных мастаўчан і колькі іх было? Знаёмства з гэтымі спісамі падзвярждае, што ніякага горада, хоць незначнага, на левабярэжжы не было, а стаялі дзве невялікія вёскі, панскі двор і мікраскапічнае мястэчка Зяльвяне з адзіным прывілеем -- мець кожную нядзелю кірмаш. У вёску Зяльвяне і аднайменнае мястэчка з блізкай вёсачкай Пагранічнай засялялі выключна сяляне. Усе гэтыя паселішчы, а таксама мястэчка Пескі, вёскі Навасёлкі, Туры, Асаўляне, Малькавічы, Сінявічы, Каралі, Міжава, Агароднікі і Зарудаў'е (у дакуменце Зарудавічы) належалі да Белавіцкай грэка-каталічкай (уніяцкай) парафіі. У в. Зяльвяне стаяла 30 хат, дзе жыло 169 чалавек рознага ўзросту і полу. Прозвішчы насельнікаў былі: Галубовіч, Сурмач, Давыдзік, Кейка, Макарэвіч, Стома, Праўдзіцкі. Вёска Пагранічная налічвала 5 хат -- 36 жыхороў. Тут пералічаны: Хандогі, Кулікоўскія, Каліневічы і Ярцэвічы. У панскім двары перапісаны толькі нейкі Лукаш Апажыцкі, спасылкі на яго сацыяльны статус адсуьнічаюць. З жыхароў мястэчка Зяльвяне, а складалася яно з 5-ці хат і мела 27 жыхароў, прапісана сям'я Тамаша Арабкі. Пэўна больш уніятаў у мястэчку не было.

Самай большай вёскай парафіі было па тых часах Зарудаў'е, 245 жыхароў у 58 дамах. У агародніках 107 жыхароў і 23 хаты, у Міжаве 122 жыхары і 26 дамоў. У гэтых вёсках сустракаюцца прозвішчы: Новік, Красько, Шырокі, Волес, Краўцэвіч, Пісарчук, Раінчык, Лысюк, Смок, Данцэвіч, Бурдзюк, Жыдок, Кухарчык, Воля, Ярыма. У мястэчку Пескі, якое мела яшчэ каталічкае і значнае габрэйскае насельніцтва, пералічаны ўніяцкія сем'і: Варановічаў, Чубрыкаў, Заблоцкіх, Бязвуглых, Ламжынскіх, Пузевічаў, Бубновічаў, Арцішэвічаў і Кейкаў. У Навасёлках нядрэнна пачуваліся Кучуны, Пяцэвічы, Каробкі, Курапацкія, Шамберы, Ванілаўскія, Агеі, Каралі, Майзікі, Крыцкія. У Турах (цяпер частка Песак) пладзіліся Мандзікі, Дылеўскія і Красоўскія.

Да Воўпенскай парафіі з цяперашніх вёсак мастоўшчыны адносіліся: в. Старына -- 27 дамоў, 68 чалавек, в. Рыбакі -- 7 дамоў, 18 чалавек, в. Дзенькаўцы -- 20 дамоў, 68 чалавек, в. Кульшычы мела 14 дамоў і 31 чалавек. У Старыне былі распаўсюджаны прозвішчы: Барадзюк, Ціхановіч, Гішкілюк, Сялецкі, Аскерка, Паляшчук, Стойлік. У Рыбаках лавілі рыбу на Карасаве Аскіркі і Паляшчукі. У Дзенькаўцах сеялі жыта Бурчыкі, Гішкілюкі, Аскеркі, Дольнікі, Ярашукі, Рагачэўскія, Сідаровічы, Вашчылы, Скарабагатыя, Дзямешчыкі. У вёскі Кульшычы перапісаны Дзямешчыкі, Няверы, Седачы, Шарупскія і Вашчылы.

Шчаранская уніяцкая парафія складалася з вёсак Перавоз, Чарлёнка, Рыбалавічы, Займішча, Данцы, Баяры, Задвор'е, Песчанка, Дудкі, Сарвасы, Казібор і мястэчка Шчара. Царква стаяла на гары ў мястэчку Шчара (спалена немцамі ў 1943 г.). У 200 метраў ніжэй па р. Шчара бруіла святая крыніца вядомая далёка ў ваколіцах. Насельніцтва ў пералічаных вёсках было нямнога, тут жылі беларусы-лесавікі, іх карміў лес. У гэтай мясцовасці, як нідзе па тых часах і пазней, яшчэ праяўляліся рэлікты старой паганскай веры. Абагаўляліся асобныя дрэвы, крыніцы. Прозвішчы ў лесавікоў былі наступныя: Мялешка, Адамовіч, Урублеўскі, Ярмаловіч, Чарэпка, Чарток, Дзяйкала, Грэцкі, Ярмак, Танчык, Новік, Касач, Дубатоўка, Дубіцкі, Рудніцкі, Пужаль, Халупа, Калоша, Намойлік, Прэдка, Сарвас, Сліж, Галавач.

І хоць з гэтага парафіяльнага перапісу (1824) прайшло больш 180 год, амаль не адзін сялянскі род не перавёўся на Мастоўскай зямлі, дастаткова зазірнуць у мастоўскі тэлефонны даведнік, каб у гэтым упэўніцца.

А што стала з уніяй? Праз 14 гадоў у 1838 годзе Берасцейскі праваслаўны сабор Уніяцкую веру зліквідаваў. Царкоўныя кнігі на беларускай мове былі спалены, вернікі прынялі праваслаўе. Не ўсюды вяртанне ў лона праваслаўя ішло гладка, прыкладам, у Поразаве яго бласлаўлялі бізунамі. Не ўсе падпарадкаваліся і ў нашых ваколіцах, некаторыя жыхары Песак і Міжава зацята стаялі на сваім, а пазней прынялі каталіцкі крыж.

Першую праваслаўную царкву на леваберэжнай частцы г. Масты, пабудавалі ў 1907 годзе, калі побач царскі урад пракладваў чугунку. Якая знаходзілася на цяперашняй вуліцы Шарэйкі. Гэтаму храму было наканавана стаць уніяцкім адным на ўвесь раён. Гэта адбылося ўжо пры паляках у сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзя. Тады польскія ўлады ўсімі сіламі спрыялі пашырэнню каталіцызма. Як больш мягкі варыянт гэтага працэса, была вернута да жыцця ўніяцкая царква. У тагачасным грамадстве гэта не выклікала ні асаблівай радасці, ні пратэстаў. У 1927 г. частка праваслаўнага кліра зрабіла змову супраць кіраўніка польскай праваслаўнай царквы, каторы быў прыхільнікам уніі. Бялавіцкі бацюшка Смарагд паехаў у Варшаву і забіў яго з пісталета на паперці. Святара-тэрарыста арыштавалі і судзілі, царква пазбавіла яго сану. Утрымоўвалі забойцу ў цяжкіх умовах зняволяння, хутка ён захварэў на сухоты. Пазней па просьбе некаторых балканскіх праваслаўных цэркваў польскі ўрад выпусціў Смарагда на волю. Ён пакунуў краіну і хутка памёр. Фрагментарнае апісанне гэтай падзеі вы, пры жаданні, знойдзеце ў аповесці Аляксея Карпюка "Вершалінскі рай". Парасткі новай уніі канчаткова зліквідавала савецкая ўлада ў 1944 годзе. У леваберэжным калішнім храме зрабілі клуб, там круцілі кіно і ладзілі танцы. Хутка храм згарэў.

Але вернемся да асноўнай тэмы, прасочым, як у часы актыўных працэсаў міграцыі насельніцтва пачуваюцца мастоўскія абарыгены. Ці не закранула іх злая віхура, ці не пацягнуліся яны з торбамі з бацькўшчыны?

Цудоўным дапаможнікам нам у нашай справе паслужыць тэлефонны даведнік Мастоўскага раёна за 2004 г. У ім 8837 асабістых абанентаў, з іх 194 прозвішчы упамінаюцца ад 10 да 117. Кожнае памянёнае прозвішча будзем лічыць за сям'ю з 4-х чалавек, памятаючы, што не кожная сям'я мая тэлефон. Такі спосаб падліку будзе хоць і не дасканальны, але больш-менш праўдзівы.

Пры насельніцтве нашага раёна роўнаму 33 742 чалавек носбіты самых пашыраных мясцовых прозвішчаў складаюць 1224 асобаў, гэта больш трэцяй часткі насельніцтва. Жартам кажучы, сама больш распладзіліся на мастоўшчыне Пяцэвічы, у даведніку іх 117 абанентаў, а усіх прыкладна 468 чалавек. Гэта 1,4 усіх насельнікаў, адзін з 72 абавязкова Пяцэвіч. На другім месцы Лісай, 75 абанентаў, або 300 чалавек. Калі дадаць сюды Лісаевых, каторыя да нядаўняга часу таксама былі Лісаямі, то іх стане крышачку болей. Далей ідуць спрадвечныя мастоўскія Валковічы, іх 62 абаненты (348 чалавек). Потым чарга сцяпанішскіх, правамастоўчкіх і мікелеўшчынскіх Лойкаў, амаль две роты -- 192 чалавекі. Здановічаў, каторыя большасцю паходзяць з паселішчаў паблізу ракі Ельні, -- 48 абаненаў, 148 асобы. Масюкоў адпаведна 44 абанента -- 176 чалавек. Дзенісевічаў і Кучуноў па 164. Жукі і Новікі прадстаўлены па 39 абанентаў, 148 чалавек. Білідаў, карэнямі звязаных з Дубненскім с/ваветам, --37 абанентаў, 148 чалавек. Дзесятак самых шматлікіх замыкаюць мастоўска-лядзенскія Давыдзікі і дашкаўскія Палубяткі па 35 абанентаў, а значыць 140 чалавек. З прозвішчаў, якія пачалі сустракацца ўпершыню на Мастоўшчыне пасля вайны, сама больш Івановых і Лебедзевых 60 і 40 чалавек.

Кожнае прозвішча нясе на сябе нейкую інфармацыю. Напрыклад, прыгожае прозвішча Драбіновіч гаворыць што, продкі сённяшніх яго носьбітаў былі зброеносцамі ў старажытных рыцараў Вялікага Княства Літоўскага. Прозвішчы Падаляк, Завіленчык , Слуцкі, Валынец, Алыцкі, Навагродскі напамінае аб паходжанні продкаў з адпаведных мясцін. Вабішэвіч, Бурлачук, Буднік - указваюць на занятак, прафесію. Добрук - на характар. Лях, Маскаль – на тое адкуль маглі прыехаць продкі. А прозвішчы Біліда і Жвірбля даносяць да нас інфармацыю з даўніх-даўніх гадоў. З 10 па 13 стагодзе наш край каланізавалі Крывічы, з Полацка, Дрыгавічы са слуцка, Валыняне з паўночнай Украіны, а тут ужо былі лета-літоўскія плямёны Дайноўцаў, Яцьвягаў. Яны нам пакінулі Жвірбляў (Жвірблюса), што азначае варабей. А з валынянамі прыйшлі Біліды. На валынскім дыялекце гэта слова азначае, белы, белабрысы. Аналагічна чорны - чарнота, белы - біліда. Шамбер так і просіцца ў Парыж з націскам на другім складзе. Беланаў нясе інфармацыю аб дахрысціянскіх часах. Бялун - старажытны дахрысціянскі бог урадлівасці беларусаў. Шаронаў ад літоўскага шарунас - арол. Гэтак можна пералічваць да бясконцасці.

Прыкладна 15 - 16 працэнтаў прозвішч насельнікаў Мастоўскага раёна маюць шляхецкія карані. Калі каму засвярбіць пацікавіцца, то вазьміце часопіс "Спадчына" за 3-4 гады пачатку 90-х прошлага стагоддзя, там пералічаны паімённа ўсе шляхецкія роды, нават самыя збяднелыя, і ўсё гэта ілюстравана гербамі. І там, і ў іншых гістарычных дакументах можна сустрэць мастоўскія прозвішчы: Аскерка, Лукашэвіч, Юрэвіч, Юрага, Паўлоўскі, Высоцкі, Завадскі, Радзінскі, Сянкевіч, Трацяк. Сёння ёсць магчымасць кожнаму Аскерку, ці Юрагу, звярнуцца ў архіў і, чым лёс не жартуе, можа вы і шляхціц.

Больш таго ў вёсках Седзяневічы, Ніткавічы і Сямашкі Гудзевіцкага с/савета і сёння жыве спрадвечная шляхта. Гэта Садзяноўскія, Занеўскія, Сямашкі, Эйсманты, Грышкевічы, Трацякі. Гэтыя паселішчы раней называліся засценкамі, а кожны дарослы меў шаблю, як адзнаку шляхецтва і нявелькі кавалак зямлі, каторы сам і апрацоўваў. Такія шляхціцы зваліся аднадворцамі, не мелі прыгонных і ад сялян адрозніваліся хіба што непамерным гонарам. Гэтая шляхта дала нашаму народу Грынявіцкага, Каліноўскага, Купалу, Кузьму Чорнага і ў той жа час яна была носьбітам пагарды да мужыка. Дунін-Марцінкевіч і бессмяротны Купала выссмеялі шляхецкую пыху ў "Пінскай шляхце", "Паўлінцы".

У канцы свайго аповяду хочацца засярэдзіць увагу на мілагучнасці большасці нашых прозвішч. Пэўна прыгожымі былі нашы продкі калі іх назвалі: Галубовіч, Вярбіцкі, Каліневіч, Ласіца, Лебедзь, Мілашэвіч, Рэчкіна, Рамашкевіч, Сініца, Салавей, Санейка. Апошняе прозвішча некалі чыталася і вымаўлялася як Сонейка з націска на пршым складзе і з а на канцы. Руская норма напісання беларускіх прозвішч на "ко" замест "ка" у многіх выпадках робіць іх безсэнсовымі і бляклымі. Ну што такое Шчуко ці Карабко з націскам на апошнім складзе? Гэта ўжо быццам і нянашай маці дзеці. Гэта ўжо нейкая другая нацыя - нацыя Баранаў, Петухаў і Козелаў. Ад такога паскудства продкі, пэўна, ня раз у трунах перавярнуліся. Мы атрымалі ў спадчыну і мову і прозвішчы і душу. Першым і другім трэба як іншыя народы ганарыцца, а душу не забруджваць рознай поганню. Козел па чэшскі ўсёраўно казёл, а по-нямецкі Цыге. Усе нямецкія Цыге, Веберы, Рэйніке, не ганьбуюць сваіх прозвішч бо няма чаго сароміцца. А як мы? Мы па-ранейшаму пачуваемся мякка кажучы, непоўнавартаснымі.

Сёння можна сустрэць мастоўскіх выхадцаў у ЗША, Канадзе, Нямеччыне і, нават, Люксембургу, як грамадзян гэтых краін. Заўсёды цяжкія на пад'ём беларусы пачалі шукаць лепшай долі ў цэлым свеце. І нічога дзіўнага -- паспрабуйце пабудаваць сваяму нашчадку кватэру працуючы ўсёй сям'ёй на "Мастаўдрэве" ці ў сельскай мясцовасці ў Галубах або Малькавічах. У 1948 г. у адным толькі Пацавічскім сельсавеце жыло 8 тысяч чалавек. На сёння на Мастоўшчыне поўнасцю жыве ў сельскай мясцовасці 17 248 чалавек, большасцю сталага веку. У горадзе жыве 16453 асобы, дзесяць год назад колькасць мастаўчан дахадзіла да 20 тысяч. Сярэдняя сям'я па раёну --2,5 чалавек. На сяле сям'я яшчэ меншая --2,3 чалавека, у горадзе 268. І гэта ў краіне, дзе няма крызіса, хоць усім зразумела, што наша краіна ніколі з крызіса не выходзіла.

Цікава было б адслядзіць дэмаграфічную сітуацыю год так 20-30 наперад!? Колькі будзе на нашай зямлі нашых слаўных Пяцэвічаў, Лісаёў, Валковічаў? Які яны будуць мець сацыяльны статус, духоўныя і матэрыяльныя патрэбы, уяўленні аб шчасці? Што ж - час пакажа, а нашчадак - убацыць.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск