СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Зміцер Кухлей

Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?





Нягледзячы на “таемную” дамоўленасьць паміж кіраўніцтвам Эўразьвязу і Беларусі наконт дэмакратызацыі выбарчага працэсу, аб існаваньні якой разважалі ўсе незалежныя эксперты, парляманцкія выбары 2008 г. у Беларусі адбыліся па стандартнай напрацаванай за апошнія 13 гадоў схеме: ніводзін прадстаўнік апазыцыйных сілаў ня трапіў у парламент, а праўладныя кандыдаты “элегантна” перамаглі ўжо ў першым туры ва ўсіх 110 акругах. Па ўсёй краіне выбаркамы зафіксавалі высокі ўзровень народнай “падтрымкі” прыхільнікаў палітыкі прэзідэнта: у сярэднім 60% - 70% галасоў за праўладных кандыдатаў, прадстаўнікі апазыцыі або незалежныя кандыдаты набіралі максімум 27% . Апазыцыя традыцыйна заявіла аб фальсіфікацыі выбарчага працэсу і прадставіла шэраг доказаў гэтага, назіральнікі ад АБСЭ таксама заявілі аб тым, што “парламенцкія выбары ў Беларусі не дасягнулі адпаведнасьці з абавязальніцтвамі АБСЭ, нягледзячы на невялікія паляпшэньні” . Аднак гэтыя заявы апазыцыі і міжнароднай місіі АБСЭ не паўплывалі на сітуацыю як унутры краіны, так і на замежнапалітычныя ўзаемаадносіны паміж ЭЗ і Беларусьсю. Эскалацыі пратэстнага настрою ў беларускім грамадзтве не адбылося: у дзень галасаваньня 28 верасня адбылася руцінная акцыя апазыцыйных сілаў, якая назбірала крыху болей за тысячу чалавек , а высновы місіі АБСЭ не паўплывалі на рашэньне ЭЗ працягнуць наладжваньне супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі. Такім чынам, беларускі рэжым ужо болей за дзесяцігоддзе паспяхова забясьпечвае сваю ўстойлівасьць. І гэта пры тым, што ўсе гады існаваньня беларускага аўтарытарызму на яго аказваўся значны знешні (з боку ЭЗ і ЗША) ціск, як і беларуская грамадзянская супольнасьць не была найгоршым вучнем па перайманьню досьведу каляровых рэвалюцыяў Славаччыны, Сэрбіі, Грузіі, Украіны. Чаму падчас апошніх парламенцкіх выбараў не адбылося зьменаў у бок дэмакратычнай трансфармацыі? Як трапна даводзіць Лукан Ўэй у сваім эссэ “Сапраўдныя прычыны каляровых рэвалюцыяў”, ва ўмовах жорстага аўтарытарызму “мабілізацыя апазыцыйных сілаў ня можа сама па сабе патлумачыць адносны посьпех апазыцыйных рухаў” (Way Lucan. The Real Causes of the Color Revolutions. p. 59.) Існуюць пэўныя межы магчымасьцяў для дэмакратычнага транзіту і гэтыя межы вызначаюцца ў значнай ступені устойлівасьцю аўтарытарнага рэжыму, разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці не перадвызначае крах аўтарытарнай сыстэмы.

Лукан Ўэй сьцьвярджае, што стабільнасьць аўтарытарных сыстэм постсавецкіх краінаў залежыць ад двух фактараў: 1. трываласьцю сувязяў элітаў аўтарытарнай краіны з Захадам; 2. дзеяздольнасьцю аўтарытарнага кіраўніцтва, што ўключае : існаваньне адзінай, інстытуалізаванай партыі ўлады; разьвітым, добра фінансаваным і вопытным рэпрэсіўным апаратам; значны дзяржаўны кантроль над эканомікай.

У выпадку з Беларусьсю палітыка ізаляцыі прывяла да адсутнасьці якіх-кольвек палітычных і эканамічных сувязяў беларускіх элітаў з Захадам, таму спробы ціску, якія да гэтага прадпрымалі як ЗША, так і ЭЗ, не маглі мець станоўчых вынікаў. У гэтым накірунку лепшую палітыку праводзіць Расейская Фэдэрацыя, што праз цесныя эканамічныя і палітычныя сувязі мае болей механізмаў уплыву ў Беларусі. Аднак Расея зацікаўлена ў захаваньні status quo у палітычнай сістэме Беларусі праз няяснасьць выбару накірунку замежнай палітыкі будучых беларускіх элітаў пасьля зыходу Лукашэнкі.

Што тычыцца другога фактару, ўстойлівасьць беларускай аўтарытарнай сістэмы забясьпечваецца праз захаваньне дзяржаўнага кантролю над эканомікай краіны (каля 80%) праз разнастайныя наўпроставыя і ўскосныя механізмы: захоўваецца дзяржаўная ўласнасьць над буйнымі і сярэднімі прадпрыемствамі, стрымліваецца разьвіцьцё дробнага прадпрымальніцтва, дзяржава кантралюе пераважную большасьць прафсаюзаў, уведзена кантрактная сістэма найму на працу і інш. Рэпрэсіўны апарат за апошнія гады таксама ўдасканаліўся і мае цэлы шэраг інструмантаў барацьбы з іншадумствам, уключна з сілавым падаўленьнем мірных дэманстрацый пратэсту, папераджальнымі арыштамі і крымінальным перасьледам актывістаў апазыцыі, разьвітай сістэмэй кантролю праз ідэалягічнае выхаваньне і інш. У Беларусі дагэтуль не завяршыўся працэс інстытуалізацыі партыі ўлады. Перыядычныя спробы рэалізаваць праект па стварэнню праўладнай партыі “Белая Русь” пакуль ня мелі посьпеху з-за супраціўленьня самога кіраўніка дзяржавы, які добра вывучыў (або падсьвядома адчувае) досьвед каляровых рэвалюцыяў у Грузіі і Ўкраіне, калі былыя саюзьнікі (Саакашвілі, Жванія, Бурджанадзэ ў Грузіі; Цімашэнка, Юшчанка ва Ўкраіна) сталі тварам дэмакратычных пераўтварэньняў, перацягнуўшы на свой бок значную частку наменклатуры і вышэйшага кіраўніцтва краіны, уключна з нейтралізацыяй карных ворганаў. У дадатак прыклад пераходу ў апазыцыю А. Казуліна, былога рэктара БДУ і саюзніка А. Лукашэнка, пацьвярджае перасьцярогі беларускага прэзідэнта ў дачыненьні да канчатковага афармлення партыі ўлады. Аднак яе фармальная адсутнасьць кампенсуецца значнай ідэалягізацыяй (палітызацыяй) дзяржаўнай адміністрацыі, якая часткова і выконвае партыйныя функцыі. Акрамя таго чыноўнікі і кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў маюць істотную фінансавую патрымку, якая залежыць выключна ад аўтарытарнага кіраўніка. Такім чынам з двух значных фактараў уплыву на ўстойлівасьць беларускага аўтарытарызму - трываласьць сувязяў элітаў аўтарытарнай краіны з Захадам і дзеяздольнасьць аўтарытарнага кіраўніцтва - ніводзін не прадказваў магчымасьць дэмакратычнага транзіту у 2008 г. і парлямэнцкія выбары гэта пацьвердзілі, 100% засьведчыўшы вынікі выбараў, якія маляваліся ў адміністрацыі прэзідэнта. Лукан Ўэй слушна заўважае, (Way Lucan. The Real Causes of the Color Revolutions. p. 65 ) што захаваньне ва ўладзе А. Лукашэнкі перадвызначана яго зыходнай непераадольнай перавагай над апазыцыйнамі сіламі . Якую б пасьпяховую (перанесеную з досьведу іншых дэмакратычных трансфармацыяў посткамуністычных рэжымаў) стратэгію апошнія не абіралі, ім наканавана электаральная параза. І гэта не залежыць ад прыхільнасьцяў шараговага выбарца, зьменаў грамадскага меркаваньня, якое ў дадатак яшчэ і цяжка вызначыць ва ўмовах аўтарытарызму.

Пры гэтым непапулярныя меры, якія ў апошні час прымаюцца ўладамі, усё ж не маглі не паўплываць на грамадзкія настроі і зламаць некаторыя псыхалягічныя асаблівасьці менталітэту беларусаў, якія трапна падкрэсьлівае вядомая беларуская прыказка: “Няхай у мяне карова здохне, абы ў суседа дзьве!”. Напярэдадні выбараў адзін знаёмы гараджанін распавёў гісторыю аб сваяку, які жыве ў вёсцы Мастоўскага раёна. Вясковец заўсёды ад самага пачатку кіраваньня прэзідэнта галасаваў за апошняга, і пры гэтым цалкам адэкватна ўспрымаў катастрафічную сітуацыю, што склалася ў сельскай мясцовасьці. Аднак абгрунтоўваў сваю падтрымку наступнымі словамі: “Нам на вёсцы ўсё роўна добра жыць ужо ні пры якім кіраўніку не давядзецца, дык няхай і вы ў горадзе адчуеце ўсё “шчасце” вясковага жыцця!”. Падчас гэтых парлямэнціх выбараў вясковец патэлефанаваў (ніколі раней ён ні пры якіх абставінах не карыстаўся тэлефонам) гараджаніну з такім пытаньнем: “Слухай, а хто там з вашых балатуецца?! Не магу ўжо цярпець такога жыцця, хачу за вашых галасаваць! Скажы за каго?!” Гэты можа сведчыць аб якасных зьменах у грамадскім меркаваньні і асабліва на вёсцы, што падкрэсьліваецца нават афіцыйнымі вынікамі галасаваньня: па Слонімскай выбарчай акрузе, якая зьяўляецца сельская акругай прадстаўнік АДС атрымаў найлепшы вынік сярод вылучэнцаў ад апазыцыйных сіл па Беларусі.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй у горадзе Масты па асобных выбарчых участках яўка ледзьве перасягнула 50%. (Аднак нізкая яўка ў г. Масты нязначна паўплывала на агульную яўку па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56, таму што выбарцы г. Масты складаюць усяго толькі каля 20 % ад агульнай колькасьці выбарцаў па сельскай акрузе, куды ўваходзяць тры раёны: Бераставіцкі, Мастоўскі і Сьвіслацкі) Нягледзячы на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу на ўсіх этапах выбарчага працэсу грамадзяне адмовіліся прыходзіць на выбарчыя ўчасткі і нават такая яўка забясьпечвалася напружаннай працай участковых вабарчых камісіяў: чальцы камісіяў без заявак выбарцаў і ў парушэньне заканадаўства абыходзілі кватэры і дамы тых грамадзянаў, якія не прагаласавалі і настойліва раілі галасаваць (часам даводзілася абыходзіць цэлыя вуліцы прыватных сэктараў у горадзе, або шматпавярховыя дамы); ажыцьцяўляўся ціск з боку кіраўніцтва на супрацоўнікаў бюджэтных арганізацыяў (школы, шпіталі, РДК і інш) з патрабаваньнем прагаласаваць, у тым ліку непасрэдна ў дзень галасаваньня; прыцягваліся сілавыя ворганы для супрацьдзеяньня агітацыі супраць праўладнага кандыдата і няўдзел у галасаваньні .

Такім чынам, сярод асноўных фактараў, якія забясьпечылі ўстойлівасьць аўтарытарнага рэжыму падчас апошніх выбараў, зьяўляюцца:
1. Слабая сувязь, як палітычная, так і эканамічная, кіраўнічых элітаў усіх узроўняў з заходнімі партнэрамі. Асабістая фінансавая бясьпека беларускіх элітаў (наменклатуры і бізнэс-элітаў) залежыць ад беларускага прэзідэнта. Санкцыі Захаду не закранаюць эканамічныя інтарэсы чыноўнікаў і дырэктарату, таму апошнія не зьвяртаюць увагі на рэакцыю заходніх структураў на фальсіфікацыю выбарчага працэсу і палітычныя рэпрэсіі.
2. Дзяржаўны кантроль над эканомікай, што дазваляе беларускаму аўтарытарызму пазбавіць грамадзянскую супольнасьць унутранага фінансаваньня, самастойнасьці ў прыняцьці рашэньняў і неабходнай мабільнасьці падчас нацыянальных палітычных падзеяў. Унутранныя крыніцы фінансаваньня апазыцыйнай дзейнасьці зьведзены амаль да нуля. Падчас апошніх парлямэнцкіх выбараў ціск вонкавых актараў (ЭЗ і ЗША) на апазыцыйныя структуры, скіраваны на іх ўцягваньне у выбарчы працэс, прывёў да значнага разладу: у АДС не існавала агульнай стратэгіі, частка грамадскіх структураў (“Малады Фронт”, Хартыя-97) байкатавала выбары.
3. Разьвіты рэпрэсіўны механізм, які дазваляе запабегнуць росту пратэстных настрояў на стадыі ўзьнікненьня, і цалкам кантраляваць разьвіцьцё сітуацый падчас дэманстрацый пратэсту.
4. Палітычна залежная дзяржаўная адміністрацыя, якая часткова выконвае функцыі партыі – ўлады. Згодна з беларускім заканадаўствам, участковыя камісіі па выбарах выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў фармуюцца раённымі, гарадзкімі выканаўчымі камітэтамі, а ў гарадах з раённым падзелам – мясцовымі адміністрацыямі, у фармаваньні акруговых камісіяў ўдзельнічаюць акрамя выканаўчых органаў (аблвыканкамаў і Менгорвыканкаму) яшчэ і абласныя Саветы дэпутатаў і Менгарсавет . У выпадку, калі ў Беларусі адсутнічае незалежная дзяржаўная адміністрацыя, выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў можна разглядаць як складовую частку каманды праўладнага кандыдата. Найболей відавочным гэта зьяўляецца ў тых акругах, дзе балатуюцца чыноўнікі – старшыні абл - і райвыканкамаў, або іх намесьнікі: кіраўнікі аддзелу кадравай работы райвыканкамаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні чыноўніка-кандыдата, фармуюць асабовы склад участковых камісій; кіраўнікі ідэалягічных аддзелаў райвыканкомаў і прадпрыемстваў узначальваюць штабы праўладнага кандыдата; а “незалежнымі” назіральнікамі выступаюць вылучэнцы ад напаўдзяржаўных НДА, створаных тымі жа чыноўнікамі. Нягледзячы на тое што ўсе суб’екты такога выбарчага працэсу маюць розныя маскі, аднак за імі хаваецца адзін твар.

Да гэтага часу істотныя структурныя перавагі беларускага аўтарытарызму перад грамадзянскай супольнасьцю дазвалялі захоўваць стабільнасьць беларускай палітычнай сістэмы, падчас апошніх парлямэнцкіх выбараў гэта было яшчэ раз пацьверджана. Аднак у 2008 г. зьявіліся кволыя прыкметы лібэралізацыі ў палітычнай і эканамічнай сферах, якія пры ўдалым іх разьвіцьці могуць паўплываць на ўстойлівасьць аўтарытарнай сыстэмы: пасьля абвяшчэньня пляну прыватызацыі 519 дзяржпрадпрыемстваў на працягу 2008-2010, зьявілася надзея на зьмяншэньне кантролю дзяржавы над эканомікай, што значна паслабіць уплыў аўтарытарнага кіраўніцтва і створыць магчымасьці для ўнутранага фінансаваньня апазыцыйных сіл. Эканамічная лібералізацыя зьяўляецца неабходнай перадумовай электаральнай рэвалюцыі і дазваляе скарыстаць патэнцыял грамадзянскай супольнасьці праз мабілізацыю яе структур падчас акцый пратэсту супраць фальсіфікацый.Демократические переходы: варианты путей и неопределенность результатов. (Круглый стол. Полис, 1999. № 3, с. 30-51. ISSN 0321-2017) Рэпрэсіўны апарат таксама зазнае страты: А. Лукашэнка пазбавіўся найбольш адыёзных асобаў у сваім атачэньні – Шэймана і Паўлічэнкі, якія падазраюцца ў датычнасьці да “гучных” справаў. Вонкавыя актары (ЭЗ і ЗША) актывізавалі сваю дзейнасьць пад ціскам геапалітычных выклікаў і зьмянілі стратэгію ў адносінах да беларускага кіраўніцтва: на паўгады прыпынена ізаляцыі беларускіх элітаў. ЭЗ спрабуе ўцягнуць беларускае кіраўніцтва ў агульнаэўрапейскую палітычную і эканамічную прастору і такім чынам завязаць шчыльныя сувязі апошніх з Захадам. Пры гэтым у запасе ЭЗ існуе цэлы шэраг інструмэнтаў па дэмакратызацыі палітычнага працэсу посткамуністычных рэжымаў на розных этапах дэмакратычнай трансфармацыі. (VACHUDOVA, Milada Anna. Democratization in Postcommunist Europe. ) Праект “Белая Русь”, які перыядычна ўздымаецца беларускімі чыноўнікамі на парадак дня, таксама тоіць у сабе шмат непрадказальнага для будучыні беларускага прэзідэнта, калі прыняць да ўвагі досьвед Грузіі і Ўкраіны. Аднак перспектыва дэмакратычнай трансфармацыі падчас наступных прэзідэнскіх выбараў у значнай ступені залежыць ад таго, ці будзе вымушаны А. Лукашэнка пайсьці на сапраўдную эканамічную лібэралізацыю і ці здолеюць замежныя актары (ЗША і ЭЗ) завязаць інтарэсы беларускіх эліт з заходнімі партнэрамі.

Літаратура


1. Демократические переходы: варианты путей и неопределенность результатов. Круглый стол. Полис, 1999. № 3, с. 30-51. ISSN 0321-2017
2. Избирательный кодекс Республики Беларусь [online]. Официальный сайт Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов [посещен 14.10.2008]. Доступ через Интернет:
3. Масты: міліцыянты зрываюць ўлёткі [он-лайн]. Афіцыйны сайт радыё “Свабода” [наведаны 14.10.2008]. Доступ праз Інтэрнэт: http://www.svaboda.org/content/Article/1292089.html
4. Назіральнікі заяўляюць, што парламенцкія выбары ў Беларусі не дасягнулі адпаведнасці з абавазяльніцтвамі АБСЕ, нягледзячы на невялікія паляпшэнні [online]. The Organization for Security and Co-operation in Europe [cited 14 October 2008]. Available from World Wide Web:
5. На Плошчу ненадоўга вярнуўся дух сакавіка 2006 году[он-лайн]. Афіцыйны сайт радыё “Свабода” [наведаны 14.10.2008]. Доступ праз Інтэрнэт: http://www.svaboda.org/content/Article/1292314.html
6. Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва [online]. Официальный сайт Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов [наведаны 14.10.2008]. Доступ через Интернет:
7. Way Lucan. The Real Causes of the Color Revolutions. Journal of Democracy - Volume 19, Number 3, July 2008, pp. 55-69. E-ISSN: 1086-3214 Print ISSN: 1045-5736
8. VACHUDOVA, Milada Anna. Democratization in Postcommunist Europe: Illiberal Regimes and the Leverage of International Actors. In: CDDRL Working Papers. USA: Stanford University, 2005. 44 p.

Часопіс "Асамблея", №3 2008 г.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск