СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Ала Бібікава

Ёсць такі дом далёка-далёка...

“Ёсць недзе тое, што сэрцу бліжэй за ўсё,
Тое, пра што ніколі
не забуду.
Ёсць такі дом далёка-далёка,
За ім поле і лес,
А за лесам, там, над ракою,
растуць кветкі,
Якія ўжо ніколі не ўбачу…”

Чэслаў Немэн

Лепшы польскі музыкант ХХ стагодзя нарадзіўся і вырас у Старых Васілішках. Учора яму споўнілася б 70.

Няхай даруюць мне лінгвісты і фанаты Чэслава Немэна за такі вольны пераклад з польскай мовы, але менавіта гэтыя радкі з яго альбома “Dziwny jest ten swiat” пульсавалі ў маім сэрцы, калі стаяла ля дома музыкі ў в. Старыя Васілішкі. Ён жа наш, тутэйшы. І псеўданім яго – ад ракі Нёман. Па-сапраўднаму – Чэслаў Юліюш Выджыцкі, сын Антона Выджыцкага, настройшчыка музычных інструментаў і адмысловага майстра на ўсе рукі.
Дом, дзе жылі Выджыцкія

Дом, дзе нарадзіўся і вырас знакаміты музыкант, сёння пустуе. Ён паспеў змяніць некалькі гаспадароў (да нядаўняга часу тут была вясковая крама), састарэў і сёння мае варты жалю выгляд. Старая студня на надворку, паўразбураны хлеўчык, паламаная яблынька і вялікі занядбалы сад, за якім – поле і лес…

Менавіта сюды на працягу ўсяго жыцця ў думках вяртаўся музыка, лічачы свае родныя мясціны самымі дарагімі на свеце, настальгуючы па Бацькаўшчыне. Жывучы ў Варшаве, ён так і не змог забыцца смак яблыкаў з роднага саду, пах бэзу і дарогу да галоўнай святыні – касцёла, дзе быў ахрышчаны і дзе з дзесяці гадоў спяваў у хоры. І хаця ў некаторых польскіх выданнях з прыкусам цытавалі словы Немэна аб адносінах да Беларусі: “Не хачу туды ехаць, хочацца забыцца на ўсё”, – гэта тычылася зусім не родных Васілішак, не людзей, якіх любіў, пра якіх памятаў, а той сістэмы двайных стандартаў і крывадушнасці грамадства, у якім яму выпала сталець. У архіўных кадрах, зробленых у 60-70-я гады, можна ўбачыць Чэслава Немэна, выступаючага на польскай сцэне ў ільняной вышытай кашулі. Яго гастролі, якія праходзілі на “ура” у Гродне, Мінску, Брэсце, зносіны з землякамі з Васілішак, візіты ў родную вёску і безліч паклоннікаў з Бацькаўшчыны сведчаць аб тым, што Чэслаў не адрокся ад сваіх беларускіх каранёў, а яго духоўная сувязь з Радзімай была дастаткова моцнай. * * *

-- Вы ведалі Чэслава Немэна? – пытаюся ў пажылых жанчын на вуліцы Старых Васілішак.

– Ды хто ж яго тут не ведае?! – усклікваюць. – Наша знакамітасць! З аднымі разам у школу хадзіў, з іншымі – рос, сябраваў, яшчэ з некім жыў па-суседску…

Жанчыны наўзахваткі ўспамінаюць, як Чэсік спяваў у касцельным хоры, як паспяхова выступаў на школьных канцэртах, іграў на фартэпіяна. Што, праўда, вучнем быў не надта дапытлівым – толькі музыка яму ў галаве была. Пасля сямігодкі паехаў у Гродна, паступіў у музвучылішча, там правучыўся толькі два курсы і вярнуўся назад у вясковую школу. Ніякія прадметы, апрача спецыяльнасці, яго проста не цікавілі…

Па словах дваюраднай сястры Чэслава Тарэсы Аксціловіч (вечны ёй пакой), ён заўсёды марыў быць музыкантам. “Пачакай, мама, некалі ты і мае песні будзешь слухаць!” – сказаў ён аднойчы маці падчас хатняга праслухоўвання пласцінкі з польскай музыкай. Гасподзь пачуў яго малітвы…

У хаце Выджыцкіх – заможнай па тых часах сям’і – былі фартэпіяна і патэфон. Бацька Чэслава Антон меў свой кавалак зямлі, быў адмысловым майстрам з залатымі рукамі, умеў усё: настроіць музычныя інструменты, адрамантаваць гадзіннік або патэфон, падбіць боты. Цудоўна спяваў, пэўны час граў у касцёле на аргане. Не дзіва, што яго дзеці Чэсік і Ядзя трапятліва адгукаліся на кожны музычны гук.
Касцёл у Ст. Васілішках

Калі ў 1958 годзе ў палякаў, раскіданых па ўсім Саюзе, з’явілася магчымасць выехаць у Польшчу, Выджыцкія вырашылі скарыстаць нагоду. На той час у Васілішках, як у большасці вёсак Заходняй Беларусі, быў зачынены касцёл, ішла заўзятая барацьба з рэлігіяй - “опіумам для народа”, укараняліся новыя ідэалы. Шчыра веруючы ў Бога, Антон Выджыцкі вырашыў ехаць за мяжу дзеля дзяцей. Праўда, на чужыне ён пражыў толькі два гады. Гавораць, што памёр з тугі па Радзіме. Дарослае дрэва не зносіць перасадак, не прыжываецца…

А Чэслаў, апынуўшыся ў Гданьску, паступіў у музычны ліцэй. На хлеб зарабляў, іграючы ў начных клубах. Літаральна праз чатыры гады, у 1962-м, паспяхова выступіў на конкурсе маладых талентаў у Шчэціне, трапіў у залатую дзесятку лаўрэатаў і пачаў сумесную працу з папулярнай у тыя часы польскай групай “Niebesko-czarni”. Так пачалася яго галавакружная кар’ера…

- Ён заўсёды быў наравістым і непрадказальным, - расказвае жыхарка Васілішак Соф’я Мухляда, - і адначасова вельмі простым і чалавечным. З дзяцінства і ўсё жыццё сябраваў з маім мужам Збышкам Мухлядам (на жаль, Збігнеў Алёйзавіч заўчасна памёр у 1984 годзе), а я вучылася ў паралельным з імі класе. Гэта былі сапраўдныя васілішкаўскія зоркі! Прычым абодва – самавукі. І калі Чэслаў стаў Немэнам і ўзнёсся на вяршыню славы, ён не ганарыўся, працягваў з намі сябраваць, тэлефанаваў, прыязджаў, перадаваў кнігі і брашуры, запрашаў на канцэрты. І Збышак да яго ў Польшчу ездзіў…

Соф’я Іосіфаўна выцягвае старыя фотаздымкі. На іх застыўшыя імгненні сустрэч з сябрам дзяцінства і юнацтва. Чэслаў Немэн любіў здымаць і заўсёды прыязджаў у госці з фотаапаратам. Каб самому быць на здымку, уключаў аўтаспуск, ставіў апарат на слупок ля веснічак і далучаўся да групы сяброў-землякоў.
Ч.Немэн у гасцях у землякоў

– У 1979 годзе Чэслаў у чарговы раз гастраліраваў па СССР, -- успамінае Соф’я Мухляда. – З Ерэвана патэлефанаваў да Збышка і запрасіў усіх сяброў-землякоў, сваіх школьных настаўнікаў на канцэрт у Вільню. Калі мы прыехалі, нам сказалі, што свабодных месцаў няма. А калі сталі высвятляць, то аказалася, што для нас, землякоў Немэна з Васілішак, зарэзерваваны ўвесь першы рад! А як ён спяваў! Як яго ўспрымалі слухачы! Гэта было нешта з галіны фантастыкі. Часам незразумелае для нас, простых людзей, але – грандыёзнае…

Пасля таго канцэрта Чэслаў пабываў у Васілішках, пераначаваў у хаце закадычнага сябра Збігнева Мухляды. Шмат гутарылі, успаміналі, фатаграфаваліся… Зразумела, пагасціў у дваюраднай сястры Тарэсы Аксціловіч, пачаставаўся яе блінамі з печы, перацалаваў усіх знаёмых бабуль, паблукаў па родным падворку, садзе, пастаяў ля бацькоўскай хаты. Вельмі расчуліўся і засмуціўся: некалі квітнеючая сядзіба ператварылася ў “раскіданае гняздо”…

У Старых Васілішках, бадай, няма асобы, якая б не чула пра палкі раман Чэся Выджыцкага з Марыяй Кляўзунік, з якой ён патаемна распісаўся перад ад’ездам у Польшчу, але жыццё з якой, на жаль, не склалася. Песню “ Ты мяне яшчэ памятаеш” ён прысвяціў менавіта ёй. Пра гэта дакладна ведаюць жыхары Старых Васілішак. Тут раскажуць і пра другую жонку – Малгажату, з якой Чэслаў пражыў шчаслівае жыццё. І пра дзяцей Чэслава: ад першага шлюбу ў яго нарадзілася дачка, ад другога – дзве.

Час бяжыць, сціраючы з памяці нязначнае, наноснае, няважнае. Але тыя, каму пашчасціла пабываць на канцэртах Немэна і пранікнуцца яго творчасцю, не ў сілах забыць убачанае і пачутае. Яны распавядаюць пра тое, у якіх чэргах трэба было адстаяць, каб набыць яго пласцінку, пра ажыятаж перад першым яго выступленнем у Маскоўскім тэатры эстрады ў 1975 годзе. Пра той шок, які выклікаў яго голас, пра сам факт таго, што афра-амерыканскі соул “кладзецца” на зразумелыя словы роднаснай нам славянскай мовы. Пра тое, што ў свой час Чэслаў Немэн канкурыраваў па колькасці залатых дыскаў з “Бітлз”. Яны былі прадметамі культу нароўні з “фірмавымі” арт-рокавымі пласцінкамі. Што са сваім творчым дэвізам “Дзіўны гэты свет” ён не ўпісваўся ў тагачасныя эстрадныя нормы. Немэн з бітлаўскай прычоскай, у народна-хіпаўскіх уборах, выказваўся такім спосабам, які быў далёкім ад прапагандысцкіх нормаў тых часоў, таму раздражняў і шакіраваў.

– Ён заўжды меў свой погляд, – піша вядомы польскі музыкальны журналіст Войцех Ман. – І ён ніколі гэтага не хаваў. Ён ніколі не патураў модзе, аднак увесь час знаходзіў новых прыхільнікаў. Адбылося так, што сам факт існавання Немэна стаў з’явай, непакоячай музычных халтуршчыкаў і вытворцаў музычнага кітчу, для іншых жа быў узбадзёрваючай з’явай, якая падтрымлівае веру ў незалежнасць мастацтва і высакароднасць творцы…

Калі на “Славянскім базары” ў Віцебску тады пачынаючы спявак Пётр Елфімаў, аддаючы пашану вялікаму земляку, выканаў яго хіт “Dziwny jest ten swiat”, многіх беларусаў быццам паралізавала перад экранамі тэлевізараў! Раптам павеяла нечым вельмі далёкім і блізкім, і ў памяці ўзнік вобраз ашаламляльна прыгожага і таленавітага спевака, які стаў своеасаблівым сімвалам цэлай эпохі ў гісторыі музыкі. І стала горка ад таго, што мы, землякі, так незаслужана рэдка пра яго ўспамінаем.

Нямногім музыкантам з-за “жалезнай заслоны” удавалася паднімаць залу знакамітай парыжскай “Алімпіі”, выступаць на адной сцэне з Марлен Дзітрых і Стыві Уандэрам, гастраліраваць у буйнейшых краінах Захаду і (ужо зусім неверагоды факт) пры жыцці выдаць тры альбомы з песнямі ў магутнай фірме “CBS” (зараз “Sony”)! Чэславу гэта ўдалося!
Чэслаў і Малгажата

Немэн адкрыў не толькі палякам, але і цэламу свету спадчыну знакамітых польскіх паэтаў, у першую чаргу Цыпрыяна Каміля Норвіда. Прайшоўшы шлях ад шлягераў, якія сёння адносяць да стылю лаціна, да скаладанейшых кампазіцый, ён прымусіў увесь свет гаварыць пра сябе.

Як сказаў адзін мудрэц, не толькі чалавек павінен адчуваць высакародную прыналежнасць да пэўнага кутка зямлі. Справядліва і наадварот: куточак зямлі таксама можа ганарыцца сваёй прыналежнасцю да нараджэння чалавека. У Старых Васілішках лунае ідэя стварыць сядзібу-музей, прысвечаную знакамітаму земляку (што, дарэчы, можа пераўтварыць вёсачку ў турысцкую меку). Спадзяемся, гэтая мара здзейсніцца, пакуль яшчэ не цалкам зруйнавалася хата, дзе жыў Чэслаў, пакуль вяскоўцы з любоўю захоўваюць унікальны матэрыял, звязаны з яго жыццём і творчасцю, а прадзюсер і жонка музыканта гатовыя дапамагчы ў яго стварэнні.

Час, як рака, адносіць з сабой многія факты і падзеі, пакідаючы нам белыя плямы і незаменныя страты ў летапісе часоў. Некалькі год таму пайшоў з жыцця настаўнік гісторыі са Старых Васілішак Антон Антонавіч Маркевіч, які ўвесь час збіраў матэрыялы пра Чэслава Немэна. Яго справу працягвае жонка, Тамара Мікалаеўна, якая беражліва захоўвае і папаўняе архіў. Памятаюць пра знакамітага земляка і ў Васілішкаўскай сярэдняй школе.

У велічным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Старыя Васілішкі вісіць мемарыяльная дошка: побач з да болю знаёмым барэльефам надпіс на польскай мове “Чэслаў Немэн (Выджыцкі). Вялікі артыст, знакаміты спявак, голас пакалення, выканаўца, кампазітар, якому Бог даў незвычайны музычны талент. Нарадзіўся 16.02.1939 года ў в. Старыя Васілішкі, памёр 17.01.2004 года ў Варшаве”.

Даведаўшыся аб заўчаснай смерці свайго знакамітага зямляка, жыхары вёскі сабраліся на імшу і ўсе разам маліліся аб выратаванні яго душы. Бабулькі і дзядкі наўрад ці да канца ўсвядомілі месца Чэслава Выджыцкага ў польскай і сусветнай музычнай гісторыі, наўрад ці ведаюць цудоўныя кнігі Марэка Гашыньскага ці Рамана Радашэўскага пра Немэна – яны проста ўсё жыццё лічылі і надалей лічаць яго сваім, васілішкаўскім хлопцам. А зямляк – амаль сваяк. Так здаўна водзіцца ў нашых вёсках…

У жніўні 2004 года ў памяць аб самым вялікім польскім музыку XX стагоддзя ў Польшчы быў выдадзены паштовы канверт і марка. Разлятаючыся па ўсіх кутках свету, канверты з выявай куміра сямідзесятых і радкамі самай папулярнай яго песні “Dziwny jest ten swiat” прыгадваюць аб тым, што настала пара знішчыць зло і нянавісць у нашым цудоўным свеце. “Я вельмі веру ў тое, што людзей добрай волі больш, і дзякуючы ім гэты свет не знікне ніколі…” – пісаў Чэслаў Немэн.

Я таксама ў гэта веру…

Фота аўтара, з архіва жыхаркі вёскі Васілішкі Соф’і Мухляда.
dzyannica

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск