СЛУХАЦЬ

"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Лявон Карповіч

Наднёманскае Яблынова

Не можа нашае сысці,
Нібы вада ў пясок –
Павінна след пакінуць ці
Хоць там які слядок.

Л. Дранько-Майсюк.

Калі мяне, маладога настаўніка, поўнага камуністычных амбіцый, накіравалі дырэктарам Яблыноўскай школы, я не змог нідзе знайсці адказаў на пытанні: чаму вёскі называюцца Шчэчыцы, Кучыцы, Улазы, а школа – Яблыноўская; руіны якога храма не змаглі знішчыць непагода і войны, не разабралі сяляне ці калгасы на цэглу, таму што збудаваны так якасна, што тынкоўка захавалася да гэтай пары.

Паклапаціўся аб тым, каб нашчадкі ведалі, што ў Яблынове быў палац і як ён выглядаў, засведчыў мастак, піяніст і кампазітар Напалеон Орда, які зрабіў больш за 200 малюнкаў мясцін Беларусі, у тым ліку малюнак палаца ў Яблынове з 1860 г. Як выглядаў палац, як пачыналася ў ім жыццё даведваемся з успамінаў Эміліі з Солтанаў Корсакавай, маці У. Корсака, знатнага польскага пісьменніка.

“З тых маіх гадоў дзіцячых, -- успамінае Карсакова, -- прыгадаю яшчэ некаторыя асобы, часцей спатыканыя і мясцовасці болей вядомыя. Найперш Яблынова. Тая цудоўная, прыгожая і сімпатычная рэзідэнцыя цёткі Гелены (Гелена з Солтанаў, выхаванка графіні Несялоўскай з Росі), найперш як Эйсмантавай, пазней Пілецкай. Не быў гэта стройны палац, але незвычайна арыгінальны. Гэта быў дом з дзіўна заламанымі крыламі. Велізарныя, складзеныя з цэглы, змрочныя і поўныя келляў калідоры, тоўстыя сцены, падзямеллі пад цэлым домам, некалькі вялікіх пустых залаў надавалі яму выгляд хутчэй нейкага манастыра, калі б не вясёлы і мілы від той часткі дома, якая была жылой. З астатняга зрабілі склады, лямусы. Дзядзінец з найпрыгажэйшымі групамі вялізных ліп, над крутым берагам ракі раскашаваў англійскі сад з пастрыжанымі шпалерамі, выкапанымі ставамі, альтанкамі, сцяжынкамі алеяў. Выгляд з вокнаў галерэі быў захапляльны. Жыццё там ішло сапраўды высокапанскае: поўнае службы мужчынскай і жаночай, дасканала трэнаванай, кухня вытанчоная, мноства гасцей. Арыгінальнымі і праўдзіва тыповымі былі некаторыя асобы з гэтага дома. Так дзядзька Зосі і яе апякун пан Люцыян Эйсмант, усімі шанаваны і любімы, дзіўна брыдкая маленькая фігура, што хадзіла па качынаму, на бедных, калісьці зломаных і крыва складзеных і кепска зросшыхся ножках, у парыку, старасвецкім гальштуку, з каўнерыкамі, якія яму да вачэй даходзілі. Вельмі мудры і здольны вучоны, трохі паэт, а такі ціхі і сціплы, што ніхто не падумаў бы, па-анельску добры, маларазмоўны, але вясёлы і знаходлівы. А далей паважаная панна Хрысціна Чудоўская, якую называлі Яцыся, што кіравала цэлым домам, вечна дробненька тупачая, а такая скупая, што цудам лічылася, калі каму з нас удавалася штосьці выпрасіць з яе аптэчкі. Але з вялікай аказіі на збор гасцей, Яцыся для гонару дома выступала са сваімі дэлікатэсамі. Незабыўнымі былі ў Яблынове ёлкі для дзяцей, а таксама неспадзяванкі на імяніны цёткі, аматарскія канцэрты, букеты з жывых кветак, ілюмінацыі, жывыя карціны. Таму кожны побыт у Яблынове ўспамінаўся намі, дзецьмі, як нешта чарадзейнае з асоб там сустраканых, перад усім князёў Любецкіх з Чарлёны.”

Мінулае Яблынова сягае часоў ранейшых. Маёмасць гэта калісьці належала да ўладанняў ваўпянскіх Сапегаў. Ганна Караліна, удава Караля Казіміра Сапегі, унучка канцлера ВКЛ К. С. Радзівіла (1669-1719), выйшла другі раз замуж за Юзафа Аляксандра Ябланоўскага (1711, в. Цімохль Валынскага ваяводства – 1777) у 1740 годзе і перадала яму свае ўладанні Яблынова і Воўпу. Фактам ёсць, што ён з’яўляецца фундатарам капліцы, муры якой захаваліся да нашых дзён, але няма звестак ці палац будаваўся ў гэты час ці пазней пры новых уладальніках Эйсмантах. Двор стаяў пры дарозе, якая бегла ўздоўж Нёмана. На малюнку Н. Орды паказаны тыльны бок будынка. Сядзіба была пабудавана партэрнай, з порцікамі і калонамі ад фронту, з двума кароткімі крыламі па баках. Сярэднюю частку дома пакрываў гладкі чатырохсхільны дах, а крылы – двухсхільны. Па абодва бакі крылаў узносіліся павільёны, з якіх адзін мог быць флігелем, а другі аранжарэяй і зімовым агародам. Праўдападобна быў знішчаны ў часы Першай Сусветнай вайны, паколькі звестак аб ім няма з міжваеннага часу.

Юзаф Ябланоўскі быў дзяржаўным дзеячам Рэчы Паспалітай, захапляўся навукай і гісторыяй. Ён меў добрую адукацыю, якую атрымаў з дапамогай запрошаных да яго выкладчыкаў, падарожнічаў па Англіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах, Францыі. Жаніцьба з Ганнай Радзівіл дала магчымасць яму набыць новую маёмасць і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1744-1755 г.г. – стольнік літоўскі, 1755-1773г.г. – ваявода наваградскі. У 1773 годзе атрымаў ад прускага імператара Карла VII княжацкі тытул. Будучы катэгарычным праціўнікам уплыву Расіі, ён адмовіўся ад пасады наваградскага ваяводы, каб не падпісваць дамову пра першы падзел Рэчы Паспалітай, і ўступіў у Барскую канфедэрацыю. На эміграцыі ў Лейпцыгу стварыў таварыства “Сацыестас Ябланавіяна”. Займаўся матэматыкай, астраноміяй, быў абраны сябрам еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў. Працы па гісторыі: “Сармацкая імперыя – цяпер Каралеўства Польскае”, “Карты Польшчы”. Прыхільнік дваранскага этыкету: сам сябе называў “Князем з Прусаў на Ляхавічах і Яблынове, графам на Ласянцы і Завалаве, баронам на Падгорцах, стольнікам ВКЛ, суддзёй зямлі Прускай, Ваўпянскай, Корсуньскай, Анішчанскай, Двінагрудскай і Загойскай”. Часам ён даходзіў і да сапраўднага дзівацтва: напрыклад, урачыста апрануты, у зорках і ордэнскіх стужках, ён кожную нядзелю ўсаджваўся на трон для аўдыенцыі з падданымі і дробнымі навакольнымі шляхціцамі, якія пры набліжэнні да яго мусілі прыпадаць на калена.

Пасля смерці сваёй жонкі Ганны, ужо ў 50-гадовым узросце ажаніўся з 15-гадовай прыгажуняй-князёўнай Францішкай Вікторыяй Варанецкай, выхаванкай Браніцкіх. Вяселле адбылося 5 жніўня 1766 года з урачыстым вянчаннем у яблынаўскай капліцы.

У 1816 годзе, пасля смерці Францішкі, яе сын Аўгуст Дабрагост Ябланоўскі прадаў Яблынова князю Варанецкаму. Ад яго маёнтак перайшоў да Актавіяна Эйсманта, жанатага на Гелене з Солтанаў, старасцянцы Слонімскай. Іх адзіная дачка Соф’я выйшла замуж у 1870 годзе за Генрыха Лубеньскага, старэйшага сына Тамаша Вэнтфорта (прозвішча атрымана ад хрышчонага бацькі шатландца) і Адэлі з Лемпіцкіх, атрымаўшых Яблынова ў пасаг.

Паводле інвентарызацыі першай паловы ХІХ ст. трэцім па велічыне маёнткам на Мастоўшчыне было Ябланова з 3432 дзесяцінамі зямлі (1дзесяціна – каля1,1 га), якім у гэты час валодаў Актавіян Эйсмант, старшыня Гарадзенскага межавага суда. Большую частку насельніцтва складалі цяглавыя сяляне, надзеленыя зямлёй для свайго ўтрымання, і якія за гэта выконвалі на карысць эканоміі розныя павіннасці. Вядома таксама, што за 1845 год чысты прыбытак уладальніка Ябланова склаў больш за 5 тысяч рублёў – суму па тых часах даволі значную

Наперадзе былі адмена прыгоннага права, рэкруцкая служба, паўстанні ды войны, войны, войны... Новая гісторыя Яблынова яшчэ не даследавана. Вядома толькі, што ў 1912 годзе ў маёнтку стаў працаваць паравы млын памешчыка Н. Азнабішына.

"Сцежкамі Мастоўшчыны" №3 2008 г.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск