СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Аляксей Сабасцян (прадмова да зборніка твораў мастаўчан "Каля Нёмана" г. Масты 1994 г.

Літаратурныя традыцыі нашага краю

Нашы продкі здаўна высока цанілі разумнага і дасціпнага чалавека, які ведаў паданні краю, спяваў песні ці іграў на музычных інструментах. У летапісе царквы Самуйлавіцкага прыходу, які напісаны свяшчэннікам Савам Кульчыцкім у 80-х гадах мінулага стагоддзя, прыведзены цікавы звычай нашых продкаў: калі нараджалася дзіця, «баба адразала яму пупок, клала на кніжкі, каб было разумным».

Вядома, што з Мастоў, а можа і з іншых мястэчак, якія знаходзіліся на важных гандлёвых шляхах, вучыліся ў 16-м стагоддзі ў Кракаўскім (Ягелонскім) універсітэце. Гэтыя факты прыведзены ў даследаваннях вядомага літаратара Сцяпана Александровіча (гл. час. «Полымя», 1969, № 8, с. 169—199). А другі даследчык гісторыі Уладзімір Арлоў сцвярджае, што Ян з Мастоў чытаў шкалярам універсітэта творы Арыстоцеля (гл. газ. «Літаратура і мастацтва», 1988, 15 студэеня).

Аб таленавітасці нашых продкаў сведчыць багатая песенная спадчына, якую захаваў наш народ. У нас, у Беларусі, выдаецца 50-томнае выданне «Беларуская народная творчасць». Амаль у кожным з іх маюцца песні, казкі, паданні, балады і іншыя ўзоры народнай творчасці, запісаныя ад жыхароў Мастоўшчыны. А ў нашым краі бывалі многія фалькларысты, збіральнікі народнай творчасці.

Так, у пасляваенны час вёску Котчына наведаў патрыярх беларускай музычнай культуры Р. Р. Шырма, які запісаў песні ад жыхара гэтай вёскІ Мікалая Андрэевіча Марцінчыка. Пазней нашу Мастоўшчыну наведвалі вядомыя музыказнаўцы і фалькларысты Э. Н. Ледаховіч, А. С. Ліс, I. К. Цішчанка, Л. В. Таўлай, Г. А. Барташэвіч, Л. Е. Талай. У вёсках Сінявічы, Галубы, Дубна, Заполле, Кулёўшчына, Зарудаўе яны запісалі шмат цудоўных песень.

Пэўны ўклад у збор фальклору ўнеслі хлапцы і дзяўчаты Мастоўшчыны, якія ў розны час вучыліся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. Гэта Т. М. Бохан з Мікелеўшчыны, А, К. Шаркоўская (Касцянкоўская), А. Н. Буйніцкая, А. С. Васько э Галубоў, В. М. Пяцюшык з Котчына і многія іншыя. Самае лепшае з іх збораў таксама знайшло месца ў тамах гэтага серыйнага выдання.

3 пашырэннем пісьменнасці, павелічэннем колькасці школ яшчэ шырэй выяўляецца таленавітасць нашых людзей. Асобныя з іх аставілі пэўны след у культурным жыцці краю. Трэба скаэаць, што на Мастоўшчыне бывалі ці жылІ пэўны час таленавітыя людзі, якія чэрпалі тэмы для сваіх твораў з жыцця нашага краю.

Так, у Мінявічах у сярэдзіне мінулага стагоддзя часта бывала вядомая польская пісьменніца Эліза Ажэшка. Яна наведапа навакольныя вёскі Глядавічы, Лунна, Багатырэвічы, Паніжаны, любіла адпачываць на цудоўных берагах Нёмана. На мясцовым матэрыяле Э. Ажэшкз стварыла аповесці «Хам», «Нізіны», «Дзюрдзі», знакаміты свой раман «Над Нёманам».

У 1910—1912 гг. у в. Струга працаваў настаўнікам Сцяпан Пятэльскі, які ўжо ў той час пісаў вершы і вядомы быў як паэт М. Арол. Відаць, пад час жыцця і працы ў гэтай вёсцы ён прыступіў да стварэння свайго зборніка вершаў пад назвай «Лірнік».

У вёсцы Занёманск працаваў настаўнікам мясцовай школы Я. I. Бякевіч-Бекіш, які таксэма пісаў вершы. Невялікі зборнік сваёй паэзіі «Стихотворения», выдадзены ў 1913 годзе ў Беластоку, ён уручыў за паспяховае навучанне вясковаму хлапчуку Данілу Валковічу, пазней вядомаму дзяржаўнаму і партыйнаму дзеячу Беларусі.

У гады знаходжання краю пад уладай буржуазна-памешчыцкай Польшчы ў нашым краі жылІ і тварылі два паэты-самавучкі Сяргей Крывец І Міхась Явар.

Сяргей Крывец (1909—1945 гг.) нарадзіўся ў в. Дубна, набыў толькі пачатковую адукацыю. Ён многа займаўся самаадукацыяй, вывучыў нямецкую мову. Друкаваўся ў многіх заходнебеларускіх выданнях, выступаў пад псеўданімам Сярожа Пастушок. У час вайны служыў у арміі, удзельнік вайны ў 1944—1945 гг. У баях пад Гдыняй быў смяротна паранены. Дэякуючы намаганням Р. Р. Шырмы, з якім быў знаёмы С, Крывец у 1972 г. выйшла адзіная кніга вершаў паэта «Дубок».

Вядомы літаратуразнаўца У. Калеснік так сказаў пра паэзію нашага земляка: «Прысутнасць агульначалавечага, гуманістычны пафас і філасафічнасць робяць лепшыя творы С. Крыўца даўгавечнымі, хвалюючымі, жывымі і для сучаснага чытача».

Трагічна склаўся лёс другога паэта-земляка Міхася Явара (сапраўднае прозвішча Карась). Ён нарадзіўся ў 1907 годзе ў в. Мінявічы Глядавіцкага сельсавета. Вёска размешчана ў маляўнічым месцы на беразе ракі Нёман. Міхась Явар удзельнічаў у рэвалюцыйна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі, арганізоўваў вечарыны, чытаў свае вершы, добра спяваў беларускія народныя песні. Але сацыяльныя і жыццёвыя праблемы (паэт хварэў на сухоты) прывялі да трагічнага зыходу: Міхась Явар пакончыў у 1933 годзе жыццё самагубствам. На жаль, паэзія М. Явара поўнасцю не сабрана і не выдадзена, але яна мае цікавасць для чытача.

Вучні Гудзевіцкай сярэдняй школы адшукалі яшчэ адно імя — Агаты Тарасевіч і сабралі аб ёй некаторыя звесткі, Нарадзілася гэтая таленавітая жанчына ў 1888 годзе ў в. Пілкі, у якой і правяла сваё пакутлівае жыццё. А наканавана ёй лёсам пражыць 60 гадоў, памерла самабытная пяснярка ў 1948 годзе, выгодавала трое дзяцей. Так як яна была непісьменнай, то расказвала свае вершы-песні людзям. Некаторыя запомніліся землякамі, ад іх і запісалі вучні Гудзевіцкай школы.

Так склалася, што на Мастоўшчыне нарадзіліся, правялі дзяцінства ці пэўны час жылі або бывалі многія творцы, імёны якіх добра вядомы ў літаратуры.

У вёсцы Дуброўка Азёркаўскага сельсавета прайшло дзяцінствз Мацея Юзафа Канановіча (нар. у 1912 г.). Цяпер гэта вядомы польскі пісьменнІк і перакладчык, у тым ліку і беларускай літаратуры на польскую мову. Сярод яго перакладаў—' вядомая кніга Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі» і зборнік вершаў Д. Бічэль-Загнетавай «Ты — гэта ты».

Далёка ад нашай Мастоўшчыны нарадзіўся Піліп Пестрак. Яго радзіма — вёска Сакаўцы зараз Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Але недзе на пятым годзе жыцця лёс закінуў сям'ю бацькі Сямёна Пестрака на чыгуначную станцыю Масты. Сюды пераязджаюць Пестракі ў 1908 годзе, бо бацька быў. чыгуначнікам.

Гэты факт з жыцця вядомага пісьменніка зафіксаваны ў яго аўтабіяграфіі «Праз жыццё»: «Памяць сягае недзе да пятага года свайго жыцця, калі бацька мой служыў на чыгунцы на станцыі Масты, недалёка ад Гродна, і разам з ім жылі і мы — маці і дзеці. Цяпер, калі даводзіцца ехаць да Гродна і поезд спыніцца ў Мастах, я заўсёды з акна вагона пільна разглядаю наваколле, каб запрыкмеціць што-небудзь знаёмае».

У студзені 1946 года на Мастоўшчыне пабываў вядомы-паэт Валянцін Таўлай. ён тады працаваў у рэдакцыі гаэеты «Савецкі селянін». Журналіст прысутнічаў на сходзе выбаршчыкаў вёскі Струбніца, сустрэўся з рабочым Мастоўскага лесазавода Іванам Міхайлавічам Кузьміцкіім, якога тады вылучылі кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Пра гэта Валянцін Таўлай напісаў карэспандэнцыю «Аб чым гавораць выбаршчыкі Струбніцы» і біяграфічны нарыс пра I, М. Куэьміцкага, якія былі змешчаны ў гэтай газеце.

Некалькі гадоў свайго дзяцінства ў Лунна правёў пасля вайны Пятрусь Макаль (нарадзіўся ў 1932 г. на Беласточчыне). Ён жыў у дзіцячым доме і вучыўся ў Лунненскай сярэдняй школе. Адсюль яго шлях ляжаў у Гродна, дзе ён спачатку закончыў будаўнічы тэхнікум, потым — педінстытут і працаваў літсупрацоўнікам газеты «Гродзенская праўда». У Лунна пачаў праяўляцца паэтычны талент хлопца. Скажам, што гэты таленавіты паэт быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў у 21-га-довым узросце (у 1953 г.).

3 нашым краем эвязана жыццё іншых дзеячаў беларускай літаратуры. Так, у Гудзевічах некалькі гадоў сваёй маладосці правяла вядомая паэтэса з трагічным лёсам Ларыса Геніюш. На могілках у гэтай вёсцы спяць вечным сном яе продкі. Калысцы сваёй маладосці яна прысвяціла верш «Гудзевічы». I ў сталым узросце Ларыса Геніюш, якую называюць «беларускай Ахматавай», бывала ў Гудзевічах, пра яе ёсць многа матэрыялаў у мясцовым музеі.

Непадалёку ад Гудзевіч, у в. Марц'янаўцы, нарадзілася Лідзія Ялоўчык. Яна таксама бывала ў гэтых краях, добра ведала мясцовых людэей, чэрпала з іх жыцця тэмы для сваіх твораў.

Некалькі гадоў у перыяд станаўлення свайго паэтычнага слова ў рэдакцыі газеты «Зара над Неманам» працаваў Юрка Голуб (родам з вёскі Горна суседняга Зэльвенскага рэёна). Зараз Ю. Голуб жыве ў Гродне, працуе на абласным тэлебачанні, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў.

На Мастоўшчыне бывалі многія беларускія літаратары. Вось які факт адлюстраваны ў аўтабіяграфіі Анатоля Астрэйкі: «У 1946 годзе мяне накіравалі ў Гродна для арганізацыі аддзялення Саюза савецкіх пісьменнікаў, якое я ўзначальваў каля двух год і адначасова працаваў літаратурным кансультантам у газеце «Гродзенская праўда».

Гартаючы падшыўку абласной газеты, сустрэў шэраг матэ-рыялаў за подпісам Анатоля АстрэйкІ. Увагу прыцягнуў нарыс «Плытэгоны». У ім гаворка ідзе пра нялёгкую працу плытаго-наў, якія фармірэвалі свае плыты ў Галубах і гналі іх па Нёма-ну ў Масты і Гродна. Нёман упамінаецца ў іншых газетных публікацыях. і падумалася: ці ні ў нашым краі зарадзіўся верш пра красу беларускага краго, які зараз шырока і далёка вя-домы як песня пра Нёман, аўтарам музыкі якой э'яўляецца-знакаміты кампазітар Несцер Сакалоўскі.

У нашым краі адбываецца дзеянне і аповесці гонару нашай літаратуры Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца». Чытач памятае яе гераіню Зосю Нарэйку. Яна пайшла на партызанскае заданне. Яе шлях праходзіў праз Княжаводцы напярэдадні трагедыі гэтай вёскі на завяршэнні другога года вайны.

На Мастоўшчыне жылі і працавалі таленавітыя людзі, якія спрабавалі свае сілы ў літаратуры, пісалІ вершы, апавяданні; стваралі казкі. Тут варта нагадаць імя казачніка Івана Герасімавіча Мазалеўскага (1884—1992 гг.), які нарадзіўся ў в. Вайнілавічы, апошнія гады жыцця правёў у Мастах. Ад яго ў пасляваенны час запісаў шэраг казак фалькларыст Леў Бараг. Адна з іх — «Разумны хлопчык» у перакладзе на нямецкую мову змешчана ў зборніку «Беларускія народныя казкі», што выйшла з друку ў Берліне.

У пасляваенны час выпускнікі школ сталі часцей паступаць, на беларускія аддзяленні філалагічных факультэтаў розных ВНУ Беларусі. Асобныя з іх свой лёс звязалі э літаратурай, сталі вядомымі даследчыкамі роднай славеснасці.

У вёсцы Вайнілавічы ў 1950 г, нарадзіўся Анатоль Верабей, ён закончыў Курылавіцкую сярэднюю школу, філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Зараз дацэнт кафедры беларускай літаратуры гэтай навучальнай установы, кандыдат філалагічных навук, член Саюза пісьменнікаў з 1988 года. У друку выступае з 1976 г. Як крытык і літаратуразнавец, даследуе гісторыю беларускай літаратуры, мастацкі пераклад і лІтаратурныя сувязі. Анатоль Верабей аўтар трох кніг і больш як 100 навуковых прац.

Выкладчыкам беларускай літаратуры ў Магілёўскім педінстытуце працуе Яраслаў Клімуць. Яго радзіма — вёска Вострава, выпускнік Гудзевіцкай сярэдняй школы. На яго рахунку шэраг публікацый па гісторыі роднай літаратуры.

А вось Алег Атаманаў не толькІ выкладае беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, якІ ён эакончыў пасля вучобы ў СШ № 2 г, Масты. Алег Атаманаў бард, піша і выконвае песні не толькі на свае вершы, але і на вершы многіх беларускіх паэтаў. Падрыхтаваў да друку зборнік уласных вершаў. Наш эямляк з'яўляецца пераможцам шматлікІх песенных конкурсаў.

I на Мастоўшчыне эараз ёсць свае здольныя літаратурныя сілы. Многія з пачынаючых выступаюць больш паспяхова, Друкуюцца не толькі ў раённай газеце, але ў абласных і цэнт-ральных перыядычных выданнях.

У калгасе «Світанне» дыспетчарам працуе Ірына Навуменка. 3 дзяцінства піша вершы, друкавалася ў многіх выданнях, у тым ліку ў такіх, як газета «Літаратура і мастацтва», часопісы «Полымя», «Работніца і сялянка».

А вось інжынер раённага вузла сувязі Іосіф Палубятка піша пераважна прозу. Яго гумарэскі і апавяданні друкаваліся ў сатырычным часопісе «Вожык», у часопісах «Першацвет» і «Маладосць».

Шмат гадоў піша вершы Аліна Тарарук э вёскі Вайнілавічы, дзе яна працуе загадчыкам фермы калгаса «Маяк». Старэйшынай паэтычнага слова з'яўляецца жыхар гор. Масты Іван Астапенка. Абодвух паэтаў вершы таксама змяшчаліся ў перыядычных выданнях. А на словы Івана Астапенкі напісана шэраг песняў.

Доўгі час у Мастах жыў і працаваў журналістам Васіль Юрэвіч, які піша вершы. Ён друкаваўся ў розных выданнях. Зараз Васіль Юрэвіч жыве і працуе ў г. Шчучын.

Пішуць вершы У. Саламаха, Т. Жданук, А. Дараховіч, А. Белайц, Н. Пронька, Ю. Пяцэвіч, Ю. Гетман і іншыя. У літаратуры спрабуюць свае першыя сілы многія вучні. У шэрагу школ дзейнічаюць літаратурна-творчыя гурткі. Найбольш паспяхова працуюць такія гурткі ў Гудзевічах, Дубна, Радзявічах, Струбніцы, Мікелеўшчыне. Гудзевіцкія навучэнцы выдаюць свой рукапісны часопіс «Праменьчык». Вершы рабят з Гудзевіч змяшчаліся ў рэспубліканскіх дзіцячых газетах і часопісах.

Прапануем увазе чытачоў першы эборнік твораў, аўтарамі якіх з'яўляюцца мастаўчане.

У хуткім часе зборнік будзе змешчаны на сайце masty.org

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск