СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Вітальд Карпыза

Воўпа

Воўпа праславілася многімі здарэннямі. У другой палове 16 ст. пражываў тут доктар тэалогіі Мікалай Дыцыюш, які ў Воўпе меў прыход. Слаўны дабрадзей і прэлат віленскай рады. У канцы 17 ст. меў тут прыход і ксендз Матэвуш Кулігоўскі, паэт, перакладчык, які напісаў цікавы твор "Смешны Дземакрыт"— дзіўная мешаніна разважанняў на тэму маральнасці гэтага свету і анекдот разам са зборам вершаў"на гербы" Найбольш пашанцавала Воўпе з біскупамі. Віленскі біскуп Павел Гальшанскі (памер у 1555 п), апошні з роду Гальшанскіх, уладальнік Воўпы. У час "патопу" у Воўпе знаходзілася Віленская рада разам з біскупам Юрыем Даўгайлам, які тут у 1657 г. прапанаваў будучага біскупа ксяндза Аляксандра Катовіча на пралата

Святарамі былі тут яшчэ два будучых біскупы - Юзэф Казімір Касаноўскі, потым павешаны, і ксендз Ян Непамуцэн Касаноўскі.

Не абмінула Воўпу і адна з найвялікшых народных трагедый падчас ваенных дзеяння ў 1662 г., калі літоўскія канфедэраты, не атрымліваючы ад казны грошай, рабавалі і чынілі гвалт мясцоваму насельніцгву. Падазраючы супраць сябе замову, вырашылі адпомсціць свайму камандуючаму — польска-літоўскаму гетману Гансеўскаму. Прысуд вынеслі ў касцеле, ў Воўпе, і ўзброеная дэлегацыя паехала ў Вільню, дзе і схапіла Гансеўскага. Па дарозе, недалека ад Астрына, яго абілі.

Нават знакамітая пісьменніца Эліза Ажэшка знайшла ў Воўпе тэму для сваей знакамітай навэлы "Гедплі", у якой апісала беднага воўпаўскага яўрэя і тым самым праславіла яго. Гедаль прыйшоў да яе, каб падзякаваць: "Перад гэтым, — сказаў ен, — ніхто на Гедаія і глядзець не хацеў, а як пані мяне апісала, то зараз прыязджаюць пасажырскімі карэтамі і малююць з мяне партрэты. I калі я на такой карэце ехаў праз Воўпу, то ўсе жыхары глядзелі і дзівіліся, што гэта з Гедалем робіцца".

Да Другой сусветнай вайны Воўпа мела два знакамітых помніка драўлянай архітэктуры - касцел і сінагогу. Але падчас Другой сусветнай вайны сінагога, якая паходзіла з 18 ст., быпа спалена немцамі. Застаўся толькі касцел, пра які далей пойдзе размова

У 1449 г. вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык даруе Воўпу за верную і доўгую службу Алехне Судымонтавічу, які становіцца ваяводам віленскім і канцлерам літоўскім 27 красавіка 1478 г. Алехна Судымонтавіч разам з сваей жонкай Ядвігай фундуе касцел у Воўпе, які быў асвечаны віленскім біскупам Янам Ласовічам з дзвума канонікамі: Ваўжынцом і Янам. Касцелу былі фундаваны навакольныя сяляне: "аддаўшы працоўных людзей з сынамі, чыншоўнікаў з сынамі, налажыўшы на іх даніну медам і дзясятую частку ўсяго, частку агародніны з маентка ваўпянскага і старадворскага, касцельную зямлю, празваную Міраўшчызна, разам з борам і дубровамі, два лугі з азначэннем іх местазнаходжання і па двое слуг абодвага полу, За гэта накладае на плебанію абавязак адпраўляць два богаслужэнні на тыдзень: адно - за продкаў, а другое - за спонсара і яго жонку з дзецьмі. Рэкамендуе для дапамогі трымаці аднаго вікарыя".

Дачка Алехны Судымонтавіча - Соф'я выйшла замуж за Аляксандра Юр'евіча, князя Гальшанскага, узяўшы ў пасаг Воўпу. У іх нарадзіляся пяцера дзяцей, з якіх старэйшы Павел, які пазней стаў віленскім біскупам, атрымаў у спадчыну Воўпу, павялічыўшы яе багацці. Пры ім воўпенская парафія налічвала 50 дымоў і лічылась на той час адной з самых багацейшых. У 1526 г. ен пабудаваў пры касцеле алтарыю святой Ганы і "місіянарыю" на чатырох ксяндзоў, надаўшы пляцы для іх дамоў. Надзяліў іх 23 грашымі "капшчызны", двума фальваркамі, мядовы падатак з Гудзевіч, доступ да лесу і млына.

Апошні з роду Гальшанскіх - віленскі біскун Павел Гачьшанскі памер у 1555 п, а таму,застаўшысь без нашчадкаў, Воўпа адыйшла да караля Жыгімонта Аўгуста. Гаснадарчая каралева Бона - маці Жыгімонта, ахвотна набывала маенткі, асабліва якія былі размешчаны бліз воднай камунікацыі - ракі Неман. Так да яе трапіла Воўна, а потым Дубна і Стары Дворац, з якіх яна стварыла стараства. Воўпенскае стараства зрабілася самым багатым у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства. Яно налічваіа больш дымоў, чым усе разам іншыя стараствы Ваўкавыскага павета: Мсцібаўскае, Ваўкавыскае, Ялаўскае і Жьліцкае. Многія магнаты дабіваііся, каб атрымаці Воўпенскае стараства ў арэнду. Нават сам Леў Сапега меў на яго апетыт. Як вынікае з дакумента, той жа Сапега заўважаў: "...у нас пан Вольскі, каронны мечнік, стараста кжэпіцкі, Воўпу і Дубна ў караія пытаў. Але мы апіраемся як кот на ледзе, каб гэтым польскім панам не так часта даваць, бо таксама і яны нам у Польшчы даюць. Але нашы старэйшыя самі не хочуць падтрымііваць гэтае права".

У 1624 г. той жа Леў Санега для свайго няпоўнагадовага сына Казіміра (1609-1676) набыў у арэнду Дубна і Воўпу за 2000 коп грошай, які напэўна фундаваў у воўпенскім касцеле алтар.

Другі Сапега, Павел, вядомы нам з рамана "Патоп" Генрыка Сянкевіча. Ен многа ахвяраваў на абарону Рэчы Паспаіггай. Каб аддзячыць яго, дзяржава зноў аддала ў арэнду Воўпу да тых часоў, пакуль ен не атрымае з яе прыбытак у 100 тысяч польскіх злотых. Сапраўды Воўпенскае стараства засталося ў Сапегаў і надапей.

Менавіта з часоў Спегаў дагэтуль існуе касцёл святога Яна, адзін з самых стрэйўых драўляных касцёлаў у Польшчы, дзе захаваўся прыгожы і такі ж стары алтар. Зразумець, хто быў фундатарам таго алтара, дапаможа прыгожы картуш з гербамі, які захаваўся ў ніжняй частцы алтара паміж цокалямі калон. Герб у цэнтральнай частцы картуша -- герб Сапегаў, "Ліс".

Застаецца вырашыць толькі тое, да якога з Сапегаў ен менавіта належыць. Правільны вывад можна зрабіць з таго, што вакол асноўнага герба "Ліс" вянком размешчаны яшчэ чатыры гербы фундатараў касцела,і тады вынікае, што цантральны герб належыць Казіміру Сапегу. У 1643 г. у Воўпе, калі там гаснадарыў Казімір, гасцяваў кароль Уладзіслаў 4, які разам з жонкай Цэцыліяй ехаў у Вільню.

Згодна з геральдыкай, у правым верхнім вуглу картуша змешчаны герб маці па бацьку, а была ей Гальшына Радзівіл. У ніжнім левым вупіу — герб бабкі па маці "Астол", а менавіта Багданы Друцкай-Сакапінскай. У ніжнім правым вуглу герб прабабкі па бацьку "Тапор", і валодала ім Альжбета Тэнчыньская.

3 гэтых вестак вынікае, што воўпенскі алтар быў зроблены ў першай палове 18 ст. Алтар выкананы ў чорных танах некалькімі залачонымі дэталямі. Упрыгожваюць алтар калоны, асновы якіх аточваюць стралі вінаграду. У цэнтры алтара знаходзіцца абраз распяцця, а на баках драўляныя фігуры святых Яна і Казіміра. Алтар увенчаны тымпанам (тымпан - поле трохвугольнага ці фігурнага франтона. Часам запаўнялася скульптурай,геральдычнымі знакамі, надпісамі. - Заўвага рздактара) і абрамаваны двумя паўляжачымі фігурамі анелаў. Унутрыты тампан аздабляе рэльеф тварца,якісядзіць на воблаку. Над тымпанам, паміж дзвюма малымі калонамі, знаходзіцца другі абраз. Ен мае авальную форму з багатым абрамленнем. Вольныя часткі алтара, якія не заняты абразамі, калонамі або фігурамі, пакрытая залачонымі арабескамі і іншымі дэкаратыўнымі дэталямі. У воўпенскім касцеле існуюць яшчэ два бакавыя алтары, сваей кампазіцыяй і дэкарацыямі яны нагадваюць галоўны алтар, але больш сціплыя і, мабыць, маюць пазнейшае паходжанне. Бакавыя алтары падобныя на тыя, якія знаходзяцца ў капліцы на могілках, пабудаванай у 1873 г. на фундацыі Балеслава Крэтовіча

Воўненскія касцелы, паколькі былі драўляныя, хутка руйнаваліся. У 17 ст. воўпенскі касцел вывучаў вядомы геральдык Войцех Каяловіч, які запісаў: "У воўпенскім касцеле пахаваны Ян Мікалай Князевіч і над яго гробам вісіць ягоны клейнот". У 1753 г. пабудавалі новы касцел, куды перанеслі стары алтар. У 1761 г. ксендз Юзэф Касакоўскі,будучы біскуп, пры надтрымцы караля атрымаў у Воўне прыход:"...знайшоў усе тут запушчаным, - уснамінае Касакоўскі, — у апошні час тут усе руйнуецца, бо ўсе сродкі на духоўнасць праз арэнду былі забраны. Князь Масальскі, які арэндаваў стараства дзесяць гадоў, адно два разы быў тут праездам". На далейшых старонках дзенніка Касакоўскага чытаем: "У 1771 г., бачачы далейшае руйнаванне касцела, не могу угаварыць князя Ябланоўскага, ваяводу навагрудскага і старасту ваўпянска каб ен данамог у будоўлі касцела, бо запазычыў належачаму яму стараству і пачаў з ім цяжбу ў духоўным трыбунале. Суд закончыўся тым, шго ксендз Касакоўскі атрымаў спадчынны фальварак Ябланоўскага з гадавым даходам 70 тысяч польскіх злотых. Пад 1776 г. ен дадае: "Едучы па тракце, я аглянуўся і ўбачыў мною збудаваны касцел, каб асвяціць яго спяшаюся зараз у Вільню". Касцёл, пабудаваны Касакоўскім, прастаяў да сенняшніх дзен.

3 таго ж дзенніка вынікае, што Касакоўскі быў добрым гаспадаром: "Служыў у Воўпе разам з ксяндзом місіянерам Маштароўскім і ксяндзом езуітам Кашкоўскім — фамільярнымі сябрамі і прафесарамі. Прывез з Лыскава міссію, з дапамогай якой людзі пачалі гуртавацца вакол касцела.Часцяком сам прамаўляў у касцеле, слухаў людскія споведзі і ездзіў да хворых... 3 суседзямі сябраваў, скасаваў і не прымаў аплаты за вяселле і пахаванне. Адбудаваў сабе прыстойнае жылле і добры стол, без усялякіх выдумак паводзіў сабе такім чынам, каб запрошаныя да мяне суседзі не мелі прычыны на мяне скардііцца і я ў іх дамах быў прыняты, Хапала часу на гаспадарку, на забавы, на чытанне розных кніжак, не пазбягаў сустрэч і з суседнімі святарамі. Меў невялікі крэдыт і рэгулярна яго аплачваў. Ад розных ігр адвык і нават карт у доме не было. Адзіны смутак меу я ад смерці майго ксяндза Скаржынскага, маладога чалавека вялікай святасці. Памер ад сухот.

Касакоўскі пісаў, шго час» які правеў у Воўпе, лічыць самым счаслівым у жыцці. Гаспадарыў ен тут 12 гадоў. Далей успамікае: "Новы касцел каштаваў 30 тысяч злотых і паставіў яго за свой кошт збудаваў памяшканні для ксяндзоў і гаспадарчыя пабудовы."

Мінулае ксяндза Касакоўскага добра вядома і трэба прызнаць, што быў ен здольным чалавекам, любіў пісаць і добра гаспадарыў

Як вышэй узгадваў, воўпаўскі прыход быў багаты і сюды імкнулася многа ксяндзоў Напрыканцы існавання Рзчы Паспалітай прыхадское дабро пераймае Віленскі ўніверсітэт. За 1799г. прынес ен б697 злотых і 20 грошай гадавога даходу. Меў 288 падданых сялян, у тым ліку 26 цяглавых і 89 чыншавых.

Старажытны касцел зараз налічвае больш за 200 гадоў. Пабудаваны прамавугольнікам з дзвюмя вежамі на квадратнай аснове» прылягаючай да галоўнага фасада, а таксама з двума трансептамі укрываючымі капліцу. Есць яшчз малюткія вежачкі над трохкутным франтонам татаксама над алтарнай часткай. Касцел па гарызанталі ашаляваны доскамі. Перад уваходам у касцел на высокіх пастаментах стаяць два, выразаных з дрэва анелы вышыней каля 2,5 метраў. Унутр ы касцела столь плоская, фарбаваная ў блакітны колер. Сцены таксама фарбаваныя, імітуюць цэглу. Апроч галоўнага ўвахода есць уваход у алтарнай сцяне, дзе два глухіх памяшканні з двума вокнамі кожнае. Вакол касцела захавалася пара надгроб'яў з якіх найцікавейшае надгроб'е-каплічка сям'і Гладкоўскіх. Стаіць побач з галоўным уваходам, пабеленая, масіўная, на квадратным падмурку і мае арыгінальны старамодны надпіс.

Крыніцы:
Парафіяльны архіў у Воўпе з кнігамі візітаў біскупаў.
Jozef Balinski. Uniwersitet Wileski. Krakow 1892 Jozef Korwin Kossakowki. Pametniki. Krakow 1892 В, Чэрэшчатава, Воўпаўскі алтар. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1977, № 1.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск