СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Аляксей Сабасцян

Падбараны

Ёсць такая вёска ў Лунненскім сельсавеце. Размясцілася яна ў даволі прыгожым месцы. Злева пры ўездзе лясок і поле, справа яна ўпіраецца ў Нёман. У дварах жыхароў шмат дрэваў, якія восенню і вясною робяць вёску яшчэ больш прывабнай.

Вёска невялікая, крыху больш за 50 дамоў. Асобныя з іх цагляныя. Відаць,што цэгла даўняя, дый пабудовы гавораць аб тым, што дамы складзены даўно і маюць своеасаблівы выгляд. Асобныя з іх не сустракаюцца ў іншых вёсках Мастоўшчыны. Аб гэтым засведчыў старэйшы жыхар вёскі Падбараны Уладзімір Андрэевіч Дзяшук. Яму зараз ідзе 95-ты год. Нягледзячы на ўзрост, старажыл расказаў шмат цікавага з біяграфіі сваёй вёскі.

Паселішча ўзнікла тут даволі даўно. Дзяшук расказаў, што ён яшчэ памятае ў вёсцы царкву, якая была то праваслаўнай, то каталіцкай, то ўніяцкай. Яна была драўлянай і праіснавала амаль чатыры стагоддзі. Як вёска называлася першапачаткова, дакладна ніхто сказаць не можа. Але памятаюць, што доўгі час вёскай валодаў Радзівонаў. Непадалёку стаяў яго двор. Таму, відаць, вёска называлася Радзівонаўцамі.

Жыў памешчык, як кажуць, на шырокую нагу. Трымаў людзей у поўным паслушэнстве. Уладзімір Андрэевіч Дзяшук успамінае: “Мой дзядуля быў пры царкве старастам. У яго была вялікая сям’я – тры сыны. Ажаніўшыся, усе разам жылі ў адной хаце. Бабуля пякла хлеб для ўсёй хаты. Аднойчы яна пасадзіла хлеб у печ, які не паспеў спячыся своечасова. Бабуля спазнілася на работу. А на работу трэба было бегчы ў Суцькі. Упраўляючы дваром схапіў у бабулі граблі і хацеў ударыць. Выпадкова яна не была пакарана”.

Відаць, гэта было перад адменай прыгоннага права. У Радзівонаўцах у 1862 годзе была адкрыта школа. З архіваў вядома, што ў 1877-78 навучальным годзе ў школе вучылася 26 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак.

Жыццё жыхароў было цяжкім. Хто яшчэ валодаў зямлёй, то неяк зводзілі канцы з канцамі. Таму многія бралі зямлю ў арэнду. Дзядуля Дзешука ўзяў у арэнду старое рэчышча Нёмана – Нёманіну, дзе лавіў рыбу. Але і гэта была нялёгкая праца. Праўда, аднойчы пашчасціла: разам з сынамі, як успамінае Дзяшук, дзед злавіў дзесьці сто пудоў рыбы. Вазілі прадаваць яе ў Ваўкавыск, Індуру, Гродна.

Але хутка Радзівонаў збыў свае ўладанні. Пасля гэтага вёска змяніла сваю назву. Яна была размешчана ля маладога прыгожага сасновага бору, таму і назвалася Падбаранамі.

Шмат пакутаў жыхарам вёскі прынесла Першая Сусветная вайна. Яна прымусіла многіх стаць бежанцамі. Засталіся адзінкавыя сем’і, толькі каталіцкага веравызнання. Калі выехалі бацькі Дзешука, хлопцу ішоў 20-ты год. Уладзімір Андрэевіч успамінае: “Да Смаленска ехалі фурманкамі. У горадзе здалі коней і фурманкі, пераселі на цягнік. Бежанцаў было шмат, таму маладзейшыя ехалі на даху вагонаў. Даехалі так да Ніжняга Ноўгарада.”

Падчас бежанства многія жыхары Падбаранаў сталі салдатамі царскай арміі, а пасля ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне. Такі лёс напаткаў і Дзешука. Але вось прыйшоў 1921-ы год. Становішча у Паволжы ўскладнілася, там пачаўся голад, таму бежанцы сталі збірацца да ад’езду ў родныя мясціны.

У гэты час тэрыторыя нашага краю ўваходзіла ў склад Польшчы. Падбаранамі валодаў новы пан – Мазалеўскі. Дзяшук успамінае:

— Пасля вяртання нашы селішчы зараслі. Я не мог купіць зямлю, бо вярнуўся з Савецкай Расіі. Ледзь уладкаваўся на працу ў цагельні, што ў Суцьках. Пазней набыў каня і ўзяў у арэнду кавалак панскай зямлі.

Другі жыхар Падбаран У. І. Рамашка ўспамінае:

— Пасля вяртання бацька пабудаваў зямлянку. Нейкім чынам у нашу вёску трапіла сям’я эмігранткі з Расіі – Разнатоўскай. Яна гаварыла, што трэба вучыць дзяцей. Мой бацька чытаў газету “Русское Слово”, па ёй і вучыў чытаць мяне. Калі ў бацькі пыталіся, чаму не вучыць дзяцей па-польску, адказваў, што не ўмее сам чытаць на гэтай мове. Праўда, крыху давялося хадзіць у польскую школу, але падпольна хадзілі да эмігранткі і вучыліся па-руску.

У верасні 1939 года прыйшла ў вёску савецкая ўлада. Новыя выпрабаванні выпалі на вяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Адны, як У. І. Рамашка, пайшлі на службу ў армію ў маі 1940 года. Іншыя ў апошнія гада вайны. На франтах змагаліся Міхаіл Іосіфавіч Якубчык, Віталь Піліпавіч Шчырскі, Лука Уладзіміравіч Дзяшук, Аляксей Іванавіч Юркевіч. Некаторыя вяскоўцы не вярнуліся дамоў. Сярод іх Уладзімір Александравіч Гранатовіч, Яўген Фёдаравіч Якубчык, Віталь Іванавіч Буркас, Васіль Аляксандравіч Емельянчык.

Вось такія старонкі гісторыі наднёманскай вёсачкі Падбараны. На жаль, не ўсе яны поўныя і падрабязныя. Але яны сведчаць, што яе жыхары жылі і жывуць паўнавартасным жыццём. Іх лёс неад’емны ад лёсу краю.

Сцежкамі Мастоўшчыны, №2, 2007 год

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск