СЛУХАЦЬ

"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Аляксей Сабасцян

Капачы

Гэтую вёску дарога дзеліць на две часткі. Побач працякае рэчка, назвы якой ніхто не прыпамінае. Яе называюць проста ручай. Сапраўды, яна зараз вузкая, нагадвае ручай. А ў мінулым яна была больш шырокая і паўнаводная. Берагі яе параслі вольхаю. І назва рэчкі – Дзеражна (у асобных архіўных дакументах называецца Дарожна, магчыма, ад таго, што знаходзіцца ля дарогі). І вёска гэтая з часоў свайго ўзнікнення называлася Дзеражна. Па камерцыйнай дарозе можна было дабрацца ў павятовы горад Ваўкавыск, а таксама ў мястэчкі Пескі, Зяльвяны і іншыя месцы.

Непадалёку гэтай рэчкі знайшл вапну, мел, гліну, жвір. Трэба было распрацоўваць кар’еры з будаўнічымі матэрыяламі, бо ў маёнтках пачалі заводзіць цагельні. Спатрэбіліся рабочыя рукі.

Першых ахвотнікаў весці распрацоўку капальняў так і празвалі “капачамі”. Яны і заснавалі вёску, якая размясцілася на беразе Дзеражны. Мянушка людзей паступова стала прозвішчам Капач. А потым і вёска стала называцца Капачы.

Вёска адносілася да маёнтка Струбніца, якім валодалі вядомыя ў той час Біспінгі. У архіве захавалася інвентарнае апісанне маёнтка за 1844 год. У ім маюцца звесткі і пра вёску Дзеражна. У тым годзе ў ёй налічвалася 15 двароў, з іх чатыры насілі прозвішча Капач. Жыхары з гэткім прозвішчам жылі таксама ў суседніх вёсках Дуляўшчына, Струбніца. У Дзеражне налічвалася 119 жыхароў, з іх 66 – мужчынскага і 53 – жаночага полу. Кожны двор меў 1 дзесяціну сядзібнай, 18 дзесяцін ворнай і каля трох дзесяцін сенакоснай зямлі.

Каб апрацаваць зямлю, патрэбна мець дастаткова рабочай жывёлы. Таму ў сярэднім кожны двор меў 1—2 коней і 2—3 валы, а ў Івана Чарніцкага было 4 валы. Мелася 1—3 каровы мясцрвай пароды. У гаспадарцы былі авечкі і свінні, у Якава Арцюха гадавалася 10 авечак.

А калі ўлічыць, што кожнае сялянскае сямейства выконвала 3 дні мужчынскія з вупражжу і 2 дні жаночыя паншчыны ў тыдзень, а яшчэ гвалты (згоны) і шарваркі, то на сваю гаспадарку было мала часу. А здольнымі да работы ў маёнтку Струбніца лічыліся мужчыны ад 14 да 69, жанчыны – ад 13 да 55 гадоў. На работу ў маёнтак ішлі ў вызначаныя эканоміяй дні, з рабочай жывёлай і са сваім інвентаром. Рабочы дзень з вясны да восені цягнуўся з паловы сёмай да васьмі гадзін вечара, а ў асенне-зімовы час – з сямі ранку да пяці вечара.

Ды і дзённыя заданні (урокі) былі не з лёгкіх. За ўзараную дзесяціну залічваліся тры цяглавыя дні, але на практыцы гліністыя і сугліністыя землі амаль ніколі не дазвалялі выканаць за адзін дзень дзве нормы. Не лягчэйшымі былі і іншыя заданні. Скажам, за адзін дзень трэба было вывезці на палетак 15 вазоў гною на адлегласць да адной вярсты.

А яшчэ сяляне ўносілі натуральны падатак. Яны збіралі для двара адну капну грыбоў і аддавалі адну курыцу. Звыш вызначанай паншчыны сяляне выконвалі начныя каравулы, вартаўніцтва вінакурні, жанчыны 1—2 дні мылі авечкі (звычайна, перад стрыжкай), па аднаму дню працавалі на дваровых агародах.

У правілах адзначана, што калі селянін па пэўных прычынах (напрыклад, па хваробе) не змог адслужыць ускладзенай на тыдзень паншчыны, то павінен выканаць яе на наступным тыдні. А гэта азначала, што на пана трэба было працаваць усе шэсць дзён. Рабочы дзень мужчыны ацэньваўся ў 13 капеек, жаночы

– у 7 з паловай капейкі серабром. Для параўнання скажам, што ў 1848 годзе былі наступныя цэны: чвэрць пшаніцы – 4 рублі, жыта – 2 рублі, ячменю – паўтара.

У 1848 годзе па прычыне таго, што некалькі гадоў запар быў неўраджай, то давялося раздаць сялянам усе запасы сельскіх магазінаў. Вось так жылі і працавалі жыхары вёскі Дзеражна, якая ўжо ў другой палове ХІХ стагоддзя пачала называцца Капачамі.

У пачатку ХХ стагоддзя сяляне маёнтка Струбніца ўзбунтаваліся супраць свайго памешчыка Біспінга. Справа ў тым, што ім немагчыма было карыстацца пашаю і ляснымі ўгоддзямі. Сяляне выступілі за вяртанне ім сервітутнага права. У выступленні прынялі ўдзел і жыхары вёскі Капачы. Гэтая барацьба пачалася з канца 80-х гадоў ХІХ стагоддзя і працягвалася да 1908 года.

Нялёгкім было жыццё капачоўцаў ва ўсіх варунках жыцця. Шмат пакут і гора прынесла Першая сусветная вайна. Давялося многае перанесці і ў пазнейшыя часы. Значныя цяжкасці перанеслі ў гады апошняй вайны. Жыхар Капачоў Павел Францавіч Мацейчык прайшоў вайну з першага да апошняга дня. Ён быў прызваны ў армію 5 красавіка 1941 года і не думаў тады, што на яго долю выпадуць такія выпрабаванні. Спачатку быў стралком, потым памочнікам наводчыка, разведчыкам, мае шмат узнагарод. Вярнуўся дамоў толькі восенню 1945 года.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі тры вяскоўцы.Канстанцін Францавіч Клачко таксама быў прызваны ў армію вясной 1941 года. Ён загінуў у першы месяц вайны. У імя перамогі аддалі сваё жыццё Ян і Часлаў Чарніцкія, якія былі мабілізаваныя летам 1944 года. Ян Пятровіч памёр ад ран у 4191-хірургічным шпіталі 25 лютага 1945 года, а Часлаў Пятровіч – на фронце вясной таго ж года.

Цяжкая абстаноўка была ў вёсцы ў першыя пасляваенныя гады. Пераломным у жыцці стаў перыяд калектывізацыі. І зараз не лепшы час перажываюць капачоўцы. Вёска хоць і старэе, але жыве. Няхай гэты матэрыял дапаможа жыхарам вёскі ўспомніць сваю гісторыю.

На здымку: ураджэнка вёскі Капачы Караліна Акімаўна Капач.
Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (у 1971 г.)
і ордэнам Леніна (1973 г.).

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск