СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Лявон Карповіч, Луна, люты 2008

Ад крыніц да крыніц


“Сядзяць анёлы нашае зямлі
Над горкай Чашай-заслабыя крылы.
Тут людзі зноў чужое прынялі І адракліся ад крыжа Ярылы”.
Вольга Іпатава.








“ …кансцыентальная вайна-вайна на паразу ўсьведамленьня.

У аснове такой паразы ляжыць знішчэньне чалавечай здольнасьці да свабоднай ідэнтыфікацыі, г.зн. здольнасьці кожнага з нас да самавызначэньня. Так, каб мы не змаглі адказаць на пытаньне: кім мы імкнемся быць і ў рамках якой культурна-гістарычнай традыцыі намераны жыць? Калі чалавек валодае самаіндэнтыфікацыяй, ён цьвёрды ў думках і дзеяньнях. Калі чалавек можа сабе казаць: “Я, беларус, вось мая краіна, вось мае нацыянальныя героі і беларускія сьвятыні, то такі чалавек устойлівы. Ён знае сваё месца ў грамадстве, ён валодае сеткай чалавечых сувязей, ён адчувае сябе часткай вялізнага нацыянальнага арганізма.

Але калі здольнасьць чалавека да самаідэнтыфікацыі знішчыць, то адбудзецца страшнае. Тады яму можна ўнушыць любую ідэнтыфікацыю, пераканаўшы яго ў тым, што ён- не беларус, а, скажам, эльф, гоблін ці “русский, но только лучше”. Чалавек губляе здольнасьць быць беларусам (кітайцам, татарынам, індзейцам майя), ператвараючыся ў чысты белы ліст, на якім можна напісаць, што заўгодна і маляваць усё, што прыйдзе ў галаву таму, хто перад гэтым стэрылізаваў сьведамасьць чалавека-ахвяры.

Ідэнтыфікацыя будуецца на аснове ўяўленьня-дзейнасьці па параджэньню вобразаў у сутнастных сімвалах. Менавіта сімвалічныя рады і самаўяўленьне падвяргаецца замяшчэньню або злому ў першую чаргу. Менавіта таму аперацыя па знішчэньню беларусаў пачалася з разбурэньня вобразаў нашых нацыянальных герояў і легенд нашай гісторыі.

Чалавек, які ня толькі губляе свой вобраз, але і перастае аднаўляць і выстрайваць свой вобраз нанова, перастае бачыць сябе вачамі другіх людзей, у тым ліку вачамі слаўных продкаў сваіх, геніяў і сьвятых, і, у канчатковым ліку, губляе форму і строй сьведамасьці. Ператвараецца ў кісель.”

Ня ведаю, ці этычным з’яўляецца тое, што я ўзяў тэкст расейскіх пісьменьнікаў-імперыялістаў М. Калашнікава і Ю. Крупнова з кнігі “Гнев Орка” (М. 2003), пераклаў яго на беларускую мову і замест слоў: русский, русские, русский, демократ, русским, СССР-России, уставіў, напісаныя курсівам. Лічу, што вышла добра.

Справа ў тым, што Ю. Крупноў прыпісвае сабе і Ю. Грамыку адкрыцьцё: “…аналізуючы сітуацыю і прычыны гэтага “палітычнага дэфолта” Расіі (маецца на ўвазе Хасаўюртаўскае пагадненьне і выбары 1996г.(-аўт).) вылучылі канцэпцыю “кансцыентальнай вайны”. Лічу, што яны прыдумалі новую назву для той вайны, якую на працягу больш двух стагоддзяў вяла і вядзе Расея з беларускім народам. Замяшчэньне? Калі ласка! Замест Давыда Гарадзенскага, Вітаўта Вялікага, Канстанціна Астрожскага, Эміліі Плятэр, Тадэуша Касьцюшкі…А.Неўскі, Д. Данскі, Мінін і Пажарскі, Н. Дурава, А. Сувораў…Спіс несканчаемы. Нават Богу і Іісусу Хрысту знайшлі замену ў выглядзе анціхрыстаў Леніна і Сталіна-звяроў у абліччы чалавечым. Заглянем у падручнікі па Гісторыі Беларусі па якіх цяпер навучаюцца дзеці ў школах Беларусі. Чытаем:” У 1240г. адбылася буйная бітва са шведскімі рыцарамі на рацэ Няве.” У гэтай буйной бітве дружына наўгародскага князя Аляксанра (1700 чалавек) разграміла войска шведскіх рыцараў (5000 чалавек). Загінула 20 наўгародцаў. “Другая бітва Аляксандра Неўскага адбылася ў 1242г. на лёдзе Чудскага возера. Нямецкія рыцары ў гэтай бітве, як і раней шведы, пацярпелі поўнае паражэнне”. У гэтай другой бітве, якую яшчэ назвалі Лядовае пабоішча, войска наўгародцаў у 15000-17000 чалавек разбіла войска крыжакоў у 10000-12000. У расейскіх летапісах страты крыжакоў падаюцца ў 400-500 забітымі і 50 палонных. У Лівонскай хроніцы падаецца лік забітых-50, палонных-6. Потым А.Неўскі вазіў даніну ў Залатую Арду, у 1258г. разграміў паўстаньне сваіх родных наўгародцаў супраць татара-мангольскай навалы і, у рэшце рэшт, быў атручаны ў Залатой Ардзе . А Давыд Гарадзенскі, аказваецца, хоць і быў “мужным абаронцам”, “адбіў напад нямецкіх рыцараў на замак у Навагрудку”, “многа выдатных паходаў ажыцявіў”, “быў гразою для іншаземных захопнікаў”, але, як бачым з тэксту, не ў якіх бітвах і пабоішчах не ўдзельнічаў і нікога не разграміў. Яшчэ цікавей пра Канстанціна Астрожскага: “Прыпыніць 80-тысячную армію князя Булгакава-Голіцы і баярына Чалядніна магло толькі не намнога большае за 30 тысяч вялікакняжацкае войска на чале з вядомым палкаводцам, найвышэйшым гетманам Вялікага княства Літоўскага Канстанцінам Астрожскім. Сутычка паміж гэтымі далёка не раўназначнымі па колькасці сіламі адбылася 8 верасня 1514 г. на рацэ Крапіўне пад Оршай.”

А вось у “Живописной России” А.К. Кіркор пра гэту сутычку піша так: “8 сентября 1514 произошло генеральное сраженіе. (выл. аўт.) Московское войско подъ начальствомъ Булгакова и Челядинина, состояло изъ 80,000; вел. гетманъ кн. К. Острожскій командовалъ только 35,000 и, несмотря на это, одержалъ блистательную побъду. 30.000 устлали трупами все пространство между Оршею и Дубровкою. Булгаковъ, Челядининъ, шесть другихъ воеводъ, много князей, 150 дворянъ и разныхъ чиновныхъ лицъ и значительное число войска взяты были въ плънъ. Захвачены весь обозъ, знамена, артиллерія.” Вось і зрабіце цяпер выснову, што такое бітва, пабоішча і што такое сутычка. Каб апісаць усе прыклады такой “скромнасьці” беларусаў патрэбны тамы.

Варта зайздрасьці ўпартасьць з якой сцвярджаецца, што беларусы ( маюцца на ўвазе славянскія плямёны крывічаў, дрыгавічаў і радзімічаў) аднекуль прыйшлі з няведамых зямель і асімілявалі тутэйшае славянскае ж насельніцтва. Хоць вучоныя, нават расейскія, сцвярджаюць:

“Беларусы-аўтахтоны гэтай тэрыторыі (дзе жывуць цяпер. Аўт.)”- Лідзія Цягака,загадчыца аддзела антрапалёгіі Акадэміі Навук Беларусі; “…беларусы спрадвеку сядзяць на сваёй зямлі…”-Аркадзь Смоліч; “Не подлежит сомнЪнию, что область, занимаемая Литовским ПолЪсьемъ, особенно по теченію рекі НЪмана і Виліи, была заселена въ древнЪйшія времена, даже въ первый періодъ каменнаго вЪка…»-А.К.Кіркоръ; “A moze tak naprawdu my ne tvorylisie z zadnoho etnosu, ono tak samo staryje, jak staryje inszy, szcze dobiblyejski narody?”- Viktor Stachwiuk.

Чаму пры такім татальным “замяшчэнні і зломе, разбурэнні вобразаў нашых герояў і легенд нашай гісторыі”, пры многавекавой кансцыянтальнай вайне беларусы не пераўтварыліся ў кісель, ёсьць многа прычын. Між іншых паэт і філосаф Ян Збажына называе наступную: “Дзякуючы нясведамаму і сведамаму выкарыстаньню краязнаўчых ведаў, беларусы, часам не ўсведамляючы сваю нацыянальную прыналежнасьць, утварылі сваю этнакультуралагічную супольнасьць-“тутэйшыя”, якая праз грамадзянскую супольнасьць атаясамлівалася і адпавядала “ліцьвінам”. “Тутэйшасьць і ліцьвінства” не дазволілі асіміляваць беларускі край, як у мінулым, так і ў будучым”

На старонках “Беларускай энцыклапедыі” (т.8. стар.471) краязнаўству даецца азначэньне, як “…усебаковае вывучэньне асобнага рэгіёна ці нас. пункта мясц. насельніцтвам, а таксама спецыялістамі навук. устаноў…” Такое краязнаўства важнае, але пасіўнае, ня здольнае выконваць сваё галоўнае прызначэньне-захаваньне сьведамасьці народа. Таму, што такое краязнаўства ў яго ролевай сутнасьці, я вызначыў бы так: Краязнаўства-гэта грамадскі рух, угрунтаваны перад усім на любові да сваёй Бацькаўшчыны праз замілаваньне да сваёй малой радзімы, які праз збіраньне і папулярызацыю ўсебаковых ведаў аб краі ці рэгіёне аказвае “чарадзейнае ўздзеяньне” па адраджэньню і захаваньню сьведамасьці, здольнасьці да свабоднага самавызначэньня і ідэнтыфікацыі, спрыяе будове грамадскай супольнасьці, асноў дэмакратыі і патрыятызму. З’яўляецца базай для захаваньня гэтай сьведамасьці і ідэнтыфікацыі для будучых пакаленьняў і знакамітай формай сустрэч людзей розных культур і традыцый для іх узаемнага ўзбагачэньня і выкананьня запаведзі Божай: “Блажэнныя тыя, што жадаюць і прагнуць праўды, бо яны натоляцца”.

Краязнаўства не існуе без краязнаўцаў –сапраўдных Апосталаў свайго народа. Яны заўсёды існавалі і будуць існаваць, бо ня можа знікнуць парода Божых выбраннікаў, “што жадаюць і прагнуць праўды”. Іх не зблытаеш з ілжэпрарокамі, бо “Усякае дрэва пазнаецца з плода яго”. У кожнай мясцовасьці ёсьць такія іскралюдзі, якія часта пры жыцьці не атрымліваюць той павагі, якой заслужылі, але яны з’яўляюцца тымі жыватворнымі крыніцамі, якія жывяць краязнаўчы рух, значыць спрыяюць фармаваньню і захоўваньню сьведамасьці і ідэнтыфікацыі народа. На Мастошчыне такімі крыніцамі з’яўляюцца Алесь Белакоз і Вітальд Карпыза. Вітальд Карпыза за сваёй пішучай машынкай. Фота 2002г., зробленае пад час паездкіда Карпызы ў Гожаў Велькапольскі Генадзя Семенчука і Мікалая Быхаўцава. ( Фота з часопіса”Ваўкавышчына” №3(8) 2008г.

Вітальд Карпыза нарадзіўся ў вёсцы Зіняўцы 28.08.1913 г.Сёлета яму спаўняецца 95 год. Пасля заканчэньня школы вучыўся ў настаўніцкй семінарыі ў Сьвіслычы, а пасьля яе закрыцьця, у Гародні. З 1936 г. настаўнічаў у Росі ў школе ім. Ю. Пілсудскага. У часы нямецкай акупацыі з’яўляўся камендантам пляцоўкі АК у Росі, працуючы бухалтарам. Узнагароджаны срэбрным “Крыжам заслугі” з мячамі. З 1945 г. жыве ў Гожаве Вялікапольскім, дзе працаваў да выхаду на пенсію ў 1973 г. настаўнікам маляваньня і матэматыкі. Актывіст Польскага гістарычнага і турыстычна-краязнаўчага таварыстваў. Ніколі не забываў аб сваёй малой радзіме, аб якой надрукаваў на пішучай машынцы 27 тамоў разнастайных краязнаўчых матэрыялаў і выканаў каля 300 графічных малюнкаў. Толькі ў апошнія дзесяцігоддзі яго матэрыялы пачалі з’яўляцца ў друку. Яго артыкулы прысьвечаны Росі, Воўпе, Ізабеліну, Богудзенькам, Зэльве, Мастам... і многім другім мясьцінам Гарадзеншчыны. Апошнім часам пабачыў сьвет трохтомнік “Zemia Wolkowyska”. Але нічога з багатага збору Вітальда Карпызы не выдана дзяржаўнымі выданьнямі Беларусі. А недзяржаўныю “Мясцовую Газету”, якая выходзіла ў Ваўкавыску і друкавала матэрыялы В.Карпызы, улада забараніла. Мясцовыя краязнаўцы пачалі друкаваць гэтыя матэрыялы у сваім часопісе “Ваўкавышчына” і бясплатна перадаваць у бібліятэкі. Тады Ваўкавыская “вертыкаль” выдала загад знішчыць гэтыя выданьні і больш іх ня браць.

Калі В. Карпыза сабраў свае багацьці ў выглядзе запісаў і замалёвак, то Алесь Белакоз зграмадзіў свае ў натуральным выглядзе. 11 верасня 2008 г. Алесю Белакозу спаўняецца 85 гадоў. Нарадзіўся ён у вёсцы Ляткі, што ўжо злучылася з Гудзевічамі, дзе жыве па сёньняшні дзень. Працуючы настаўнікам беларускай мовы, Алесь Мікалаевіч вёў з вучнямі заняткі літаратурнага гуртка, вынікам працы якога стаў часопіс “Праменьчык” і неўміручая павага і любоў да свайго Настаўніка з боку вучняў. З 1966 па 1989 г. было выпушчана 14 нумароў часопіса. “Праменьчык” складаўся з раздзелаў: лірыка, сачыненьні, дапаможнік для экскурсавода, фальклор, этнаграфія, гісторыя рэгіёну, тапаніміка і мікратапаніміка, антрапанімія, народная медыцына, матэрыялы перыёдыкі пра Гудзевічы, кніга запісаў і інш. Калі першыя выданьні “Праменьчыка” змяшчалі 32-36 машынапісных аркушаў, то наступныя дараслі да 630. З 1967 г. Алесем Мікалаевічам у Гудзеўскай школе пачынае стварацца школьны музей. Цяпер гэта Гудзеўскі Дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, дзе сабрана высілкамі яго заснавальніка каля 13000 экспанатаў, аформлена 14 экспазіцыйных залаў, плошчай 765 кв. м. У музейнай бібліятэцы сабрана каля 3000 кніг і шмат часопісаў. Сярод экспанатаў музея такія ўнікальныя, як адзіны ў сьвеце глобус на беларускай мове, унікальная калекцыя падвойных дываноў, першае выданьне “Скрыпкі беларускай” Цёткі, арыгіналы граматаў апошняга Вялікага князя ВКЛ Аўгуста Панятоўскага, каменны рукамыйнік з паганьскіх часоў... Матэрыялы музея , у тым ліку “Праменьчык” выкарыстоўваюць студэнты і навукоўцы, краязнаўцы і ўсе зацікаўленыя. Але, нават, ня гэта галоўнае ў музеі. Галоўнае – Беларускі дух, які тут пасяліўся навечна. Алесь Белакоз стварыў, сам таго ня ведаючы, грамадскую супольнасьць людзей, якіх захапіў яго асабісты ўплыў і ўплыў яго ідэі, якая адлюстравана ў яго, нажаль пакуль адзінай кніжцы, “Каб жыла Буларусь”.

Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па іныцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцаючым. Але..., ідзе 2008 г., а наступнага нумара няма. Вынікі сваёй працы краязнаўцы Мастошчыны размяшчалі на старонках газет “Мастоўскі веснік”, “Тэлескоп” і размяшчаюць у “Новым часе” і Беластоцкай ”Ніве”.Варта сказаць, што Мастоўшчына мае непасрэднае дачыненьне да першых у Незалежнай Рэспубліцы Беларусь філатэлістычных выстаў. Калі першая выстава “Прырода і мы” адбылася ў 1997 г. у Скідзелі, то другая-“Мой родны кут”- у мястэчку Луна, а трэцяя-“Наша спадчына”-у Гудзевічах у музеі Алеся Белакоза. Усе тры выставы былі арганізаваны пад кіраўніцвам вядомага філатэліста Фрэдэрыка Гушчы пры удзеле Аляксандра Сцепанчэнкі з Беластоку (Рэспубліка Польшча). Філатэлія ёсьць знакамітым метадам набыцьця і прапагандаваньня ведаў аб нашым краі. Так Фрэдэрык Гушча мае цудоўную калекцыю картмаксімумаў “Птушкі Беларусі”, у якой больш за 400 экспанатаў. Яго калекцыя разам з калекцыяй яго ўнука “Чырвоная кніга Беларусі” на міжнародных выставах атрымлівае толькі самыя высокія ўзнагароды. Кола філатэлістаў увесь час пашыраецца. На Нацыянальных выставах з’явіліся новыя беларускамоўныя экспазіцыі “Абняла мяне Беларусь”, “Архітэктурныя мелодыі Беларусі”, “Белавежская Пушча”. Яны выстаўляліся таксама ў Гудзеўскім музеі дакуль там працаваў Алесь Белакоз. Пасля яго звальненьня гэтыя экспазіцыі забаронены Мастоўскай “ вертыкальлю”, а канкрэтна намеснікам па “ідыёлалагічнай працы” Т.Мурынай.

Для краязнаўцаў цяпер ня просты, але вельмі адказны час. Любую магчымасьць трэба выкарыстоўваць як найбольш эфектыўна для таго, каб жыла Беларусь.

Р.S. 14 лютага ў Дзень Сьвятога Валянціна Расейскі Прэзідэнт Уладзімір Пуцін зрабіў чарговае прызнаньне ў “каханьні” да Беларусі. Ён сказаў, што пасля 2 сакавіка (выбары новага Прэзідэнта ў Расіі), палітыка Расіі адносна Беларусі ня зменіцца і ён за пераход Беларусі на расейскі рубель. Гэта прывядзе да таго, што знікне апошняе афіцыйнае прыстанішча для Беларускай мовы і адбудецца чарговая замена сімвалаў. Кансцыентальная вайна Расеі супраць Беларусі працягваецца.

Лявон Карповіч, Луна

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск