СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Леў Барташ

Бацька Нёман. (З гісторыі развіцця водных зносін на Мастоўшчыне.)

Леў Барташ

Нёман, як водны шлях, адыгрываў заўсёды значную ролю ў гісторыі нашага народа. Дзякуючы Нёману, багацці нашай зямлі траплялі на рынкі Ўсходняй Прусіі, а з пабудовай Аўгустоўскага канала, у Гданьск і Варшаву. У часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай навігацыя на Нёмане была справай рызыкоўнай, асабліва ў верхнім і сярэднім яго цячэнні. Перашкоду стваралі недагледжанасць русла, каменныя перакаты, парогі. Нават на сённяшні дзень на тэррыторыі той часткі ракі, якая працякае праз Мастоўшчыну налічваецца каля дзесятка каменных перакатаў, каторыя летам непраходныя для рачных судоў. Апошнія парогі былі зліквідаваны ў канцы 50-х гадоў. На беразе Нёмана ў г. Масты з дзесятак гадоў стаялі паднятыя з вады валуны не меньшыя па памерах таго каменя, які стаіць у Полацку каля святой Сафіі. А старажытная в. Шчара на старых картах пададзена пад назвай Шчара Каменная, бо там спрадвеку істнавала перашкода для судаходства -- вялікі каменны перакат. Ужо ў канцы 18 стагодзя навігацыя абмяжоўвалася на Нёмане прыстанню Масты.

Вышэй падымаліся толькі па вялікай веснавой вадзе. Вясной можна было прайсці да Новага Свержня, Стаўбцоў, праплыць па Бярэзіне Нёманскай далёка ў яе нетры. Прыкладна да 19 стагодзя пароходаў на Нёмане не было. Тавары з нашага краю ў той час у іншыя землі вывозілася на сплаўных судах, каторых было некалькі відаў. Гэты былі дряўляныя пласкадонныя вялікія баржы са значнай грузапад'ёмансцю.

Большая з такіх баржаў называлася віціна. Яна мела даўжыню, прыкладна, 52 метра, шырыну 7,8 метраў. Яе борт узвышаўся над вадой на 1,7 метра і мог прыняць груз у 224 тоны. Пабудова такога карабля каштавала 1200 рублёў на тыя грошы. Віціну абслугоўвалі лочман і 12 рабочых.

Меншым па памерах тагачасным нёманскім караблём была барка. Памеры яе былі 40 метраў на 7. Борт вышынёй чуць больш за метар. Тавару брала 80 тон. Пабудова каштавала 550 рублёў. Абслуга: 1 лоцман і 10 рабочых.

Наступны вялікі плавучы сродак меў назву бярліна. Ёй зручна было карыстацца пры пераходзе Аўгустоўскага канала. Бярліна мела памеры 42-43 метра на 4,3 метра, вышыню барта да 1,5 м, грузу брала 40 тон і пабудова яе каштавала 1200 рублёў. Абслуга: 1 лоцман і 8-15 рабочых.

Пералічаныя плавучыя сродкі маглі вытрымаць 10 навігацый. Ад іх адрознівала габара, тым што мела металічны корпус і магла вытрымаць аж 10 навігацый. Даўжыня гэтай пасудзіны была 30 м на 3,2 м, борт падымаўся больш метра. Абслугоўвалася лоцманам і 4-мя рабочымі. Брала на борт 40 тон і каштавала 1500 рублёў.

Габары будаваліся ў Германіі, а віціны, баркі і бярліны ў Новым Свержні, паблізу Шчорсаў, у Слоніме, і іншых месцах. На іх сплаўлялі, па дадзеных на 1817 г.: жыта, пшаніцу, ільняное семя, алей, пеньку, паташ, топленае сала, гарэлку, мёд.

У той год па Нёману было сплаўлена тавару на 140035 рублёў, і імпартавана на 20 тысяч рублёў срэбрам -- сельдзі, він, рому, партэру. Баланс сам гаворыць за сябе.

Гэтыя плавучыя сродкі спускаліся па рэках робячы не больш 40 вёрст у суткі. Назад "баржы" цягнулі бурлацкім спосабам. Для зручнасці па берагах рэк былі пароблены бурлацкія сцежкі, за належны стан каторых адказвалі уладальнікі зямлі па якой яны праходзілі. Тады ўжо дзейнічаў канал Агінскага і гэта давала магчымасць сплаўляць па Нёмне тавар са ўсёй Гарадзеншчыны, часткі Мінскай і Валынскай губерняў. Лес сплаўляўся плытамі (караванамі плытоў) з Ліпічанскай і Налібокскай пушчаў ,Быценьскіх лясоў. Караван плытоў абслугоўвалі 4-5 плытагонаў.

У год адмены прыгоннага права у навігацыі ўдзельнічала 236 лоцманаў і 2582 сударабочых і плытагонаў. І першая і другая катэгорыя працаўнікоў набіралася з сялян і мяшчан прынёманскіх вёсак і мястэчак. Асабліва ганаровым быў занятак лоцмана. Лоцман вёў давераны яму карабель па рацэ, чытаючы карту рачной паверхні, наглядна вызначаючы па толькі яму вядомых прызнаках наяўнасць глыбінь, меляў і хуткасці плыні. Вялікая адказнасць за тавар кампенсавалася нядрэннай платай. Добрыя лоцманы былі вядомы па ўсім Нёмне.

З сярэдзіны 70-х гадоў 19 стагодзя па 90 годы таго жа стагодзя вялікай славай і даверам карыстаўся лоцман Васіп Новік з вёскі Дубна. Гэты разумны селянін, дзякуючы свайму таленту змог вывучыць 5 з 7-мі сваіх дзяцей. Двое з іх сталі народнымі настаўнікамі, адзін -- святаром, сярэдні, Павал, вывучыўся на адваката.

Але Нёман не Волга, нацыянальнай буржуазіі, купецтва тут не нарадзілася. Гандаль з Германіяй трымалі ў сваіх руках габрэйскія негацыянты, ім таксама належала большасць сплаўнага флоту.

Калі дакладна пачалі хадзіць па Нёману пароходы, дакументальна вызначыць цяжка, але вядома, што ў 1880 годзе ўжо існаваў пасажырскі маршрут Гродна-Масты. Павялічваецца экспарт традыцыйных тавараў, яны становяцца больш разнастойнымі. Германія пачала купляць жалеза, цэглу, косці. У 1861 годзе за навігацыю далей Гродна пайшлі 63 судны і 913 караванаў плытоў.

У пачатку 20 стагодзя 91% спелага леса нарыхтованага на берагах Нёмана прызначалася на вываз за мяжу. З-за мяжы ў Беларусь, акрамя ранейшых "каланіяльных тавараў" паплылі: аптэкарскія тавары; шкляны, фаянсавы і гліняны поуд; розныя сталёвыя, чугунныя і жалезныя вырабы, машыны і гаспадарчыя інструменты, гэта ўказвала на тое, што ў нашым краі адбыўся некатары эканамічны зрух. на Нёманшчыне пачалі з'яўляцца заводы па перапрацоўцы дрэва. У Мастах працавалі два невялікіх лесазавода, у Гародні - 3. Колькасць параходаў расла кожны год. У 1914 - 1915 гадах лепшыя з іх былі ўзяты для патрэб рускай арміі, у колькасці 13 адзінак. Усе яны былі пабудаваны з 1878 па 1900 гады, мелі розную магутнасць рухавіка - ад 15 конскіх сіл да 148 і былі спушчаны на ваду ў розных месцах. 5 параходаў трапілі з Германіі, 2 сашлі са стапялёў у Пінску, 1 - у Кіеве, 1 пабудаваны на Гарадзеншчыне ў маёнтку Горны. На 4 няма дадзеных. Значыць 3 параходы "Гродна", "Звязда" і "Русалка" прыйшлі на Нёман праз канал Агінскага з Дняпра і Прыпяці.
Затока ля вёскі Ябланава -- 2008 год
Прыстані ў Мастах (маюцца на ўвазе Масты Правыя) і Лунне былі транзітнымі, затока ля вёскі Ябланава выкарыстоўвалася дваяка. Тут у 1829 годзе было падрыхтавана для сплаву 1952 дубовыя загатоўкі, прывезенныя сюды з Белавежскай пушчы гужавым транспарам. Гадамі раней луненскія купцы Фрумкін, Гольберг і Собаль спляжылі прынёманскую дуброву, якая чягнулася ад вусця р. Рось да вёскі Яблынова. Цяпер аб яе колішнім існаванні, нагадвае толькі назва вёскі Дубна. Зімой Ябланоўская затока прымала на "пастой" увесь нёманскі пасажырскі і буксірны флот. Сёння Яблынова на памяці людской толькі тым, што тут у апошнія гады існавання СССР у мясцовай участковай бальніцы быў арганізаваны "прафілакторый", дзе прымусова лячылі хранічных алкаголікаў. Багацця нёманскіх лясоў хапіла ўсім уладам аж да 70-х гадоў 20-га стагодзя. Гэтым багаццем удалася пакарыстацца кайзераўскай Германіі, санацыйнай Польшчы, трэцяму рэйху і Савецкай уладзе. Пасля 70-х гадоў сплава не стала. Змяніўся Нёманскі пейзаж, нідзе не ўбачыш караванаў плытоў, зніклі службы, якія прамілі русла ракі. Не чутно гудкоў параходаў. Драўніну на "Мастаўдрэў" пачалі завозіць вагонамі нават з Сібіры. Аднак старыя людзі памятаюць, як у 30-я гады па рацэ хадзілі прыгажуны-параходы "Ягела" і "Ядзвіга". Мы, падшыванцы 50-х гадоў, засталі лапатун "Мінск" падобны да параходаў з ракі Місісіпі. Нас вазілі ў піянерскія паходы па месцам партызанскіх баёў на самаходнай баржы "Заслонаў". Ужо не даюць нырца з барж цяперашнія падшыванцы, якія цягалі гарадзенскія буксіры. Дзесці зніклі завадскія кацеры "Гагарын" і "Арол". Нёман абмялеў і, нават, па сведчанню ўсесаюзнага часопіса "Экалогія" ужо ў канцы 80-х гадоў трапіў у спіс першага дзесятка самых забруджаных рэк СССР. Нашай прыгожай рамантычнай даўніны не стала, але засталіся старыя берагі, на якіх шумяць новыя лясы і надзея пачуць гудок і ўбачыць прыгажун-параход з бесклапотнымі турыстамі на палубе. Паклон табе, бацька Нёман! Лявон Барташ.

Бібліяграфія:
"Жывапісная Расія", т. 3, ст 51-54,
"Памяць" Мастоўскі раён, ст. 71
"Блакітная кніга Беларусі", ст 270
"Гарадзенскі палімсест", Андрей Каштымов "Гродно і неманский водный путь", 2008, ст. 136-144

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск