СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Мастоўшчына. Храналогія.
(Мастоўскі каляндар)



““Достоверно однако то, что Литовцы и
Белоруссы сидят на землях собственных,
унаследованных спокон века.”
А.К. Кіркор, “Живописная Россия”, ст.11.







Болей як паўмільярда гадоў таму ўсю тэрыторыю займалі горы. Асобныя вяршыні дасягалі некалькі кіламетраў.

500 мільёнаў гадоў таму ўся тэрыторыя занята морам-палеазойская эра-эра “старажытнага жыцьця”.

Блізу 225 мільёнаў гадоў - мезазойская эра-эра “сярэдняга жыцьця”-мора то адступала, то наступала. Сушу пакрывалі трапічныя лясы, населеныя яшчарамі і дыназаўрамі.

70 мільёнаў гадоў да нашых дзён рэзкка змяніўся клімат, што прывяло да знікненьня дыназаўраў і многіх раслін. Прычынай гэтага, лічаць вучоныя, магло стаць сутыкненьне Зямлі з іншым нябесным целам.

70 мільёнаў гадоў таму настала кайназойская эра-эра “новага жыцьця”, якая доўжыцца і сёньня.

45 мільёнаў гадоў таму мора назаўсёды пакінула тэрыторыю Мастоўшчыны. На змену субтрапічнаму клімату прыйшоў умераны з шыракалісьцевымі і ігліцава-шыракалісьцевымі лясамі.

1 мільён гадоў таму надышла эпоха вялікіх зледзяненьняў. Адбыліся значныя змяненьні ў жывёльным і раслінным сьвеце. Лясы сталі пераважна ігліцавымі, сярод звяроў з’явіліся мядзьведзі, ваўкі, ласі, дзікія быкі і коні. Побач зімі вадзіліся жывёлы ранейшага часу-насарогі, сланы, мастадонты.

100 тысяч гадоў таму - з’явіліся першыя людзі.

90 тысяч гадоў назад - пачатак апошняга зледзяненьня. Най буйнейшыя звяры таго часу-маманты і валасатыя насарогі.

100-5 тыс. гадоў таму - каменны век.

25 тыс. гадоў таму.- Найбольш старажытныя стаянкі чалавека на тэрыторыі нашай краіны.

19-18 тысячаў гадоў таму - наступ ледавіка. Стаянкі людзей апусьцелі.

17-16 тыс. гадоў таму - пацяпленьне. Канец ледавіковага перыяду. Ледавік пакінуў пасьля сябе мноства рэк, азёр, балотаў і каменьняў. Маманты зніклі, найбольш стала паўночных аленяў. Зямля зазелянела тундравай расьліннасьцю.

12 тыс. гадоў таму - з’яўленьне плямёнаў паляўнічых.

6 тысячаў гадоў таму - пачаўся новы каменны век-неаліт.На Мастоўшчыне знойдзены каля 10 стаянак з часоў неаліту. Іх жыхары дасягнулі высокага майстэрства ў паляўніцтве і рыбалоўстве. Яны ўмелі рабіць гліняны посуд і дасканалыя шліфаваныя прылады працы з крэменю. Умелі ткаць.

Пачатак 2 тыс. да н.э.-7 ст. да н.э.- Бронзавы век. Але на Мастоўшчыне не знойдзена вырабаў з бронзы. Усяго на тэрыторыі Мастоўскага раёна выяўлена 54 стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.

7 ст.да н.э.-8 ст. н.э.- Жалезны век.

Каля 500 гадоў да н.э.- пачатак вырабу ў Панямоньні жалеза з балотнай руды.

Каля 100 гадоў да н.э. па Нёмне праходзіць “бурштынавы шлях”.

Другая палова 1 тысячагоддзя паміж Нёмнам і Наравам жцывуць плямёны яцьвягаў і літвы.

5-9стст.- Раньняе Сярэднявечча.

9 ст. Па Нёмне праходзіць “заходні” шлях “з варагаў у грэкі”.

10 ст.- Да гэтага часу адносяць археолагі выяўленыя ў Панямоньні паселішча плямёнаў крывічаў і дрыгавічаў, якія акрамя паляваньня займаліся земляробствам.

1241 г.- Манголы пад началам царэвіча Шэйбака разбілі войска Міндоўга на берагах Нёмна бліз Луна.

1400 г.- Паход крыжакоў на Ваўкавыск праз Луна.

1409 г.- Бітва Гарадзенскіх дружын з крыжакамі паміж Луна і Ваўкавыскам.

1410 г.- Удзел Мастоўскіх ваяроў у Грунвальдскай бітве.

1486 г.- Першае ўпамінаньне аб Мастах у Літоўскай Метрыцы як мястэчку-цэнтры воласьці Гарадзенскага павета Трокскага ваяводства.

1529 г.- Масты “горад яго Каралеўскай Вялікасьці”

1536 г.- Масты перайшлі ва ўладаньне каралевы Боны Сфорца, як дар Яна з князёў літоўскіх, біскупа Віленскага. Намесьнікам прызначаны Андрэй Нексіньскі з павету Плоцкага.

1539 г.- У мастах з фундацыі каралевы Боны пабудаваны касьцёл.

1551 г.- Праз Масты праходзіць жалобны пахавальны картэж Барбары Радзівіл з Кракава ў Вільню ў суправаджэньні караля і Вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

1561г.- Праведзена аграрная рэформа “валочная памера”. Зроблена апісаньне двара, мястэчка і воласьці.

1579г.- Атрыманьне прывілею вялікага князя ВКЛ С. Баторыя на права карыстаньня Пушчай Мастоўскай “на будоўлю і направу дамоў іхіх, а таксама на апал у меру патрэбаў, але, каб пушча не нішчылася, ім сказаць граніцы ці “ абруб” адкуль дрэва маглі браць”.

1585г.- Масты як каралеўскія ўладаньні ўваходзяць у склад Гродзенскай эканоміі.

1601г.- Масты атрымалі частковае Магдэбургскае права.

1633г.- Вялікі князь ВКЛ Уладыслаў IV надаў Мастам прывілей праводзіць дзьве ярмаркі на год. Адну-на Сьв. Яна Хрышчэньніка, другую-на Панну Мар’ю Зельную і таргі ў дні нядзельныя.

1634г.- Створаны манастыр Сьв. Брыгіты ў Рагозніцы.

1655-1661гг.?- Маскоўскае войска спаліла касьцёл.

1663г.- У Мастах падпісана пагадненьне, па якому жаўнеры сапежынскія атрымалі амністыю і ўзнагароды.

1670г - Падтверджаньне ранейшых прывілеяў Вялікім князем ВКЛ Міхалам Вішнявецкім. Дадзены дазвол на карыстаньне хварастом і дазвол лавіць рыбу ў Нёмне.

1758г.- Адбудаваны ксьцёл па загадзе Вялікага князя ВКЛ Аугуста III.

1795г.- Масты захоплены Расейскімі акупантамі.

1797г.- Масты падораны царскім урадам Віленскаму віцэ-губернатару Волкаву і калежскаму саветніку Ліоне, пазней-належаць штатскаму саветніку Жэвалье Далю і інспектару Жураўлёву. 622 жыхары.

1801г.- Масты ўваходзяць у склад Гродзенскага ўезда.

1805г.- Расейская акупацыйная ўлада пазбаўляе Мастаўчан Магдэбургскага права.

1812г.,канец чэрвеня - захоп Мастоў французамі. Агнём непрыяцеля знішчана 35 грамадскіх магазінаў і мост, 12 баркаў з пшаніцай.

18 ліпеня 1812г. жыхары Берштаў уступілі ў бой з французскім войскам.

1812г.-Знішчэньне пабудаванай французамі пераправы праз Нёман казакамі ген. Платава.

1813г.- У Мастах ад трупаў пачалася гнілая гарачка. Памерла 10 частка насельніцтва.

1813г. На Мастоўскай прыстані загружана 10 суднаў.

1818-1823 гг.- Уздым хваляваньняў супраць акупантаў. Для ўсмірэньня прысланы расейскія войскі.

1821г.- На Мастоўскай прыстані загружана 50 суднаў, адпраўлена 412 плытоў і прынята 70 суднаў.

1831г.-Удзел Мастаўчан у Вызвольным паўстаньні ад расейскіх акупантаў.

1832г. - Адгружана 498 суднаў і 61 плыт.Асноўныя тавары: жыта, пшаніца, ячмень, авёс, гарох, льняное і канаплянае семя, жытняя мука, соль, круглы сасновы лес, брусы, сасновыя, дубовыя і ясеневыя дошкі, дранка, гонт, Клёпкі, шкло, фарфоравы посуд, віна,селядцы, жорны для млыноў, тачыльны камень,медны дрот.,коркі для бутэлек…

1833г.- У Мастах 981 жыхар, 492 мужчыны, 489 жанчын, 164 дамы. Усе драўляныя.

1838г.- Выданы Указ аб бурлаках.

1845г.У Луна нарадзіўся Ахарон Ліберман, публіцыст і выдавец, заснавальнік саюзу яўрэяў-сацыялістаў у Лондане. Памёр у 1880г. У ЗША.

1863г.- Вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У вёсцы Мінявічы сворана пўстанцкая база пад кіраўніцтвам Яна Каменьскага.

1863г.- Палкоўнік Крамэр з 2 ротамі і палком фінляндскай гвардыі меў разбіць у 4 вярстах ад Мастоў атрад у 100 паўстанцаў.

1870г.- Адкрыцьцё народнага вучылішча з 5-6-гадовым тэрмінам навучаньня.

1897г.- 2633 жыхара, 601 дом, народнае вучылішча, ліманаднае прадпрыемства.

1901г.- Адрамантаваны касьцёл..

1904г.- 17-18 красавіка раскіданыя лістоўкі “К рабочим”.

1906г.- 17 красавіка на будове чыгуначнай веткі забаставала 450 рабочых.

1907г.- Праз Масты праходзіці чыгунка Ліда-Масты-Ваўкавыск-Масты-Гродна з драўляным мастом праз Нёман.

1909г.- Вялікі пажар знішчыў 40 дамоў. Загінула 4 дзіцяці. Лета 1915г.-Акупуцыя Германіяй.

1920г. - Захоп Мастоў бальшавікамі. 22 чэрвеня створаны Мастоўскі рэўкам. 14 жніўня створаны сельсаветы.

Восень 1920г. -Цэнтр баёў у Польска-Савецкай вайне. Масты пад уладай Польшчы. Ствараюцца падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі.

18 сакавіка 1921г.-Замацавана акупацыя Мастоўшчыны Польшчай у выніку Рыжскай дамовы. Па 1939г. Масты –цэнтр гміны Гродзенскага ўезда Беластоцкага ваяводства.

1926г. - Сабрана 100дэкларацый з патрабаваньнем адкрыць беларускія школы. Адбываюцца мітынгі за амністыю палітзняволеных. Сутычкі сялян з паліцыяй.

1927г.- браты Канапацкія на беразе Нёмна будуюць фанерны завод.

1933г.- 30 сакавіка 13 гадзін 40 хвілін забастоўка 300 рабочых фанернага завода, буйнейшая на Гродзеншчыне. 31 сакавіка 5 гадзін раніцы-прыйшлі да паразуменьня.

1933г.- З 7 па 11 красавіка галадоўка рабочых фанернага завода. 1 траўня палітычная дэманстрацыя з удзелам 600 чалавек.

1933-1934гг. - Забастоўка возчыкаў лесу. Утвораны камітэт па ўсталяваньні савецкай улады.

1 верасня 1939г.- Пачалася Другая Сусветная вайна. Мастаўчане прызываюцца ў польскую армію на вайну з фашыстамі.

19 верасня 1939г. - Масты заняла Чырвоная Армія.Перад заводам мітынг па сустрэчы чырвонаармейцаў.

1940г. - Выбары ў Вярхоўны Савет СССР і БССР. 27 сьнежня-першая сесія Мастоўскага райсавета.

1940г. - На Мастоўшчыне працуе 45 школ 102 настаўніка 7327 вучняў.

27 чэрвеня 1941г. – Масты акупаваныя фашыстамі. У жніўні 1941 г. Мастоўшчына ўключана ў склад 3 Рэйха і падуладжана Усходняй Прусіі.

Канец 1941 пачатак 1942гг.- фарміраваньне партызанскіх груп. Адна з першых- П.І.Булаком. У жніўні-атрад мал. лейтэнанта І.А.Зайцава. Вясна 1942г.-групы Б.Булата,Н.Вахоніна, В.Пішчуліна, Н.Камарова.

1941г 2 лістапада - Па загаду дэяржаўнага камісара Лёзэ ў Луна ствараецца Гета, куды перасяляюцца ўсе язрэі.

1942г., травень - Разгром партызанамі гарнізона ў Галынцы.

Сьнежань - Стварэньне Ленінскай брыгады з атрадаў «Победа» і «Борьба».

1942г. 1 лістапада - Усё яўзэйскае насельніцтва Луны 1549 чалавек вывезены, затым знішчаны.

З сьнежня 1942г. па чэрвень 1944г. фашысты ажыцявілі тры аперацыі супраць партызан у Ліпічанскай пушчы.

1943г.-У начы з 22 на 23 чэрвеня фашыстамі спалена вёска Княжаводцы. Забіта 922 жыхара.

1944г. 13 ліпеня - Масты вызвалены ад фашыстаў. 15 ліпеня вызвалена ўся Мастоўшчына.

1944г. жнівень - Аднаўленьне руху па чыгунцы.

1947г.-Адкрыта школа працоўнай моладзі.

1949г. студзень- Масты атрымалі статус гарадскога пасёлка.

1950г.-Утворана 49 калгасаў.

1951г. Калектывізацыя завершана. Усе нязгодныя вывезены ў Сібір.( Спіс рэпрэсаваных ў кнізе “Памяць. Мастоўскі раён” змяшчае 408 чалавек. Але ён далёка ня поўны).

1954г.-Каб вырвацца з калгасаў моладзь выязжае на цэліну.

1955г-Масты сталі шостым горадам у Гродзенскай вобласьці.

1958г.-Тэхніка з МТС перададзена ў калгасы

1972г.-Пачатак генеральнай застройкі Мастоў. Будуюцца Дом Саветаў, вузел сувязі, універмаг.

1974г.-Адноўлены пешаходны мост праз Нёман.

12 студзеня 1903 – У в. Каўшова (Мастоўскі р-н) нарадзілася Любоў Мазалеўская, беларуская артыстка, рэжысёрка, пэдагог.

1 лютага 1874 – У мяст. Луна (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Кастусь Бялецкі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

2 лютага 1968 – Адкрыўся літаратурна-этнаграфічны музэй у Гудзевічах (Мастоўскі р-н). Ствараньнік – Алесь Белакоз.

2 лютага 2006 – Памёр Пётр Марціноўскі, беларускі пэдагог, краязнавец, літаратуразнавец, кіраўнік Зельвенскага літаратурнага аб’яднаньня. Нараджэнец в. Катчыно (Мастоўскі р-н).

8 сакавіка 1928 – У Празе памёр Пётра Крэчаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, гісторык, старшыня Рады БНР. Пахаваны на Альшанскіх могілках. Нараджэнец в. Дубна (Мастоўскі р-н).

17 сакавіка 1999 – Памёр Міхась Біч, беларускі гісторык. Нараджэнец в. Мілявічы (Мастоўскі р-н).

31 сакавіка 1896г.-Памёр Ян Каменьскі, паўстанец, прататып Анджэя Карчыньскага з рамана Элізы Ажэшкі “Над Нёмнам”. Нарадзіўся ў фальварку Камянец пад Заблудавым 16 снежня 1827г.Пахаваны на каталіцкіх могілках у Луне.

28 красавіка 1945 – На фронце пад час штурму г. Гдыня (Польшча) загінуў Сяргей Крывец (нар. у 1909 у в. Сухінічы, Мастоўскі р-н), беларускі паэт.

27 траўня 1937 – У в. Мілявічы (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Міхась Біч, беларускі гісторык.

27 чэрвеня 1933 – У в. Мінявічы (Мастоўскі р-н) самагубствам скончыў Міхась Явар (сапр. Карась), беларускі паэт, удзельнік Грамады, ТБШ. Пахаваны ў Навасёлках (Мастоўскі р-н).

28 чэрвеня 1932 – У в. Катчыно (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Пётр Марціноўскі, беларускі пэдагог, краязнавец, літаратуразнавец, кіраўнік Зельвенскага літаратурнага аб’яднаньня.

18 ліпеня 1964 – Памерла Любоў Мазалеўская, беларуская артыстка, рэжысёрка, пэдагог. Нараджэнка в. Каўшова (Мастоўскі р-н).

7 жніўня 1879 – У в. Дубна (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Пётра Крэчаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, гісторык, старшыня Рады БНР

16 жніўня 1992 – Памёр Станіслаў Сьвірка, беларуска-польскі літаратуразнавец, фальклярыст. Нараджэнец в. Нёман (Мастоўскі р-н). .

8 лістапада 1903 – У в. Каўшова (Мастоўскі р-н) нарадзілася Любоў Мазалеўская, беларуская артыстка, рэжысёрка, пэдагог.

10 листапада 1911 – У в. Нёман (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Сьвірка, беларуска-польскі літаратуразнавец, фальклярыст.

8 сьнежня 1926 – Памёр Кастусь Бялецкі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Нараджэнец мяст. Луна (Мастоўскі р-н).

Выкарыстаныя матэрыялы:
Мараш Я.Н., Ковкель І.І., Сабасцян А.С., Мосты, Мн.,”Беларусь”, 1986.
Касьяновіч Г.Г.,”На берегах Немана”. Ліда, 1997.
“Памяць”, Мн.;КП “Паліграфафармленне”,2002.
„Magazyn Polski” Nr 1 (15) 99.
Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень. Укл. У. Хільмановіч, Вільня; “Gudas”,2007.

Матэрыялы сабраў Лявон Карповіч,
які звяртаецца да ўсіх зацікаўленых да супрацы
у карэктыроўцы і папаўненьні Храналогіі Мастоўшчыны.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск