СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

11.10.2008

Ражанка

Чаму прыгожае мястэчка недалёка ад Шчучына носіць назву Ражанка? Якія гісторыі і паданні захоўваюць старажытныя муры касцёла? Чаму ў цэнтры вёскі ўстаноўлены вялізны слуп-помнік? Што раней мясцілася ў царкве? Вычарпальныя адказы на гэтыя пытанні даюць нам вучні Ражанкаўскай сярэдняй школы Іван ШУБАДЗЁРАЎ, Сяргей ВЯЛІЧКА і Ганна ЦІЦЯК, якія разам са сваёй цудоўнай настаўніцай Рымай Уладзіміраўнай КУКЛОВАЙ правялі значную даследчую работу і ведаюць пра свой родны куточак амаль усё.

Назва Ражанка, паводле легенды, паходзіць ад слова “ружа” і ўказвае на пасяленне на вуглу, рагу лесу. У архівах сустракаецца як слова “маёнтак”, так і “мястэчка”. Ражанка славілася добрымі ўраджаямі жыта і іншых збожжавых, булкамі ды баранкамі з пшанічнай мукі. Нездарма паэтка Ларыса Геніюш узгадвала мясцовую прыказку: “Да Ражанкі – па баранкі, да Бераставіцы – па рукавіцы, да Індуры – па куры”. Другое паданне расказвае пра неверагодную колькасць руж, якую прывёз і высадзіў у сваім маёнтку памешчык Пац. З тае пары, маўляў, Ражанка (Ружанка) пачала гэтак называцца.

У ХVI стагоддзі мястэчка называлася Ражанка Пацаўская. Тут жылі прадстаўнікі вядомага магнацкага роду, якія былі ўладальнікамі значнай часткі зямель у Вялікім княстве Літоўскім. Іх маёнткі былі раскіданы не толькі па тэрыторыі Беларусі, але і Літвы. Імя Пацаў стаяла ў адным шэрагу з такімі ўплывовымі прозвішчамі як Хлябовічы, Сапегі, Гальшанскія, Радзівілы...

Мікалай Пац быў адным з яркіх прадстаўнікоў свайго роду. Гэты магнат ставіў са сваіх ўладанняў на службу ў войска ажно 97 коннікаў, а колькасць яго прыгонных сем’яў складала 1552. Дарэчы, Мікалай Пац быў біскупам у Кіеве. Памёр у 1585 годзе.

Чатыры сыны Мікалая Паца ў 2-й палове 16 ст. былі надзвычай вядомымі. Асабліва ўзвысіўся малодшы з іх, Павел, які быў зяцем Рыгора Хадкевіча і атрымаў частку яго спадчыны. У далейшым род Пацаў моцна раздрабіўся, але колькасць яго маёнткаў няспынна расла. Ян, сын Дамініка, у 1618 г. набыў валынскі замак Чартарыю - былое радавое гняздо князёў Чартарыйскіх. Ён і яго нашчадкі валодалі таксама Вілейкай, Беразіном і Дамжарычамі ў вярхоўях Бярэзіны. Сын Яна Аляксандр праз шлюб атрымаў спадчыну князёў Галаўчынскіх. Другі сын Дамініка, Мікалай, і яго нашчадкі мелі галоўныя маёнткі на Брэстчыне і Гродзеншчыне. Малодшая галіна Пацаў, апрача Ражанкі, валодала Дзісной, Астраўцом, Твераччу і іншымі маёнткамі.

Часопіс “Спадчына ” за 1993 год у манаграфіі Г. Сагановіча “Невядомая вайна 1654-1667 гадоў” падае цікавыя звесткі пра жыццё і дзейнасць Міхаіла Казіміра Паца – вялікага гетмана літоўскага, ваяводы віленскага, яго брата Жэгімонта Паца – вялікага гетмана і канцлера ВКЛ, якія адыгралі немалаважную ролю ў падзеях трынаццацігадовай вайны 1654-1667 гадоў.

Напачатку XVII стагоддзя род Пацаў вызначыўся тым, што яго прадстаўнікі актыўна дапамагалі ўтрымацца на расійскім царскім троне Дзмітрыю Гадунову і іншым самазванцам. Што тычыцца ўнутранай палітыкі, то ў другой палове XVII стагоддзя вялася актыўная барацьба паміж Пацамі і Радзівіламі за ўплыў на дзяржаўным узроўні. Між іншым, большасць вядомых палітыкаў трымалі бок Пацаў.

У 1656 годзе Крыштаф Пац, будучы папулярным сенатарам, за актыўны ўдзел у рабоце сеймаў атрымаў ад дзяржавы ва ўзнагароду вялікія зямельныя ўладанні разам з прыгоннымі. Прыгонныя сяляне Ражанкі, навакольных вёсак Падзамча, Вярбілкі, Бобра, Падбобра, Патока, Дзякаўцы, Малявічы і інш. гнулі спіны на свайго феадала. Яны будавалі памяшканні для жывёлы, масты, запруды, штучныя сажалкі для развядзення рыбы, а ўздоўж ракі Тур’я на працягу пяці-сямі кіламетраў узвялі тры вадзяныя млыны.

Пацы любілі свой маёнтак у Ражанцы і часта запрашалі туды гасцей. Вось што пісаў у 1652 годзе пра мястэчка адзін з кракаўскіх візіцёраў-навукоўцаў: “Край тут багаты ўсім , што неабходна для жыцця: ячмень, авёс, пшаніца, гарох, каноплі, лубін. Мёд, жывёла, рыба, птушка, дзічына. Адным словам, край малака і мёду. Аднак войны, эпідэміі, непасільныя падаткі вялі гэты самы край да жабрацтва. Эканоміка падала. Бездань паміж багатымі і беднымі ўвесь час павялічвалася. Нестабільнасць праяўлялася ва ўсім. На сеймы магнаты з’язджаліся, як на вайну. Сенатара суправаджалі сотні, а іншы раз і тысячы гусараў, драгунаў, ахоўнікаў. Часта даходзіла да крывавых сутычак. Удзельнічалі у такіх сутычках і Пацы. Народ імкнуўся пратэставаць. Хваляванні ахапілі тутэйшыя землі. На падаўленне беспарадкаў былі кінуты рэгулярныя войскі. Камандаванне даручалася Яну Пацу, які жорстка абышоўся з паўстанцамі. Многія вёскі былі спалены. Людзі знішчаны...”.

Зеніту славы Пацы дасягнулі ў другой палове XVII ст., пры каралі Яне Сабескім. У гэты час Крыштаф Зыгмунд Пац быў канцлерам (з 1668 па 1684 г.), яго малодшы брат Мікалай Стафан - спачатку кашталянам віленскім (1670-1671), а потым біскупам віленскім (1671-1684). Прадстаўнік малодшай галіны Казімір Міхал у той жа час (1669-1682) сумяшчаў пасады ваяводы віленскага і гетмана. Такой канцэнтрацыі ўлады ў руках аднаго роду не было больш ніколі ў гісторыі Вялікага княства.

У XVIII стагоддзі Ражанка перайшла да Людвіга Паца –апошняга прадстаўніка гэтага роду. Ён быў вядомы аматар прыгажосці, размаху, шыкоўнага жыцця. Дастаткова прыгадаць, што Пац пабудаваў сабе сядзібы ў Ражанцы, Ёзна, Гарадзішчы, Мазуры і палацы ў Вільні, Гродне, Варшаве. Вакол палацаў разбіваліся прыгожыя паркі, скверы, кветнікі. У народзе нават з’явілася прымаўка ”Дастойны Пац палаца, а палац Паца ”, а таксама “Дзе Пац, там і палац”.

Згодна з падзелам тутэйшых тэрыторый у 1772 годзе паміж Германіяй і Расіяй, уладанні Пацаў адышлі да Расіі. Аднак Пацы, як Агінскія і Радзівілы, адмовіліся прысягаць на вернасць цару. Частка ражанкаўскіх зямель была распрададзена сялянам.

Наступны ўдар па старажытным родзе быў нанесены ў 1812 годзе. Справа ў тым, што некаторыя магнаты, накапіўшы крыўду на царскую імперыю, падчас Айчыннай вайны выступілі на баку французкіх войск (сярод іх быў і Пац). За здраду дзяржаве іх пакаралі, але потым памілавалі. Пазней Людвіг Пац актыўна падтрымаў паўстанне 1830-1831 гадоў супраць расійскага самаўладдзя і нават прыняў у ім непасрэдны ўдзел. Паўстанне было падаўлена, але рускім жандарам не ўдалося схапіць памешчыка. Згодна з паданнем, калі маёнтак Паца акружылі, слугі схавалі свайго пана ў канюшыне, потым паклалі ў павозку, накрылі дошкамі, зверху засыпалі ўгнаеннем і вывезлі ў небяспечнае месца. На гэты раз за здраду дзяржаве ўсе ўладанні Л. Паца, у тым ліку і Ражанка, былі канфіскаваны, а сам ён вымушны быў хавацца ў Турцыі, дзе і памёр, не пакінуўшы пасля сябе нашчадкаў.

Канфіскаванае мястэчка было ператворана ў дзяржаўнае ўладанне, а ўся навакольная зямля прададзена з аўкцыёну. Гэта падзея вельмі ўразіла сучаснікаў. Так у адно імгненне, без слядоў, знік славуты род Пацаў. Але Ражанку яшчэ доўга-доўга называлі Пацаўскай. Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў быў страчаны ў 1939 годзе.

У канцы XVIII стагоддзя Ражанка ўпамінаецца ў геаграфічным слоўніку, выдадзенным у Варшаве ў 1888 годзе, як мястэчка дзяржаўнае, размешчанае над ракой Тур’ёй, якое знаходзіцца за 56 вёрст ад Ліды і за 144 вярсты ад Вільна, мае 883 жыхары. У 1861 годзе, пасля адмены прыгоннага права, у Ражанку перасяліліся яўрэі, якія раней жылі калоніяй у в.Малявічы, і пачалі займацца рамяством, гандлем. У 1888 годзе ў мястэчку існавала школа на 75 чалавек, дзе вучыліся дзеці заможных сялян і рамеснікаў.

На паўночнай ускраіне вёскі знаходзіцца касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла - адзін з выдатнейшых архітэктурных помнікаў Шчучыншчыны, пабудаваны ваяводам Пацам з цэглы і бутавага каменя ў 1764 годзе. У 1827 г. касцёл быў перабудаваны па праекце архітэктара Х. Марконі. Заказчыкам храма быў сенатар каралеўства Польскага Л. Пац. Паміж касцёлам і маёнткам Пацаў існаваў падземны ход даўжынёю ў два кіламетры. Магчыма, гэты ход будаваўся ў сувязі з падрыхтоўкай паўстання. Потым храм перабудоўваўся ў 1924- 1925 гг. і напачатку дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя. У 1996 годзе капітальна адрамантаваны касцёл зноў адчыніў свае дзверы для вернікаў.

У Ражанцы ёсць яшчэ адзін помнік, які ўзгадваецца ў геаграфічным слоўніку каралеўства польскага. Яго пабудова звязана з падзеямі вайны 1812 года: на тэрыторыі мястэчка ішлі жорсткія баі з напалеонаўскай арміяй. Шмат байцоў палягло падчас крывавых падзей, калі з Гродна праз Ражанку адступалі войскі атамана Платава. У дваццатых гадах XIX стагоддзя ў гонар рускіх салдат, якія загінулі ў вайне з французамі, на брацкай магіле быў пастаўлены помнік - той самы велічны слуп-каплічка сярод кургана, які надае сучаснай вёсцы непаўторнасць.

Яўрэі ў гісторыі мястэчка пакінулі адметны след. У XVI - XVII стагоддзях яны рассяліліся на Шчучыншчыне і, у прыватнасці, у Ражанцы, з-за зручнага гандлёвага становішча. Большасць цагляных забудоў у цэнтры Ражанкі (два магазіны, царква, жылы дом) – гэта яўрэйскія забудовы. У XIX стагоддзі яўрэі складалі большасць насельніцтва навакольных мястэчкаў. У Ражанцы на той час жыло 202 яўрэі, у Шчучыне – 327.

Яўрэйскія рамеснікі былі вядомыя як выдатныя пекары, маляры, гарбары, шаўцы, кавалі. У гэты час у Ражанцы былі пабудаваны яўрэйская сінагога (цяпер тут месціцца праваслаўная царква), школа, заезны дом, карчма.

Леў Талстой узгадвае Ражанку ў сваім апавяданні “За што?”. Ён піша: “У 1830 годзе вясною да пана Ячэўскага ў яго радавы маёнтак Ражанку прыехаў адзіны сын яго пакойнага сябра малады Іосіф Мігур, які закахаўся ў дачку Ячэўскага – Альбіну...”. Тое, што гаворка ідзе пра тутэйшую Ражанку, не выклікае сумненняў: у геаграфічных слоўніках 19 стагоддзя іншых населеных пунктаў з такой назвай няма. Вялікі пісьменнік успрымаў наш край як мясціны, дзе ў 19 стагоддзі расла нацыянальная самасвядомасць, нараджаўся моцны пратэст супраць царскага прыгнёту, успыхвалі вызваленчыя паўстанні. Ён імкнуўся паказаць, як час перамен ламаў чалавечыя лёсы. Гісторыю для апавядання ён выкарыстаў рэальную, толькі сапраўднае імя гераіні не Альбіна, а Ева Фялінская (1793-1859 гг.). Да Талстога трапілі звесткі з дзённікаў дзяўчыны, якія былі выдадзены на польскай мове ў Вільні. Апавяданне “За што?” перакладзена на ўсе еўрапейскія мовы.

Сучасная Ражанка – аграгарадок з насельніцтвам 2250 чалавек, развітой інфраструктурай, цэнтр сельскага савета. Эксперыментальная база “Руткевічы”, Шчучынскі рамонтны завод, лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, вучэбна-вытворчы камбінат, школа-інтэрнат, сацыяльны прытулак, амбулаторыя, ЦДК, сем магазінаў, аптэка, лазня, утульныя вулачкі, шчырыя людзі, якія шануюць сваё мінулае, - гэта сённяшні дзень старажытнага мястэчка.

Падрыхтавала Ала БІБІКАВА. Фота аўтара. "Дзянніца"

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск