СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Мікелеўшчына

Калі каму давядзецца ехаць э Мастоў у Шчучын, то ён абавязкова праязджае вёску Мікелеўшчына. Дарога падзяляе яе на дзве часткі - усходнюю і заходнюю. Відаць, дарога раней праходзіла з усходняга боку вёскі, але з цягам часу палявела. Справа ў тым, што раней дарога ішла праз маёнтак Старынкі (Старжынкі), які знаходзіўся з усходняга боку вёскі і далей на Тур'ю і Ражанку. Хутчэй за ўсё сённяшняя шаша пралягла ў пачатку нашага стагоддзя.

Цяпер аб назве вёскі. Мы ўжо прызвычаіліся да назвы "Мікелеўшчына". Але ў архіўных дакументах сустракаюцца іншыя варыянты. Так, у "Пісцовай кнізе Гродзенскай эканоміі", у якім даюцца інвентарныя апісанні населеных пунктаў за 1561 год, вёска называецца "Сяло Мікелевічы". Сустракаюцца і такія варыянты як "Мікелеўцы , " Мікелеўшчызна " , "Мікелеўка " .

Ужо ў 1557 годзе, у час правядзення зямельнай рэформы, вядомай як валочная памера, вёска існавала. Пры сяле было 45 валок зямлі, з іх 36 цяглых. Значыць, у вёсцы было 36 двароў, бо кожны двор быў пасаджаны на валоку (21,36 гектара) . У выніку валочнай памеры вёска была зведзена ў адно пасяленне, па адзін бок якога былі хаты, а супраць іх на другім баку -гаспадарчыя пабудовы.

Спачатку вёска ўваходзіла ў склад Мастоўскага двара, у якім налічвалася 15 вёсак. Некалькі сёл складалі войтаўства. Мікелеўшчына ўваходзіла ў Ельнянскае войтаўства ў складзе якога былі такія населеныя пункты, як Ельня, Конюхі, Турэйск, Гардзевічы, Кавалі. У асноўным у вёсцы былі цяглыя сяляне, якія з валокі выконвалі два дні работ на палях двара. Да таго ж яны плацілі грашовы чынш.

3 цягам часу ўзмацніліся феадальныя адносіны, утварыліся памешчыцкія ўладанні, асабліва пасля далучэння краю да Расійскай імперыі. Было зменена адміністрацыйнае дзяленне. Утвораны памешчыцкія маёнткі. У пачатку 19-га стагоддзя Мікелеўшчына адносілася да маёнтка Старынкі, які належыў Уладзіславу Андрэйковічу. Інвентарнае апісанне маёнтка Старынкі за 1845 год сведчыць аб наступным стане вёскі Мікелеўшчызна (так у дакуменце). У вёсцы было 80 двароў, у іх пражывала працаздольных асоб 182 і непрацаздольных (старых і дэяцей) 148 душ мужчынскага і 146 жаночага полу. У сярэднім на кожны двор прыходзілася па 8 чалавек. У вёсцы жылі два агароднікі Казімір Маскевіч і Ян Балтрукевіч, якія, акрамя хаты і агарода, нічога больш не мелі.

У інвентары маецца пералік, колькі чаго меў кожны двор. Гэтыя даныя даюць падставу меркаваць аб матэрыяльным стане жыхароў вёскі. У 49 дварах не было коней, а астатнія мелі па адным кані. У асноўным было па два валы. А ў Міхала Пяцэвіча было 4 валы, у Івана Лебедзя - тры кані, у Міхала Плескача - двое коней, 4 каровы, двое цялят, 4 свінні. 15 двароў не мелі кароў. У 41 двары трымалі авечак.

У кожным двары было 1200 сажняў сядзібнай зямлі, па 5 дзесяцін ворнай зямлі і адна дзесяціна сенакосу. Сяляне вёскі выконвалі ў тыдзень два мужчынскія дні павіннасцей, 6 гвалтаў у год з усялякай рабочай душы, 12 шарварак у год з усякага двара. Трэба было штогодна здаць адну курыцу і шэсць яек.

Найбольш распаўсюджанае прозвішча - Лойка. Яго насілі 13 двароў. У сямі дварах было прозвішча Маскевіч, у шасці Дорань, у пяці Балтрукевіч, Кулік, Арціш. Былі прозвішчы Лісай, Каробка, Лучко, Халупа, Гром, Казінец, Пронскі, Бохан, Лебедзь, Ножка, Лішка. У 1845 годзе самымі старэйшымі жыхарамі бьші Іван Міхайлавіч Дорань (90 гадоў) і яго жонка Ганна - ёй было 80 гадоў. Адным са старэйшых жыхароў быў Юрый Пятровіч Казінец - яму 70 гадоў.

Вось такой была вёска амаль паўтара стагоддзя назад. Шмат над ёй прашумела дажджоў. Усяго давялося паспытаць яе жыхарам. Сяляне большаю часткаю сеялі жыта, ячмень, авёс, гарох, грэчку, саджалі бульбу. 3 агародных культур вырошчвалі простыя буракі, капусту, цыбулю, мак і іншыя расліны, якія былі ў невялікай колькасці і толькі на дамашнія патрэбы. Калі ў каго з сялян былі лішкі прадукцыі, везлі прадаваць у Масты ці Шчучын. Чвэрць пшаніцы тады каштавала 4 рублі, ячменю - 1 рубель 75 капеек, аўсу - 1 рубель 25 капеек, гароху - 2 рублі, бульбы - 75 капеек. Сярод сялян былі майстравыя людзі, якія рабілі калёсы, вазы, сані, драўляны посуд. Іншы раз наймаліся на сплавы, на судны з платаю за 6 месяцаў ад 12 да 15 рублёў серабром. Але наймацца можна было толькі з дазволу зканоміі. У трох дварах Мікелеўшчыны меліся пчолы.

Аляксей Сабасцян, "Сцежкамі мастоўшчыны"№2, лістапад, 2007г.,

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск