СЛУХАЦЬ

"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Лупачы

У лесе, непадалёку ад Шчары, на яе левым беразе размясцілася вёска Лупачы. I як ні дзіўна, большасць яе жыхароў носяць прозвішча Лупач. Спецыялісты па вывучэнні геаграфічных назваў лічаць, што найменне гэтай вёскі патранімічнага паходжання, ад прозвішча першапасяленцаў. Тое ў сваю чаргу было, відаць, мянушкай ад слова "лупачы" — чалавек, у якога вялікія губы, лупы. Але мясцовых жыхароў такое тлумачэнне не задаволіла. Рыхтуючы свята сваёй вёскі, работнікі Азёркаўскага сельсавета звярнуліся да старажылаў. У выніку ў іх узнікла свая версія паходжання назвы вёскі, якая мае права на існаванне.

Як вядома, прарадзіма славян Прыдунайе. Дык вось, у старажытныя часы, прыйшоўшы ў нашыя краі прыкладна з тэрыторыі сучаснай Румыніі, група іх сем'яў спынілася на беразе Шчары. Тады тут шумелі векавыя лясы, у якіх было шмат рознага звяр'я. I, напэўна, першы звер, якога яны ўбачылі, быў воўк. Хтосьці з прышлых выкрыкнуў: "Лупус!" А гэта азначала на мове прышэльцаў "воўк". I пачалі яны гэтую мясцовасць называць Лупусы". Назва замацавалася і за іх паселішчам, пазней крыху змянілася і гучыць па-сучаснаму - Лупачы. За жыхарамі замацавалася мянушка, якая стала іх прозвішчам - Лупач.

Змяняліся пакаленні, нараджаліся дзеці, падрасталі, жаніліся. Адны выходзілі замуж у сваёй вёсцы, другія - у суседніх, да лясных прыгажунь прыходзілі ў прымы хлопцы з іншых вёсак, прыносячы новыя прозвішчы. Таму цяпер тут гучаць прозвішчы "Сухоцкі", "Карпук", "Ёрш" і інш.

Цікава прасачыць, як расла колькасць гаспадарак і жыхароў. Выяўленыя дадзеныя сведчаць, што ў 1842 годзе ў Лупачах мелася 5 хатаў, у якіх пражывала 38 чалавек, з іх 19 мужчын і столькі ж жанчын. Ужо ў 1880 годзе налічвалася 149 жыхароў (75 мужчынскага і 74 жаночага полу) . У 1905 г. тут пражывала ўсяго 97 чалавек. Прычыну рэзкага змяншэння колькасці насельніцтва цяжка ўстанавіць . У 1979 годзе налічвалася 39 двароў і 98 жыхароў. Пасля паступова колькасць жыхароў скарачаецца. У 1990 г. у вёсцы 26 гаспадарак і 48 чалавек. Прычына сённяшніх працэсаў скарачэння насельніцтва вядомая: міграцыя сельскага насельніцтва ў гарады.

Але нягледзячы на розныя нягоды, вёска жыла, людзі працавалі, гісторыя ішла сваім чарадом. Як і для ўсіх лясных вёсак, для Лупачоў самым цяжкім перыядам у яе гісторыі была вайна. Паэт Анатоль Грачанікаў пісаў пра такія вёскі: "Маленькія вёскі лясныя Між раскарчаваных палян Надзейныя сувязныя Падпольшчыкаў і партызан."

Сапраўды, у гады вайны мясцовыя жыхары апынуліся ў цяжкім становішчы. Вайна заўсёды прыносіць гора і смерць. Фашысты праводзілі аблавы ў навакольных лясах з мэтай выяўлення партызан. Мясцовым жыхарам даводзілася ўцякаць, хавацца ў суседніх вёсках. Так, у снежні 1942 г. былі забітыя Тафіля Ёрш з сынам Міхаілам і пахаваныя на падворку каля роднай хаты. Усяго загінула 16 чалавек, згарэла 10 хатаў.

17 вяскоўцаў ваявалі на фронце, з іх загінула 8 чалавек, чатыры знайшлі свой вечны спакой на польскай зямлі. Гэта I. Я. Лупач, I. Р. Лупач, М. I. Нікітчык, А. I. Пузач.

Страшны выгляд быў у вёскі пасля вайны. Згарэлыя хаты, гаспадарчыя пабудовы, скалечаныя дрэвы. Давялося часова пабудаваць зямлянкі. Дзяржава выдзеліла грашовую пазыку на індывідуальнае будаўніцтва. У 1947 г. у вёсках Азёркаўскага сельсавета пабудавана 30 дамоў і падрыхтавана 48 зрубаў. Навасёлы меліся і ў вёсцы Лупачы.

У пасляваенны час адбываюцца адчувальныя зрухі. У 1948 г. адкрываецца бібліятэка, пазней клуб. Пачынае працу няпоўная сярэдняя школа. Упершыню школа ў Лупачах з'явілася ў 1924 г., дзякуючы самаму адукаванаму чалавеку ў той час Івану Данілавічу Яршу. Яму ўдалося закончыць Ленінградскае пачатковае земскае вучылішча. I вось, вярнуўшыся ў родную вёску, 22-гадовы хлапец арганізаваў школу. Памяшкання не было, займаліся па чарзе ў хатах бацькоў вучняў. Дошак таксама не было, дык пісалі мелам на дзвярах. Вучыў зямляк 25 хлопчыкаў і дзяўчынак. Але праз два гады польскія ўлады зачынілі беларускамоўную школу.

У 1953 г. у Лупачах стварылі калгас. Пасля ўзбуйнення і розных аб'яднанняў зараз Лупачы ўваходзяць у СВК "Азяранскі". На жаль, маладзейшыя раз'язджаюцца, вёска старэе. На 1 студзеня 1998 г. тут налічана 24 двары і 41 жыхар. А шкада! Вёска знаходзіцца ў цудоўным месцы. Непадалёку Шчара, навокал лясы, багатыя грыбамі і ягадамі. I як хочацца, каб яна не знікла!

Аляксей Сабасцян, "Сцежкамі мастоўшчыны"№2, лістапад, 2007г.,

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск