17.10.2008
Аляксей Сабасцян
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Аліна Тарарук нарадзілася ў 1939 г. у вёсцы Вайнілавічы нашага раёна. Вучылася ў Мілявіцкай школе. Марыла стаць спявачкай, спрабавала паступіць у музычнае вучылішча, але там сказалі, што ў яе яшчэ не сфарміраваўся голас. Каб не губляць часу, паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум і атрымлівае заатэхнічную адукацьпо. Увесь час працуе у родным калгасе "Маяк".
Вершы пачала пісаць са школы. Яны друкаваліся на старонках раённай газеты "Зара над Нёманам". Некалькі разоў гучалі па радыё. Падборка вершаў змешчана ў зборніку літаратурных твораў Мастоўшчыны "Каля Нёмана". Творы паэтэсы простыя па форме, лірычныя па характару, глыбокія па зместу. Аліна Тарарук выступае на вечарах адпачынку, у школах, вытворчых калектывах, прымае актыўны ўдзел у справах літаратурнага аб'яднання пры газеце "Зара над Нёманам". На жаль, сёння любай паэтэсы Аліны Тарарук няма сярод нас. 18 ліпеня 2002 г. яна памерла. 3 пяром не раставалася да апошняга ўдару сэрца. Знаходзячыся ў бальніцы, яна напісала шчыры верш-падзяку людзям у белых халатах, якія змагаліся за яе жыццё.
Аддаючы даніну павагі Аліне Тарарук, змяшчаем падборку яе вершаў з літаратурнай спадчыны. Марым, што знойдуцца добрыя людзі, якія дапамогуць матэрыяльна, каб выдаць хоць сціплы зборнічак вершаў нашай зямлячкі.
Размова 3 зязюляй
-Кую. Кую, кую!
-Чую, чую, чую!
Куй, весяліся,
Глядзі не спазніся.
—Кую, кую, кую!
—Чую, чую, чую!
Колькі яшчэ гадочкаў?
Як на ільну лісточкаў.
Расой палівала
Лісцейка на дрэўцах
Восенню апала.
Ночку дзе начуеш?
Дзе сыны-сыночкі?
Дзе красуні-дочкі?
Гэтак жывеш, дбаеш?
Чаму ж сваёй хаткі
У жыцці не маеш?
Чаму?
А я побач стаяла.
Будзе, будзе тваім
Мне зязюля кувала.
Душу мне спапяліў.
Светла так на душы,
Больш ніхто не любіў.
Каб паклікаў—пайшла б.
Мне, напэўна, зімой
Нат каліна цвіла.
Не паклікаў—прайшоў
Хоць і побач стэяла.
Дык навошта, чаму
Мне зязюля кувала?
Толькі б кросны даткаць
Толькі б кужаль дапрасці,
Потым знічкаю стаць,
3 неба ў травы ўпасці.
Мо салаўка здзяўбе
Медзвяною на ранку,
Прапяе калыханку.
-Збыцца вам альбо не.
Аднаго я хачу
-Хай нядоля міне.
Маці нашу - зямлю.
Гэтай марай спяваю,
Гэтай марай жыву.
Родная школа,
або Вечар сустрэчы
Яшчэ ты не раз нам назначыш спатканне.
А сёння сустрэнемся тут мы з сябрамі,
Што, пэўна, пэўна сталі "зубрамі".
3 сэрцам адкрытым у шлях выпраўляла.
Вучыла сумленню, вучыла спагадзе.
Не быць толькі госцем у бацькавай хаце.
Дню, што не зможам жыццём мы забыцца.
Стала ты песняю, памяццю стала,
Роднай матуляй у шлях выпраўляла.
Школьныя нашы дарогі-вандроўкі.
Пад час не хацелася ў школу ісці
Крыж той здавалася цяжка нясці.
Настаўніцам, класным, настаўніцам нашым.
Яны, як матулі начэй не даспалі.
Светлыя далі нам ачынялі.
Хай сняцца вам светлыя шчырыя сны.
Здароўя вам, шчасця на доўгія годы,
Хай вашыя хаты мінаюць нягоды.
Памяці бацькі
Якая стаіць сірацінай у полі.
Можа цяпер толькі я зразумела—
Не стрэнеш з усмешкай мяне больш ніколі.
Душу цяплом саграваюць яны.
Іду да твае сірацелае хаты,
А ў сэрцы набатам звоняць званы.

