СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Ян Каменьскі-паўстанец.

У 1859 годзе на тэрыторыі ахопленай Воўпай, Россю і Луннам адбыўся “цвярозы” рух. Сяляне на сходах прынялі пастановы ў царскіх кабаках віно і гарэлку не купляць.

Пры звычаі ў нашай мясцовасці так пісала Эліза Ажэшка: “У нас няма ні п’янства, ні распуты, ні крадзяжу. Хату хоць на цэлы дзень астаўляй адчыненай—ніхто трэскі не возьме”. (Вярнуць бы гэтыя звычаі ў сйнняшні дзень!)

Расія ўсё больш эканамічна і тэхнічна адставала ад многіх краінаў свету. Нарастала небяспека пераросту сялянскага антыпрыгонніцкага руху ў рэвалюцыю. Гэта прымусіла расейскага імператара Аляксандра ІІ 19 лютага 1861 г. падпісаць маніфест і “Палажэнне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці”, што карэнным чыным змяняла іх становішча. Але многія палажэнні Маніфеста (часовыя абавязкі па захаванню паншчыны і выплатай аброку, выкуп надзелаў, нарушэнні памешчыкамі саміх Палажэнняў 19 лютага) выклікалі масавыя абурэнні. Калі ў 1860 г. на Беларусі адбылося каля 50 сялянскіх выступленняў, то ў 1861г.—379, а ў 1861-63 гг. пік сялянскіх бунтаў дасягнуў 1100. Сярод бунтаўшчыкоў былі і сяляне Луненскай воласці.

29 верасня 1859г. Віленскі генерал-губернатар зрабіў прадпісанне гродзенскаму губернатару “Аб правядзенні неадкладна найстражайшых даследаванняў аб буянскім ўчынку маёнтка Луны”, бо сяляне адмовіліся ад згонаў—выхадаў на ўборку панскага ўраджаю ўсяго працаздольнага насельніцтва, пачынаючы з 12 гадоў. У воласць былі накіраваны 57 паліцэйскіх. Але звыш 200 чалавек узброілася палкамі і перагарадзілі дарогу паліцэйскім.

Не прынялі ўстаноўчых грамат сяляне вёсак Шчарбавічы, Глядавічы, Стральцы, Жылічы, Камянчаны. У сялян былі адабраны добра ўгноеныя землі, а аддадзена непрыдатная, на якой нічога не радзіла. Аб гэтым напісалі скаргу Віленскаму генерал-губернатару ў кастрычніку 1862 г. З-за непісьменнасці сялян складаў скаргу і зрабіў подпісы за іх нейкі Антоній Багуслаўскі. Праз пяць дзён больш за 100 сялян скасілі частку панскага луга. 19 кастрычніка 1862 г. ад Віленскага генера-губернатара Назімава прыходзіць “Адносіна” Гродзенскаму губернатару “…аб сходзе сялян Луненскай воласці Гродзенскага павета аб павялічэнні паншчыны, прысваенні іх грошай і распрадажы маёмасці беднякоў памешчыкам". У “Адносіне” распавядаецца на што скардзяцца сяляне “в сельских обществ Луненской вол.” Міравы пасрэднік аб’явіў аб адданні згонаў, а летам прымушаў адбываць згонныя павіннасці, большыя вызначаныя паншчыны, і штрафуе за невыхады. Што ў 1830 г. зярно з сельскага запаснога магазіна (склад да семяннога зерня сялян) былі забраны вашымі войскамі, а грошы 2000 р. забраў начальнік сабе, і хлебны запас папоўнены недастаткова.

Скарб 23 сялянскіх гаспадарак распраданы за нядоімкі, бо па прычыне дроннага ўраджаю і падзяжу ската гэтыя сяляне не змаглі і не адпрацавалі на памешчыка. Толькі ў 1858 годзе ў сялян адабрана 500 дзесяцін зямлі, а эканомія павялічыла грашовыя плацяжы на 1 руб 40 кап. з двара. Таксама на 1 дзень павялічына баршчына і склала 5 дзён на тыдзень. Скаргі на гэта міравому пасрэдніку і земскаму спраўніку не далі ніякіх вынікаў і таму сяляне хадайнічаюць аб утварэнні следчай камісіі для справядлівага разгляду іх скаргаў. У дакуменце адзначаецца, што і раней у некаторых вёсках Луненскай воласці адбываліся беспарадкі з нагоды патрабаванняў памешчыкаў, якія не адпавядалі ўстаўным граматам.

Якія былі наступствы скаргі сялян і адносіны Віленскага генер-губернатара сведчыць “Рапарт Гродзенскага земскага спраўніка гродзенскаму губернатару аб прымяненні ваеннай сілы пры ўвядзенні ўстаўной граматы ў Луненскай воласці” ад 25 снежня 1862 г “(…)То, чтобы восстановить порядок и повиновение, тем более во избежание распространения подобных беспорядков и в других местах, я отнёсся к Командиру 3-го батальона Калужского пехотного Его Величества короля прусского полка, дабы в виду экзекуцыи послать в деревню Каменчаны, Стрельцы, Жиличы, Шкрбовичи и Глядовичи на каждый двор (которых всего 150) по два человек и сверх того устроил в местечко Лунно особый караул из 60 человек, для орестования или же случае надобности наказания более виноватых и упорных крестьян и на счёт размещения низших чинов при приличном содержании я назначил ежедневного экзекутного платежа по 5 копеек на человек и за переход по 1,5 копейки на версту и требовал чтобы те же постояльцы непременно тот час доставляли ко мне в Лунну каждый свого хозяина и таковыми они все были собирать, то я сделал им при мировом посреднике соответствующее внушение, заставить быть спокойными и выслушать Уставную Грамоту, а когда это кончилось с желаемым успехом я крестьянам возобновил приказание, чтобы руководствовались и повинности исполняли по Грамоте, а нижних чинов 11 роты удовлетворить следующими деньгами, в чём малейшего сопротивления со стороны крестьян я уже не встретил, а как по местному дознанию моему оказалось: что к означенному неповиновению более всего виновен крестьянин деревни Каменчаны Иван Олизар, который чувствуя свою вину до прихода моего скрылся, но приказал приставу Бугардту за возвращением Олизара доставить его за караулом ко мне в Гродно для воздержания его от подобных поступков”.

Сяляне яшчэ паспрабавалі паскардзіцца самаму імператару Аляксандру ІІ. Але скарга ў Пецербург не дайшла, а асела ў канцэлярыі самаго Гродзенскага губернатара. У. В. Галлера.

Беларускія, польскія і літоўскія патрыёты рашылі выкарыстаць сітуацыю, каб вызваліцца ад акупантаў. У канцы 1850-х гг. і пачатку 1860-х на Беларусі, у Польшчы і Літве ўзніклі канспіратыўныя арганізацыі, а з восені 1861 г. падрыхтоўку паўстаннем ачоліў Камітэт у Вільні. Яшчэ ў скавіку 1861 г. з бацькаўскай Янушоўкі з мэтай стварэння канспіратыўнай вызвольнай арганізацыі ў Гародню накіраваўся Кастусь Каліноўскі. Сярод іншых у гарадзенскую арганізацыю ўвайшлі В. Урублеўскі, Э. Заблоцкі, Я. Зажыцкі і Я. Вньковіч.

“ У нас, дзецюкі, адно учаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, а то для таго, каб цябе зусім перабіць на маскаля. Суды маскоўскія—гэта воўчая яма, гдзе не разбіраюцца чы за табою праўда, чы не, а скубуць адно як могуць. Бяспечнасці над маскалём ніякай няма, хто дужшы, той і глуміць; а войска не для таго трымаюць, каб аберагаці кожнага ад злых людзей і да глуму, а для таго, каб не пазволіць народаві і застанаць, калі познья сваю няволю,..”

(…) “Падумайце добра, да, намаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашу вольнасць”… заклікае К. Каліноўскі ў “Мужыцкай праўдзе”.

І вось яшчэ. “Дзяцюкі,--звяртаецца К. Каліноўскі да сялян,--жывучы пад жыдам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абірае і глуміць, але мала хто добра падумаў ці можа ад яго спадзяваецца хто-небудзь для нас або дзяцей нашых.”

У кастрычніку 1862 г. кіраўніком Літоўскага правінцыяльнага камітэту стаў Кастусь Каліноўскі.

У канцы сакавіка 1863 г. зноў у Гародню прызджае К. Каліноўскі з усімі паўнамоцтвамі як рэвалючыйны камісар ваяводства. К. Каліноўскі і В. Урублеўскі ствараюць рэвалюцыйны камітэт партыі “чырвоных”, аб’ядноўваюць пяць паветаў. Сябрамі камітэта сталі Б. Заблоцкі, А. Гінтаўт, Я. Ванковіч, С. Сонгін, Я. Казлоўскі, Ф. Ражанскі, Я. Зажыцкі. Камісію апекі ў складзе жаночага камітэта ачольвае Эліза Ажэшка. Гродзенская губернія дзеліцца на два ваяводства—Гродзенскае і Берасцейская.

Цывільным начальнікам Гродзенскага павету быў прызначаны Ян Каменьскі -- ўладальнік Мінявіч з Луненскай воласці.

Ян Каменьскі названы Э. Ажэшка “рыцарам з брыліянтавай душой” паслужыў ёй прататыпам Андрэя Карчыньскага ў рамане “Над Нёманам”, а маёнтак Мінявічы названы ў рамане Карчынам, у 1862 г. звярнуўся да люду: “Маці Бацькаўшчына прыгаворана дасмерці, як жа дзецям яе не плакаць… Павер у Міласэрдзе Божае, большае за грахі народу, малю братоў сваіх аб поўным з’яднаньні, выйдуць на адно поле, поле бітвы, каб штандар са знакам Арла і Пагоні і Міхаіла Анёла, ды адной мэты, якой ёсць вызваленьне Бацькаўшчыны”.

Вядома пра Яна Каменьскага, што ён нарадзіўся 16 снежня 1827 г. у фальварку Камянец пад Заблудавым. Атрымаў уласнасць у Мінявічах, якая належыла яго роду з ХVІІ ст.

Двор у Мінявічах стаў месцам кантактаў, складам і кузняй зброі для паўстанцаў. Гарачы абаронца народнай справы Ян Каменьскі братаўся з засцянковай (дробнай) шляхтай і быў у добрых адносінах з сялянамі ў сваіх уладаньнях. Але менавіта адзін з халопаў, нейкі Глэмбоцкі, злакоміўся на іудзіны срэбраньнікі і данёс царскім жандармам, што ў Мінявіцкім двары хаваюць зброю ды адліваюць кулі. (Віленскі генерал-губернатар Мураўёў-вешальнік выдаў загад аб узнагародзе за кожнага выдадзенага паўстаньня. Рота жандармаў расейскіх спаліла дом.
сучасны выгляд маёнтка Каменскага

Ян Каменьскі “посредник для дел владельцев” нёс службу, як выбраная асоба. Віленскі генерал-губернатар Мураўёў-вешальнік выкарыстаў дадзеныя яму царом надзвычайныя правы адносна дзяржаўных службовых і выдаў Яну Каменьскаму смяротны прысуд, пазней заменены на пажыцьцёвую катаргу.

Быў тады Ян Каменьскі мужам і бацькам . З Лявоніяй Станіславай з Судзінаў меў дзве маленькія дачкі: 8-гадовую Янку і 6-гадовую Станіславу. З цяжкім сумам пакідаў Мінявічы, астаўляючы, па іх канфіскацыі, сям’ю на волю лёсу.

“Чалавек гэты, такім, якім быў у маладосці, паслужыў мне як вобраз Андрэя Карчыньскага з той розніцай, што той загінуў, а гэты многа гадоў на катарзе, а затым, там дзесьці ў стэпе”,--пісала Э. Ажэшка.

Аб далейшым лёсе Яна захаваў звесткі яго ўнаук Станіслаў Дмахоўскі, які жыве ў Варшаве, сын наймалодшай дачкі Яна і Лявоніі Каменьскіх, Марыі. Яна прыйшла на свет у Омску, і потым многа расказала сыну аб сібірскім жыцьці дзеда. Захавалася шмат розных лістоў і фатаграфій. На адной з іх на адваротным баку надрукаана: “Фотография при С-Петербургской тюремной крепости”. Значыць праз Пецярбург везлі ссыльных у Сібір. Ян Каменьскі—кропля ў пятай самай крывавай хвалі рэпрэсій 1863—64 гадоў. Яна ўражвае сваімі маштабамі—128 чалавек былі пакараны смерцю, 12483 адпраўлены на катаргу і пасяленьне ў Сібір, арыштанскія роты.

Захаваліся фатаграфіі Яна Каменьскага ў вопратцы ссыльнага. Дарога была доўгай. “Адпачывалі ў этапавых турмах у цеснаце, духаце і гразі. Слабыя паміралі ад тыфу ці ад страты сіл, а выжыўшыя былі этапаваныя далей аж да Омска. ( ) Снежныя завеі і бураны затруднялі рух. Трэба было цягнуцца па глыбокім па калена снезе, ледзьве выцягваючы з гурбаноў закутыя ў кайданы ногі.

Кайданы! Колькім беларусам дастаўся такі падарунак ад расійскіх братоў! Насілі іх над халявамі абутку, прымацаваныя рамянём да пояса. Нявідочныя для вока, пры кожным руху выдавалі востры, хоць ціхі, звон. Трэба было купіць за свае грошы спецыяльныя скураныя раскладкі, бо без іх жалезныя абручы да крыві ранілі ногі. Канструктары кандалоў добра папрацавалі. Кандалы давалі магчымасць працаваць, таму іх ніколі не здымалі.

Ян Каменьскі прыйшоў да высновы, што толькі праца, хоць самая цяжкая, адзіны спосаб выжыць. Бо ўмовы жыцця ў Омскай цвердзі вялі да згубы здароўя. Таму накіраваньне на цяжкую працу ў саляварню было сустрэта з задавальненьнем. Ранкам усіх, хто працаваў выстройвалі перад кардэгардай на дзядзінцу турмы. Там “кандуктар” дзяліў катаржан на партыі і размяркоўваў на розныя работы. І гэта былі найлепшыя хвіліны дня.

Калі цямнела і канваір зачыняў на засоў цяжкія дзверы камеры, калі было ўжо вядома, што ніхто з “начальства” не прыдзе, камера пачынала жыць сваім жыцьцём. Вязні запальвалі свае свечкі і кожны пачынаў займацца сваёй справай: латалі адзеньне, плялі кошыкі на продаж, ігралі ў карты.

Паўстанцы ўспаміналі родных, сяброў, Радзіму.

Сярод фатаграфій, якія зберагае ўнучка Яна ёсць адна з паблёклым лесам крыжоў. На другім баку дата 4 чэрвеня 1865 г. Тлумачэнне:”Пагост ссыльных у Кунгуры Пермскай губерніі ” і два вершаваныя радкі: 1864 год гэты ясна выкажа Іх думкі і жарсьці. Таму ўдзячнасць Ім братняя, хвала Іх памяці.

Так пражыў Ян Каменьскі цэлыя 7 гадоў. У 1871 годзе кандалы з яго былі знятыя і праца катаржніка зменена на “пасяленьне”. Мог цяпер жыць пад Омскам, дазволены быў прыезд сям’і. Скора Лявонія з Судзінаў Каменьская, далікатны профіль з цяжкім вузлом валасоў на фота, зробленым перад выездам , з 13-гадовай дачкой Стасяй прыехала да мужа. Старэйшая дачка Яна засталася ў Варшаве, каб не перарываць вучобу.

Яе лёс быў больш ласкавы, ніж гераіні Андрэевай Карчыньскай. Былі разам. Спрабавалі будаваць жыцьцё аднова. Каменьскі—як бараніў сваіх сяльчан у Мінявічах—цяпер у Омску станавіўся на абарону ашуканых праз расейскіх жулікаў кіргізаў. Тут у Сібіры ў снежні 1877 г. нарадзілася дачка Марыя, пазней Андрэева Дмахоўская. Дзякуючы пазнейшым запісам Марыі, засталіся ўспаміны аб жыцьці сярод кіргізскіх стэпаў. А яшчэ быў сын, але гэта дзіцё было слабое, каб перажыць марозную сібірскую зіму. Марыя перажыла некалькі такіх зімаў. Помніла аулы ў кіргізскіх стэпах з некалькіх кібітак і юрт ці палатак з шэрага войлаку. Цёмнарудыя кіргіскія дзеці да 7 гадоў амаль голыя шукалі цяпла ў попеле вогнішча. Вогнішча гарэла ўвесь час на плоскім камяні, размешчаным пасярод юрты, напаўняючы яе едкім дымам, нягледзячы на дзірку ў даху.

Помніла старога Кіргіза, аб якім гаварылі, што ён сьвяты, бо здзіўляў ня толькі ссыльных паўстанцаў, але і усё племя, што спаў голым на снезе ў любы мароз.

Ян Каменьскі распавядаў аб кіргізах, што былі шчырыя, ўдзячныя і ўчцівыя. Калі кіргіз знаходзіў у стэпе сярэбраную падкову, то не падымаў яе гаворачы: “Няхай яе забярэ той, хто згубіў”. Займаліся паляваньнем, земляробствам, пасьвілі жывёлу і бессаромна эксплутаваліся царскімі чыноўнікамі і купцамі. “Чыноўнікам” павінны былі плаціць “ясак”—даніну, а купцы з Омска, прывозячы да аулаў соль і другія тавары першай патрэбы, выкарыстоўвалі прастадушша і цемнату сваіх вузкавокіх кліентаў і абманвалі іх неміласэрдна. Таму кіргізы былі глыбока ўдзячны Яну Каменьскаму, які бараніў іх, таргаваўся, лічыў і спорыў з неўчцівымі купцамі.

Малая Маня бачыла, як гасцінна віталі бацьку ва ўбогіх юртах, садзілі ля вогнішча на войлачным дыване і частавалі кумысам, які налівалі са скураной торбы ў драўляныя кубкі, як частавалі варанай без солі канінай, якую вынімалі з катла бруднымі рукамі. Гаспадар юрты разрываў мяса на кавалкі і падаваў гасцям адразу ў рот. Трэба было мець многа добрай волі, каб прыняць такі, выплываючы з глыбіні сэрца, пачастунак. Помніла ўжо іншыя сцэны з вуліц Омска. “Калі кіргіз прыязджаў у горад, а падыходзіў час малітвы, то злазіў з каня, рассцілаў пасярод вуліцы свой войлак і сядаў на яго для выкананьня малітвы з падкручанымі пад сябе нагамі.. Тым часам расейскія хлопцы, а, нават, і дарослыя штурхалі яго, цягнулі за войлак, смяючыся, каб пакаціць кіргіза.. Калі на такую сцэну трапляў Каменьскі, то разганяў “жартаўнікоў”, заслугоўваючы ўсё большую павагу кіргізаў. Расейскія чыноўнікі незадаволена ўспрымалі папулярнасць паўстанца і іранічна называлі яго “кіргізскім каралём”, але перашкодаў яму не чынілі.

Праз некалькі гадоў Ян Каменьскі атрымаў дазвол на жыцьцё ў самым Омску. Быў гэта ў тыя часы адзін з буйнейшых гарадоў Сібіры, дзе размяшчалася рэзыдэнцыя генерал-губернатара Заходняй Сібіры. Але дамы ў Омску былі ўсе драўляныя, а вуліцы без бруку. Не было кнігарні, бібліятэкі, нават газэты, яшчэ не было чыгункі, якая б злучала Омск з еўрапейскай часткаю Расеі.

“Кіргіскі кароль” стаў працаваць у краме, якая належала паляку Паўлоўскаму, таксама ссыльнаму. Калі Паўлоўскі атрымаў дазвол на вяртаньне на Радзіму, Ян Каменьскі адкупіў краму, вёў справу разам з жонкай і страрэйшай дачкой аж да таго часу, калі пасля 20 гадоў ссылкі, дзякуючы Маніфесту цара Аляксандра ІІІ, змог вырнуцца на Радзіму, сардэчна развітваючыся з кіргіскімі прыяцелямі. Захаваліся аб’явы аб продажы тавараў “складу Варнаўскага” у Омску. Прадавалася абсталяваньне крамы, вазы і коні, а нават партыя французскіх він. Аб’ява ад 14 лістапада 1886 г. Але толькі 14 ліпеня 1887 г. падарожнікі прыбылі ў Гродна

Падарожжа было цяжкім і доўгім. З Омска вырушылі суднам, праз Уральскія горы перапраўляліся на конях, потым зноў на караблі да Ніжняга Ноўгарада. Адтуль чыгункай да Масквы і далей ўжо да роднага краю. Э. Ажэшка радасна вітала вяртаньне “кіргізкага караля” да Мінявіч.

“Гурточак наш пабольшваецца праз пасяленьне паньства Каменьскіх, якія ўжо ад арэнды свае землі атрымалі і стала на ёй пасяляюцца”,--пісала ў пісьме да Карловіча.

. Ян Каменьскі адваяваў частку канфіскаванай маёмасці для двух дачок, народжаных перад паўстаньнем.

“А зямля! Божа! (…) Я кожную расліну, кожную кроплю вады, кожны яе камень любіў”,--гаворыць яго словы герой рамана “Над Нёманам”. Калі ў 1888 г.—перадапошняе лета ў Менявічах—прыехала спадарыня Эліза Ажэшка над Нёман, астанавілася “100 крокаў” ад дому Каменьскіх “што нам спраўляе вялікую прыемнасць, бо ёсць высакародныя, мілыя і шчыра з намі пасябраваныя, засмуткавала, бачачы, як далёка жыцьцё зноў паўтарыла дзеі яе рамана, як Каменьскі, як Бенекдыкт з трудом ратаваў менавіта “Корчын”. “Ён па дваццаці колькі гадох выгнаньня першы год на сваім кавалку зямлі гаспадарыць, але што скажу? Адразу паразу неўраджаю мець будзе, бо на палях ад агромнай сушы ўсё жаўцее і чарнее. Так вось лёсы спрыяюць сваім абранцам.” 8 гадоў бітвы былі яшчэ перад Янам Каменьскім.

Вясною 1896 г. ужо горка пісала Э. Ажэшка: ”Мы ў гэтыя дні глыбока засмучаныя цяжкаю хваробаю многагадавога сябра нашага і многазаслужанага патрыёта спадара Яна Каменьскага. Яшчэ жыве, але на думцы лекара, не толькі дні, але гадзіны яго палічаны. Меншае нас тут меншае, а нашчадкі—на жаль—пад Волгай і Амурам.”

Памёр 31 сакавіка. “…Знаходзімся пад смутным цёмным ураджаньнем смерці Яна Каменьскага. Амаль не хочацца верыць, што яго больш не ўбачым.

Знаходзяцца ў нас дзве яго дачкі, любёнае бядацтва ў жалобе, сплаканае і прыгнечанае”.

А ў пісьме да свайго прыяцеля Леапольда Мэыэта пані Эліза пісала: “Уладальнік Мінявіч пан Ян Каменьскі разам з жонкай і дочкамі гэтым летам з Сібіры вярнуўся. Знала гэтых людзей ад нараньнейшай маладосьці, з радасьцю іх сустрэла, але сапраўдную раскошу спраўляе багаты вобраз гэтага дзельнага і ўчцівага чалавека, праўдзівага мучаніка ідэі і любові, вітаючага па дваццаці некалькілетняй адсутнасці роднае месца, адпачываючага ад кандалоў і падзямельляў катаржніка, ад лягчэйшых, але таксама цяжкіх пакутаў пасяленца, роднае паветра, родныя гукі і выгляды.

Быў гэта ў часох рэвалюцыйных адзін з найгарачых і найуплывовых паплечнікаў справы люду на Літве, таму халопы віталі яго грамадою з узрашаючымі да глыбіні праявамі памяці і ўдзячнасьці.”

“У глыбіні, над цёмнай каланадай пераплецяных голлем елак, ахінуты іхнім ценем, узвышаўся невялікі пагорак, даўгаваты і з такімі схіламі, падобны не то на вал, не то на курган, відаць, калісьці насыпаны рукамі людзей, і як уся гэта паляна, зарослы няроўнымі гарбатымі кусьцікамі травы”.
магіла Каменскага

Так апісвае Эліза Ажэшка месца пахаваньня 40 паўстанцаў у лесе ля Мінявіч. Тут па яе версіі пахаваны і Андрэй Карчыньскі—прататыпам якога стаў Ян Каменьскі. Але Ян Каменьскі выжыў і пахаваны ён на парафіяльных могілках у Луна. Сціплы помнік з надпісам: патрабуе рамоту і дагляду. На жаль не прыходзяць на магілу паўстанца 1863 г. ні школьнікі, ні беларускія патрыёты. Варта было б стварыць такую традыцыю.
помнік паўстанцам

А на магіле-кургане 40 паўстанцам, тымі, хто помніць і ганарыцца, пастаўлены памятны крыж. Сюды прыязджаюць патрыёты з Польшчы, каб ушанаваць памяць змагароў за Свабоду і Вольнасць. Заўсёды тут ёсць кветкі і бела-чырвоныя стужкі. Але няма бел-чырвона-белых, ні чырвона-зялёных.Яшчэ не прыйшла пара, яшчэ не прачнулія беларускія патрыёты…

Лявон Карповіч

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск