У. М. Буцько студэнт другога курса гістарычнага факультэта ГрДУ ім. Янкі Купалы
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Вызваленне Мастоўшчыны ад фашысцкіх захопнікаў пачалося ў 7 гадзін раніцы 11 ліпеня 1944 года па двух напрамках: 1090-ы і 1086-ы стралковыя палкі - на Стукалы, Каралі, Левыя Масты, а 1083-і - на Шасцілы,Чарлёнку, Каралі, Масты. А ўжо 12 ліпеня ў баі паміж вёскамі Навінка і Левыя Масты вызначыўся камандзір кулямётнага разліку, старшы сяржант Васіль Пятровіч Жукаў. У радах Чырвонай Арміі ён знаходзіўся з 1941 г. У апошнім у сваім жыцці баі агнём са станкавага кулямёта адбіў тры контратакі праціўніка, знішчыў некалькі дзесяткаў гітлераўцаў, адрэзаў варожую пяхоту ад танкаў. А калі нямецкія танкі наблізіліся да каманднага пункта, гранатамі ён знішчыў адзін, а пад другім загінуў сам. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена яму 24 сакавіка 1945 г. Акрамя гэтага ганаровага звання, В.П.Жукаў быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Масты. У гонар героя ў цэнтры горада стаіць помнік, на якім знаходзіцца спіс усіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Мастоў.
Асабліва цяжка Чырвонай Арміі прыходзілася пераадольваць водныя перашкоды, тым больш такія вялікія, як рака Нёман. Нёман заставаўся апошняй воднай мяжой, за якой, як лічылі фашысты, пачыналася тэрыторыя гітлераўскага трэцяга рэйха. Таму абарона на берагах Нёмана мела для ворага не толькі ваеннае, але і палітычнае значэнне. Фашысцкая прапагандабесперапынна трубіла аб тым, што Чырвоная Армія ніколі не ступіць на тэрыторыю Германіі і на землі яе пратэктаратаў. Амаль уся занеманская заходняя частка Гродзеншчыны знаходзілася пад пратэктаратам фашысцкай Германіі. Таму бераг Нёмана ў адзін і другі бок ад Мастоў умацоўваўся зашчасна. Яшчэ да падыходу Чырвонай Арміі ўсе масты праз раку былі ўзарваны. Тамў не дзіўна, што 14 з 15 воінаў атрымалі ганаровае званне Героя Савецкага Саюза за фарсіраванне Нёмана.
Раніцай 12 ліпеня 1944 г. 64-я Магілёўская страпковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза Ц. К. Шкрылева выйшла да Нёмана каля вёскі Лунна. Адразу на фарсіраванне ракі быў кінуты адзін батальен. Аднак нямецкія танкі і пяхота разблі яго яшчэ да 12 гадзін таго ж дня. Нягледзячы на гэта, усе разумелі, што Нёман трэба пераадольваць. Камандзір склікаў сход афіцэрскага складу і застаўшыхся ў жывых салдат. I тут ўжо з падрыхтаваным планам выступіў камандзір другога стралковога батальона лейтэнант Сямён Захаравіч Сухін, які на фронце быў з лістапада 1941 года. Гэты план быў адобраны камандаваннем дывізіі. 13 ліпеня Сухін і яшчэ шасцёра смельчакоў прыступілі да выканання пастаўленай задачы. Акрамя Сухіна, гэта былі: сяржант Сцяпан Мікітавіч Калінін, малодшы сяржант Іван Іванавіч Асінны, радавыя Марк Сцяпанавіч Майдан, Аляксей Пятровіч Нічапурэнка, Цімафей Іванавіч Салопенка, Іван Рыгоравіч Шарамет.
Падчас пераправы трое з байцоў былі параненыя, але ж працягвалі падтрымліваць сваіх сяброў і змагацца за Радзіму. Так, Іван Іванавіч Асінны з'яўляўся тэлефаністам. Акрамя таго, што пераправіўся праз Нёман з тэлефонным апаратам і катушкаю кабеля, будучы параненым, ён працягваў сувязь з палком. Адважная сямёрка захапіла плацдарм 50 м па фронце і столькі ж у глыбіню.Тое, у якім цяжкім становішчы знаходзіліся воіны, можна бачыць з узнагароднага ліста Івана Рыгоравіча Шарамета, падпісанага камандзірам 64-й стралковай дывізіі генерал-маёрам Шкрылевым 3 жніўня -1944 г.: «На занятый ими небольшой клочок земли последовало одна за другой 12 контратак немцев... В девятую контратаку шло до 150 немцев, но семь героев-воинов встретили их ураганным пулеметным и автоматным огнём... Враг не выдержал, оставив на поле боя около 60 человек, откатнлся назад. Последняя атака была особенно яростной: 300 немцев двгались на позицио мужественной семёрки, но никто не дрогнул, семь отважных воинов выстояли пртив 300 гитлеровцев н удержали захваченый рубеж, уничтожив при этом более 150 солдат н офицеров противника...».
Намаганні мужнай сямёркі не прайшлі дарма. Сканцэнтраваўшы ўвагу фашыстаў на сябе, яны далі магчымасць асноўным сілам пераправіцца праз Нёман у іншым месцы. Пасля гэтага было разгорнута наступленне, у выніку якога войскі злучыліся з шасцеркай мужных байцоў, бо Іван Рыгоравіч Шарамет загінуў у гэтым баі. Усе адразу былі адпраўлены ў шпіталь. Шарамета пахавалі у брацкай магіле ў горадзе Скідаль. Імем героя названы вулша і школа у в.Лунна. Усім удзельнікам гэтай аперацы. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 24 сакавіка 1945 г. На жаль, тольк, Сямён Захара'віч Сухін, Сцяпан Мікітавіч Калінін, Іван Іванавіч Асінны дачакаліся ўзнагароды: Іван Рыгоравіч Шарамет быў узнагароджаны пасмяротна; Марк Сцяпанавіч Майдан памёр ад ран 10 лютага 1945 г., трохі больш за месяц да ўзнагароды; Аляксей Пятровіч Нічапурэнка прапаў без вестак 3 кастрычніка 1944 г.; Цімафей Іванавіч Салопенка загінуў праз11 дзён пасля фарсіравання Нёмана, 25 ліпеня 1944 г., і пахаваны каля в.Рацава Беластоцкага ваяводства ў Польшчы. Вось так склаўся лёс герояў, сапраўдных абаронцаў Радзімы.
Аднак подзвіг гэтай мужнай сямёркі не быў адзіным праяўленнем гераізму пры фарсіраванні Нёмана. 15 ліпеня воіны 139-й стралковай дывізіі пераадольвалі раку каля вёскі Каўшова. Пры гэтым таксама вызначылася сямёрка героеў. Узвод разведчыкаў на чале з Міхаілам Іванавічам Бабровым змог пераправіцца на бераг. Пераправа праводзілася ў два этапы, бо пасярод Нёмана, у месцы фарсіравання, знаходзіўся невялікі востраў, на якім і замацаваўся сяржані Міхаіл Іванавіч Логінаў. Адтуль ён прыкрываў агнём переправу падраздзялення. Астатнія ж: сяржант Віктар Міхайлавіч Афанасьеў, сяржант Віктар Аляксандравіч Валасатаў, сяржант Мікалай Аляксандравіч Хахлоў, малодшы сяржант Леанід Георгіевіч Бабушкін і ефрэйтар Віктар Мікалаевіч Бабкоў захапілі плацдарм і адбілі некалькі контратак праціўніка. Яны выйгралі галоўнае - час, што дазволіла пераправіцца асноўным сілам і разгарнуць далейшае наступленне. Нікому з воінаў-герояў не было і 25 гадоў, а малодшаму -- Леаніду Бабушкіну усяго 19. Нягледзечы на ўзрост, яшчэ да фарсіравання ў іх былі і іншыя заслугі. Так, на рахунку разведчыка Віктара Афанасьева лічылася 19 захопленых «языкоў», а падчас абароны плацдарма ён забіў 22 гітлераўца. А Віктар Бабкоў, ня гпедзячы на раненне, пад агнём праціўніка другі раз пераправіўся праз Нёман і даставіў важнае данясенне камандзіру палка. Таму не дарма 24 сакавіка 1945 г. ім было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага. Саюза. Лёс быў больш прыхільны да іх. Амаль усе яны дажылі да Перамогі і потым дапамагалі ўзнаўляць разбураную краіну. Толькі Віктар Мікалаевіч Бабкоў памёр ад ран 17 кастрычніка 1944 п, а Мікалай Аляксандравіч Хахлоў загінуў у баі 3 верасня 1944 г.
У заключэнне хацеў бы сказаць, што мастаўчане будуць памятаць гэтых людзей і іншых воінаў Чырвонай Арміі, якія вызвалялі Мастоўшчыну яшчэ не адно дзесяцігоддзе, бо для нас кожны з іх — Герой-вызваліцель.
Спіс літаратуры
- Касьянович Г.Г. На берегах Немана: Ист.-экон. очерк. - Лида: Лидск. тип., 1997.-216с
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мастоўскага раёна. -Мн.КП «Паліграфафармленне», 2002. - 590 с: іл.
- Успаміны Героя Савецкага Саюза С.З.Сухін // Гродзенская прауда. -1964.-21 чэрвеня.
Великой победе в великой войне -- 60 лет
Материалы областной межвузовской научной студенческой конференции
ГрДУ ім. Я. Купалы, Кафедра истории Беларси 2005 год, Гродна, 4 мая 2005 г.

