СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Воля.

Libertas civitatis.
(Вольны народ. Вольная краіна.)

Воля-не тое, што рукі развяжуць,
Зменяць на большую клетку малую.
Воля-не тое, што
«вольны ты»- скажуць.
Воля-то воля, якую адчую.

Ларыса Геніюш.

У артыкуле глыбокапаважанага пана Вітольда Карпызы «Восемдзесят гадоў пазней» («Мagazyn Polski” № 2-3, 1992г.) размешчана “Штабоўка ваколіц Росі”, на якой каля мястэчка Луна знаходзіцца населены пункт Воля. Воляй няволяй пачаўся пошук звестак пра Луненскую Волю. На жаль ні ў кнізе “Памяць” Мастоўскага раёна ні ў Беларускіх Энцыклапедыях (ці не сімвалічна?) Волі няма. Толькі ў Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы “воля” мае аж восем значэньняў.Знайшлося і патрэбнае: воля –свабода, незалежнасьць. Прышлося звярнуцца да польскіх крыніц. У “Слоўніку геаграфічным каралеўства польскага і другіх краін славянскіх з 1880г.” паселішчам з навай Воля прысьвечана 46 старонак, на якіх даюцца кароткія звесткі аб больш чым 900 такіх мясьцін на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. З іх толькі 22 размешчаны на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Праўда, кажуць, што ва ўсходняй частцы Беларусі паселішчы такога тыпу называлі “слабада”, але і слабод у нас зусім не багата.

Воля (libera villa, libertas). Пачынаючы з 13 ст. каб загаспадараваць незаселеную (пустую, пусташ) землю ўладальнік (князь, рыцар, духавенства) запрашаў вольных людзей, нават іншаземцаў, каб яны сяліліся і гаспадарылі на яго зямлі на льготных умовах. Пасяленцам (каланістам) даваліся надзелы зямлі з звальненьнем да 20 гадоў ад усялякіх чыншаў, аплат і падаткаў. Пры гэтым часта давалася права на самакіраваньне ці магдэбургскае права. Чым не свабодная эканамічная зона? Такім мясьцінам давалі назву Воля, часта з дадаткам ад назвы бліжэйшага мястэчка ці іншым дадаткам, напрыклад, Воля Красная, або Воля Велькая , заложаная Сапегамі на Шчары…Росквіт Воляў прыйшоўся на 14 ст. з паступовым распаўсюджваньне на ўсход, што дыктавалася палітычным і эканамічным станам у Эўропе.

Сярод шматлікіх “воляў” непасрэднае дачыненьне да нашай гісторыі мае Вялікая Воля –вёска і прадмесьце Варшавы (Vola Warszowiensis) . Тут на роўным сухім узвышшы, пануючым над Варшавай, адбываліся выбары караля Польшчы (значыць і Вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага) ад Стэфана Баторыя (1575г.) пачаўшы. (Ілюстрацыя: “Сейм элекцыйны” с. 152, Падручнік для 6 кл. “Historia i spoleczenstwo”). Месца выбараў было аточана рвом і валам. У сярэдзіну вялі тры брамы, прызначаныя для ўезду прадстаўнікоў Вялікапольшчы, Малапольшчы і Літвы. Для сенатараў будавалася драўляная павець. Вакол павеці размяшчалася кола рыцарскае і паслы. Шляхта, якая прыбывала з добрай волі, мела вызначанае праз маршалка месца ў пэўным аддаленьні і групавалася паводле ваяводстваў. Абоз размяшчаўся па-за валам у намётах. Нярэдка падчас выбараў адбываліся бойкі. У 1587г. падпалілі павець, у 1669 г. стралялі ў сенатараў… Астатнімі былі выбары ў 1764г. Станіслава Аўгуста. Пазней тут адбываліся знакавыя бітвы : у час паўстаньня 1794г. з Прусакамі, у 1831г. з маскалямі. Пашырэньне Варшавы зрабіла з Волі прадмесьце, улюбёнае млынарамі, бо узвышша спрыяла працы ветракоў.

У 1831г. Волю абараняла 1200 паўстанцаў пад камандай генерала Іосіфа Савіньскага, ветэрана без нагі, якую згубіў у вайну 1812г. Якраз на Волю рушылі галоўныя сілы Расейскага войска, На шанцы №54, калі абаронцаў амаль ня стала, а маскалі радаваліся перамозе, нехта з патрыётаў узарваў парахавы склад і ўсё ўзляцела ў паветра. Шанец №57 абараняла каля сотні паўстанцаў. Толькі , калі іх засталося чатыры, вораг сьвяткаваў перамогу. Апошнія абаронцы Волі на чале з генералам І. Савіньскім зачыніліся ў касьцёліку. Генерал без сіл сеў каля алтара і сказаў :”Жаўнеры, я буду апошнім.” Мскалі варваліся ў касьцёлік і ўсіх закалолі штыкамі. Пасля ўтраты Волі шансаў утрымаць Варшаву не было. Паўстаньне пала.

Але вернемся да Волі каля Луны. Час і гісторыя ўзнікненьня Луненскай Волі вядомы дакладна. У 1487г. войска вялікага князя Маскоўскага Івана ІІІ захапіла Смаленскія землі, дзе вотчынамі валодалі князі Крошынскія герба “Ліхтар”. Адзін з іх князь Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі акольнічы і казначэй Смаленскі атрымаў ад Вялікага князя Літоўскага Аляксандра ў 1503 г. маёнткі Дубна і Луна ў Гарадзенскім павеце. Тады і была заснавана Воля, якую К. Крошынскі запісвае свайму зяцю Янухне Сапегу, аддаўшы за яго дачку Ганну, што зацвердзіў у 1515г. Вялікі князь ВКЛ Жыгімонт І Стары. Пасля сьмерці Янухны Воля дасталася яго сыну Стэфану, а другі сын Зміцер атрымаў Чарлёну. Засталіся звесткі, што браты не падзялілі спадчыну і ў Луненскім замку? дайшло да забойства. Маёмасьць у Чарлёне атрымаў трэці сын Глеб, які адказваў перад судом за даўгі бацькі і ,неўзабаве, памёр. Удава па Стэфану Сапезе па першым мужу Мацкевічава запісала трэць маёмасьці свайму сыну ад першага мужа Андрэю. Сваркі за маёмасьць набылі яшчэ большы размах. Анрэй Мацкевіч жаліцца каралю і просіць дапамогі ў споры з Міхалам Сапегам ваяводай Падляшскім сынам Івана Багданавіча. Не гледзячы на спрыяньне караля Андрэю, Міхал у 1565г. насылае сваіх людзей з Чарлёны на ўладаньні суседа. Натоўп напаў на двор Волю, запасы знішчыў і разрабаваў, сялян збіваў, а некалькі звязаных у Чарлёну прывалок. Чым закончылася гэта вайна, невядома, але з маёмасьці каралеўскай эканоміі Гарадзенскай была вылучана прыватная уласнасць Воля. Далей кампрамісам гарадзенскім у 1585г. Луна дастаецца Мікалаю Сапезе кухмайстру, адначасова дастае ён прывілей на мястэчка Луна з вёскамі Марцінаўцы і Петрушоўцы, прылеглыя да яго спадчыны па кн. Крошынскім двару Луна. Тут ужо вельмі трудна разабрацца , у якім выпадку размова ідзе пра Волю, а ў якім пра Луна. Кухмайстар у 1593г. мяняе Луна са сваім братам Львом судзьдзёй гарадзенскім на выспу з царквою на Возеры Троцкім. Але ў Летапісу народнай славы саўгаса “Чарлёна” ёсьць запіс з ліста Міхала Сапегі Канцлеру ВКЛ Льву Сапегу: “1602г.Снежня 20. У Гародні ў цяперашні час небяспечна (у сувязі з эпідэміяй). А там прызначана правядзеньне сойміка, таму я выбраў прыгажэйшае месца і зусім бяспечнае ў маіх арэндных уладаньнях-мястэчка Луна для правядзеньня сойміка ў адпаведнасьці з ўніверсалам 3 лістапада”. Абставіны складаліся так, што Сапегі аддавалі маёмасьць у заклад, у арэнду, зноў вярталі сабе, перадаючы сваякам і мяняючыся паміж сабой… Дубнаўска-Луненскія ўладаньні пераходзяць да далёкага сваяка Яна Сапегі Фрэдэрыка старасты Астрынскага і Гарадзенскага, які ў 1615г. будуе ў Чарлёне ( 4 км ад Волі) кляштар базыльян, дзе пахаваў сваю сястру і быў пахаваны сам. У лёхах праваслаўнай царквы ля кляштару былі пахаваны яшчэ некалькі Сапегаў, сярод якіх Мікалай Сапега з жонкай Ганнай. У 1711г. у Караляўцы нараджаецца яшчэ адзін уладальнік Волі Міхал Антоні, будучы падканцлер і Кавалер ордэну Белага Арла. У 1744г. Міхал Сапега, у гэтым часе лоўчы, аддае за 38000 злотых у заклад Яну Давойне-Салагубу падскарбію маёмасьць Волю, а потым тэстамэнтам ад 1759г. запісвае “ Луна інакш Волю” сваяму пляменьніку Міхалу Ксаверыю, якая пажыцьцёва была запісана яго жонцы Чартарыскай. Сярод уладальнікаў знаходзіцца і Аляксандр Міхал Сапега канцлер ВКЛ, пры якім з’явілася на агародах у яго ўладаньнях бульба, які збудаваў прыстань на Шчары і назваў яе…Воля. Ён праслаўляе Дзярэчын і Зэльву на ўсю Эўропу, збудаваўшы ў Дзярэчыне ў 1765г. тэатр, у 1768г. Вайсковую Акадэмію ,у 1786г. саксонец Я.С. Бэкер і мясцовы архітэктар Лаўрэн Гуцэвіч будуюць палац, праводзіць знакамітыя Зэльвенскія кірмашы. Аляксандр Міхал меў сына Францішка Аляксандра, які стане бацькам Яўстаха-паўстанца і, бадай, самым легендарным з уладальнікаў нашых ваколіц. Дастаткова сказаць, што ў “Таямніцах Парыжа” улюбёнец жанчын Жан Марэ стварае вобраз рамантычнага Рудольфа Геральштальна , прататыпам якога паслужыў беларускі князь з роду Сапегаў, паўстанец і шукальнік прыгодаў Францішак Аляксандр. На жаль да Луны ( Волі ) Францішак быў не вельмі прыхільны, бо на пачатку 19 ст. Воля перайшла ва ўладанніе Крывіцкім , радавым гняздом якіх быў г. Хэлм ( Польшча). У канцы 16 в. Крывіцкія пасяліліся на Літве . У Геаграфічным слоўніку чытаем: «Воля. Мястэчка і маёмасьць паблізу Нёмна Гродзенскага павета, у 3 акрузе паліцыйнай, гміны Луна, 46 вёрст ад Гродна, 665 жыхароў, пераважна жыдоў, сінагога, дом малітоўны жыдоўскі, гарбарня. Да мястэчка належыць 14 дзесяцін. Маёмасьць, уласнасьць Вікторыі Крывіцкай, маюць з фальварка Семаскаўшчына і Вікторын 1037 дзесяцін (670 пад пабудовамі і ральля, 137 лугоў і пашы, 141 лесу, 83 неўжыткаў). (Як выглядала сінагога можна ўбачыць у кнізе Уладзіміра Ліхадзеева «Сінагогі» на стар. 31) Першым уладальнікам Волі і Зельвян стаў Ксаверы Крывіцкі- ротмістр Гарадзенскі суддзя земскі Ваўкавыскі. З жонкай Каралінай Дзянькоўскай дачкой Антона падскарбія надворнага літоўскага Ксаверы Крывіцкі меў трох сыноў. Сярэдні сын Ксаверыя Юльян нарадзіўся ў 1806 г. і зрабіў нядрэнную кар’еру. У 1863- 67 гадах быў маршалкам шляхты Гарадзенскай губерні сапраўдным саветнікам штату , кавалер Ордэна Сьв. Ганны I ступені. Згубіў павагу шляхты за ліст цару , у якім выказваў сваю вернападданасць. З жонкай Вікторыяй з Эйсмантаў меў 2 дачкі Юзэфу і Караліну. На ім і закончыўся род Крывіцкіх.Юзэфа Памела Крывіцкая вышла замуж за Уладыслава Тарасовіча, які паходзіў з Гнезна . У выніку Воля і Зяльвяны сталі ўласнасцю Тарасовічаў. Маці Юзэфы Вікторыя перажыла іх. Цэцэлія з Талочкаў Цешкоўская ў “ Размове аб тым , што было “ ўзгадвае Волю таго часу : “ А дзве мілі ад Зяльвян быў другі маёнтак Тарасовічаў, Воля , у якім ў вельмі прыгожым старым доме з вялікім паркам жыла бабка Юлька Тарасовіча пані Крывіцкая са сваёй дачкой удавою Юзэфай Тарасовіч . Пані Крывіцкая была вельмі дастойнаю старэнькаю. Дробная , акружаная старою службаю , сядзела самотна і не мела таварыства.” У 1832г. Крывіцкія пабудавалі ў Волі цікавы двор у класічным стылі, падобны да будынку ў Росі. Двор падрабязна апісаны Раманам Афтаназі ў артыкуле «Воля каля Луны», дзе змешчана аж 4 здымкі будынка з 1939г. Фатаграфію двара з 1934г. надрукавала ў сваёй кнізе амерыканская падарожніца Louise Arner Boyd. Добра адлюстраваны палац і на малюнку В.Карпызы. Наступным уладальнікам Волі да 1912 г. стаў сын Юзэфы Юліян Тарасовіч. Тарасовічы валодалі Воляй увесь міжваенны адцінак часу. У пачатку 20 ст. новы ўладальнік Эдвард Тарасовіч адрамантаваў весь будынак, але ў час першай сусветнай вайны ён быў знішчаны. Адноўлены ў 1928г. Двор стаяў у парку плошчай 3 га. З правай стараны вяла да яго шырокая ўяздная алея тапалёвая, якая заканчвалася стылёвай брамай, завешанай на двух мураваных акруглых слупах.Перад домам быў вялікі газон, праз які вяла сьцежка сярод дэкаратыўных кустоў і штамбавых руж. Другі газон быў з тылльнага боку дома, Спадаў ён да гуляючай у нізе рачулкі, праз якую перабягалі два бярозавыя масткі. За рэчкаю ляжаў агарод. Газоны акружалі ёлкі, лістоўніцы, ліпы, бярозы і таполі.

У часы акупацыі ў Луне дзейнічала Армія Краёва. Застава АК належала да акругі «Левы Нёман». Камяндантам заставы Луна быў падпаручнік Казімір Тарасовіч, згодна з запісамі Вітольда Карпызы , апошні уладальнік Луна –Волі. Яго звесткі заснаваны на ўспамінах жыхара Луны І. Алізара: “ Казімір Тарасовіч быў у войску ( пасля экзамену і падхаранжоўкі). У часы акупацыі нямецкай жыў у Луне ( знаў бегла нямецкую мову ) і быў войтам. Быў таксама камандзірам узводу АК у нашай акрузе . Тарасовіч быў уладальнікам маёнтка Воля . На пачатку 1945 г. быў арыштаваны. У лагеры працаваў як фельчар. Да краю вярнуўся ў 1956 г. Нядаўна даведаўся , што памёр»

Пасля вайны амаль усе жыхары Волі абнавіліся. На ўладаньнях Тарасовічаў былі пабудаваны майстэрні Сельгастэхнікі і склады Сельгасхіміі. Палац адвялі пад клуб, краму і жыльлё. Зніклі класічныя калоны, кветнікі, парк, брама, мосьцікі…Пасля развалу Імпэрыі развалілася і Сельгастэхніка і Сельгасхімія. Даўно забыта назва Воля…Сярод руін палаца і будынкаў майстэрняў, сярод зарасляў кустоўя тут дажываюць сваё жыцьцё пару дзесяткаў пенсіянераў, якія з радасьцю бягуць на датэрміновыя «выбары», бо гэта адзінае імгненьне, калі яны адчуваюць сябе патрэбнымі і , у адместку сваім няўдзячным нашчадкам, «галасуюць»…

Лявон Карповіч, 2008год

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск