Уладзімір Буцько
Глава 1. Заснаванне фабрычнага пасёлка МастыГлава 2. Сацыяльны, нацыянальны рух у Мастах
Глава 3. Масты ў 1939-1941 г.г.
Глава 4. Масты ў час Вялікай Айчыннай выйны
Заключэнне Бібліяграфія
П р ы л а ж э н н і:
- 3 данясення каменданта мастоўскага паліцэйскага участка гродзенскай павятовай камендатуры паліцыі аб стварэнні прафсаюзнай арганізацыі рабочых фанернага завода ў м. Масты.
- 3 данясення каменданта мастоўскага паліцэйскага участка гродзенскай павятовай камендатуры паліцыі аб забастоўцы рабочых фанернага завода ў м. Масты.
- Даведка аб арганізацыі Мастоўскага раёна
Масты 1927-1945
Уводзіны
Любоў да Радзімы, пачуццё еднасці з лёсам роднага сяла, раёна, горада не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца. Выхаванне адбываецца дзякуючы гісторыі. Гісторыя – гэта прыступкі лесвіцы, па якой усе пакаленні ідуць у будучыню. Менавіта таму, кожны чалавек павінен ведаць гісторыю не толькі сваёй дзяржавы, але і сваёй "малой" Радзімы. Таму я вырашыў раскрыць адзін з перыядаў гісторыі роднага горада.
Тэмай для сваёй работы я ўзяў перыяд з 1927 г. – часу заснавання фанернага завода братоў Канапацкіх, да 1945 г. – заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Гэта не выпадкова, бо, на маю думку – гэта найцікавейшы перыяд гісторыі Мастоў. На працягу гэтых гадоў мастоўская зямля ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы, БССР, была акупавана фашысцкай Германіяй і была вызвалена. Гэта час найбольшага выпрабавання для народа, якое ён бліскуча вытрамаў.
Мэта маёй работы – расказаць аб заснаванні фабрычнага пасёлка Масты, аб ролі братоў Канапацкіх у гэтым, аб рабочым руху, а таксама аб жыцці горада ў час другой сусветнай вайны.
Я спадзяюся, што мая работа дапаможа аднавіць паўзабытыя старонкі ў гісторыі края, будзе мець выхаваўчае значэнне, абудзіць патрыятычныя пачуцці моладзі.
Перад напісаннем работы я карыстаўся кнігамі і перыядычнымі выданнямі. Асноўнай складанасцю было тое, што звестак аб Мастах гэтага перыяду не так шмат, і іх трэба было збіраць па кроплях. Асноўнай крыніцай звестак была раённая газета "Зара над Нёманам". Таксама вялікую дапамогу аказала мне кніга "Памяць" [5]. Але ў розных выданнях выказваюцца супярэчлівыя звесткі і кропкі гледжання па таму ці іншаму пытанню. Не гледзячы на гэта, матэрыялы дапамаглі спазнаць не толькі голыя факты, але і ўбачыць сапраўдны змест жыцця народа і людзей, звязаных з ім.
Глава 1. Заснаванне фабрычнага пасёлка Масты
Глава 2. Сацыяльны, нацыянальны рух у Мастах
Глава 3. Масты ў 1939-1941 г.г.
Глава 4. Масты ў час Вялікай Айчыннай выйны
Заключэнне Бібліяграфія
П р ы л а ж э н н і:
- 3 данясення каменданта мастоўскага паліцэйскага участка гродзенскай павятовай камендатуры паліцыі аб стварэнні прафсаюзнай арганізацыі рабочых фанернага завода ў м. Масты.
- 3 данясення каменданта мастоўскага паліцэйскага участка гродзенскай павятовай камендатуры паліцыі аб забастоўцы рабочых фанернага завода ў м. Масты.
- Даведка аб арганізацыі Мастоўскага раёна

