СЛУХАЦЬ

"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

У.М. Буцько (Гродна, ГрДУ Імя Я.Купалы)

СТАРОНКІ КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЦЯ ГОРАДА МАСТЫ

(1944 -1948 гг.)

Гісторыя любой дзяржавы - мазаіка, склаўшы якую можна ўбачыць сапраўдны малюнак гістарычных падзей. Таму ўсебаковае вывучэнне гісторыі раёна, горада, вёскі ніколі не згубіць сваёй актуальнасці. Адной з частак мазаікі пад назвай "Гісторыя Беларусі" з'яўляецца гісторыя культурнага жыцця горада Масты.

Масты і раён у цэлым не сталі выключэннем і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны панеслі вялікія чалавечыя і матэрыяльныя страты. Так, за гады вайны немцы забілі і закатавалі 2681 жыхара раёна, вывезлі на прымусовыя работьі ў Германію 780 чалавек [2, с.74]. Акрамя таго, падчас нямецкай акупацыі былі знішчаны ўсе школы, хаты-чытальні, бібліятэкі, клубы. Са 150 настаўнікаў у раене засталіся толькі 13 чалавек [4, с.21-22].

Нягледзячы на гэта, адразу пасля вызвалення (13 ліпеня 1944 года) у Мастах і ваколіцы пачалося адраджэнне народнай гаспадаркі, а разам з ім і культурнае аднаўленне [1, с.71]. Перш-наперш неабходна было аднавіць сістэму адукацыі. У Мастах адкрылі адзіную сярэднюю школу ў раёне, у якой у 1944/1945 навучальным годзе атрымоўвалі адукацыю 299 чалавек [5, с.38]. Аднак трэба адзначыць, што да першага пасляваеннага навучальнага года школа не была падрыхтавана: не былі адрамантаваны печы, не нарыхтавана паліва, не хапала школьнага інвентару. Што ўяўляла школа ў тыя часы, можна ўбачыць з успамінаў Мікалая Карнеевіча Макавецкага, якога накіравалі настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Мастоўскую школу ў снежні 1945 года: "У школе ні якіх прадметных кабінетаў не мелася. Пра якія кабінеты можна гаварыць, калі мала было прыбораў па фізіцы, прэпаратаў па хіміі, не хапала картаў, табліц і інш. Усё гэта змяшчалася ў настаўніцкай. Меўся толькі кабінет ваеннай падрыхтоўкі. У асобным пакоі размяшчалася бібліятэка [2, с.393]. У класах стаялі самаробныя сталы і парты. 3 пафарбаванага чорнага ліста фанеры былі класныя дошкі. Вучні пісалі на абгортачнай паперы, газетах, шпалерах, бо сшыткаў было мала. Так, у 1947 годзе Мастоўская СШ не атрымала са складоў райспажыўсаюза 740 сшыткаў [5, с.67-69]. Аднак пэўныя перамены адбываліся. Штогод праводзіўся рамонт школы. У 1947/1948 навучальным годзе каля школы была зроблена спартыўная пляцоўка, а тэрыторыя школы была абнесена агароджаю.

Галоўнай мэта школы ў гэты час было выкананне Закона аб усеагульнай адукацыі. Таму не дзіўна, што ў гэтыя пасляваенныя гады ў школе, асабліва ў старшых класах, набывалі веды пераросткі, бо ў гады акупацыі дзеці не вучыліся. У першы клас прымаліся дзеці, якім споўнілася дзевяць гадоў. У школе было па адным камплекце 1 - 7 класаў. 3 успамінаў Мікалая Карнеевіча Макавецкага бачна, што, нягледзячы на ўсе пасляваенныя цяжкасці, вучні былі добрымі, чулымі, сціплымі, паслухмянымі, у іх адчувалася цяга да ведаў. Асобныя не атрымлівалі добрых адзнак, бо цяжкія матэрыяльныя ўмовы штурхалі бацькоў пасылаць дзяцей на заробкі (яны працавалі пастушкамі, падсобнікамі) [2, с.393]. Таму не дзіўна, што з 420 дзяцей (1946/1947 н.г.), якія навучаліся ў Мастоўскай СШ, вучыліся на нездавальняючыя адзнакі 112 вучняў, што складала 27 %. Гэты працэнт быў вышэй, чым па раёне [5, с.329]. У цэлым жа школа спраўлялася з задачай агульнай адукацыі, і Мастоўская СШ не ахапіла навучаннем толькі 8 дзяцей [7, с.30].

Дрэнная паспяховасць навучэнцаў таксама тлумачылася нізкай якасцю падрыхтоўкі педагагічных кадраў. У Мастоўскай СШ працавалі 10 настаўнікаў. Ніхто з іх не меў вышэйшай адукацыі. Каб павысіць свой прафесійны, ўзровень многія настаўнікі атрымоўвалі вышэйшую адукацыю праз завочную форму навучання. Педагагічных кадраў не хапала, гэта было звязана з невялікай заработнай платай (як правіла, выдавалася прадуктамі), якая, акрамя таго, яшчэ і затрымлівалася ці ўвогуле не выдавалася. Квартальная норма настаўніка складала:

Сахар, кандытарскія вырабы - 1 кг;
Гарбата- 100 г;
Мыла гаспадарчае - 0,6 кг;
Мыла туалетнае - 2 кавалкі;
Запалкі - 10 карабкоў;
Соль - 2,5 кг.

Акрамя таго, згодна з рашэннем СНК БССР і ЦК КП(б)Б ад 8 лютага 1946 года настаўнікі павінны былі быць забяспечаны дармовымі кватэрамі і палівам. Але на самой справе квартальная норма прадуктаў выдавалася несвоечасова і часткова. Нават хлебныя карткі не атаварываліся на працягу 4 месяцаў [6, с.69-70]. Таму было няшмат жадаючых пайсці ў настаўнікі. Аднак той, хто вырашаў выбраць гэты цяжкі шлях, у сваю працу ўкладваў усю душу. Таму не дзіўна, што ўжо ў 1948 годзе шэраг настаўнікаў Мастоўскай СШ былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Так, Міронаў Ілля Яўсеевіч быў узнагароджаны ордэнам "Працоўнага Чырвонага Сцяга", Белавусаў Прохар Сцяпанавіч - ордэнам "Знак Пашаны" і Тагановіч Ганна Міронаўна - медалём "За працоўную доблесць" [8, с. 133].

Акрамя адукацыйнай задачы, школа займалася ідэлагічным выхаваннем не толькі вучняў, але і ўсяго насельніцтва. Рухаючай сілай укаранення "сталінскай" ідэалогіі былі настаўнікі. Таму педагогі Мастоўскай СШ не аднойчы крытыкаваліся РК КП(б)Б за ўхіленне ад грамадскай працы. Накірункі ідэалагічнай працы даводзіліся настаўнікам на раённых настаўніцкіх нарадах, якія праводзіліся двойчы на год (У студзені і жніўні). Тыя накірункі адпавядалі "подыху часу". Так, на студзеньскай настаўніцкай нарадзе 1947 года на парадак дня ставілася пытанне: "Об идейно-политическом воспитании учащихся в связи с решеннями ЦК ВКП(б)", о журналах "Звезда" и "Ленинград", кинофильме "Большая жнзнь", о репертуарах театров и докладе т.Жданова [6, с.273]. Вялікую работу па ідэалагічнай апрацоўцы вучняў праводзіла піянерская і камсамольская арганізацыі, якія былі створаны у Мастоўскай СШ. Такім чынам, мы бачым, што ідэялагізацыя грамадскага і культурнага жыцця даходзіла і да самых невялікіх гарадоў СССР.

Акрамя сярэдняй школы, у Мастах пры фанерным заводзе пачала працаваць школа фабрычна-завадскога навучання фанершчыкаў (восенню 1945 г.), якая потым стала рамесным вучылішчам № 13. Штогод у рамеснае вучылішча набіралі 30 чалавек - падлеткаў 14-15 гадовага ўзросту. Набор праводзіўся метадам мабілізацыі невучнёўскай моладзі згодна з разнарадкай у сельсаветы [10, с.16]. Амаль штогод набор вучняў правальваўся. Аднак нягледзячы на ўсе цяжкасці з наборам навучэнцаў учылішча садзейнічала павышэнню якасці кадраў фанернага завода.

Таксама ў гэты час неабходна было вырашыць пытанне адукацыі тых падлеткаў, якія ўжо працавалі на вытворчасці. Таму ў Мастах былі створаны дзве школы працоўнай моладзі. Адна - для рабочых лесапільнага завода, другая для рабочых фанернага завода. Для навучэнцаў гэтых школ былі прадугледжаны пэўныя льготы. Так, згодна з загадам СНК СССР за №9587-Р ад 21 чэрвеня 1945 года вучням школ працоўнай моладзі, працуючых на прадпрыемствах, у перыяд выпускных экзаменаў даваўся дадатковы адпачынак з захаваннем заработнай платы: для 10-га класа - 20 працоўных дзён, для 7-га класа - 15 працоўных дзен [II, с.187]. Аднак пэўных вынікаў па павышэнню адукацыйнага ўзроўню працоўнай моладзі гэтыя школы не далі, бо ў іх запісваліся толькі ў карысных мэтах ці пад прымусам, і іх наведванне было вельмі нізкім.

У Мастах надавалася ўвага не толькі дзецям школьнага ўзросту, але і дашкольнікам. 3 1947 года для іх адкрыўся дзіцячы садок. Для садка былі характэрны тыя ж праблемы, што і дпя школы. Гэта было звязана з недахопам сродкаў, бо частку выдаткаў павінны былі ўзяць на сябе бацькі, аднак, як паказала рэвізія, замест 5280 руб. запланаваных грошай было сабрана толькі 612 руб. [12, с.8]. Нягледзячы на гэта, дзіцячы сад працягваў сваю працу, бо гэта вызваляла працоўныя рукі, якія былі так неабходны дзяржаве для аднаўлення народнай гаспадаркі. Не забывалі мясцовыя ўлады пра дзяцей і ў летні перыяд. Для іх ствараліся дзіцячыя аздараўленчыя пляцоўкі. Першай спробай было стварэнне такой пляцоўкі на 50 дзяцей у чэрвені 1947 года. Яна была заснавана спецыяльна для дзяцей працаўнікоў лесапільнага і фанернага заводаў [13, с. 17]. Наступнай спробай стала стварэнне ў ліпені 1948 года дзіцячай аздараўленчай пляцоўкі для дзяцей-сірот і патраніруемых дзяцей, бацькі якіх загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна была разлічана на 40 чалавек. Утрыманне гэтых пляцовак адбывалася поўнасцю за кошт бюджэту раена.

Акрамя адукацыйных устаноў, аднаўляліся пасля вайны і ўстановы, дзе працоўныя маглі адпачыць пасля цяжкага працоўнага дня - гэта клубы і бібліятэкі. Бібліятэка аднавіла сваю работу ўжо ў 1946 годзе, на яе ўзнаўленне было затрачана 20 тыс. руб. [14, с.42]. Пад яе была адведзена толькі адна комната без печы, таму ў памяшканні было заўсёды холадна. Не было сталоў і крэслаў для чытачоў, новую літаратуру не было куды складваць. Таму не дзіўна, што на 24 мая 1947 года райбібліятэка налічвала толькі 160 чытачоў [9, с.157]. Каб выправіць сітуацыю, было вырашана адвесці пад бібліятэку яшчэ адну комнату, якая выкарыстоўвалася як чытальная зала, і правесці рамонт, на які выдаткоўвалася 2085 руб. [15, с.96]. Такім чынам, бачна, што на працягу гэтага перыяду справы ў бібліятэцы шлі не вельмі добра. Таксама ў Мастах быў адзін клуб, які належаў фанернаму заводу. Тут праводзіліся кінапаказы двойчы на тыдзень і танцы, а таксама клуб выкарыстоўваўся для правядзення агульнагарадскіх лекцый, дакладаў агітацыйнай групы райкама КП(6)Б. Таксама ўлады спрабавалі наладзіць дзейнасць мастацкай самадзейнасці і гурткоў па інтарэсах. На жаль, гэтыя задумкі не заўсёды рэалізоўваліся, бо не хапала сродкаў і прафесійных творчых кадраў. Негледзячы на гэта, клуб карыстаўся поспехам сярод жыхароў горада.

Вялікая ўвага ў пасляваенныя гады надавалася перыядычнаму друку і радыёфікацыі населеных пунктаў. Гэта тлумачыцца тым, што яны былі галоўнымі сродкамі распаўсюджвання інфармацыі ў той час. Як правіла, мясцовыя перыядычныя выданні былі "голасам" Камуністычнай партыі. Асабліва вялікую ролю яны павінны былі адыграць ў заходнім рэгіене Беларусі, дзе яшчэ слаба была ўкаранена савецкая ідэялогія. Масты не сталі выключэннем, і ўжо ў канцы 1944 года на пасяджэнні райкама КП(б)Б было вырашана выдаваць раённую газету. Таксама была зацверджана назва газеты - "Путь Победы" і галоўны рэдактар - Сухавар [9, с.67]. Акрамя раённай газеты, на горад быў зацверджаны наступны ліміт на перыядычныя выданні: цэнтральныя газеты (усесаюзныя) - 62 экз.; рэспубліканскія газеты - 248 экз.; абласныя газеты — 106 экз. Зразумела, што ўсім жадаючым газет не хапала, тым больш здараліся выпадкі, калі супрацоўнікі пошты выпісвалі на сябе па некалькі экзэмпляраў газет з мэтай іх продажу на базары (гэта яшчэ адно сведчанне таго, што газеты карысталіся попытам сярод насельніцтва). Раенная газета асвятляла ў асноўным падзеі мясцовага жыцця, працоўныя дасягненні калгасаў раёна, лесапільнага і фанернага заводаў. Асабліва вялікую агітацыйную работу газета праводзіла падчас выбараў у Вярхоўны Савет СССР, БССР і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, якія праходзілі ў гэты час. Таксама выдаваліся спецыяльныя нумары, якія былі прысвечаны якому-небудзь святу.

У адрозненне ад газет радыёфікацыя адбывалася павольна. Радыевузел з'явіўся ў Мастах у 1947 годзе, аднак пашырэнне радыёкропак ішло вельмі марудна. У 1947 годзе план радыёкропак быў выкананы толькі на 46 % (з планаваных 150 радыёкропак устанавілі 69) [14, с.148]. Такая тэндэнцыя захоўвалася і ў далейшым. Прычынамі гэтага з'яўлялася адсутнасць стабільнага фінансавання і кваліфікаваных кадраў. Нізкая якасць кадраў сказалася і на стварэнні перадач мясцовага радые. Напрыклад, за чэрвень 1948 года рэдакцыя выпусціла 9 перадач, але ўсе яны былі простым аглядам раённай газеты [16, с.140].

Падводзячы вынік, адзначым, што ў 1944 - 1948 гг. улады правялі вялікую працу па аднаўленні сістэмы адукацыі ў горадзе, што дазволіла ўжо ў 1944 годзе пачаць працу школ. Не забываліся і пра дзецей дашкольнага ўзросту, для іх адкрыўся ў гэты перыяд дзіцячы садок, і пра непісьменных і малапісьменных дарослых. Таксама аднаўляліся і ўстановы культуры (бібліятэка, клуб), якія выкарыстоўваліся для адпачынку насельніцтва. Пачынае выдавацца мясцовая газета. Аднак культурнае жыццб было пад ціскам таталітарнай сістэмы, што праяўлялася ў ідэялагізацыі ўсіх бакоў культурнага жыцця.

Крыніцы і літаратура:
1. Мосты: ист.- зкон.очерк / Я.Н.Мараш, И.И.Ковкель. А.С.Себастьян. - Мн.: Беларусь, 1986. - 111 с. 2 нл.
2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мастоўскага раена. - Мн.; КП "Паліграфафармленне", 2002, - 590 с.
3. Дзяржаўны архіў грамадсюх аб'яднаннящ Гродзенскай вобласці (далей ДАГАГВ). - Ф. 14. - Воп.І. - Спр. 21
4. ДАГАГВ. - Ф. 14. - Воп.І. - Спр.9
5. ДАГАГВ. - Ф. 14. - Воп.І. - Спр.36.
6. ДАГАГВ. - Ф. 14. - Воп.І. - Спр.22.
7. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (далей ДАГВ) - Ф.1162.-Воп.-Сп.6.
8. ДАГВ.-Ф.І!62.-Воп.І.-Спр.І0.
9. ДАГАГВ. -Ф.І4.-Воп.І.-Спр.2.
10. ДАГВ.-Ф.1162.-Воп.І.-Спр.З.
11. ДАГВ.-Ф.1162.-Воп.І.-Спр.4.
12. ДАГВ.-Ф.1162.-Воп.І.-Спр.ІІ.
13. ДАГВ.-Ф.1162.-Воп.І.-Спр.5.
14. ДАГВ.-Ф.1162.-Воп.1.-Спр.2.
15. ДАГВ.-Ф.1162.-Воп.І.-Спр.8.
16. ДАГАІВ. -Ф.14.-Вон.І.-Спр.47.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск