Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:
"ТАКОГА АБ'ЕКТА НЯМА ВА ЎСХОДНЯЙ ЕЎРОПЕ"
У жніўні на тэрыторыі нашага раёна працавала самая сапраўдная археалагічная экспедыцыя. На крэмневых шахтах побач з Краснасельскім вялі раскопкі студэнты гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта — будучыя археопаті. А кампанію ім складалі іх маладыя калегі з Цэтра археалогіі і тэхналогіі канадскага горада Таронта — ўсяго экспедыцыя налічвала каля дваццаці чалавек. Карысць была ўзаемная: беларусы і замежнікі падзяліліся сваімі метадамі археалагічнай працы, падвучылі мовы. Сваімі уражаннямі і думкамі наконт экспедыцыі падзяліўся яе кіраўнік, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ Міхаіл Чарняўскі.
— Гэты аб'ект — крэмневыя шахты каля Краснасельска — ужо можна паказваць турыстам. Сюды ездзяць археолагі і проста цікаўныя да гісторыі людзі з Мінска, і Вільнюса, Польшчы, толькі не з Ваўкавыска. Чамусьці гэта месца не ўключана ў нашыя турыстычныя маршруты, хаця ва Ўсходняй Еўропе на тэрыторыі былога Савецкага Саюза аналагічных аб'ектаў няма.
Тут прыкладна паўтары сотні шахтаў, нераскапанымі засталіся каля 90. Са студэнтамі мы крыху расчысцілі гэта месца, вялікую работу правялі і мясцовыя леснікі. Яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя археолагі дабіліся, каб гэты участак стаў дзяржауным запаведнікам. Я дамовіўся з Юрыем Данешчыкам, які працаваў у той час генеральным дырэктарам колішняга аб'яднання "Ваукавыскцэментнашыфер", і на шахты былі пакладзены круглыя пломбы. Аднак з тых часоў добраўпарадкаваннем гэтага несумненна значнага аб'екта сур'ёзна ніхто не займаўся. Між тым падобныя падземныя шахты існуюць у краінах Заходняй Еўропы і ўжо з 1920-х гадоў прыносяць прыбытак як турыстычныя аб'екты. Вядома, што ад пастаяннага наведвання шахты разбураюцца, таму іх добраўпарадкавалі: зрабілі спецыяльныя хады для турыстаў, вінтавыя лесвіцы, падсветку, а самі шахты схавалі за шкляныя вакенцы, праз якія ўсё добра бачна. Канешне, было б добра, каб падобнае было зроблена і ў вас.
А паглядзець тут ёсць на што: мы, да прыкладу, пракапаем ў глыбіню на метр дваццаць — метр трыццаць, і на сценках шахты ужо можна заўважыць драпіны ад інструментаў старажытнага шахцёра. Ляжаць вугольчыкі ад лучыны, якой некалькі тысяч гадоў таму шахта асвятлялася. Вузкія мясціны, праз якія людзі спускаліся ў шахту, проста выглянцаваны шахцёрскімі плячыма, у некаторых шахтах — ствалы дрэваў з коратка абсечанымі галінамі, якія служылі лесвіцамі... На мой погляд, самы час добраўпарадкаваць гэта месца і рабіць з яго ўнікальны аб'ект турызму. Можна расчысціць пляцоўку, абсталяваць аўтастаянку, эакласці газон, каля трасы паставіць указальнік — нават з выявай старажытнага шахцёра... Спадзяюся, што мясцовыя ўлады і адпаведныя службы зацікавяцца гэтай прапановай.
Падрыхтаваў Алег АЎШТОЛЬ, "Наш час", 30 жніўня 2008 года
В шахты за бронзовым веком
Британец, поляк, португалец, американец, канадка и белорусские студенты вели археологические раскопки в районе ОАО "Красносельскстройматериалы", что в Волковысском районе.
Как известно, здесь были обнаружены стоянки людей бронзового века. Но они находятся в кремневых шахтах. Шахт много, около 70 законсервировано, а исследования ведутся только в нескольких.
Интернациональной группе пришлось спускаться под землю. Находки, подтверждающие гипотезу ученых, были найдены. Их, конечно, иностранцы с собой не взяли, но памятные сувениры увезли: керамические подсвечники и глиняную посуду. А обобщить работу интернационального археологического лагеря взялась археолог из Канады. Женщина намеревается опубликовать монографию о волковысских копях.
Кстати, интернациональная экспедиция в шахты не только работала, но и прекрасно отдыхала. Например, спортивные соревнования на Волповском водохранилище проходили почти каждый день.
bulletinonline.org

