28.09.2002
Язык да Кіева давядзе, а ровар да Грунвальда давязе.
![]() |
| Грунвальд 2002 год |
— У гэтым на ўласным прыкладзе пераканаўся мастаўчанін Іосіф Лісай, пераадолеўшы падчас велападарожжаў каля чатырох тысяч кіламетраў
«На машыне хороша, на байдарцы добра, а на веліку —найлепш...»
Сталаму чытачу, мабыць, нескладана ўявіць чым у канцы 50-х быў уласны веласіпед дпя басаногага вясковага хлапчука - хіба болей недасяжнай марай, як для некаторых зараЫз новенькая іншамарка. Зразумела, што мікелеўскія сяляне не ў стане былі справіць сыну такую жаданую пакупку, хоць рос малы на дзіва спартыўным. А Іосіф і не вельмі смуткаваў з-за падобнай дробязі, увішна прыладжваўся худзенькім, але спрытным і дужым цельцам пад раму бацькоўскага рыпучага ровара. З гадкоў пяці - толькі так - заўзята націскаў на педалі, абганяючы дураслівы ветрык за высокай горкай. А калі вырас, то з першай жа палучкі, эаробленай на «Мастоўдрэве», купіў сабе «персанальны» веласіпед. .
Аднак незвычайнае хобі прыйшло да яго значна пазней - ужо далёка не ў юнацкім узросце. Літаральна гадоў пяць таму на мясцовым рынку ён сустрэў каларытнага дэядка, што не вельмі й дорага прадаваў адмысловы нямецкі «велік», прывеэены ў дарунак унукам з-за мяжы. Спрактыкаванае вока Іосіфа ЛІсая адразу ж ацаніла і аблегчаную канструкцыю веласіпеда. і яго патэнцыяльныя магчымасці пераадольваць вялікія адлегласці, і мажлівасць прыладкаваць да корпуса кампактную палатачку ды іншую паклажу, неабходную пры падарожжах. Ці ж думаў тады Іосіф Уладзіміравіч. што гэта пакупка стане ў ягоным жыцці знакавай? Што нават даўняя страсць - байдарка «Таймень-3» — не здольна прынесці яму столькі радасці. нязведаных маршрутаў і адкрыццяў невычэрпнай прыгажосці прыроды, не падорыць столькі знаёмствэў э цікавымі людзьмі і краінамі, як гэты мілы ... «Кузнечык» — ласкавая мянушка прыйшла неяк сама сабой, бо стаў веласіпед для гаспадара сапраўдным сябрам. А ў сябра абавязкова павінна быць імя!
— Ведаеце, летась на машыне павёз сям'ю ў Новарасійск да сваякоў, — узгадвае апантаны веласіпедыст Іосіф Лісай. - Дзве з паловай тысячы кіламетраў туды і назад праехаў, а думаеце што-небудзь, апрача шэрай шашы бачыў? Запомніў? Сум, ды й годзе! А што значыць наразаць кіламетры на «веліку»! Усе відарысы прыдарожныя запомніш, на кожным жывапісным грудку прыпынішся, ля помнікаў архітэктуры паходзіш... Вось гэта задавальненне! Не прамяняю яго а ні на якія спакусы цывілізацыі.
Першы маршрут - праз цёшчын падворок
У сваю першую вандроўку Іосіф Лісай адправіўся ў 98-м, эапланаваўшы прынамсі абкалясіць Гродзеншчыну. 3 родных Мастоў трымаў накірунак на Слонім, пераадолеўшы салідную для веласіпедыста адлегласць усяго за чатыры гадзіны: ці то нечаканы лівень прыспешыў, ці то думка, што ў старажытным горадзе шаноўная цёшча славутымі блінамі сустрэне. Там жа «бадзяжную душу» чакалі і ўсё разумеючая Наташка з маленькім сынам. Пераначаваўшы з сям'ёй, назаўтра рушыў у далекую дарогу.
Запомнілася цікавая сустрэча на Шчары з байдарачкікамі- масквічамі. Дзіўна, але менавіта ад іх даведаўся пра ўнікальнасць выганаўскага возера, самой матухнай-прыродай надзейна схаванага ў палескай глушы і амаль недасяжнага для турыстаў.
Неяк спантанна ўзнікла жаданне змяніць маршрут. Ажно за Ганцавічы заехаў, імкнучыся знайсці запаветныя сцежкі-дарожкі да ляснога возера, але ні карта, ні мясцовыя жыхары не падказалі дакладна, як дабрацца да ахутанай загадкамі Выганаўшчыны. Не адкрылася пакуль гата таямніца мастоўскаму вандроўніку. Што ж, ёсць над чым паламаць галаву. Нічога, сын падрасце, напарнікам бацьку стане, а адважным ды цікаўным адкрые родная зямля свае патаемныя куточкі.
А веласіпед ужо нёс Лісая ў накірунку Копыля, Стаўбцоў, славутай Мікалаеўшчыны. Сустрэчы, знаёмствы, музеі... Як цікава вывучаць гісторыю і геаграфію сваёй Радзімы не толькі па кнігах, а вось так - сваімі вачамі, уражаннямі, душой. У сучасную еўрапіэзаваную панараму сталіцы таксама цудоўна ўпісаўся дасціпны велатурыст з глыбінкі. Не забыць Іосіфу Уладзіміравічу тое незвычайна лета 98-га, якое падаравала ўпэўненасць у свае сілы, перакананне ў тым, што не абавязкова мець чамадан грошай, каб падарожнічаць і адкрываць для сябе вялікі свет.
Жыць кіламетрамі, а не квадратнымі метрамі.
Ужо наступным летам была 23-х дзённая велавандроўка на Азоўскае мора. I сёння стаіць у вачах агромністае поле сланечнікаў пад Палтавай. Ну як у такім месцы не разбіць палатку? А калі яшчэ праз колькі дзён пачулася бяскрайняя песня мора, Іосіф Уладзіміравіч доўга ішоў па кручастым берагам, але знайшоў-такі ўнікальную мясціну дпя стаянкі: дзесяць сцюдзёных бруістых крыніц зліваліся ў адно цэлае і святкавалі спатканне крыштальным салютам сваіх празрыстых водаў - дзівосным фантанам. Тры дні пражыць у адзінстве з прыродай у гэткім цудоўным куточку нашай зямлі - усё роўна, што ў раі пабываць. Думалася аб спрадвечным пад высокімі паўднёвымі зорамі, успаміналася і асэнсоўвалася тое, што было пачута ў музеях, якіх багата наведаў за доўгую дарогу Іосіф Уладзіміравіч, накапіўшы столькі інфармацыі і пра тамтэйшыя старажытныя стаянкі першых людзей, і пра традыцыі ганарлівых казакоў, і пра разводдзе лёсавызначальных для дзяржавы бітваў...
Дарэчы, пра бітвы. Даўняя, яшчэ дзіцячая мара пабываць на славутым Грунвальдскім полі не давала спакойна спаць дзесяцігоддзямі, Дзівоцтва? Тады віной яму ... заезджы кінамеханік, які прывез калісь у Мікелеўшчыну стужку паводле знакамітага рамана Генрыха Сенкевіча «Крыжаносцы», пасля якой нават у самых «цвёрдакаменных» вясковых байчакоў слёзы цяклі па шчаках. Колькі разоў пасля таго Іосіф чытаў-перачытваў любімую кніжку, даўшы сабе слова, што абавязкова ўвачавідкі ўбачыць радзіму мужнага Юрэнда, Мазурскія балоты і азёры і, канешне, сам легендарны Грунвальд, дзе ў яраснай барацьбе з подлымі і хцівымі крыжакамі злажылі галовы і ягоныя суродзічы. Менавіта ў сёлетнім жніўні Іосіф Лісай ажыццявіў сваю неардынарную ідэю, пераадолеўшы з «Кузнечыкам» па Польшчы амаль ці не восем соцен кіламетраў!
... Рыхтаваўся да вандроўкі вельмі сур'ёзна (усё ж не прафесійны веласпартсмен!). У ліпені адправіўся ў, так бы мовіць, трэніровачны велапрабег па Нарачанскім краі. Заадно і наша самае доўгае па працягласці возера Свір абагнуў, праўда, цэлых 13 кіламетраў «Кузнечык» рухаўся нібыта чарапаха, утапаючы вузкімі коламі ў свірскіх пясчаніках і гравійцы. А вось возера Вішнёвае парадавала сустрэчай э даўнім армейскім сябрэм-спартсменам. Палкоўнік у адстаўцы Улэдзімір Чабанаў добраахвотна змяніў сталіцу на глыбінку і самаручна штукарыць, практыкуючыся ў ізысках дойлідства. Будучы гасцінным гаспадаром, шчыра ўзрадаваўся прыяцелю юнацтва - лазенку з бярозавым венічкам, шашлыкі стаў прапаноўваць, але Іосіф - натура мэтанакіраваная, расслабляцца яшчэ не час, бо наперадзе была галоўная мэта - Грунвальд.
Мытню праехаць не поле перайсці
Згадзіцеся, у дарозе трэба быць не столькі рамантыкам, сколькі прагматыкам.
— Што бярэце з сабой у падарожжа? - пытаю з цікаўнасці ў свайго суразмоўцы.
— Невялікую палатку і рукзак.
— А ў рукзаку?
— Камплект цёплага адзення, абавязкова пару слоікаў з «закатаным» салам (куды без яго - будзь то касец ці беларускі турыст?), тое-сёе з дробязей асабістай гігіены. Па дарозе кулляю хлеб, гародніну, фрукты. Па Украіне ехаў, дык людзі, даведаўшыся, што я з Беларусі, запрашалі на падворак, у сад, ад душы частавалі дарункамі сваёй працы. Такая цеплыня і сардэчнасць вельмі кранаюць... Хоць, трэба сказаць, і з іншым «кантынгенцікам» сутыкнуўся на ўкраінскай мытні. Брытагаловыя дзецюкі цынічна цікавіліся, колькі валюты з сабой вязу. Куды канкрэтна еду. Прыйшлося тлумачыць, што ў кішэні настаўніка ніколі не бывае шмат грошай.
— I не страшна было?
— Страх з дзяцінства вучыўся пераадольваць асцярожнасцю і прадуманымі дзеяннямі. Кажуць, беражонага Бог беражэ. Вось і ў гэтым выпадку ледзь ад'ехаў ад мяжы, збочыў ад бяды падалей. Лепш з тымі малойчыкамі не сутыкацца на бязлюднай дарозе.
— А якія сюрпрызы чакалі сёлета на беларуска-польскай граніцы?
— 0, гэта цэлая гісторыя! Я ж не гандляр, ведаць не ведаў, што ў маім выпадку трэба было трымаць накірунак праз прапускны пункт Баброўнікі, а Гродзенскі для веласіпедыста пакуль закрыты. Вяртацца ж назад - дрэнная прыкмета, ды й сілы, час губляць не варта. Дасведчаныя людзі падказалі, што найлепш перасекчы мяжу на цягніку. Убачыўшы, колькі гандлёвага люду атакоўвае чыгунку, узяў я білет на тры гадзіны ночы: наіўны, думаю, прасторна будзе, акурат для майго «Кузнечыка» месца знойдзецца. А гэта, аказваецца, час пік - самы наплыў тых «профі», што гарэлку ды цыгэрэты спадзяюцца правезці ў недазволенай колькасці. Бацюхны, усё, думаю, не траплю, прападзе білет. I тут якраз нейкія спрытнюгі, даведаўшыся, што я нават «норму» не вязу, узяліся «выручаць выручаемага». Навешалі на ровар сваіх «авосек» — I давай ледзь не па галовах прасоўваць усё гэта ў цягнік з гучнымі выкрыкамі: «А ну расступіся! Вунь чалавек - не вам, спекулянтам роўня - у падарожжа едзе!» Я не ведаў, куды вочы хаваць, але толькі з дапамогай тых адчайных «дзяцей лейтэнанта Шмідта» і перасёк граніцу.
А ў Кузніцы з лёгкім сэрцам асядлаў свайго «Кузнечыка» і пайшлі Сакулка, Сакаляны, Януў... Неўзабаве траса Беласток - Ольштын: Ожыш, Мікалайкі, Элк... Як цікава ўспамінаць усё гэта.
Хто ёсць хто?
18 жніўня 2002 года а дзесятай гадзіне вечара рослы, ладна скроены чалавек лёгкай пружыністай паходкай, паставіўшы веласіпед ля велічнай стэлы, кружыў ля сівых камянёў Грунвальда, на якія барвовымі блікамі, нібыта крывавымі кроплямі, падалі развітальныя промні заходзячага сонца. Ен выдзяляўся сярод нешматлікіх ужо турыстаў сваімі імклівымі рухамі, прадыктаванымі жаданнем хутчэй усё пабачыць, ішоў, быццам ляцеў, прыпадняты над рэчаіснасцю якойсьці крылатай думкай:
— На самой справе мне бачыліся праз смугу стагоддзяў нашы з вамі продкі, што ў складзе Гарадзенскіх і Слонімскіх палкоў змагаліся на гэтым месцы, уяўлялася, як цаной свайго мужнага жыцця яны стрымалі-такі націск Тэўтонскага ордэна. Вось камень, дзе быў шацёр Вітаўта, а там курганок, на якім стаяў сам Ягайла... Колькі ж разоў я ў мроях пераносіўся сюды і вось ужо на яве гляджу на ўсё гэта, перапоўнены цэлым шквалам пачуццяў, не магу паверыць у рэальнасць таго, што са мной адбываецца, — слухаць Іосіфа Ўладзіміравіча - неаспрэчнага рамантыка і крыху філосафа надзвычай цікава.
Дарэчы, у ролі педагога Іосіф Уладзіміравіч Лісай таксама рэалізоўвае сябе спаўна. Амаль чвэрць стагоддзя прысвяціў трэнерскай рабоце. Сярод ягоных выхаванцаў—чэмпіёны Боларусі па лёгкай атлетыцы, прызёры чэмпіяната Еўропы. А Правамастоўская СШ, дзе ён працуе настаўкікам фізічнага выхавання, апошняе дзесяцігоддзе стабільна лідыруе ў раённай круглагадзічнай спартакіядзе школькікаў. Акрамя таго, усюдыісны Лісай сумяшчае абавязкі інструктара па спорту ў саўгасе «Правамастоўскі», узначальвае шэраг спартыўных секцый, вядзе факультатыў «Здаровы лад жыцця». I ўласны стыль побыту тут вельмі многае значыць. Варта ўзгадаць, што гэткае крэда ў Лісая было заўсёды - задоўга да таго, як грамадства стала выпрацоўваць афіцыйную праграму, каб паставіць заслон п'янству ды іншым негатыўным з'явам. Іосіф Улздзіміравіч - майстэр спорту рэслублікі па пяцібор'ю, васьміразовы (!) чэмпіён Беларусі, двойчы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1992 і 1993 гэдоў, неаднаразовы пераможца адкрытага Кубка Рэслублікі Беларусь і этапаў Кубка свету, член нацыянальнай зборнай сярод ветэранаў. Зусім не здарма і далёка невыпадкова імя мастаўчаніна Іосіфа Лісая занесена ў надзвычай прэстыжную для пэўнага асяродка кнігу «Хто ёсць хто ў беларускім спорце».
А веласіпед? Гэта яшчэ адно з ліку шматлікіх хобі нераўнадушнага на дзіва актыўнага ў свае 54 гады героя нашага аповяду. Да слова, менавіта з «двухколым сябрам» па прозвішчу «Кузнечык» эвязаны і далейшыя планы-вандроўкі:
— Абавязкова хочацца трапіць на 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы ў 2010 годзе. Я ўжо і спадарожніка сабе знайшоў: пасля маіх расказаў адзін прыяцель не на жарт загарэўся. Да таго ж не даюць спакою таямніцы беларускіх азёр. Акрамя непакоранай Выганаўшчыны, ёсць пад Літвой так званыя Блакітныя азёры. 3-за непраходных гушчароў яны захавалі сваю некранутасць і лічацца самымі чыстымі ў Еўропе - малюткія, але бяздонныя. Кажуць, іх глыбіня дасягае да ... 40 кіламетраў. Прызнаюся, ужо імкнуЎся туды трапіць, пакупь не атрымалася. Але не я буду, калі свайго не даб'юся...
Ведаючы няўрымслівасць гэтага незвычайнага чалавека, нават ні на кропельку не сумняваюся, што спраўдзяцца і гэтыя ягоныя задумкі. А калі надарыцца часам прачуць, што імя мастоўскага веларыцара занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса - таксама не здзіўлюся. Такі ён - Іосіф Лісай!
Таццяна Ступакевіч, Гродзенская праўда, 28 верасня 2002 года
Велападарожжы - гэта асобы кайф



