16.08.2003
Велападарожжы - гэта асобы кайф
![]() |
Героем адной з нашых леташніх публікацый быў настаўнік Правамастоўскай СШ Іосіф Лісай, які , ажыццяўляючы сваю мару дзяцінства, адважыўся на веласіпедзе адправіцца ў замежную вандроўку да месца Грунвальдскай бітвы. Сёлета ён не проста паўтарыў свой маршрут па суседняй Польшчы, а прадоўжыў яго ажно да Гданьскага Памор'я, адкрыўшы для сябе новыя гістарычныя мясціны. На веласіпедзе (далёка не новым) пераадолена каля тысячы кіламетраў.
—Я такім узрушаным вярнуўся з велападарожжа ў мінулым годзе, так захоплена распавядаў пра ўбачанае сыну Вове і жонцы Наташы, што мы ў тым жа жніўні сталі памаленьку збірацца да будучага водпуску. I вось ён - доўгачаканы момант. Зразумела. што гэткія веламаршруты па сілах топькі людзям загартаваным, і хоць культ спорту ў нашай сям'і дамініруе, аднак жонку і сына я павёэ на месца Грунвальдскай бітвы на машыне. А з 14 па 22 ліпеня ўжо адзін паўторна адправіўся на веласіпедзе ў аблюбаваныя гістарычныя мясціны. На гэты раз пачуваў сябе ў чужой краіне, не раўнуючы, як на ўласным бульбянішчы: усё блізкэе, роднае і вельмі добразычлівае. Хачу шчыра запэўніць, што паездка на вепасіпедзе асабіста мне прыносіць куды больш задавальнення. Прынамсі, я такі чалавек, што за камфортам не ганяюся, мне куды важней як мага болей пабачыць, штосьці адкрыць для сябе, з людзьмі цікавымі сустрэцца і запраста загаварыць. Такую унікальную магчымасць толькі веласіпед дае.
— І дзе адбылася самая цікавая сустрэча?
— Не мог абмінуць Свенты Ліпкі, дзе ў мяне жывуць далёкія сваякі, а там якраз па-сяброўску гасцілі Магда і Пётр Вялічкі, вельмі захопленыя, творчыя асобы. Яна - магістр гістарычных навук, ён — выкладчык універсітэта. Паверыце, усю ноч прагаварылі пра гістарычныя лёсы нашых краін, паходы рыцараў Тэўтонскэга Ордэна, аднаўленне старажытных замкау. Неяк рэзанула па сэрцы фраза новых знаёмцаў: I «А мы ўжо думалі, што беларусаў у Польшчы цікавіць толькі, якгарэлку ды цыгарэты прадаць». Прыйшлося горача пераконваць, што наш народ жыве не меней духоўным жыццём, чым іншыя.
— Вашы трапяткія адносіны да Грунвальда мне ўжо вядомы, а што яшчэ з гэтага падарожжа пакінула яркі след у памяці?
![]() |
— Вядома, сустрэча з морам. А колькі таямніц захоўвае ў сабе велічны Мальбарк - крэласць-замак у дэльце Віслы, заснаваны ў 1190 годэе! Гэта цэлы архітэктурны ансамбль, які ўключае ў сябе тры буйныя гатычныя замкі - Высокі, Сярэдні і Ніжні. Магутныя сцены крэпасці, таўшчыня якіх месцамі дасягае да чатырох з паловай метраў, ахопліваюць тэрыторыю болей за 20 гектараў. У Сярэднявечнай Еўропе аб Мальбарку гаварылі, што гэта «самая высокая гара цэглы на поўнач ад Альпаў». Сёння ж — гэта жамчужына сусветнай гатычнай архітэктуры, тое адзінае унікальнае ў сваім родзе месца дзе ўзаемапранікаюць розныя культуры, дзе сустракаешся з сядой даўнінай і адначасова э мноствам сваіх сучаснікаў - людзей добрай волі, што прыехалі сюды не толькі з усяе Ёўропы, але і іншых кантынентаў.
Яшчэ я назваў 6ы Польшчу краінай прыгожых касцёлаў. Спыняўся калі не ля кожнага, то вельмі часта. Да прыкладу, у мястэчку Салева - самы старажытны каталіцкі храм з усіх, якія толькі мне даводзілася бачыць: узведзены ён у 1116 годзе. А ў Любаве, бадай, самы багаты, поўны неапісальнай раскошы: залатыя статуі, старажытныя іконы. Нейкім цудам вайна сваім чорным крылом не зачапіла гэтай святой мясціны. А вось у Біскупіку наадварот - храм мае амаль спартанскі выгляд. Шмат арыгінальных касцёлаў і сучаснага дойлідства.
— Іосіф Уладзіміравіч, вы чалавек веруючы?
— Безумоўна. Думаю, што менавіта гэта дапамагае мне ў маім жыцці і служыць абярэгам у вандроўках.
— А ў прыкметы верыце?
—Па вялікаму рахунку - не. Але «цяжкую» аўру рыцараў-крыжакаў адчуў пры прыбліжэнні да Мальбарка: то кола веласіпеднае прабілася (потым чатыры гадзіны на рамонт страціў), то сістэма пераключэння скорасці паляцела. На шчасце, свет не без добрых людзей - выручаюць.
![]() |
—Гэта былі адзіныя непрыемнасці ў дарозе?
— Ну, калі не лічыць, што па несусветнай спякоце па Гданьску блукаў ды пры лясным начлезе парачку кпяшчоў прыхапіў. Дарэчы, для параўнання: папярэдняе аўтамабільнае падарожжа таксама не прайшло гладка. Спакусіліся адпачыць на пляжы ў Крыніцы Морскай, а літаральна праз нейкую гадзіну ўбачыў, што машына наша, пакінутая на законнай стаянцы, ужо абчышчана. Замок быў скручаны адвёрткай, сувеніры з Грунвальда забралі, маю любімую італьянскую палатку, што верай і праўдай столькі гадоў служыла, адзенне... Што тут скажаш? Пільным трэба быць у дарозе.
— А тым, жто рызыкне сабрацца ў далёкае велападарожжа, з вышыні свайго вопыту што б параілі?
— Фізічна падрыхтаваным трэба быць абавязкова. Мне хоць і за пяцьдзесят, але сёлета стаў дзевяцікратным чэмпіёнам рэспублікі па поліатлону і нават меў намер удзельнічаць у сусветным чэмпіянаце, ды траўма перашкодзіла. Немапаважна ўмець збірацца ў дарогу, браць толью' самае неабходнае, але не забываць пра такія, скажам, рэчы, як медыкаменты. Правіпьна харчавацца, нават правільна ваду піць - усё гэта не дробязі. Словам. няхітрую турысцкую навуку трэба асвоіць «на выдатна».
— І яшчэ адно, магчыма, не тактоўнае пытанне: якую суму вы затрацілі на сваё велападарожжа за мяжу?
— Ну што можа сабе дазволіць сямейны чалавек з настаўніцкай зарплатай? Я досыць аскетычны ў сваіх запатрабаваннях, І мне было дастаткова 40 долараў.
Ён не ўтойвае, што вельмі стаміўся за гэту паездку. Навальніцы і спякота каго хочаш «дастануць». Апе якім непадробным шчасцем і задавальненнем свецяцца вочы нястомнага рамантыка і «веларыцара» Іосіфа Лісая, бо пасля гэтай дарогі яшчэ багацейшай стала ягоная неўтаймаваная душа. Жалезныя цені рыцараў Грунвальда, абрысы старажытных замкаў, таямніцы бурштынавых залаў будуць доўга непакоіць у снах.
I яшчэ адна немалаважная акалічнаць. Сёлета на дзень нараджэння сыну Іосіф Уладзіміравіч падарыў... Ну, што вы думаеце? Правільна, веласіпед!
Таццяна Ступакевіч, Гродзенская праўда, 16 жніўня 2003 года
Язык да Кіева давядзе, а ровар да Грунвальда давязе




