СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Азін палац, два Шчучыны і ... Версаль.

У адной са сваіх выдатных песень Юрый Антона? спяваў:
Мы все спешим за чудесами, Но нет чудесней ничего,
Чем та земля под небесами, Где крыша дома твоего...

Сапраўды, ці заўсёды дзівоснае і прыгожае далёка? Няўжо варта адпраўляцца за блізкі свет, каб знайсці сапраўдны цуд ? Я ўпэўнена, што гэта не так. А словы Антонава маглі б стаць своеасаблівым дэвізам усіх краязнаўцаў. Высновы свае паспрабую абгрунтаваць з дапамогай фактаў, ну, а гаворка пойдзе аб архітэктурнай жамчужыне нашага горада - палацы Друцкіх-Любецкіх.

3 палацам звязана мноства таямніц і загадак. Ды хоць бы тая, што тычыцца гісторыі ягонага ўзнікнення. Яшчэ сёння вы можэце прачытаць у даведніках па архітэктуры, выдадзеных у 70-80 гады, памылковую інфармацыю, што шчучынскі палац быў пабудаваны а другай палове XVIII стагоддзя (С.Т.Богласоў, В. А. Чантурыя). Хтосьці з аўтараў прыпісваў стварэнне палаца архітэктару дэ Флерансу, хтосьці - Піёле. Зараз ужо дакладна ўстаноўлена (І.Г. Трусаў, С.У. Данскіх), што палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне быў узведзены ў 1900 годзе віленскім архітэктарам Т.Раствароўскім (1862-1928).

Чаму ж узнікла такое розначытанне? Што прымусіла даследчыкаў дапусціць памылку ў сваіх вывадах?

А заблытала навукоўцаў існаванне не толькі нашага роднага Шчучына (раней-Шчучын Літоўскі), але і другога - Шчучына-Мазавецкага, які знаходзіцца ў суседняй Польшчы. Яны, гэтыя гарадкі, нібыта браты-блізняты, ладзіпі гісторыкам розыгрышы і жарты. Сучасным даследчыкам спатрэбілася павышаная ўвага і дбайнасць, каб усё ж адрозніць гэтых "блізнят". Што тычыцца польскага Шчучына, то ён уключаны ў кола турыстычных маршрутаў: турыстам рэкамендуюць пагпядзець там касцёп у стылі барока і комплекс старых мураваных дамоў.

Да памылковых высноў адносна часу ўзнікнення "нашага" палаца магла падштурхнуць і ягоная архітэктурная стылістыка. Гэта велічнае збудаванне з'яўляецца помнікам пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 1900 года, часу пабудовы палаца, стыль барока даўно ўжо выйшаў з "архітэктурнай моды", ды й класіцызм уступіў свае месца эклектыцы ды мадэрну. Нядзіўна, што шчучынскі палац выглдаў э'явай з мінуўшчыны. Вось тут мы і падыходзім да яшчэ адной загадкі: каму і навошта спатрэбілася адраджаць даўніну?

Палац, як вядома, належаў князям Друцкім-Любецкім, якія з'яўляліся адгалінаваннем ад самога Рурыка (IX ст.) і ,значыць, былі старажытней за Раманавых і Ягелонаў. Найбольш значнай постаццю роду Друцкіх-Любецкіх з'яўпяецца Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (1778-1846). Ён жа і заснавальнік шчучынскай галіны Друцкіх-Любецкіх.

У 1807 годзе князь Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі ажаніўся на ўласнай 14-гадовай пляменніцы Марыі Сцыпіён дэль Кампа і тым самым далучыў шчучынскія ўладанні да сваіх і без таго велізарных вотчын. Што гэта быў за чалавек? Закончыўшы курс сухапутнага кадэцкага корпуса, ён на чале з Суворавым здзейсніў паход у Італію і Швейцарыю, затым стаў гродзенскім павятовым прадвадзіцелем дваранстаа. Падчас нашэсця Напалеона пераехаў у глыб Расіі, а пасля вайны быў членам вярхоўнага савета Герцагства Взршаўскага. Назначаны ў 1816 годзе гродзенскім губернатарам, Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі прыняў жывы ўдзел у рабоце камісіі па ліквідацыі фінансавых пралікаў Польшчы з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Ў 1821 годзе ён эаняў пост міністра фінансаў Каралеўства Польскага і прыняў меры для ўпарадкавання сельскай гаспадаркі і прамысловасці краіны.

У 1830 годзе, будучы праціўнікам узброенага паўстання, князь Друцкі-Любецкі ў якасці члена адміністрацыйнага савета энергічна выказваўся супраць разрыву э імперыяй. У снежні 1830 года ён быў у Пецярбургу і, захаваўшы давер імператара Мікалая I, заняўся пераглядам законаў Каралеўства Польскага. У 1832 годзе быў назначаны членам дзяржаўнага савета. У 1834 ездзіў за мяжу для ліквідацыі грашовых рахункаў РасіІ з Францыяй. Да апошняй падзеі мы яшчэ вернемся. Ініцыятарам будаўніцтва палаца, мабыць, быў альбо сын Францішка Ксаверыя Апяксандр, альбо ягоны ўнук Уладзіслаў. Палац належаў Друцкім-Лгабецкім да 1939 года .

I, нарэшце, яшчэ адной загадкай з'яўляецца тое, што ў нашага палаца ёсць сусветнавядомы аналаг - Малы Трыанон, які месціцца ў рэзідэнцыі французскіх каралёў - Версалі. Малы Трыанон - гэта невялікі палац, спраектаваны Анж-Жакам Габрыэлем па загаду Людовіка XV для яго фаварыткі маркізы дэ Пампадур і пабудаваны ў 1762-1768 гадах. Думаецца, што відавочны факт падабенства палацаў невыпадковы. Мабыць, Ксаверый Друцкі Любецкі, будучы прадстаўніком Расійскай Імперыі ў Францыі, так зачараваўся прыгажосцю малога Трыанона, што змог завалодаць праектам.

У адсутнасці сляпога супадзення пераконваюць і некаторыя агульныя падыходы да планіроўкі і абсталявання ўнутранай прасторы палаца.

Малы Трыанон быў спраектаваны так, каб госці як мага менш сутыкаліся з прыслугай. Да прыкладу, перасоўныя абедзенныя сталы сервіраваліся ў памяшканнях кухні, а затым механічны ліфт падымаў іх у сталовую. Праўда, у палацы Друцкіх-Любецкіх гэта задумка да канца такі не была даведзена, але захавалася асобая структура падвала. Даследчыкам шчучынскага палаца добра вядома, што ў гэтым велічным будынку не існавала памяшканняў для прыгатавання ежы, і слугі тут не жылі. Сюды дастаўляліся ўжо гатовыя стравы. Недалёка ад палаца да гэтага часу захаваўся флігепь. Ёсць версія, што адтуль веў падземны пераход, па якім усё неабходнае слугі насілі ў княжацкія харомы.

У палацы Друцкіх-Любецкіх цікаўнасць выклікае і само ўстройства падвальных памяшканняў, ва ўсходняй частцы якіх можна ўбачыць рэшткі незвычайнага калодзежа. Вада з яго паступапа ... у верхнія памяшканні будынка. Словам, ёсць на што падзівіцца і цікаўнаму турысту, і дасціпнаму краязнаўцу, і нераўнадушнаму да культурнай спадчыны мясцоваму жыхару.

На жаль, кавалачак нашага Версаля пакуль яшчэ хавае сваю прыгажосць, тайны і загадкі за будаўнічай агароджай. Але радуе ўжо тое, што не цячэ дах, адноўлены вокны і балюстрада. Засмучацца не трзба: у нас проста ёсць час сшыць бальныя ўбранні, прыгатаваць фракі і смокінгі - баль абавязкова адбудзецца...

Алена ЛІСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнай гімназіі г. Шчучына.
"Дзянніца" 16 08 08

Ад рэдакцыі:
упраўленнем капітальнага будаўніцтва прыцягнуты крэдытныя сродкі - 500 мільёнаў рублёў - для правядзення ўнутраных рамонтных работ у палацы Друцкіх-Любецкіх. У далейшым будуць запрошаны спецыялісты з прадпрыемства "Мінскрэстаўрацыя". Нагадаем, што ў перспектыве, пасля канчатковага аднаўлення палаца, тут размесціцца раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск