МІХАЙЛОЎКА
Што гэта: мясцовасць, населены пункт, прыгарад, частка горада Масты? Супаставіўшы гэтыя азначэнні,
можна скаэаць, што ўсе яны аднолькава падыходзяць.
Відаць, даўно аблюбавалі людзі гэтую прыгожую мясціну для жыцця. Яна раэмешчана на лясістым высокім правым беразе
Нёмана. Побач праходзіла гандлёвая дарога са Слоніма на Гродна. Непадалеку працякала рачулка, якая ўпадае ў Неман.
Цяпер ужо ніхто не памятае, як гэта рэчка называецца, хаця яна была раней больш мнагаводная і, бвзумоўна, мела сваю назву. Цякла яна з-пад Галынкі праз Вялікія Сцяпанішкі Цяпер пасля меліярацыйных работ рэчка стала больш плыткай і яе называюць проста «ручэй». А старажылы памятаюць, як у ёй жанчыны паласкалі бялізну. Менавіта рэчкі і рачулкі з'яўляліся прыстанішчам чалавека, на іх берагах і размяшчаліся селішчы. Магчыма, рачулка называлася Міхайлоўкай і дала назву мясцовасці і паселішчу.
Невыпадкова, што тут знайшоў прытулак панскі маёнтак: Хто быў першым яго ўладальнікам, пакуль невядома. Але доўгі час тут гаспадарылі Лавіцкія. За гэты час тут яны пабудавалі два жылыя дамы, шмат гаспадарчых пабудоў, Наваколле было абсаджана клёнамі, ліпамі, каштанамі і акацыяй. Ля дома было шмат ружаў.
пабудавана чатыры баракі, у якіх жылі батракі. Па сведчанні старажылаў, кожны быў разлічаны на чатыры сям'і. Менавіта тут батрачыла вядомая зараз у раёне жанчына, Герой Сацыялістычнай Працы Домна Іванаўна Варац. Батракі тут часта мяняліся, таму зараз практычна няма пастаянных старажылаў, якія маглі б расказаць пра Міхайлоўку.
Толькі адзін чалавек ведае добра мінулы дзень Міхайлоўкі. Гэта Іван Сямёнавіч Рымко, якога жонка называе «дзедам», хаця ён 1930 года нараджэння. Прыехаў сюды ў 1939 годзе з вёскі Алешавічы, што ў Мікелеўшчынскім сельсавеце. Тут ён жыве і зараз у хаце, што стаіць на высокім беразе Нёмана.
Прыгожыя тут мясціны. Навокал старадаўнія дрэвы. Аб чым яны шумяць, пра што баюць? О, яны многае памятаюць! Памятаюць яны і паўстанцаў 1863 года. Відаць, Лавіцкі быў прыхільнікам паўстанцаў. Тут яны знаходзілі прыстанішча. На ўсход ад маёнтка ў дубах адбыўся бой паўстанцаў з царскімі войскамі. Пазней на гэтым месцы быў пастаўлены помнік з цэглы, які не захаваўся да нашых дзён.
Лавіцкі нават купіў маёнтак у цяперашніх Правых Мастах, дзе зараз размясцілася школа інтэрнат. Пану належалі землі аж да вёскі Вялікія Сцяпанішкі, дзе зараз раэмешчаны райаграпрамтэхніка і аўтапарк № 9, а таксама аж да сённяшняга стадыёна. Землі апрацоўвалі прыгонныя сяляне вёскі Малыя Сцяпанішкі. Вакзал на чыгунцы стаяў, можна сказаць, у голым полі. Акрамя яго, стаяла толькі адна хатка. Ад вакзала па сённяшняй Станцыйнай вуліцы да Нёмана ішла вузкакалейка.
Таму непадалёку ад маёнтка быў ажыўлены тралёвачны пункт. Калі наступала зіма, берагі Нёмана ўкутваў мароз, сюды прыязджалі купцы, у асноўным варшавякі і мазуры. Яны наймалі мясцовых сялян, ішлі за Нёман, дзе быў размешчаны панскі лес. Там звінелі пілы і стукалі сякеры. Лес дастаўлялі на правы бераг, грузілі ў вагоны, перагружалі на станцыі і вязлі ў цэнтр Польшчы. Дрэва ішло на шахты для мацавання хадоў, на шпалы і іншыя патрэбы.
Да сённяшняга дня захаваліся ставы пана Лавіцкага, маюцца рэшткі сада. Усе пабудовы зараз параскіданы, толькі ў адной з іх пасля значнай рэстаўрацыі размясціўся Дом сямейных урачыстасцей.
Не вельмі багата жыў Лавіцкі. У 20-х гадах прадаў свой фальварак у Правых Мастах, дакладней, канфіскавалі яго за тое, што не плаціў падаткаў.
А яшчэ бядней жылі батракі. Рэдка які з іх меў свінню. А калі і заколе, дык сала I каўбасы эахоўваў, каб хапіла да наступнай восені. Сала жаўцела, станавілася елкім. Асвятляліся хаты лучынай ці невялічкай газоўкай, якую называлі капцілкай.
Кажуць, што ў гады вайны вярнуўся ў свой адноўлены маёнтак Лавіцкі. Крыху пагаспадарыўшы, ён паехаў у Ваўкавыск, адкуль так і не вярнуўся.
А ў 50-я гады раскіданы апошні барак, жыхары яго атрымалі кватэры ў Мастах. Але не знікла тут жыллё. Пабудаваны лясніцтва
і шэраг новых жылых дамоў.
Адной са старых пабудоў, якой па падліку гаспадароў не менш як 100 гадоў, з'яўляецца дом,
у якім жыве сям'я Ушкевічаў.
А Міхайлоўка ператварылася ў месца адпачынку мастаўчан. У дубраве, на беразе Нёмана маецца глядельная пляцоўка. Тут праходзяць масавыя народныя святы. Сапраўды, тут лёгка дыхаецца і цудоўна праходзіць вольны час. Тут у гонар юбілею горада Масты закладзены дэндрапарк, у якім маецца шмат разнастайных раслін, якія нв сустракаюцца ў нашай мясцовасці.
'А. СІДАРОВІЧ

