СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Міхась Явар
"Невядомы нікому паэта"

Родная вёска Міхася Карася (Явара) Мінявічы Мастоўскага раёна. Вызначаецца яна тым, што размясьцілася на высохім прыгожым беразе Нёмана. Хаты адшнураваліся тут у адзін шэраг, а паміж імі і высачэзным абрывам да ракі вузенькая дарога, вясковая вуліца.

Нарадзіўся Міхась у 1903 годзе. Дзяцінства прайшло ў роднай вёсцы, а з 1915 года прымусовае бежанства. Там і адчуў юнак вялікі сум па родным Нёмане, па багатых беларускіх лясах, па нашых палях-па ласяках. Пачуцьцё выключнасьці родных Мінявічаў не пакідала М. Явара праз усё жыцьцё. Вярнуліся зь бежанства, а тут усё казакі спалілі, каб не пакінуць немцам. На полі беразнячок пачаў падымацца. У дарозе абрабавалі бальшавіцкія, а пасля польскія пагранічнікі. Рук не быяо за што зачапіць. Зямлі мала, а сямья вялікая, маці, малодшы брат Васіль і сёстры Люба ды Вольга. Міхась пачаў рыбачыць наНёмане. Хлопец быў змысны,спрытны ды працавіты. Ён ведаў рыбныя месцы, вывучыў сакрэты жыраваньня рыбаў, іх паводзіны ў розныя поры года, у рознае надвор‘е. Рыбы ён лавіў шмат і прадаваў яе гандлярам ды службоўцам з мястэчка Луна.

Быў вельмі акуратны, заўсёды сьціпла, але ахайна адзеты, паголены, чысты. Хоць меў невялікую адукацыю (тры класы), але многія лічылі яго інтэлігентам. Ён ім быў; вёў вялікую асьветна-патрыятычную дзейнасьць, пісаў вершы, якія друкаваліся ў часопісе "Шлях моладзі", у беларускіх газетах, арганізоўваў вечары з пасваноўкай п'ес, зь песьнямі ды танцамі, сам цудоўна сьпяваў.

Ягоны аднагодак Хведар Макарчук распавядаў мне ў 1967 годзе:

— Аднойчы я на беразе Нёмана лавіў вудай рыбу, а тут выязджае на чоўне Міхась і як салавей, захапіўся песьняй, што і мяне спачатку не заўважыў, а як убачыў, што я яго чую, то зьбянтэжыўся і неяк вінавата запытаўся: "Як, Хведар, ці атрымліваецца ў мяне што-колечы?"

— Што ты, Міхась, ты ж выдатна сьпяваеш!

А тут па беразе ішлі дзьве багатыя дачніцы. Адна зь іх прапанавала:

— Засьпявай яшчэ — дам залатоўку.

—Дам дзьве, каб толькі не сьпяваць для Вас: нашы песьні не прадаюцца.

Так, Міхась быў прынцыповы і бескампрамісны чалавек.

За рыбу купіў радыёпрыёмнік, У яго зьбіралася моладзь і з асалодай слухала родную мову зь Менску.

Асаблівую актыўнасць Міхась выявіў у грамадоўскія дваццатыя гады: быў актыўным дзеячам Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Ён, выдатны прапагандыст, сьпявак, паэт, карыстаўся велізарным аўтарытэтам у навакольных вёсак.

Аднойчы ў Мікулаў спыніўся на кватэру землямер-паляк. Мясцовых сялян лічыў дзікунамі, імкнуўся не кантактавацца з моладцзю. Аднойчьі вечарам да Мікулаў зайшоў Міхась. Неяк уцягнуў у гутарку і землямера. Прадыскутавалі яны гадзін дзьве. Калі Явар пайшоў, паляк гаспадару хаты сказаў:

— Нігды не мысьлялэм, жэ на всі сон тацы монджы людзе. Пасьля гэтага землямер часта хадзіў да Міхася Явара, да моладзі на вечарыны. Ён вельмі высока ацаніў культуру паводзін нашых хлопцаў ды дзяўчат. Ён аднойчы сказаў: "Культура всі бялорускай выжша, богатша, як культура польскіх хлопув. Песень бялоруска бардзей жыцёва, нават пенкнейша."

Міхась Явар вельмі любіў песьню "Неман” на словы Янкі Купалы, "Люблю наш край" Канстанцыі Буйло, "Зорка Венера" Максіма Багдановіча і, вядома ж, народныя песьні.

Міхася моцна кахала настаўніца-полька зь вёскі Каўшы. Ён спачуваў ёй, сябраваў зь ёю, але кахаў Мікулу Анісю. Яна была стрыечнаю сястрою мае мамы і часта прыходзіла да нас. Ад яе я яшчэ ў дзяцінстве пачуў пра талент Міхася Явара, пра ягоную дабрыню.

Бацькі Анісі не дазволілі выходзіць замуж за Міхася, бо ў хлопца былі сухоты, якія тады не вылечваліся. Бацька не хацеў, каб дачка засталася ўдавою. Невылечная хвароба, нацыянальная трагедыя беларускага народа давялі маладога патрыёта да самагубства. Міхась спадзяваўся, што Савецкая Беларусь дапаможа ўзьяднаньню усяе Беларусі, адраджэньню нашай слаўнай калісьці даяржавы. Тэрор, разьвязаны камуністамі ў канцы 20-х гадоў супраць беларускіх патрыётаў, вельмі балюча ўспрымаўся паэтам.

24 чэрвеня 1933 года быў прыгожы сонечны дзень. Аніся перамывала зелле для жывёлы ў нёманскай вадзіцы. А цяпер з кошыкам падымалася па сьцяжынцы на круты і высокі нёманскі бераг. Насустрач спускаўся Міхась. Ён узяў дзяўчыну за руку і запытаўся:

— Ці ты хочаш жыць ?

— Я баюся-сьмерці, — адказала Аніся.

— То жыві сабе, жыві, — ціха і пяшчотна прыказаў Міхась.

Ён падышоў да грушкі, што расла на беразе Нёмана, скінуў каптан, акуратна паклаў яго воддаль і выстраліў сабе ў грудзі. Ягоная сястра здагадвалася, што брат можа застрэлшда, Яна падкралася да яго і, як ён страляў, штурхнула яго ў локаць. Гэта спрычынілася да таго, што куля не трапіла ў сэрца, і Міхася завезьлі на лекі ў гарадзенскі шпіталь. Памёр паэт 27 чэрвеня.

У 1968 годзе у Гудзеўскім музэі створаны стэнд, які знаёміць наведвальнікаў з трагічным лёсам блізкага земляка-паэта.

За асабістыя грошы ўдалося заказаць у скульптара Станіслава Быка два бюсты Міхася Явара (адзін ддя Луненскага музея ахвяраваны намі ў 1968 тодзе, а другі ўстаноўлены ў нашым). Гэта выклікала шаленства ў партыйнага кіраўніцгва. Была наладжана татальная праверка працы Гудзеўскай школы, кожнага яе працаўніка. У праверцы прымалі ўдзел інспектары і загадчык РАНА, райкама партыі, райкама камсамолу, дырэктары школ і інш. На савеце РАНА, які праводзіўся ў Гудзеўскай школе пасьля праверкі, я сказаў што факты фальсыфікуюцца, што хоць загадчык РАНА сьцвярджае, што ні ў каго з настаўнікаў на ўроках не было нагляднасьці, аднак гэта хлусьня, бо і ў мяне, і ў матэматыкаў, і ў біёлага нагляднасьць на ўроках была. Напэўна, яна была і ў іншых настаўнікаў. Дык як жа можа загадчык РАНА Рында Мікалай Іванавіч паведамляць няпраўду? Як яму верыць? Рында сказаў:

— Еслі бы мы приехали вас награждать, то конечно такого я не сказал бы, но приехали проверять вас с марксистско-ленинской точки зрения. Я зьдзівіўся ў голас, што марксісцка-ленінская праверка патрабуе лгарства.

Тады я зьвярнуўся да савета РАНА, настаўнікаў, грамадскасьці з такім словамі: У сваёй кнізе "Чалавек мяняе скуру" член КПЗБ польскі пісьменнік Бруно Ясеньскі за эпіграф узяў прыкладна такія словы: "Ня бойся свайго ворага". (У гэты час я паказаў рукою на загадчыка РАНА Рынду). Ён хоча мае гібелі. I я ведаю гэта. Таму ен мне не страшны. Не бойся сваіх сяброў. I паказаў рукою ў бок настаўнікаў, якія мне даручылі пісаць ліст у ЦК, а на савеце РАНА ўсе па чарзе сказалі, што не памятаюць такога сходу і такога галасаваньня. Яны рана ці позна прададуць мяне.

Бойся людзей абыякавых, якія прагаласуюць і за тое, каб мяне ўзнагародзіць, але прагаласуюць, каб і забіць. Гэта самыя страшныя людзі, бо зь іх дазволу робіцца зло."

Ведаеце, дырэктар трэцяй школы Арцімовіч і інспектар РАНА Ваглай выступілі ў маю абарону. I мне замест суровай вымовы запісалі: "Указать на самавольныя действия". Дырэктару школы суровую вымову, бо дазволіў у школьным памяшканьні ўстанавіць "бюст какого то Явора", а намесьнікам дырэктара па вымове, бо нядаўна працуюць на кіруючых пасадах. Бюст Явара загадана было "из школького помещения убрать". Пасьля па маей персоне яшчэ былі тры саветы РАНА і запісана бьша суровая вымова з апошнім папярэджаньнем за тое, што "Белокоз работает не по советским программам. Надоменять или советские программы или Белокоза". А ўся мая віна была ў тым, што на тэму "Францішак Скарьна" я адвёў не палавіну ўрока, як патрабавала праграма, а два ўрокі. Толькі пры дапамозе беларускіх пісьменьнікаў удалося ў музеі захаваць бюст Міхася Явара. Нават на свой страх і рызыку ўдалося паціхеньку паставіць помнік з таўшчэзнага дубу, на якім пад фатаграфіяй і падпісамі прымацавана пліта зь нержавелай сталі, на якой выбіты словы з паэмы Міхася Явара "За сэрцам":

—Так загінуў чалавек
За тое, што ў гэты, о ў дваццаты век,
Пасьмеў сказаць у вочы, сьмела,
Што ён таксама чалавек.
Сьпі, мучанік,
Бо твае грудзі ўжо знайшлі спакой сабе
Няхай жа лёгкім пухам будзе
Зямелька родная табе,
Якую шчыра ты любіў,
Дзе шмат страдаў
Ды мала жыў

Міхась Явар

У1991 годзе пашчасьлівілася выступіць на сесіі Луненскага местачковага савета (праўда, цяпер чамусьці называюць не местачковы, а сельскі савет). Я расказаў дэпутатам пра жыцьцё Міхася Явара, прачытаў ягоныя вершы .. Пасьля гэтага дэпутаты аднагалосна выказаліся за тое, каб у мястэчку Луна вуліцу Энгельса называць вуліцай Міхася Явара. 3 гонарамі прыемнасьцю праходжу па гэтай вуліцы. Няхай хоць адна мае беларускую назву.

Творчая спадчына Міхася Явара амаль уся загінула. Перад сьмерцю куфэрак са сваімі вершамі і паэмамі паэт занёс свайму сябру Мікулу Вінцуку. Гэтага чалавека немцы ў час акупацыі шукалі. Жонка, баючыся, каб немцы не знайшлі вершаў Міхася Явара, усе архівы паэта зьнішчыла. Засталося толькі тое, што друкавалася ў заходне-беларускіх часопісах ды газетах.

Праўда, апошні верш Міхася Явара жанчьгаа перад тым, як паліць архіў, вывучыла на памяць. Яна расказала мне яго, просячы прабачэньня, што можа штосьці перайнаначыла ці прапусціла. Прайшло многа гадоў, а чалавечая памяць абмежавана.

Застрэліўся Міхась Явар 24 чэрвеня 1933 года. Моладзь палічыла, што ў сьмерці Міхася Явара вінаватаАніся. Ёй аб'явілі байкот. Ніхто зь ёю не размаўляў,не браў танцаваць, не заходзіў у хату. Дзяўчына вымушана была ісьці за першага, хто пасватаўся.

Міхася хавалі пры вялікім наплыве народу, у самым пачэсным месцы. Было многа прамоваў. Прайшоў час. Нават школа забылася пра яго.

Праўда, старшьня Луненскага сельсавету Карповіч Валянціна Мікалаеўна зацікавілася лёсам паэта, паставіла на ягонай магіле каменны помнік, а настаўнік Машталерскай школы Брыцьхо Уладзімір Уладзіміравіч са сваімі вучнямі пасадзіў ад вуліцы Міхася Явара да Радзівонаўскага лесу абапал дарогі срэбралістыя явары.

Веру, што памяць пра шчырага беларускага патрыёта Міхася Явара не загіне ў нашым рэгіёне. Яна не можа зьгінуць ужо таму, што хоць нямнога яго вершаў захавалася, але яны ёсць. Не забываем жа мы Паўлюка Багрыма, хоць зь ягонай літаратурнай спадчьгаы дайшоў да нас адзін толькі верш.

Вялікае значэньне творчасьці Міхася Явара ўжо ў тым, што ягоныя творы ў змрочныя для ўсяе Беларусі трыццатыя вучылі любіць і наш ласкавы вецярок, і задуменны Нёман, і выцалаваныя Нёманам берагі, і паважаны, спакойны лес, і "ясныя зоркі —: сьвятыя вагні", і "мілыя, родныя песьні", і "родныя ціха-салодкія гукі".

У вершах "Вечар", "Зіма". "Гукі далёкія", "Ружы і салавей", акрамя шчырага беларускага патрыятызму, выказваецца пратэст супраць бязмэтнага жыцьця, ягонай жорсткасьці, нацыянальнага і сацыяльнага ўніску. Тут усюды адчуваецца заклік да змаганьня, клопат пра вызваленьне роднага краю.

Вось некалькі вершаў са спадчыны Міхася Явара. Яны друкуюцца побач.

5 траўня 1993 г.
в.Гудзевічы
Алесь Белакоз.

ЗІМА

Усё зіма, ды зіма… Так сьцюдзёна… мароз!
Белы снег пад нагамі скрыпіць,
Вецер той, што не знае ні гора ні слёз
Злосна сьвішча, рагоча, гудзіць…
Па-над шэрымі стрэхамі песьні пяе,
Прэцца ў шчыт,крціць снег куралём,
Часам стукне ў вакно, крутане, дзьмухане,
Зробіць у коміне цэлы «садом»
І наводзіць тугу ён па згубленых днях
Па мінулай шчаслівай вясьне!
І бядняк не адзін Чуе боль у грудзях
І пытае сябе: «Жыць, ці не?»
У хатках шэрых, панурых у гэтакі час,
У якіх голад спрадвеку гасьціць
Пачуць можна так часта, так часта ня раз:
«О, ці трэба ці варта так жыць?»
— «Мамка, холадна мне!» - «Татка, хлеба ці ёсць?»
Вецер дзіка рагоча, гудзіць…
— «О, ці трэба ці варта так жыць».
О, мой брат! О гаротны, бяздольны мой брат
Хоць зімовы нам віхар гудзіць,
Ня чурайся, бяздольны, тых шэранькіх хат!
Ня сумуй і не плач — будзем жыць!
О, мой брат! Будзем жыць для цудоўнай вясны
Што насустрач к нам хутка ідзе! ..
Што прыйдзе да нас, зьдзейсьніць нашыя сны,
І уладанне зімы прападзе.
Яна прыдзе да нас з ясным сьвятлом,
У вянку з красак нашых палёў,
Яна прыйдзе да нас з хараством і цяплом
І сагрэе нядолі сыноў.
Яна хутка ужо ідзе, яна шчасьце нясе!
Хутка сковы зімовы парве,
Бо ж ня вечна, мой брат, бо ж нядоўга ўжо, не,
На зямлі панаваць злой зіме!

"Шлях моладзі" №2
люты 1934 г.

Гукі далёкія

Гукі далёкія., гукі чароўныя,
Ціха-салодкія, мілыя, родныя
Песьняў тых, з цудных, дзшячых гадоў!
Вас у адзіноцтве я чую ізноў:
Цуднай мелёдыяй у сэрцы мне граеце,
Часам і гора і сум праганяеце,
Гымнам сьвятым вы пяеце ізноў
3 цуднай краіны дзінячых гадоў!
Віхры халодныя, віхры жыцьцёвыя,
Зьнішчыць няздольныя вас гукі родныя,
А песьні чужынцаў на нашай зямлі
Вас замяніць мне ніяк не маглі.
Гукі далёкія, мілыя, родныя,
Грайце ж, магутныя, грайце ж, чароўныя,
Дзіўнай мэлёдыяй у сэрцы маім,
Пакуль яшчэ струны трымаюцца ў ім.

"Шлях моладзі" №9
верасень 1932 г.

Вечар

Вечар. Циха кругом;
Ужо над родным сялом
Гоман сьціх, цішыня і спакой,
Вецярочак прыціх,
І ў садочках пустых
Не шапочуць лісткі між сабой.
Нёман ціха маўчыць –
Усё бяжыць ды бяжыць
З краю роднага ў край дзесь другі.
У развітаньні зь ім,
З краем родным сваім
Усё цалуе свае берагі.
Цёмны лес за ракой
Не парушыць спакой,
Думкі думае ціха свае …
Але хто іх пайме ?
Але хто адгадае ? –
Не згадаць іх ніколі, о не!
А з гары усё блішчыць
Усё гараць, зіхацяць
Ясны зоркі – сьвятыя вагні,
Усё чагосьці дрыжаць
Усё маргаюць, глядзяць,–
О таемныя зоркі мае!
— “Брат, даволі ўжо спаць”–
Дзесьці ў лесе чуваць:
Хтосьці сумна, маркотна пяе,–
Гукі сумна дрыжаць
Гукі плачуць, ляцяць
Так далёка наўкол у цішыне…
—“Глянь, кругом барацьба” –
Зноў чуваць, а сямья
Цёмных хвояў ўсё ўторыць яму.
Гукі сумна дрыжаць,
З скаргай, помстай ляцяць
Дзесь далёка ў прастор, у вышыню.
А за імі стралой
Па-над лесам тых хвой,
Душа рвецца ў нязьведаны край,
Лётам птушкі туды.
Дзе ні сьлёз ні нуды,
Дзе пануе вясна, вечны май!
Да таемных тых зор!
Дзе няма той нуды,
Крыўды, гора-бяда,
Што пануюць на нашай зямлі.

"Шлях моладзі" №7-8
ліпень-жнівень 1933 г.

Верш Міхася Явара, напісаны ў апошні дзень жыцьця.

О мой Нёман мілы,
0 мой Неман родны,
Толькі ты застаўся верным
У маім жыцьці,
у маім каханьні,
У маім штодзённым цяжкім страданьні.
Ты не пакрыўдзіў мяне,
Ты мне ніколі не здрадзіў,
Як здрадзілі людзі.
І цяпер вось глядзіш ты
Сваім поглядам нямым, чароўным,
Як быццам знаеш,
Што я ўжо ўсіх і ўсе пакінуў,
Што без пары іду ў магілу.
А ты, мой дружа,
Плыві так доўга,
Плыві так вечна.
Плюй гадам у вочы,
Бо паміж імі мноства есць здрайцаў,
Здрайцаў праклятых.
Яны, каб маглі,
То зь неба зоры паздымалі б,
А твае крьштальныя воды
У зямлю пусьцілі б.

Верш прачытала Мікула Марыя Пракопаўна, гадоў 65, калгасьніца, нарадзілася і цяпер жыве ў в.Мінявічы, Мастоўскага р-на, Гарадзенскай вобласьці, Багатырэвіцкага с/савета.

Запісаў верш Белакоз Алесь Мікалаевіч, выкладчык беларускай мовы Гудзевіцкай сярэдняй школы, Гудзевіцкага с/савета, Мастоўскага раёна.

Мясцовыя жыхары мне сказалі, што да Мікулы Вінцука часта хадзіў Міхась Явар, чытаў свае творы, і перахоўваў свае сшыткі зь вершамі. Аднак Марыя Пракопаўна сустрэла мяне ня ветліва. Яна сказала, што нічога ў іх Явар не пакідаў і нічога яны ня маюць. Толькі пасьля працяглай гутаркі Марыя Пракопаўна згадзілася даць фатаграфію Явара з яго аўтографам, якая была зроблена ў 1928 годзе. Пасьля дачка Марыі Пракопаўны сказала, што маці ведае на памяць верш. Доўга давялося ўгаворваць.

"У вершы дрэнна гаворыцца пра людзей, — казала яна, — ня буду расказваць і ўсё, і забылася я яго зусім".

— А адкуль жа вы яго ведаеце? - дапытваўся я

— Ня помню, можа дзе я лісток знайшла, а можа чула ад каго.

Пасьля ўсё ж расказала верш, адчувалася, што расказвала яго часта, бо гаварыла амаль без запінкі.

Верш запісаны ад Марыі Пракопаўны 18 жніўня 1986г.

Паклон чалавечаму страданню

Ня прад бажніцамі, дзе сьветлыя праменьні
Агнёў нязлічаных гараць і зіхацяць,
Ня там, браты, о не! — я кленчу на калені,
Ня там, дзе алтары ў золаце блішчаць.
Ня там, дзе бляск багацьця вабіць многіх вока,
Ня там, дзе золата і срэбра чуцен звон, —
Я чалавечаму ўсяму страданьню, мукам,
Крывавым сьлёзам іх сягоньня шлю паклон!
Туды, да хаткаў тых, і шэранькіх, і цёмных, -
Туды, адкуль ляціць і крык, і плач, і стогн;
Жабрацтва дзе й нуда, да тых вякамі бедных,
Да тых пакрыўджаных я шлю гэты паклон!
Да тых, што землю-матку потам паліваюць,
Што кормяць хлебам сьвет ўжо шмат мільёнаў дзён,
А самі часта так без хлеба галадаюць,
Зь якіх сьмяюцца ўсе, - да тых я шлю паклон!
Да тых, што пры станках, да чорных рук мазолных,
Багацьце што куюць, усе цуды новых дзён,
Да твараў жоўтых тых, да вуснаў іх бяскроўных,
Сямьі вялікай той – я сёньня шлю паклон!
Да ўсіх, якія век працуюць і страдаюць
Якім нясе спакой магільны вечны сон …
Якія без пары сьвет белы пакідаюць,—
Да мучанікаў тых я шлю гэты паклон!
Я мучанікам тым, каму ў страданьнях вечных
За волю мілую пяе кайданаў звон …
Я скатаваным усім … я ценям іх – магілам,
Касьцям струхлеўшым іх — я шлю гэты паклон!!!

1932

З паэмы “За Сэрцам"

Старыя, стройныя таполі,
Што там за Лунаю стаяць,
Ня гнуцца ні прад кім ніколі.
“О, паны! — ціха прашапталі
Вусны дзявочыя, — за што,
За што скавалі ісхавалі
Майго саколіка, за што?
Няўжо ён вінен ёсьць за тое,
Што ў маладых грудзях сваіх
Ён мае сэрца маладое,
Шмат лепшае, чым у другіх?
— А ён далёка! Там, у турме,
Што ноччу й днём глядзіць панура,
Ён там, дзе «Лад» «Парадак», дзе
"цьвіце заходняя культура"

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск