СЛУХАЦЬ

"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Артыкул быў надрукаваны у

Uladzimir Budzko
Panstwowy Uniwersytet im. Janka Kupaly w Grodnie (Bialorus) historia

Палітыка савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі
ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
(на прыкладзе Мастоўскага раёна)

28 ліпеня завершылася вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Наступіла доўгачаканае мірнае жыццё. Адразу пасля вызвалення Заходней Беларусі пачалося аднаўленне савецкіх і партыйных органаў улады, якія былі неад’емнай часткай сталінскай таталітарнай сістэмы. Яны накіравалі ўсе свае сілы на правядзенне мерапрыемстваў па нармалізацыі палітычнага і эканамічнага жыцця, мабілізацыі ўсіх рэсурсаў на дапамогу фронту, бо па-ранейшаму ішла Другая Сусветная вайна. Ад жыхароў Беларусі патрабавалася мабілізаваць усе сілы на ўзнаўленне гаспадаркі, з мэтай, як мага большай дапамогі фронту. Гэтыя меры не заўсёды сустракалі падтрымку мясцовага насельніцтва, а часам і ўвогуле натыкалася на поўнае супраціўленне і сабатаж. Прычыны гэтага крыліся ў тым, што далёка не ўсе былі запэўнены ў трываласці савецкага ладу на гэтых землях. Многія не разумелі, не прымалі новага ладу, спадзяваліся на вяртанне ўлады Польшчы над Заходняй Беларуссю і, зразумела, над Мастоўскім раёнам. Таму яны падтрымлівалі атрады Арміі Краёвай, якія прызнавалі адзіную законную уладу на гэтай тэрыторыі - эміграцыйны лонданскі ўрад і расцэньвалі вызваленне Чырвонай Арміяй, як “другую савецкую акупацыю”, падполле не падпарадкоўвалася савецкім органам ўлады і працягвала барацьбу за “вялікую і непадзельную Польшчу” ў межах верасня 1939 года. У гэтай барацьбе выкарыстоўваліся ўсе магчымыя метады і сродкі: ад байкота і сабатажа ўсіх пастаноў і мерапрыемстваў Савецкай улады да тэрарыстычных актаў у адносінах да байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, прадстаўнікоў улады і яе прыхільнікаў, дыверсій на лініях камунікацый. Калі мясцовае насельніцтва зразумела, што сітуацыя не зменіцца, то многія з іх сталі імкнуцца перасяліцца ў Польшчу.

Мэта дадзенага даследвання паказаць, як палітычныя змяненні ўспрымаліся на ўзроўні аднаго невялічкага раёна Заходняй Беларусі, як адны і тыя ж мерапрыемствы па-рознаму ўздзейнічалі на сем'і мясцовых жыхароў, як на самым ніжэйшым узроўні праяўляўся таталітарны характар сістэмы ўлады, створанай Сталіным.

Галоўнымі задачамі, якія стаялі перад мясцовымі органамі кіравання, былі аднаўленне гаспадаркі і сістэмы збора падаткаў. Для гэтага патрабавалася вялікая колькасць адданых бальшавіцкай сістэме людзей, аднак сярод мясцовага насельніцтва іх не было. Таму ў Заходні рэгіён пачала накіроўвацца вялікая колькасць партыйных кадраў. Да чэрвеня 1945 года ЦК КП(б)Б накіравала сюды на партыйную работу 1060, на савецкую – 2200 чалавек.[1, с.6] Мастоўскі раён не быў выключэннем, сюды ў 1944 годзе было накіраванне з рэгіёнаў СССР і БССР 27 партыйных актывістаў.[2, арк. 4] Аднак на гэтым савецкая ўлада не спынілася і далей прымаліся на розныя пасады прадстаўнікі не мясцовага насельніцтва, бо гэта была сутнасць кадравай палітыкі савецкай улады. Перавага аддавалася выхадцам з Усходу, якія былі надзейнымі ў ідэалагічным плане, так як дакладна не маглі быць нозьбытамі польскага нацыяналізму. Аднак “кадры из людей пришлых, которые напугались трудностей на Востоке, пришли в западные районы, находят теплые места, совершают злоупотребления и скрываются”.[3,арк.142] Гэтыя кар’ерысты, у сваёй большасці, былі людзьмі безпрынцыпнымі гатовымі на ўсё, дзеля свайго прасоўвання па службовай лесвіцы і дзеля асабістай выгады, таму не аднаразова ўзнікалі канфлікты з жыхарамі раёна.

Сярод усіх парушэнняў дамінавала п’янства і выкарыстанне службовай пасады ў асабістых мэтах. Зразумела, што ўсе выпадкі гэтых злачынстваў па Мастоўскаму раёну за 1944-1953 гады прывесці немагчыма, ды і не патрэбна. Я лічу неабходным спыніцца толькі на тых, якія найбольш ярка адлюстроўваюць сітуацыю ў раёне.

Найбольш актыўна “социолистическую законность” парушалі працаўнікі раённага ваенкамата. Іх паводзіны разглядаліся на закрытым паседжанні Мастоўскага РК КП(б)Б і там адзначалася, што “работники райвоенкомата во главе с райвоенкомом т. Борисовым с момента освобождения Мостовского района от немецко-фашистских захватчиков занимались пьянкой, избиением граждан, незаконным изъятием имущества у населения”. Далей ішоў пералік некаторых злачынстваў. Цікава, што нават уплывовая пасада загадчыка райвыканкама не выратавала Фёдарава Аляксандра Мікалаевіча ад самавольства працаўнікоў райваенкамата. Так, у кастрычніку 1944 года “тт. Лясов, Анастасьев и другие будучи в нетрезвом состоянии в ночное время пришли на квартиру председателя райисполкома т.Федорова, где устроили дебошир и угрожали избиением. В адрес райисполкома нанесли ряд нецензурных оскорблений. При вмешательстве патрулей милиции оказали сопротивление”. Не цураліся яны і выкарыстання сваёй службовай пасады. “Работник райвоенкомата т.Явин, используя своё служебное положение, во время призыва в ряды РККА, занимался взяточничеством, освобождая от призыва незаконным переводом из группы строевого в категорию нестроевого, тем самым срывал план мобилизации”. І наадварод: “В ряды РККА был призван секретарь Рогозницкого сельсовета т. Шот А.С., негодный по состоянию здоровья к службе. Но т.Явин направил его в армию за то, что он не предоставил барана работникам райваенкомата”. Вось так працаваў у першыя послеваенныя гады Мастоўскі райваенкамат.[4, арк.28-30]

Аднак неабходна быць аб’ектыўным – такія парушэнні былі не толькі ў райваенкамаце. Не сароміліся выкарыстоўваць свае пасады і наяўнасць зброі і кіраўнікі МУС і МДБ. Вось што адзначалася на кастрычніцкім закрытым паседжанні РК КП(б)Б 1946 года: “12 и 13 октября 1946 года руководители РО МВД и РО МГБ тт. Ляпин, Мягков, Скрябин с целью обработки убранного хлеба собственного подсобного хозяйства, находящегося в МТС, направили подчиненных им работников для организации молотьбы и перевозки. Эти подчиненные работники мобилизовали крестьян Белавичского сельсовета: 12 октября – 20 человек, 13 октября – 8 человек, в отношении нежелающих работать угрожали силой оружия. 13 октября 3 крестьянки бросили работу и пошли домой, при этом один из работников, чтобы вернуть этих крестьянок, открил стрельбу вверх. Через два дня эти же работники организовали перевозку соломы в Райцентр, мобилизовали 15 подвод, нагрузили солому, которой было на 4-5 возов, и с автоматчиком, сидящим на последней повозке, доставили солому к месту назначения. Вся работа была проведена бесплатно с допущением фактов возмутительного и незаконного принуждения”.[5, арк.230]

Таму ці трэба здзіўляцца, што, калі 3 снежня 1944 года дэпутата вёскі Самуйлавічы, Засценчык Захар Нікіфаравіч, і намесніка начальніка па палітычнай часці Мастоўскай пажарнай каманды НКУС, Буракіна Пятр Канстанцінавіч, даставілі ў веску Лаўры павесткі з Райваенкамата для польскага насельніцтва і хадзілі па хатах, раздаючы іх, двое невядомых пачалі стральбу з аўтаматаў. У выніку, Засценчык З.Н. быў забіты, а Буракін П.К.- паранены.[6, арк.1]

Увогуле, на мой погляд, можна гаварыць аб тым, што падтрымка фарміраванняў АК насельніцтвам адбывалася менавіта з-за таго, што савецкая ўлада, якая ўзнаўлялася ў вызваленых раёнах, часам кампрамітавала сабе сама. Гэта заключалася ў тым, што людзі, якія займалі адказныя пасады, парушалі законы за выкананнем якіх і павінны былі сачыць. Такіх парушэнняў набіраўся не адзін дзесятак, а то і сотня. Таму людзі не жадалі мірыцца з такім становішчам і бралі ў рукі зброю. Першапачаткова яны уліваліся ў шэрагі АК, не глядзячы на сваю нацыянальную прыналежнасць, а потым проста гуртаваліся і аказвалі супраціў органам савецкай улады і тым мерапрыемствам, якія яны праводзілі.

Яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца сітуацыя з групай (ці бандай) Клімашэўскага, якая змагалісяч не па палітычных матывах. А што ж іх прымусіла пераступіць закон і перайсці да крымінальнай дзейнасці? Па сведках Івашчанка Альберта Андрэевіча, непасрэднага сведка тых падзей, першага сакратара Раённага камітэта ЛКСМБ (1946-1949 гадах), Клімашэўскі ў час Вялікай Айчыннай вайны нават быў у партызанскім атрадзе Івана Калашэйнага, які дзейнічаў на Мастоўшчыне. Аднак далей яго лёс склаўся нелёгка. Пасля вайны ён вырашыў пераехаць у Польшчу. Тут яго пачалі праследваць і ён вярнуўся на Беларусь, жыў у Дзярэчыне (Зэльвенскі раён). Тут, трэба працытаваць Альберта Андрэевіча,: “... тут с ним обошлись не хорошо и он ушел в банду”. На жаль, невядома, што зрабіла савецкая ўлада былому партызану. Аднак і з гэтага можна зрабіць выснову, што часам сама савецкая ўлада нараджала для сябе праціўнікаў, якія потым сваю помсту вымяшчалі на простых людзях.

Аб сапраўдным польскім нацыянальным падполлі мы можам гаварыць толькі да 1949 года. Так, у Мастоўскім раёне у розны час дзейнічалі такія групы як “Жагеў”, “Рэдута-1,2,3”, “Жала”. [7] Яны здзяснялі пэўныя тэрарыстычныя акты накіраваныя супраць савецкай улады. Пэўны вынік дзейнасці “Рэдуты-2” і “Рэдуты-3” за 1946 год можна падвесці табліцай пад назвай:

Табліца №1. Сведения о количестве террактов, грабежей и поджогов, совершенных на территории Мостовского района Гродненской облости за 1946 год. [6,арк.3 ]

назва населенага пункту ці месца тэракту колькасць тэрактаў забіта чалавек здзейснена падпалаў здзейснена рабаванняў
усяго савецкага актыву мясцовых жыхароў
Бялавіцкі с/с - - - - - -
Струбніца 2 2 - 2 - 2
Занеманскі с/с 1 1 1 - - -
Дашкаўцы 1 1 - 1 - 2
Курылавіцкі с/с - - - - - 1
Мікелеўскі с/с - - - - - -

У пачатку 1947 года дзейнасць польскага нацыянальнага падполля актывізавалася ў сувязі з выбарамі ў Вярхоўны Савет БССР, якія былі праведзены 7 лютага 1947 года. Вядучую ролю ў арганізацыі розных тэрактаў адыгрывала група “Жала”. Адначасова з ёй дзейнічала на тэрыторыі Мастоўскага раёна група на чале з Казімірам Бакуновічам па мянушцы “Кульбацкі”. У групу ўваходзілі тэрарысты Флар’ян Сінкевіч, Іван Чарніцкі, Вера Бакуновіч (“Плятэруўка”), Антон Вялічка (“Леў”), Альфонс Капач па мянушцы “Міхась”, ён жа “Лідскі”, Цэзарый Алюшкевіч (“Аўца”). Тэргрупа “Кульбацкага” да сакавіка 1947 года дзейнічала самастойна, потым улілася ў “Жала”.[7, стр.388]

У гэты час галоўнае, што турбавала як партыйны і савецкі аппарат, так і пастакаўскія тэрарыстычныя группы - гэта выбары ў Вярхоўны Савет БССР. Асаблівая ўвага савецкая ўлада надавалася агітацыі сярод вясковага насельніцтва. Аднак праводзіць агітацыю падчас выбараў на вёсцы было вельмі складана і рызыкоўна, бо вясковая мясцовасць проста кішэла пастакаўцамі з групы “Жала”, якія жадалі сарваць правядзенне выбараў. Аб рэаліях таго часу зноў жа сведчыць расказ Івашчанка Альберта Андрэевіча, які таксама не пазбег сустрэчы з ваярамі за “вялікую і непадзельную Польшчу”: “21 января 1947 года в 8 часов вечера. Зима. Были выборы в Верховный Совет БССР. Я был закреплён за избирательным участком в деревне Милевичи. В этот день я и Фёдор Петров, инструктор райкома партии, поехали на свой участок. От Мостов до Ланцевич довёз мужик на лошади, а надо было идти в деревню Ваниловичи, около 2 км. И мы с ним идем и примерно через километр увидели впереди 3 человека. Я говорю: “ Федя, знаешь что, давай перейдем на другую сторону.” А сердце так стук, стук... Только поравнялись – “Стой, руки вверх!” На нас наставили винтовки. Это была банда Климашевского. “Кто вы?” – спросили они. Федя не сориентировался и сказал, что он агент уполминзага и назвал свою настоящую фамилию. Бандиты за такими и охотились, агентов не любили. Затем сказали: “Раздевайтесь!” У Феди Петрова были ордена, они их сорвали. А у меня в кармане был пистолет “Браунинг”, но без патронов. У меня спросили: “А ты кто? – Я Иванов. Работаю учетчиком на фандоке. – А почему у тебя пистолет? – А я вот шел пьянствовать в деревню и ребята дали мне попугать.” Во время разговора Федя Петров кинулся бежать. По нему одиночными выстрелили раз пять. “А кто он такой? – спросили они, перестав стрелять. – Не знаю, начальник какой-то. Я шел, а он меня догнал. – Нет, мы тебе не верим. Иванов – это участково-уполномоченный из Куриловичей. (Действительно в Куриловичах был такой участково-уполномоченый – от И.А.) – Да нет, куда мне с одной рукой им быть. – А ты где руку потерял? – Я – шахтер. Случилась авария на шахте 9 августа 1941 года, меня завалило и руку пришлось ампутировать.. – Врешь ты!” – сказал один из них и ударил меня прикладом. Я упал. После того как поднялся, я им сказал: “Ребята, отдайте мне мои сапоги.” (Сапоги были все порванные с галошами. – от И.А.) Они выбросили сапоги, а остальную одежду собрали в мешок и ушли. Меня отпустили.” Гэта быў не адзінкавы выпадак барацьбы польскага нацыянальнага падполля. Іх было даволі шмат.

У адказ органы НКУС праводзілі карныя аперацыі. Пад час якіх пакутывалі нічым не павінныя людзі. Прыкладам барацьбы паміж групамі АК і органамі НКУС, ад якой пацярпел нічым не павінны жыхар раёна, можа быць выпадак, які адбыўся 14 чэрвеня 1945 года, калі ў 8 гадзін раніцы пастакаўскае фарміраванне у колькасці 20 чалавек, апранутае ў польскую, нямецкую формы і ў цывільнае адзенне, узброенае аўтаматамі і 4 кулямётамі, напала на хутар Оступ Малькавічскага сельсавета на хату Ацьмана Вавіла Якаўлевіча, дзе ў гэты час знаходзіліся загадчык Малькавічскага сельсавета Пужаль П., оперупаўнаважаны Мастоўскага раённага адддзела НКУС – Бабанаў, а таксама ўчастковы ўпаўнаважаны – Бязрукаў (імёны двух апошніх невядомы). Паміж імі пачалася перастрэлка. Апошнія паспрабавалі выратавацца ўцёкам у бліжэйшы населены пункт. На жаль, гэта не ўдалося загадчыку сельсавета. Дабраўшыся да населенага пункту Бабанаў і Бязрукаў паведамілі па тэлефоне аб здарэнні начальніку раённага аддзела НКУС і сакратару райкама КПБ(б). Аднак прыбыўшая на месца група з 30 чалавек бандытаў не захапіла. Акрамя таго, на гэтым хутары былі захоплены дэпутат Малькавічскага сельсавета Гарбацэвіч Макар Пятровіч і яго маці, Гарбацэвіч Сафія Фамінічна. Іх адразу растралялі. Бандытамі быў узяты ў палон тут жа атчым дэпутата Ацьмана В.Я. Хват Канстанцін Андрэевіч. Яго павялі з сабою ў лес, аднак ужо 15 чэрвеня ён вярнуўся дадому і адразу быў затрыманы органамі НКУС. Так, ніўчым не павінны чалавек стаў ахвярай палітычнай абстаноўкі. [8,арк.5]

Пра людзей, якія хоць трохі былі звязаны з польскім нацыянальным падполлем, органы НКУС ніколі не забывалі і пры магчымасці імкнуліся зрабіць з іх “ворагаў народу”. Так, да іх звярнуліся, калі патрэбна было знайсці вінаватых у праблемах калгаснага будаўніцтва. Аб гэтым сведчыць пастанова № 196 Выканаўчага камітэта Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных “О засорённости руководства в ряде колхозов людьми не внушающих политического доверия”. У ім прыводзіліся факты того, што ў калгасах працуюць сваякі ўдзельнікаў польскага нацыянальнага падполля. Да іх адразу прымянялася пэўнае пакаранне.[9, арк. 309-310]

У ліпеня 1948 года з ліквідацыяй тэрарыстычнай групы “Жала” і арыштам яе кіраўніка Браніслава Хвядука польскае нацыяналістычнае падполле амаль прыпыніла сваю дзейнасць на тэрыторыі раёна.[7, стр 390] Тыя асобныя групкі, якія засталіся, не маглі ўжо дзейнічаць з тым размахам, што раней. Але сабатаж некаторых мерапрыемстваў савецкай улады працягваўся і новы ўздым адбыўся пад час фарсіраваннай калектывізацыі ў раёне.

Сумным вынікам для савецкіх уладаў стала пераважанне індывідуальных гаспадарак, але ўлады не праводзілі фарсіраванную калектывізацыю да 1949 года, бо зараз на першым плане стаяла эфектыўнасць, а яна была даволі высокай. Сяляне аднаасобнікі, якіх было шмат у Мастоўскім раёне, з недаверам ставіліся да савецкай улады, таму што пастаянна чакалі пачатку калектывізацыі. І вось, калі гаспадарка краіны была ўжо ў асноўным адноўлена пасля Другой Сусветнай вайны, пачалася фарсіраванная масавая калектывізацыя. Да 1949 года ў Мастоўскім раёне было ўзноўлена толькі 2 калгаса, якія былі створаны ў былых нямецкіх маёнтках, а далей праца па стварэнню калгасаў не пайшла.[10,арк.214] Аднак пасля пэўных загадаў ад кіраўніцтва партыі ў 1949-1950 гадах, мясцовыя органы ўзяліся за стварэнне калгасаў і да канца 1953 года ў Мастоўскім раёне было калектывізавана 95,5% гаспадарак.[11, арк.87] Калектывізацыя здзяйснялася ўжо добра вядомымі метадамі: выкарстоўвалі пагрозы, адміністрацыйны ўціск, прымус, неапраўданнае “раскулачванне”. Так, старшыня Курылавічскага сельсавету, Венскі Павел Аляксандравіч, і намеснік старшыні Райвыканкама, Тагановіч Іван Уладзіміравіч, праводзячы працу па організацыі калгаса імкнуліся прымусіць мясцовае насельніцтва падаць заявы аб уступленні ў калгас, шляхам запалохвання і пагрозай асудзіць нежадаючых за якія-небудзі парушэнні.[12, арк.151-152] Акрамя таго з раёна было выселена з канфіскацыяй маёмасці больш за 48 “кулацкіх” гаспадарак.[13, арк.6-8;14, арк.9-10]

Гэтыя дзеянні не маглі не выклікаць адказнай рэакцыі з боку насельніцтва. Таму ўзмацніліся варожыя дзеянні ў адносінах да прадстаўнікоў савецкай улады. Так, 23 сакавіка 1949 года была спалена гаспадарка Бекшты Уладзіміра Аляксандравіча. Прычынай гэтага было тое, што ён першым падаў заяву аб стварэнні калгаса імя Варашылава ў Мікелеўскім сельсавеце.[15,арк.233] Аднак былі яшчэ больш жахлівыя выпадкі. 19 кастрычніка 1949 года быў забіты старшыня Азёркаўскага сельскага савету, які імкнуўся стварыць калгас.[16,арк.155] Па гэтых жа матывах быў забіты Дылеўскі Уладзімір Данілавіч 22 кастрычніка 1949 года.[16,арк.140] Супраціўленне насельніцтва зразумела, але ёсць і адваротны бок медалю. У Дылеўскага засталася жонка з 4 непаўналетнімі дзяцьмі, якія засталіся сіратамі. Адныя сем’і ўскладалі на калектывізацыю вялікія надзеі, радаваліся новым больш высокім пасадам, а для другіх калектывізацыя была сапраўдным горам і яны бралі зброю і змагаліся за сваю маёмасць нават з дзяржавай. А вынік для ўсіх быў агульны – гэта гора, ці ад забойства роднага чалавека пад час выканання ім сваіх працоўных абавязкаў, ці ад таго, што ўсю сям’ю падвяргалі рэпрэсіям і высылалі ў Сібір.

Сумным вынікам надзвычай цяжкага становішча ў сельскай гаспадарцы БССР, бяднотнага жыцця ў беларускай весцы ў пасляваенны час з’явілася імкненне значнай колькасці яе жыхароў перасяліцца ў Польшчу згодна з дамовай паміж урадам БССР і польскім урадам аб эвакуацыі мірнага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы і польскіх грамадзян з тэрыторыі БССР.

Першая стацця пагаднення адзначала: “Обе договаривающиеся стороны обязуются по подписании настоящего соглашения приступить к эвокуации всех граждан белорусской, русской и русинской нацианальностей, проживающих в Белостоцком, Августовском, Сокульском, Щучинском, Ломжеском, Высоко-Мозоветском, Бельском, Бело-Подляском уездах и других районах Польши, где могут оказаться граждане белорусской, русской, украинской и русинской национальностей, которие пожелали переселиться с территории Польши в Белоруссию и приступить к эвакуации всеэ поляков и евреев, состоящих в польском гражданстве до 17 сентября 1939 года, проживающих в западных облостях Белоруссии и желающих переселиться на территорию Польши.

Эвакуации подлежат лишь те которые перечислены в первом обзаце, которые изъявили свое желание эвакуироваться и в отношении принятия которых имеется согласие правительства БССР и Польского Комитета Национального Освобождения.”

У гэтым узаемным, але пераважна з беларускага боку, добраахвотным перасяленні, несумненна, ігралі ролю нацыяльна-этнічныя і сваяцкія фактары. Блізкія людзі хацелі жыць не ў розных дзяржавах, а ў межах адной. Аднак відавочна, што тыя, хто высяляўся з БССР, імкнуліся збегчы не толькі ад страшэннай разрухі, але і ад існуючага рэжыму, які зведалі як у перадваенны час, калі ажыцяўляліся рэпрэсіўныя акты ў адносінах да розных катэгорый жыхароў ці выбарачна, так і адразу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, калі адбывалася “зачыстка” тэрыторыі. Не жадаючы рызыкаваць сваім лёсам і лёсам блізкіх, тыя, хто ад’яжджаў у Польшчу, хацелі быць далей ад сталінска-бальшавіцкіх парадкаў.

Мастоўскі раён не стаў выключэннем. У раёне была створана спецыяльная камісія па перасяленню, якая прымала заявы ад насельніцтва на выезд у Польшчу, а таксама правярала ці не было сярод выязджаючых беларусаў і крымінальных элементаў (у тым ліку байцоў АК). Выехаць было не так проста. Трэба было прадставіць пашпарт ІІ Рэчы Паспалітай ці ваенны білет гэтай краіны, а таксама можна было паказаць пашпарт СССР, выдадзены ў 1939-1941 гадах. Усе дакументы неабходна было запаўняць на месцы на польскай мове і дадому яны не даваліся. Члены камісіі пільна сачылі, каб ніхто не дапамагаў запаўняці дакументы. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на 15 мая 1945 года з Мастоўскага раёну на перасяленне падалі дакументы 2890 чалавек (ці 803 гаспадаркі).[17, арк.4]

Райкам партыі дасканала праверыў нацыянальнасць кожнага, хто падаў заяву на перасяленне. Выснова была наступная : “все оказались поляками за исключением небольшого числа белоруссов-женщин, являющимися жонами поляков”. Аднак у гэтай выснове бачна, што палякамі працаўнікі савецкіх устаноў лічылі і беларусаў-католікаў, якіх было шмат сярод ад’язджаючых.

Аднак не ўсе тыя, хто першапачаткова запісаўся на выезд у рэшце выкарысталі гэтую магчымасць. Так, на 15 чэрвеня 1945 года ад агульнай колькасці выехала 136 гаспадарак. Трохі пазней у Польшчу з’ехала яшчэ 37 сем’яў, а астатнія вырашылі застацца на беларускай зямлі.

Беларусь пакідалі прадстаўнікі розных сацыяльных груп, што бачна з табліцы, якая змяшчалася ў архіве.

Табліца №2. Звесткі аб колькасці насельніцтва, якое выязджала ў Польшчу на 20 красавіка 1945 года. [17, арк.2]

Колькасць сем'яў, якія зарэгістраваліся на выезд.

1 Агульная колькасць зарэгістраваных гаспадарак 442
2 Агульная колькасць членаў сем'яў 1471
У тым ліку:
а колькасць польскіх сем'яў 441
б

колькасць членаў сем'і

 
1468
в колькасць яўрэйскіх гаспадарак 1
г колькасць членаў сям'і 3
д колькасць сялянскіх гаспадарак 173
ж колькасць працоўных 204
з колькасць служачых 36
і колькасць рамеснікаў 80
к колькасць настаўнікаў 10
л колькасць урачоў 2
м колькасць ж/д працоўных 12
н колькасць з'ехаўшых гаспадарак 31
о колькасць членаў з'яхаўшых сем'яў 54

З Мастоўскага раёну не толькі выязджалі, але ён і прыняўнекалькі сем’яў з Польшчы. Усяго на тэрыторыю раёну пераехала 24 сям’і. Прамых звестак пра іх матэрыяльнае становішча німа. Аднак ёсць звесткі аб тым, што аказвалася дапамога польскім беззямельным сялянам. Іх надзялялі зямлёю, якую адразалі ў сялян, якія мелі зямлі звыш нормы, а таксама дапамагалі насеннем. (Было выдана 30 тон рознага насення.) [17, арк.4]

З вызваленнем Заходняй Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў пачалалі ўзнаўляцца савецкія і партыйныя органы. Насельніцтва па-рознаму ўспрыняло гэты працэс. Адныя падтрымлівалі, спадзяючыся на дэмакратызацыю грамадства, а другіе не прымалі Савецкай улады, спадзяючыся, што Заходняя Беларусь вернецца ў склад Польшчы. Ні тыя, ні другія не мелі рацыі. Вынікі вайны яшчэ больш умацавалі дыктатарскі рэжым і культ асобы Сталіна. Палітыка улады працягвала насіць вельмі жорсткі, таталітарны характар. На мясцовам узроўні гэта праяўлялася ў суцельным кантроле грамадска-палітычнага жыцця раённым камітэтам КП(б)Б. Усе мерапрыемствы праводзіліся пад пагрозай якога-небедзь пакарання. Мясцовае насельніцтва адчувала недавер з боку новай улады і адказвала тым жа. Можна сказаць, што, навад, на мясцовым узроўні, магчыма прасачыць падзел грамадства на тры групы: 1)тыя, хто падтрымліваў Савецкую ўладу; 2)тыя, хто выступаў супраць; 3) тыя, хто жыў па прынцыпу “мая хата скраю”. Асабліва варожа адносіліся да органаў Савецкай улады і да яе мерапрыемсрваў прадстаўнікі польскай нацыянальнасці. Таму на тэрыторыі гэтага рэгіёну актыўна дзейнічала Армія Краёва, якая мела тут сацыяльную базу не толькі сярод жыхароў польскай нацыянальнасці, але і сярод нязгодных падначаліцца савецкай таталітарнай сістэме. Яшчэ больш жорсткую палітыку пачала праводзіць камуністычная парція пасля 1949 года, гэта супала з правядзеннем фарсіраваннай агульнай калектывізацыі. Зноў пачаліся пошукі “ворагаў народу”, шмат сям’яў было несправядліва абвінавачаны ў кулацтве і высланы ў Сібір. Шмат загінула партыйных актывістаў, якія займаліся арганізацыяй калгасаў. Такім чынам бачна, што непрадуманая таталітарная палітыка Савецкай улады, заснаваная на прыгнеце праў і свабод грамадзян, прывяла да вялікай колькасці ахвяр, як з боку яе прыхільнікаў, так і з боку яе праціўнікаў. Асабліва сумным вынікам стаў ад’езд у Польшчу пэўнай часткі насельніцтва, якая жадала збегчы ад таталітарнайц сістэмы.

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры.

1. Белазаровіч В.А. Грамадска-палітычнае жыццё заходнебеларускай вёскі напярэдадні масавай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў 1944-1948 гадах.//Шлях у навуку. – Мн.: БелНДІДАС, 1997, С.5-10;

2 Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці. – Ф.14, воп.1, сп.9;

3. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці. – Ф.14, воп.1, сп.36;

4. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці. – Ф.14, воп.1, сп.12;

5. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці. – Ф.14, воп.1, сп.22;

6. Гістарычны архіў Гродзенскай вобласці. – Ф.1162, воп.1а, спр.1;

7. Сабасцян, А.С.Трывожныя дні мірнага жыцця./А.С.Сабасцян/ Памяць: гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна. – Мінск: КП “Паліграфафармленне”, 2002, - с.386-390;

Буцько Уладзімір

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск