ЗАБЫТЫ ПОДЗВІГ -- БОЙ ПАД МАСТАМІ
Лёсавызначальны бой
1920 год. „Чырвоныя" на абшарах Расіі паканалі „белых". У іх правадыроў усялілася жаданне несці „пажар рэвалюцыі" ў Еўропу. Першай на іх шляху паўстала адроджаная Польшча. Напачатку лета назіраецца канцэнтрацыя бальшавіцкіх войскаў на заходнім накірунку. 6 ліпеня іх армады пад камандаваннем камандарма Тухачэўскага| пачынаюць наступленне на падраздзелы Войска Польскага. Сілы няроўныя і жаўнеры Пілсудскага паспешна адступаюць. 11 ліпеня захоплены Мінск. 21 ліпеня 3-я армія Лазарэвіча выйшла на рубеж Нёмана. Для расіян стратэгічным важным было авалоданне брадамі праз раку ля мястэчка Масты, бо тое давала аператыўную прастору бальшавіцкім войскам для працягу наступу на Варшаву. Разумелі тое і ў штабе Войска Польскага. Таму самы небяспечны ўчастак фронту было даручана абараняць 1-й беларускалітоўскай дывізіі пад камандаваннем генерала Жалігоўскага, якая ў большасці складалася з мясцовых добраахвотнікаў, якія не жадалі адступаць далей. 1-я БЛД папярэдне заняла абарону на працягу 70 кіламетраў: ад упадзення Шчары ў Нёман і да вёскі Занеманск. Найболей верагодны ўдар праціўніка меркаваўся ля мястачка Масты, дзе спрадвеку існавалі гандлёвыя броды, таму на гэтым участку абарону заняў 71-шы Гродзенскі пяхотны полк, які складаўся з добраахвотнікаў.
Бой распачаўся ранкам 22 ліпеня. Напачатку артылерыя чырвоных правяла артпадрыхтоўку. Для ка рэкціроўкі агню скарыстала паветраныя шары і таму польская артылерыя была падаўлена, былі страты сярод пяхоты. Пасля чаго бальшавікі пачалі фарсіраваць раку праз брады. Насупраць іх у акопах на ле-вым беразе ракі знаходзілася падраздзяленне паручніка Шыманскага. Як толькі чырвонаармейцы дайшлі да сярэдзіны Нёмана, то трапілі пад кулямётны агонь жаўнераў гэтага падраздзялення.
Пасля працяглага бою атака непрыяцеля была адбіта. Ён панёс значныя страты. Уніз па цячэнні ракі паплылі дзесяткі цел чырвонаармейцаў. Не атрымалася атака і некалькіх эскадронаў кавалерыі. Сканцэнтраваныя ля могілак на ўсход ад мястэчка яны распачалі фарсіраваць Нёман у конным страі, але сустрэтыя кулямётным агнём у паніцы павярнулі наэад. У першы дзень бойкі 6-я дывізія пяхоты саветаў не выканала загаду фарсіраваць раку, пацярпела значныя страты да 300 чалавек забітымі і параненымі. Страты 1 БЛД, галоўным чынам ад артылерыі, склалі 50 чалавек. Аднак левае крыло расійскага войска прарвала польскую абарону над Шчараю. У сувязі з узніклай сітуацыяй Лазарэвіч аддае 21-ай ДП загад на марш пад Пескі — Рось — Воўпу (населеныя пункты ўжо ў тыле беларуска-літоўскай дывізіі).
Расіяне зноў спрабуюць захапіць пазіцыі батальёна паручніка Шыманскага ў ноч з 22 на 23 ліпеня. Калона чырвонаармейцаў без папярэдняй артпадрыхтоўкі пад аховай цемры ўвайшла на брод, але была выкрыта і адбіта.
У новым паядынку артылерыі, які разгарнуўся раніцай, непрыяцель зноў атрымаў перавагу, скарыстаўшы да карэктуры агню паветраныя балоны: падавілі польскую артылерыю, а 1 і 4 роты першага батальёна пацярпелі значныя страты. Былі знішчаны некалькі кулямётаў. Аднак іх хутка замянілі іншай аўтаматычнай зброяй, якую ўзялі з рэзерва. Праз гадзінуў падраздзяленні Шыманскага было 25 кулямётаў. Каля 10 гадзін раніцы ланцуг чырвонаармейцаў з крыкамі „ўра" ўбег на абодва броды, але тут жа патрапіў пад скрыжаваны кулямётны агонь.Атака захлынулася на сярэдзіне ракі, а пасля гадзіннага бою саветы адступілі па ўсім участку фронту.На паўночным беразе яны патрапілі пад агонь сваёй артылерыі. Да вечара праціўнік не спрабаваў фарсіраваць раку. Апоўдні 24 ліпеня па загадзе генерала Ромера 1-я БЛД з перасцярогі акружэння пачала адыход у накірунку Росі.
Як сведчаць ваенныя гісторыкі зацяты адпор 1-й БЛД Войска Польскага пад Мастамі эначна паўплываў на планы расіян. Лазарэвіч змяніў напрамак наступлення 21-й ДП,потым 56-й. Камандзіры суседніх15-й і 16-й армій павярнулі свае крылавыя падраздзяленні ў зону наступлення 3-й арміі, каб акружыць трымаючых абарону пад Мастамі.Тухачэўскі перадаў Лазарввічу свой апошні рэзерв — 5 ДП. 1-я БЛД на працяту двух дзён падМастамі скоўвала дзве арміі непрыяцеля. Страты расіян былі значныя. Поўнасцю разгромлена калмыцкая (шостая) дывізія, а іншыя на некальк дзёні былі адпраўлены на перафарміраванне.
Шанаванне подзвігу
У 1928 годзе з навакольных вайсковых пахаванняў парэшткі забітых жаўнераў былі перанесены ў брацкую магілу, на тое месца, дзе абарону трымала
падраздзяленне Шыманскага, быў пастаўлены помнік у гонар стойкасці і мужнасці жаўнераў 71-га Гродзенскага пяхотнага палка. Ён стаў своеасаблівым
сімвалам вайсковай славы. Да самага пачатку другой сусветнай вайны штогод 22 ліпеня тут збіраліся як ветэраны 1-й БЛД, так і жаўнеры Войска Польскага,
каб аддаць даніну павагі загінуўшым братам па зброі.
Помнік разбурылі немцы пасля пачатку вайны з СССР. Некуды знік арол, які вяршыў помнік, камень з надпісам быў скінуты ў Нёман. Разам з помнікам
знікла памяць пра веліч подзвігу. Брацкая магіла патрапіла ў агарод вясковага чалавека. Як пад плугам сталі з'яўляцца чалавечыя косці, ён запусціў
палову агароду.
Спроба аднаўлення памяці
Паколькі гісторыя Савецкай Беларусі пра падзеі той вайны сарамліва маўчыць і ўзгадваем мы пра яе толькі праз Рыжскую дамову, то прыкладна дзесяць гадоў таму пачаў я ўласнае даследаванне, і калі ў болыпасці паўстала карціна падзеяў тых дзён, накіраваўся ў Варшаву ў Камітэт загінуўшых, што апякуе пахававні жаўнераў Войска Польскага па ўсім свеце з мэтаю знайсці паразуменне і падтрымку ў аднаўленні сімвала польска-беларускага вайсковага братэрства. Сустрэча была прыемнай, але скончылася нічым. Такім чынам да мае прапановы аднесліся і мясцовыя ўлады. Адзінае, што з сябрамі змог я зрабіць, надняць камень з Нёмана з надпісам і паставіць на захаваўшыся пастамент.
Вось такі сумны вынік памяці
Язэп Палубятка "НІВА" 18.11.2007 №46


