Алесь Белакоз: "Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
“Як жыць, дык жыць для Беларусі”
Алесь Мікалаевіч Белакоз вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі ў асяродках, дзе жывуць нашы землякі.
Заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры, адным з першых быў ушанаваны медалём імя Францыска Скарыны.
Заснавальнік Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-гістарычнага музея, які ўзначальваў болей за 30 гадоў.
Сёлета яму спаўняецца 80 гадоў. Алесь Мікалаевіч - чалавек складанага лёсу. У гады вайны навучаўся ў падпольнай беларускай школцы,
быў блізкім сябрам Ларысы Геніюш. З ім сябравлі, да яго ў музей прыязджалі Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч,
Вольга Іпатава і многія знакамітыя дзеячы беларускай культурры і літаратуры.
Маштаб асобы Алеся Белакоза, яго дзейнасць шмат у чым паўплывалі на ход найноўшай беларускай гісторыі -- шматкаляровай, супярэчлівай, магістральны вектар развіцця якай да гэтага часу з відавочнай дакладнасцю так і не вызначыўся. І таму успаміны, роздум Алеся Белакоза пра сябе і свой час маюць каштоўнасці не толькі як сведчанне таго, што было, але і як матэрыял для асэнсавання нашага шляху з мінулага ў будычыню. З гэтага і сыходзіў пісьменнік Лявон Вашко, які на працягу апошніх гадоў занатоўваў аповяды свайго старэйшага сябра. Спадзяемся, што ў хуткім часе яны складуцца ў кніжку. Пакуль жа мы прапануем некалькі эпізодаў з к нігі жыцця Алеся Белакоза з яго дэпутацкага перыяду.
Арабская "Дзяржава" паміж Гродна і Індурай
На пачатку 90-х гадоў, на адным з пасяджэнняў Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў яго старшыня Канстанцін Арцыменя паведаміў, што Арабскія Эміраты хочуць укласці ў эканоміку Гродзеншчыны 9 мільярдаў долараў, толькі яны патрабуюць, каб на польска-беларускай мяжы мы ім прадалі 100 квадратных кіламетраў беларускай тэрыторыі. Гэтая маленькая арабская тэрыторыя павінна была ўтварыцца паміж Гроднам і Індурай. Дэпутаты падтрымалі такі гандаль нашай тэрыторыяй. Мяне абурыла, што ў межах гэтай карлікавай дзяржавы будуць арабскія памежнікі. I без арабскага пропуску туды ніхто з беларусаў не можа трапіць.
Маё выступленне гучала так:
— Гэты гандаль нашай тэрытoрыяй нясе ў сабе шмат пагроз. Гэтая іхняя звышсвабодная зона можа пераўтварыцца ў
перавалачную базу для зладзейства ў дзяржаўных маштабах: туды з Беларусі будуць заязджаць чыгуначныя эшалоны,
калоны грузавых аўтамабіляў, туды будзе дастаўляцца груз самалетамі. Тоны сажы будуць сыпацца на навакольныя вёскі
і на Гродна. Няхай сабе арабы будуюць у вас заводы, няхай ствараюць базы, але гэта павінна кантралявацца беларусамі,
а не арабскімі памежнікамі
Дэпутаты мяне не падтрымалі. Іх загіпнатызавалі дзевяць мільярдаў долараў. Са 195 дэпутатаў толькі тры падтрымалі мяне. Нават самыя блізкія мае сябры галасавалі за стварэнне арабскай вельмі свабоднай зоны, самай свабоднай у свеце.
Калі сесія завяршылася і мы выходзілі з аблвыканкама, мяне затрымаў былы першы сакратар абкама КПБ Сямёнаў. Ён сказаў:
— Вы вельмі разумна выступілі, але гзтыя дурні вас не падтрымалі.
— Але і вы не падтрымалі, — папракнуў я.
— Я не хачу з імі заводзіцца, — апраўдваўся Сямёнаў.
— Дурні таксама не хочуць заводзіцца, — адказаў я.
— Вы многага не ведаеце, — працягваў Сямёнаў. — Арабы тут пабудуюць серны завод, вакол якога ў радыусе 10 кіламетраў
будзе мёртвая зона. Нават за 20 кіламетраў ад завода многія расліны будуць гінуць, а іншыя будуць кволыя, паўмёртвыя.
Гэта бяда для ўсяго рэгіёну. Тут, у арабскай "дзяржаве", кожны дзень будуць прызямляцца 540 транспартных самалётаў,
а дзесяткі тон сажы будуць асьпацца на нашы гарады і вёскі. Арабы з гэтым серным заводам аб'ездзілі ўсіо Еўропу, але
ніхто не захацеў іх мільярдаў, бо здароўе і жыццё людзей даражэй.
Прыехаў я да хаты ды не знаходжу месца: уяўляю, як сохнуць дрэвы, вяне расліннасць, гінуць людзі. Тады я вырашыў напісаць да старшьші Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча: верыў, што патрыёт не можа пагадзіцца на гэты забойчы для Беларусі праект.
Шушкевіч і Шушкевіч
Але я разумеў, што ліст да Шушкевіч можа і не трапіць, а яго памочнік можа і не зразумець важкасці гзтай "свабоднай зоны". Вырашыў зрабіць ход канём: паслаў Станіславу Шушкевічу копію ліста ягонага бацькі Станіслава Пятровіча да вучаншы Гудзевіцкай школы Эйсмант Галіны, якая лічыла сябе полькай на той падставе, што ў ейнай сям'і ўсе каталікі. Я ёй даказваў, што далёкія яе продкі былі балтамі, але пасяліліся тут яшчэ ў XVI стагодзі, жаніліся з мясцовымі беларускімі дзяўчатамі-каталічкамі, а таму і яна беларуска. Параіў ёй напісаць ліст да беларускага патрыёта-каталіка Станіслава Пятровіча Шушкевіча.
У сваіх лістах да Галіны Эйсмант пісьменнік вельмі добра растлумачыў, што нацыянальнасць залежыць не ад веравызнання, а ад таго, дзе ты нарадзіўся, кім былі твае бацькі, якая мова тваіх дзядоў, прадзедаў, якія звычаі змалку ты адчуў сваімі, якія пейзажы табе найраднейшыя, за які народ ты гатовы аддаць жыццё.
Вось адзін з лістоў Станіслава Шушкевіча, пісьменніка-патрыёта, да Галіны Эйсмант, вучаніцы дзевятага класа Гудзевіцкай СШ.
2 ліпеня 1983 г.
Паважаная Галіна!
Мне вельмі прыемны, што Вы цікавіцеся гісторыяй сваёй Радзімы ... Мая багатая бібліятэка загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а зараз паліцы асабістай бібліятэкі не так ужо багатыя на гістарычныя кнігі. Адказы на Вашы запытанні Вы можаце знайсці на старонках “Беларускай Савецкай Энцыклапедыі”. У ёй хоць коратка, але праўдзіва асвятляюцца гістарычныя падзеі. І мае бацькі, і мае дзяды былі католікамі, але лічылі сябе беларусамі, размаўлялі на сваё роднаё мове, любілі беларускую мастацкую літаратуру і беларускі фальклор. Хіба ж рэлігія вызначае нацыянальнасць?
Жадаю Вам поспехаў у вучобе і працы. Разам з пісьмом высылаю Вам на добры ўспамін зборнічак вершаў “Дарога ў залатую восень”.
Станіслаў Шушкевіч
Копію гэтага ліста паслаў Станіславу Станіслававічу Шушкевічу, а пад лістом дапісаў:
--Да копіі ліста Вашага бацькі прыкладаю на двух машынапісных аркушах апісанне сесіі Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў.
Пасля гэтага ліста Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч не дазволіў арганізаваць арабскую дзяржаву паміж Гродна і Індурай. Ён Арцымені сказаў так:
--Калі яны хочуць з намі гандляваць ці ўкладываць капітал у нашую прамысловасць, то ўся Беларусь—адкрытая зона, а аддаваць ці прадаваць ім нашую тэрыторыю не будзем.
"Дрэнны настаўнік"
Аднойчы старшыня Мастоўскага райвыканкама Аляксандр Уладзіміравіч Апалонік, сумленны чалавек і таленавіты кіраўнік, кажа мне:
--Прасіў мяне Арцыменя, каб я запытаўся ў Вас, чаму вы так ненавідзіце яго, Арцыменю?
--Калі б Арцыменя дбаў пра інтарэсы народу,--адказаў я,--а не імкнуўся прыдумаць для людзей шкодныя акцыі,
то я б яму рукі цалаваў. А што ён робіць? То арабам аддае нашу тэрыторыю, то універсітэт абкрадае.
Аднойчы Арцыменя выказаўся так:
--Я лічу Алеся Мікалаевіча сваім настаўнікам: ён мяне навучыў размаўляць па-беларуску.
Гэта праўда. Я часта патрабаваў, каб сесіі абласнога Савета народных дэпутатаў вяліся па-беларуску. Аднак праз некалькі
дзён пасля такіх дыферамбаў у мой адрас Арцыменя зрабіў даклад не па-беларуску. Я на гэта так адгукнўся:
--Канстанці Дмітрыевіч сказаў, што лічыць мяне сваім настаўнікам. Мне сорамна, што я такі дрэнны настаўнік,
бо спадар Арцыменя ўжо трэці год у першым класе. У мяне такіх слабых вучняў ніколі не было.
Гэта падзейнічала. Пасля таго выпадку ён часцей пачаў выступаць па-беларуску.
Радыяцыйны хлеб
Аднойчы ў 1990 годзе дырэктар Інстытута біяхіміі Акадэміі навук РБ, акадэмік, доктар медыцынскіх навук Юры Міхайлавіч Астроўскі паказаў мне пратаколы замераў радыяцыі ў мінскім чорным хлебе. Перавышэнне нормаў — у 2-7 разоў. На сесіі абласнога Савета народных дэпутатаў я прапанаваў уключыць у павестку пытанне пра радыяцыйны хлеб у крамах г. Гродна. Са 195 дэпутатаў толькі 67 прагаласавалі "за".
Я ўзяў слова "у розным":
— Камуністычная болынасць сёння прагаласавала
за тое, каб нашу вобласць кармілі радыяцыйным хлебам. Наступствы не прымусяць доўга чакаць. Праз дэесятак гадоў вы
будзеце хаваць сваіх матуляў, дачок, сёстраў, бацькоў, братоў, жонак, якія памруць ад рака. Над труной матулі ці іншага
блізкага чалавека ўспомніце, калі ласка, што гэта вы спрычыніліся да іх смерці, гэта вы не выратавалі наша насельніцтва
ад радыяцыі.
Адзін дэпутат, які сваім голасам падтрымаў мяне, распавядаў, што калі памерла ягоная матуля, то ён грыз сябе, чаму тады не выступіў у абарону насельніцтва, не напісаў у газету, не даў дэпутацкага запыту, не пабыў у пракуратуры, не перадаў справу ў суд.
Я супакоіў яго, што нічога ён не здолеў бы зрабіць, бо дэпутатаў, варожых народу — большасць. Сёння яны праводзяць баль і вядуць нас на эшафот.
“Академия наук Белорусской ССР
от 25.09.1990г.
Институт биохимии.
Народному депутату
Гродненского областного Совета народных депутатов
т. А. Н. Белокозу
На Ваш запорос от 27 августа 1990 г. Институт биохимии АН БССР сообщает, что по поводу последней аварии на ЧАЭС от имени института мы обращались в президиум АН БССР, в прокуратуру г. Гродно, к первому секретарю обкома партии т. Клецкову, к председателю агропрома Гродненской обл. т. Гируть М.И., к последнему несколько раз. Были даны рекомендации, в частности , грибов. Но, к сожалению, кроме предвзятого отношения к нашим действиям со стороны областной СЭС, областного здравотдела и агропрома, никакой другой реакции мы не видели. Имеющийся материал аб экологической обстановке в г. Гроднр с 28 апреля 1988г в открытой печати нам нигде не удавалось опубликовать.
Дезориентирующие публикации в газете “Гродненская правда” ( Ф. А. Богданович) от 19 января 1989 г. мы пытались опровергнуть, направив в ту жу газету научно-обоснованные возражения и разъяснения. Наша статья, подписанная 100 (!) сотртудниками института не была допущена к публикации усилиями Облисполкома и Обкома КПБ…
Всё это требует выработки мероприятий по ликвидации Чернобыльской беды в Гродненской области.
Директор Института биохимии АН БССР Ю. М. Островский”.
Яшчэ некалькі разоў з гэтым пытаннем звяртаўся да Арцымені, да галоўнага пракурора Гродзенскай вобл. Цярэшчанкі, аднак без падтрымкі дэпутацкай большасці мне не ўдалося дабіцца зрухаў у справе выратавання беларускага народу ад вымірання: улады не жадалі разглядаць гэтае пытанне.
"Новы Час" 13 чэрвеня, 2008 годаНа здымку Алесь Белакоз праглядае сваю кнігу "Каб жыла Беларусь"

