САМЫ МАЛАДЫ ГОРАД ГАРАДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Куды б вы ні заглянулі - у энцыклапедыі, інтэрнэт-рэсурсы, геаграфічныя даведнікі і т.д. - паўсюды прачытаеце адно і тое ж: Мастам 500 гадоў, Масты - адзін з самых старых гарадоў Гарадзенскай вобласці, горад Масты мае шматвекавую гісторыю. Але на самой справе Масты гэта самы малады горад Гарадзенскай вобласці.
На пачатку 20-га стагодзя у тым месцы дзе Зяльвянка зліваецца з Нёмнам былі тры вёскі: па левай Зяльвяне - уздоўж Зяльвянкі і Падворная - уздоўж Нёмна, па правай старане - Занеманск. Два кіламетры вышэй па Нёмну, там дзе маленькі ручай сустракаецца з Нёмнам, стаяў фальварак Міхайлоўка . Метраў 100 ніжэй быў забор вады для паравозаў - вадакачка. Адсюль да самой станцыі Масты цягнулася калейка па якой на вадакачку вазілі вугаль для паравай машыны. Гэтая машына, па трубаправоду, які і зараз яшчэ падтрымоўваецца ў працоўным стане, запампоўвала ваду на станцыю для цягнікоў.
![]() |
| Польская вайсковая карта 1926 года |
Побач з гэтымі трымя вёскамі, каля Нёмна быў пабудаваны тартак. Места для яго было выбрана самае удалае. Па Нёмну сплаўлялі лес, да станцыі рукой падаць. 3 вёскі, нават 4, калі ўлічваць Сцяпанішкі, забяспечвалі працоўнай сілай.
![]() |
| Польская вайсковая карта 1935 года |
Вось з таго моманту калі ўзнік тартак і пачалася гісторыя сучаснага горада Масты.
Ёсць яшчэ другія Масты - гэта на сёняшні дзень вёска Масты Правыя і Левыя, 6 кіламетраў ад горада Масты ўверх па Нёмну. Калісці яна называлася мястэчка Масты, і ўсё што напісана пра шматвекавую гісторыю горада Масты адносіцца выключна да гэтай вёскі - мястэчка Масты Правыя і Левыя, а гісторыя сучаснага горада Масты пачала пісацца тады, калі прадпрымальнікі - браты Канапацкія, распачалі на беразе Нёмна свой дрэваапрацоўчы бізнес.
masty.org
Заснаванне фабрычнага пасёлка Масты
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Міхайлоўка
Мосты (з гэтай кнігі пачаў стварацца міф пра тое, што гораду Масты 500 гадоў)



