05.11.2008
562,9 млн. бел. руб.на добраўпарадкаванне ў Мастах
За першыя 7 месяцаў 2008 г. на добраўпарадкаванне вуліц горада Масты было выдаткавана:
- 461 млн. бел. руб з абласнога бюджэту
- 101,9 млн. бел. руб. з раённага бюджэту.
Грошы былі накіраваны на фінансаванне наступных работ:
1. Капітальны рамонт па вул. Валковіча – 58,5 млн. бел. руб., у тым ліку:
- распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі УП “Інстытут “Інстытут Гроднаграмадзянпраект”– 8,0 млн. бел. руб.;
- аўтарскі нагляд УП “Інстытут Гроднадзяржпраект” – 0,5 млн. бел. руб.;
- выкананне работ ДБУ-30 – 50 млн. бел. руб.
2. Капітальны рамонт добраўпарадкавання прывакзальнай плошчы – 35,3 млн. бел. руб., у тым ліку:
- набыццё бардзюраў (Ваўкавыскі завод будаўнічых вырабаў) – 27,0 млн. бел. руб.;
- набыццё пліткі тратуарнай – 8,1 млн. бел. руб. (ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”).
3. Капітальны рамонт вул. Савецкай – 7,1 млн. бел. руб. (распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі УП “Інстытут Гроднаграмадзянпраект”)
Зараз ідзе добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі каля д.д. 2-4 па пр-ту Юнацтва, 2-4 па вул. Будаўнікоў. На IV квартал 2008 г. запланаваны рамонтныя работы ў двары д.д.78, 80, 82, 84 па вул. Зялёнай. У Мастах працягваецца добраўпарадкаванне вуліц і двароў горада.
Дзмітрый Кухлей
![]() |
![]() |




