СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

ВЕЛАСІПЕД ЗАМЕСТ ЛІМУЗІНА, КРАСОЎКІ ЗАМЕСТ ШПІЛЯК

9.09.2008

Здымкі з сайта naviny.by


9 верасня ў Мінску адбылося першае на Беларусі веласіпеднае вяселле. Жаніх - ураджэнец Шчучына Павел Лісоўскі, яго выбранніца Марына Шахава, бацькі маладажонаў і ўсе госці прыехалі ў ЗАГС Савецкага раёна на веласіпедах...

Марына і Павел пазнаёміліся некалькі год таму на інтэрнэт-форуме "Паехалі" і неўзабаве сустрэліся ў велапаходзе. Любоў да веласіпедных падарожжаў, прага адкрыццяў і аптымістычны погпяд на жыццё аб'ядналі гэтых двух яркіх неардынарных людзей. Потым былі шматлікія "пакатушкі", веласпаборніцтвы, мульцігонкі і разуменне таго, што яны не могуць жыць адзін без другога. Як, дарэчы, і без веласіпедаў, дарог, велатурызму... .

...Пад марш Мендэльсона, у суправаджэнні шматлікіх гасцей-аматараў велаэкстрыму ды прадстаўнікоў мас-медыа, жаніх і нявеста ў велакасцюмах увайшлі ў ЗАГС. Узрушаныя і шчаслівыя, яны, як заведэена, вымавілі "так!" і абмяняліся пярсцёнкамі. Пасля ўрачыстай рэгістрацыі Павел на прыступках падхапіў нявесту на рукі і пасадзіў на байк. Пад авацыі сабраўшыхся закаханыя выканалі велавальс.

А потым вясельны эскорт з упрыгожаных аеласіпедаў у суправаджэнні аўтамабіля ДАІ праімчаўся па вуліцах сталіцы да кінатэатра "Кастрычнік' Мінчане здзіулена глядзелі ўслед удзельнікам неардынарнага вяселля (нават фатограф імчаўся на двух колах, паспяваючы пры гэтым рабіць цудоўныя здымк). Усклаўшы кветкі да скульптуры веласіпедыста-паштальёна, маладажоны накіравапіся не ў рэстаран, А а ў...лес, дзе на цудоўнай паляне ля возера Мядзведавае быў разбіты палатачны гарадок І накрыты сталы. Бацькі сустрэлі дзяцей хлебам-соллю.

Вясельная праграма доўжылася да золку. Крос-кантры біятлон, фігуркае ваджэнне і іншыя спартыўныя конкурсы ў стылі лепшых традыцый беларускіх мультыгонак выклікалі шмат радасці, непадробных эмоцый. Каманды сваякоў і сяброў сапернічалі паміж сабой, мацнейшым, як заведзена, уручаліся медалі і арыгінальныя прызы. Усе ад малога да пенсіянера - удзельнічалі ў вясёлых спаборніцтвах.

- Мы "хварэем" веласіпедамі даўно, таму іншых варыянтаў вяселля нават не разгпядалі, - расказаў нам Павел Лісоўскі па тэлефоне прама падчас вяселля. - Гэта нават не хобі, а стыль нашага жыцця і мы не ўяўляем сябе без веласіпедаў, ездзім на іх на працу, па справах, у падарожжы. I нават жывем у кватэры, дзе на пяць чалавек - восем веласіпедаў Вельмі любім лес, паходы, размовы ля кастра...

Прага да падарожжаў жаніх абавязаны сваім бацькам - Алене Яўгенаўне і Віктару Барысавічу Лісоўскім (абодва педагогі, працуюць у дзяржаўнай гімназіі г. Шчучына -заўвага аўтара). Гэта яны, зацятыя турысты, бралі першынца ва ўсе свае вандроўкі і адкрывалі яму свет, вучылі пераадольваць цяжкасці і перамагаць слабасці. Першы свой сур'ёзны 130-кіпаметровы паход Павел здзейсніў з бацькамі ў чатырохгадовым узросце. Потым было мноства незабыўных паходаў па краіне, Каўказу, Крыму, узыходжанне ў Татры, Карпаты, Хібіны. Там загартоўваўся характар. Таму з выбарам прафессіі не вагаўся: скончыў геафак БДУ па спецыяльнасці "геалогія' і свой дваццаць першы дзень нараджэння сустрэў на вяршыне Эльбруса!

Марына - інжынер-праграміст па спецыяльнасці - эахапілася велатурызмам у студэнцтве і ўжо больш за пяць гадоў жыве гэтай "рэлігіяй".

Шлюбную ноч маладажоны правялі ў стыльнай палатцы, падоранай сябрамі. Гэтымі днямі яны адпраўляюцца ў вясельнае падарожжа. Іх чакаюць пятнаццаць шчаслівых дзён і начэй у велапаходзе ў Арменіі І Нагорным Карабаху, больш за тысячу кіламетраў дарог, непаўторныя асеннія золкі і захады, новыя эмоцыі і пачуцці.

Мы спадзяемся, што добры прыклад нашага земляка Паўла Лісоўскага, накіраваны на здаровы лад жыцця, актыўны адпачынак, уменне ў самых простых рэчах знаходзіць задавальненне, падхопяць і іншыя шчучынцы. Ну, каму не слаба?!

Ала БІБІКАВА "Дзянніца"

Мастоўскі вандроўнік
Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск