ПАЛЁТЫ 3 ПАДВЕСНАГА МОСТА
Адной са славутасцей нашага горада з'яўляецца падвесны мост праз раку Нёман. Многія любяць пастаяць на ім і палюбавацца навакольнай прыгажосцю. Але знаходзяцца і тыя, хто выкарыстоўвае яго ў зусім іншых мэтах. Сведкай такіх іспытаў не па прызначэнні стала аднойчы і я.
Спякотным жнівеньскім днём прагульваліся мы з сяброўкай па падвеснаму мосту. Насустрач нам з вельмі вясёлым выглядам крочыў нейкі дзівак. "Добры вечар - сказаў ён і прайшоў міма. Не паспелі мы і азірнуцца, як раптам пачулі гучны ўсплёск вады. Жудасная думка праскочыла ў свядомасці. Падбегшы бліжэй, мы зірнулі ў раку. Так яно і ёсць. Той мужчына, які толькі што з намі вітаўся, відаць, выпіўшы лішняга, вырашыў астудзіцца ў халоднай вадзе і, дпя вастрыні ўражанняў, скокнуў у Нёман адразу з моста. Дзякуй Богу, чалавеку пашанцавала: ён хуценька выплыў, крыху выкруціў мокрае адзенне і пайшоу, як ні ў чым не бывала, далей па сваіх справах.
Як расказалі мне пасля, такіх экстрэмальных палётаў з моста ў нас бывае дастаткова, і бачыла падобнае не адна я.
Чым рызыкуюць такія свавольнікі, я залытала ў начальніка Мастоўскай выратавальнай станцыі Барыса Уладзіміравіча Лебедзева.
" Перш за ўсё той, хто скача з, падвеснага моста, вельмі рызыкуе сваім жыццём і здароўем. Адлегласць ад поручняў моста да вады складае 10 метраў, а самая вялікая глыбіня - усяго толькі 1,52 метра. Канешне, вада згладзіць удар, але рызыка ўсё роўна даволі вялікая: можна і ногі паламаць, і пашкодзіць шыйныя пазванкі. Калісці ўжо быў ] зафіксаваны выпадак, калі чалавек ныраў з моста і зламаў шыйныя пазванкі. Нажаль, выратаваць яго не ўдалося. I па-другое, гэта зона з'яўляецца забароненай дпя купання таму за такія скачкі можна і штраф атрымаць ад 1 да З базавых велічынь".
Як бачым, за задавальненне ў гэтьм жыцці заўсёды трэба плаціць. Чым бы ні была апраўдана рызыка, жыццё — гэта занадта вялікі кошт за яе. Бо гэтага варты толькі сапраўды высокія мэты. Давайце ж рызыкаваць разумна...
А. ГАЛУБОВІЧ "Зара над Нёманам", 23 08 2008
| праглядзець відэа |

