ВЫЛУЧАНЫ КАЛЕКТЫВАМ СЕЛЬГАСТЭХНІКІ
"У парламенце павінны быць дастойныя!" - перакананы працаўнікі ДП "Мастоўская сельгастэхніка», вылучыўшы свайго кандыдата ў Палату прадстаўнікоў.
7 жніўня адбыўся сход працоўнага калектыву райсельгастэхнікі, дзе была абмёркавана тэма прадстаячых выбараў.
Ад свайго калектыву ўдзельнікі сходу вылучылі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Мастоўскай выбарчай акрузе №56 першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама В. I. Сцяпуру.
Васілій ігнацьевіч Сцяпур адля калектыву сельгастэхнікі - чалавек знаёмы. На працягу апошніх гадоў ён курыруе пытанні сельскай гаспадаркі і неаднойчы бываў на прадпрыемстве, у тым ліку і ў час
![]() |
| адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар В.Л. Валадося. |
В. I. Сцяпура прысутнічаў на сходзе. Не маючы паўнамоцгваў расказваць аб сваёй праграме і даваць якіясьці абяцанні, Васілій Ігнацьевіч пазнаёміў прысутных са сваёй біяграфіяй.
Н. Шэўчык, "Зара над Нёманам", 16 08 2008


