Ад сустрэч з Мастаўчанамі ў Мілінкевіча склаліся прыемныя ўражанні
Усе да каго спадар Мілінкевіч звяртаўся з прозьбай паставіць подпіс за Дзмітрыя Кухлея гэта рабілі, нават тыя хто паставіў ужо подпіс за іншага кандыдата.
Людзі прапаноўвалі прайсці ў хату, распытвалі. Некаторыя распавядалі пра сваё жыццё.
А ўвесь гэты час, на некаторым аддаленні былі міліцыянты. Яны рабілі ганаровы экскорт для машыны Мілінкевіча. За такую ўвагу спадар Мілінкевіч падарыў ім свой зборнік - "Аляксандр Мілінкевіч, Пытанні і адказы". Усе засталіся вельмі задаволенныя.
Але ў райвыканкаме зарэгістраваць подпісы, якія былі пастаўлены за тое каб вылучыць Д. Кухлея кандыдатам ў дэпутаты, не удалося. "Усе пайшлі на фронт",
а "фронт" вядома дзе - аграгарадкі. Некая там ...надцатая пільная нарада. Пры тым усе адказныя службоўцы ведалі, што Мілінкевічу трэба будзе заверыць
подпісы. Прышлося напісаць скаргу ў журнале.
Нават такія паводзіны чыноўнікаў не сапсавалі добрага настрою ад сустрэч у Мастах.
masty.org 14,08,2008