СЛУХАЦЬ

Лявон Карповіч не мае ілюзіяў
Радыёвыступ кандыдата у дэпутаты Дзмітрыя Краснапеўцава.
"Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"

ГЛЯДЗЕЦЬ

Недорого и с пользой для здоровья
3 ліпеня 2009 года (здымкі)
Спартакіяда (здымкі)
Прыжок
Трыо
Танец "Губкі банцікам"
"Acoustic Avantgard"
Такката ў выкананні А. Нікішава
Калекцыя сукенак на выпускны баль
В Гродненской области собаки пытались загрызть шестилетнюю девочку
9 траўня 2009 года
Цэнтар Эўропы

ЧЫТАЦЬ

““Саветы народных дырэктароў”
Беларускія еўрарэгіёны: імітацыя еўрапейскіх мадэляў
Deus ex machine
АВТУХОВИЧ. Война против воров-налоговиков
Ці можа быць Луна вёскай тэматычнай?
Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва ў цэнтралізаваным грамадзтве
Царква "Хрысціяне Веры Апостальскай"
То ўзлёт, то падзенне...
Сто и один шанс
114 серьезных аргументов
Знаки препинания
Луна-час пакуты
В сетях сутенёра
Мостовский «экспорт»:...
Яны баранілі Беларусь
Мостовские горизонты
Cеткі лідэраў
Посреди ада
«Двое в лодке» оказались на скамье подсудимых
Мастоўскія абарыгены
Вялікія Сцяпанішкі
Выбары 2008: пачатак лібэралізацыі?
Ёсць такі дом далёка-далёка...
Наднёманскае Яблынова
Мая малая радзіма (працяг)
Мая малая радзіма
Літаратурныя традыцыі нашага краю
Воўпа
Падбараны
Дварок
Капачы
Ад крыніц да крыніц
Бацька Нёман
Мастоўшчына. Храналогія. (Мастоўскі каляндар)
“Лучше бы я сады сажал”
Пятна на совести
Ражанка
Мікелеўшчына
Как построить печь и не обжечься
Нацкава
"Это не Маша, это Миша"
Лупачы
3 пазтычнай спадчыны Аліны Тарарук
Ян Каменьскі-паўстанец
Унесённые временем
Подзвіг воінў чырвонай арміі, удастоеных званія Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Мастоўшчыны
Воля
Железнодорожное строительство как фактор урбанизации Беларуси
Масты 1927-1945
Геалагічныя помнікі
Запаветны матыў рамсарскіх угодзяў
Старонкі культурнага жыцця горада Масты (1944 -1948 гг.)
Дацэнт Міхаіл Чарняўскі:"Такога аб'екта няма ва Ўсходняй Еўропе"
Мастоўскі вандроўнік
Адзін палац, два Шчучыны і ... Версаль.
Савецкая ўлада ў 1944 -1954г.г.
Руководитель внешней разведки
Ромэры
"Мистер модель Беларуси" из Красносельского
Яны рэпрэсаваныя у 30-х гадах у Расіі
Міхась Явар - "Невядомы нікому паэта"
Блізняты... Браты?
Першая савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі
Заботы и льготы пополам не делятся
Міхайлоўка
Мародёры на тропе войны
Знаёмства з святаром
"Іх загіпназавалі девяць мільярдаў долараў"
Нечаканая Ажэшка
Як на духу...(Споведзь Алеся Белакоза)
“творчасць ёсць сцвярджэнне волі”
Замалёўкі з мястэчка Луна
Бой пад Мастамі
Яўрэі
Гербы Гродзеншчыны

Chart EURUSD(M1)

Ушанавалі памяць Міхася Явара

Дваццаць шостага ліпеня 2008 году ў Мастоўскім раёне адбыліся ўрачыстасці з нагоды сто пятай гадавіны з дня нараджэння прынёманскага паэта Міхася Явара. Таксама прыгадвалася і ягоная трагічная смерць - сёлета мінулася семдзесят пяць гадоў з таго часу, як ня стала паэта. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі мастоўскія актывісты.

На магіле Міхася Явара ў вёсцы Падбараны, а таксама каля ягонай хаты ў Мінявічах гучалі вершы паэта. Урачыстая частка скончылася сяброўскай бясёдаю на беразе Нёмна.

Ва ўшанаванні пабралі ўдзел пісьменнік з Гародні Сяргей Астравец, шчучынец Сяргей Ляшкевіч, Лявон Карповіч з Луны Мастоўскага раёну, а таксама мастоўцы Лявон Вашко, Павал Габрусевіч, Алена Зарэмбюк, Алесь Зарэмбюк, Аляксандра Зарэмбюк, Уладзімір Каўшовік, Зміцер Кухлей, Таццяна Павіна, Алег Рудабелец, Уладзімір Шчукарэвіч.

Міхась Явар - малавядомы беларускі паэт; яго імя зрэдку прыгадваецца даследчыкамі роднае літаратуры. Паэт нарадзіўся ў 1903 годзе і ўсё сваё кароткае жыццё пражыў над Нёмнам. Беларускі патрыёт друкаваўся ў выданнях "Беларуская газета", "Летапіс ТБШ", "Шлях моладзі". Вострае адчуванне выгнанніцтва на сваёй зямлі, невылечная хвароба, скруха праз няўдачы ў асабістым жыцці спасобілі яго на жахлівы ўчынак - аб 1933 годзе Міхась Явар у трыццацігадовым веку застрэліўся пад ігрушаю на беразе Нёмну.

Аднак беларушчыну немагчыма знішчыць; памяць прынёманскага паэта вельмі шануюць на Мастоўшчыне. Яшчэ ў застойныя гады беларускі адраджэнец Алесь Белакоз за свае грошы паставіў помнік на магіле Міхася Явара, а ў Гудзеўскім музеі - бюст паэта; за гэтыя ўчынкі савецкія ідыёлагі чынілі Алесю Мікалаевічу пераследы. У дзевяностым годзе мінулага стагоддзя дапутаты Луненскага сельскага Савету адзінагалосна прынялі рашэнне пераназваць у Луне вуліцу імя Фрыдрыха Энгельса імем Міхася Явара. У гонар паэта беларускія адраджэнцы пасадзілі паабапал дарогі, якой завяршаецца гэтая вуліца, яваровыя прысады. І сёння памяць аб паэце жыве ў сэрцах прынёманскіх людзей.

Паклон чалавечаму страданню

Што кормяць хлебам сьвет ўжо шмат мільёнаў дзён,
А самі часта так без хлеба галадаюць,
Зь якіх сьмяюцца ўсе, - да тых я шлю паклон!
Да тых, што пры станках, да чорных рук мазольных,
Багацьце што куюць, усе цуды новых дзён,
Да твараў жоўтых тых, да вуснаў іх бяскроўных,
Сямьі вялікай той - я сёньня шлю паклон!
Да ўсіх, якія век працуюць і страдаюць
Якім нясе спакой магільны вечны сон …
Якія без пары сьвет белы пакідаюць,-
Да мучанікаў тых я шлю гэты паклон!
Я мучанікам тым, каму у страданьнях вечных
За волю мілую пяе кайданаў звон …
Я скатаваным усім … я ценям іх - магілам,
Касьцям струхлеўшым іх - я шлю гэты паклон!!!

МІХАСЬ ЯВАР, 1932 г.

masty.org 27.07.2008

Выкарыстаньне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiпэрспасылкi) на "masty.org" Каталог TUT.BY Яндекс цитирования DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск