ВУЛІЦЫ МАСТОЎСКІХ КАМУНАЛЬНІКАЎ
Яшчэ нядаўна нашы камунальнікі ўмелі рабіць талькі ямачны рамонт. Цяпер вядуць поўнамаштабнае добраўпарадкаванне мастоўскіх вуліц
Сваімі сіламі і з матэрыялаў, вырабленыху РУП ЖКГ, добраўпарадкавана вуліца Занеманская. На ёй зроблены не толькі тратуары, але і пакладзены асфальт, — на праезжай часці ад перакрыжавання, што каля гімназіі № 1 да чыгуначнага пераезду. Гэта каля кіламетра.
Асфальт пакладзены таксама на вуліцах Жукава, 30 гадоў ВЛКСМ, Савецкай. Добраўпарадкаванне гэтых вуліц працягваецца і зараз.
Як паведаміў дырэктар РУП ЖКГ С. Г. Фралоў, у бягучым годзе намечана добраўпарадкаваць яшчз вуліцу Першамайскую ў левабярэжнай часці горада, а таксама мікрараён, які размяшчаецца па праспекту Юнацтва. У гэтым мікрарёне будзе зроблена водаадвядзенне, пакладзены плітачныя тратуары і асфальт. Водаадвядзеннем будуць займацца спецыялісты з Гродзенскай ПМК-70, а добраўпарадкаванне мікрараёна выканаюць будаўнікі РУП ЖКГ.
Кіраўнік прадпрыемства жыллёвакамунальнай гаспадаркі паведаміў яшчэ адну прыемную навіну: у Мастах будзе фантан. Ужо вырабляецца праектна-каштарьісная дакументацыя на яго.
П. ІВАНЧАНКА " Зара Над Нёманам" 05.07.08


