Загады начальства бываюць розныя
Мастоўскаму лясніцтву нададзены статус доследна - вытворчага.
Ад адных плакаць хочацца, гэта калі нездавальняюча ацэньваецца твая работа. Другія - натхняюць на новыя працоўныя здзяйсненні. Менавіта такі загад падпісаў у пачатку чэрвеня генеральны дырэктар Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання У. Дзм. Семянюк.
Гэтым дакументам Мастоўскаму лясніцтву нададзены статус доследна-вытворчага, аднаму сярод адзінаццаці лясніцтваў Шчучынскага лясгаса. Такі статус надаецца лепшым лясніцтвам. «Яго заслужыць - адначасова і пачэсна, і адказна», -- мяркуе ляснічы Алена Міхайлаўна Чубрык.
А. БЫЛІНСКАЯ " Зара Над Нёманам" 05.07.08

