Першынсто краіны па веславанню на байдарках і каноэ
20-22 чэрвеня у горадзе Брэсце адбылося Першынсто краіны па веславанню на байдарках і каноэ сярод юнакоў і дзяўчат 1990-1991 г.
У агульным заліку каманда Гарадзенскай вобласці, у якой 11 з 18 спартоўцаў - мастоўскія прадстаўнікі, заняла 4 месца.
Юрэня Алег (трэнер Задолін В. М.) заняў першае месца у адзінцы на дыстанцыі 500 і 1000 метраў, а таксама ў двойцы на дыстанцыі 1000 метраў.
Першае месца на дыстанцыі 500 метраў у каноэ заняў мастаўчанін - Карпук Дзімітры (трэнер Копаць В. М.). На дыстанцыі у 1000 метраў ён быў трэці.
Удала выступіла каноэ двойка Красько Ігар і Новікаў Максім. Яны занялі трэцяе места.
Канаіст з мястэчка Азёры Жыркоў Сяргей (трэнеры Ігнатовіч Л. П. і Рудевіч П. С.), які у 2007 годзе скончыў Гарадзенскае вучылішча алімпійскага рэзерва, што у Мастах, быў другім у каноэ на дыстанцыі 1000 метраў і трэцім на 500 метраў.
Жаночая чацьвёрка - Пяцэвіч Валерыя (трэнер Прасняк Е. Г.), Пяцэвіч Аня, Кастечка Марыяна з Дубна, і Жукоўская Ольга, дзяўчынка са Слоніма якая зараз вучацца у Мастах, (трэнер Лойка В. М.) занялі трэцяе месца ў байдарке чацвёрке на дыстанцыі 500 метраў.
У выніку - Дзмітры Карпук, Алег Юрэня і Жыркоў Сяргей былі ўключаны у зборную каманду краіны для падрыхтоўкі да Чэмпіянату Эўропы, які стартуе 17-22 ліпеня у г. Сегед што ў Венгрыі.
www.masty.org
На здымках Карпук Дзімітры, Юрэня Алег, Жыркоў Сяргей.

