ВАДАЛАЗЫ-ВЫРАТАВАЛЬНІКІ НАПАГАТОВЕ
На базе Мастоўскага РАНС з мінулага года дзейнічае няштатная вадалазная група, асабісты састаў якой падрыхтаваны і дапушчаны да правядзення выратавальных работ.
Арганізацыя яе дзейнасці была высока ацэнена на абласной нарадзе-семінары, якая нядаўна праходзіла ў нашым раёне з удзелам прадстаўнікоў раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
Вадалазная група ўключае 9 вадалазаў на чале з камандзірам. На ўзбраенні мае нямецкую вадалазную амуніцыю і здольна выканаць пастаўленую задачу як у летні, так і ў зімовы перыяды. Тым больш, што плаўсродкі і выратавальная маёмасць знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да аказання дапамогі. У хуткім часе вадалазная група Мастоўскага РАНС прыме ўдзел у абласных спаборніцтвах па вадалазнай справе, якія пройдуць у горадзе Лідзе.
А. ГАЛУБОВІЧ "ЗАРА НАД НЁМАНАМ" 24.06.08


