Дваццаць шостага лютага 2008 году ў Мастох памёр Вячаслаў Кадач. Людзі ведалі яго як дзівоснага, шчырага чалавека і таленавітага музыку. Ён вызначаўся
адкрытасцю, зычлівасцю, натхнёным адчуваннем жыцця. Знаёмыя між сябе называлі яго Шульцам. У 1971 годзе Шульц разам з іншымі неабыякавымі грамадзянамі
рэспублікі вадзіў на ланцугу пеўня па вуліцах Гародні ў часе дэманстрацыі хіпароў, якая была разагнаная міліцыяй. Вячаслаў Кадач не дажыў некалькі месяцаў
да свайго пяцідзесяціпяцігоддзя.
![]() |
| В.Кадач другі з правага боку |
"Дзеячас" 28,02,08


